Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія

рэформы

Асаблівасці прамысловага развіцця Беларусі на манапалістычнай

стадыі капіталізму. На мяжы ХІХ – ХХ стст. расійскі капіталізм уступіў у

новую стадыю свайго развіцця – імперыялістычную.

Прамысловасць Беларусі працягвала развівацца на базе інтэнсіўнага

выкарыстання

лясных

багаццяў

краю

і

перапрацоўкі

мясцовай

сельскагаспадарчай сыравіны. Эканамічны крызіс 1900 – 1903 гг. паскорыў

стварэнне ў Беларусі манапалістычных аб’яднанняў з удзелам мясцовага, расійскага і замежнага капіталу, якія паступова выцяснялі дробную

вытворчасць.

Акцыянерным таварыствам належалі такія буйныя прадпрыемствы

Беларусі, як Віцебская ільнопрадзільная фабрыка “Дзвіна” (Руска-Бельгійскае

акцыянернае таварыства), трамвай і электрычная станцыя ў Віцебску

(Бельгійскае акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрыка (Рускае

акцыянернае таварыства карданажна-папяровай вытворчасці). У гэты час былі

створаны і мясцовыя манапалістычныя аб’яднанні: акцыянерныя таварыствы

тытунёвай фабрыкі “Нёман” (былая фабрыка Шарашэўскага) у Гродне, запалкавых фабрык “Прагрэс-Вулкан” у Пінску і “Маланка” у Мазыры.

Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Беларусі існавалі 34 акцыянерныя

таварыствы. Але па ўзроўні манапалізацыі і канцэнтрацыі прамысловасці

Беларусь значна адставала ад агульнарасійскіх паказчыкаў. Тут па-ранейшаму

вялікую ролю працягвалі адыгрываць дробныя рамесныя прадпрыемствы, якія

ў 1913 г. давалі 50 % валавой прадукцыі прамысловасці.

У 1900 – 1913 гг. у эканоміцы Беларусі значна ўзрасла роля банкаў.

Акрамя губернскіх аддзяленняў цэнтральных расійскіх банкаў (Дзяржаўнага, Сялянскага і Дваранскага) у краі дзейнічала шмат камерцыйных банкаў: Мінскі, Магілёўскі, а таксама губернскія і павятовыя аддзяленні Руска-Азіяцкага, Азова-Данскога, Руска-Французскага, Віленскага, Беластоцкага банкаў.

Дзяржаўны банк, абапіраючыся галоўным чынам на бюджэтныя і

эмісійныя рэсурсы, праз губернскія аддзяленні абслугоўваў у Беларусі ў

асноўным буйны гандаль і больш дробныя крэдытныя ўстановы. Камерцыйныя

банкі, як правіла, не ўкладвалі свае капіталы непасрэдна ў прамысловасць. Яны

выдавалі крэдыты пад кароткатэрміновыя вэксалі прыватных банкірскіх кантор, якім належалі прамысловыя прадпрыемствы. Менавіта банкірскія канторы

ўкладвалі атрыманыя сродкі ў прамысловасць і гандаль.

З развіццём транспарту ў Беларусі хутка памяншалася роля кірмашовага

гандлю, усё большае значэнне набываў крамны і магазінны гандаль. За 1900 –

1913 гг. рознічны тавараабарот павялічыўся на 72

%. Рыначныя сувязі

беларускіх гарадоў і вёсак рабіліся ўсё больш рэгулярнымі і трывалымі.

У рознічным тавараабароце пераважаў прыватнакапіталістычны гандаль, які ў

1913 г. складаў 78,9 %.

У выніку развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю ў Беларусі

паскорыўся рост гарадоў, якія ператвараліся ў фабрычна-заводскія і гандлёвыя

цэнтры. За паўстагоддзе (1863 – 1913 гг.) колькасць гарадскіх жыхароў Беларусі

павялічылася ў 2,8 раза (з 350,8 да 983,3 тыс. чалавек). Прычым найбольшая

частка гараджан (у 1913 г. – 54,8 %) канцэнтравалася ў буйных гарадах, якія

налічвалі больш за 40 тыс. чалавек. У 1913 г. самым буйным гарадам быў

Мінск, другім па значэнні – Віцебск, трэцім – Гродна, потым ішлі Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца.

Уваходжанне тэрыторыі Беларусі ў “мяжу яўрэйскай аселасці” прывяло да

таго, што па сваім нацыянальным складзе гарады Беларусі не былі беларускімі.

Па дадзеных перапісу 1897 г., большую частку гараджан Беларусі складалі

яўрэі – 53,5 %, каля 18 % – рускія, а ўдзельная вага беларусаў не перавышала

17 %.

Развіццё капіталізму ў Беларусі прывяло да змен у сацыяльным складзе

насельніцтва. Адбываўся паступовы пераход ад падзелу грамадства на

шматлікія саслоўі, што было характэрна для эпохі феадалізму, да класавай

структуры буржуазнага грамадства, у якім вядучая роля належала

пралетарыяту

і

буржуазіі.

Сацыяльна-эканамічныя,

палітычныя

і

нацыянальныя асаблівасці Беларусі накладвалі на гэты працэс свой адбітак.

Гандлёва-прамысловая буржуазія фарміравалася з асяроддзя памешчыкаў, купцоў, мяшчан, заможных рамеснікаў. У яе нацыянальным складзе пераважалі

яўрэі – 84,5 %, рускіх было 10,7 %, а беларусаў – толькі 1,7 %. Беларускай па

нацыянальнасці была толькі аграрная буржуазія. Клас наёмных рабочых

складваўся са збяднелых сялян, рамеснікаў, мяшчан, дробных гандляроў.

Беларусаў тут было 17 %, рускіх – 10 %, палякаў – 10,2 % і яўрэяў – 60 %.

Рускія пераважалі на чыгуначным транспарце і ў чыгуначных майстэрнях, беларусы – на рамонце чыгуначных і шашэйных дарог, на прамысловых

прадпрыемствах у сельскай мясцовасці. Яўрэі складалі асноўную масу рабочых

у дробнай і рамеснай вытворчасці.

Паступовая капіталізацыя аграрных адносін у беларускай вёсцы. Да

пачатку ХХ ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на капіталістычны лад

яшчэ не завяршылася. У першае дзесяцігоддзе ХХ ст. Беларусь па-ранейшаму

заставалася адным з аграрных рэгіёнаў Расіі. У 1913 г. яе сельская гаспадарка

давала 56,9 % нацыянальнага даходу, а прамысловасць – толькі 15 %. Пад

уплывам попыту рынку сельская гаспадарка Беларусі ўсё больш уцягвалася ў

гандлёва-эканамічныя адносіны, больш выразна праяўлялася яе спецыялізацыя

на вытворчасці малака, малочнай прадукцыі і мяса. Хутка пашыраліся плошчы

пад тэхнічныя і кармавыя культуры, асабліва бульбу і травы. Адбываўся

пераход ад трохпольнай да шматпольнай сістэмы земляробства. Да 1913 г.

істотна пашырылася выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі (малатарняў, веялак, сеялак, жняярак, сенакасілак) у памешчыцкіх гаспадарках і ў заможных

сялян. У Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях значную ролю

ў павышэнні культуры земляробства і жывёлагадоўлі адыгрывалі ўведзеныя ў

1911 г. земствы. Яны арганізоўвалі агранамічныя, зоатэхнічныя і ветэрынарныя

службы, садзейнічалі продажу і пракату сельскагаспадарчай тэхнікі.

У пачатку ХХ ст. паскорыўся працэс распаду феадальнай і фарміраванне

буржуазнай зямельнай уласнасці. Да 1914 г. дваранскае землеўладанне ў

беларускіх губернях зменшылася на 12,7 %, пры гэтым 2/3 памешчыцкіх зямель

былі закладзены ў банках. Зямлю інтэнсіўна прадавалі дваране, чыноўнікі, афіцэры, а куплялі пераважна заможныя сяляне, купцы, мяшчане.

Сталыпінская аграрная рэформа. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. паказала

асаблівую вастрыню ў Расіі аграрнага пытання і, як вынік, адсутнасць

дастатковай сацыяльнай падтрымкі самадзяржаўя з боку сялянства. Вырашыць

гэтыя праблемы павінна была сталыпінская аграрная рэформа (П.А. Сталыпін

– старшыня Савета Міністраў, міністр унутраных спраў: загінуў у 1911 г.). Яна

мела на мэце разбурэнне сялянскай абшчыны і стварэнне ў вёсцы шырокай

праслойкі эканамічна самастойных заможных сялян.

У адпаведнасці з указам ад 9 лістапада 1906 г. кожны селянін мог выйсці

з абшчыны і атрымаць зямлю, якой карыстаўся, у асабістую ўласнасць, прычым

на адным участку, на хутары. Такім чынам знішчалася сялянская абшчына і

абшчыннае землеўладанне, разбураліся населеныя пункты (вёскі), а разам з імі

традыцыйны лад жыцця сельскіх жыхароў і калектывісцкая традыцыя

ўсходнеславянскай вёскі.

Замацаваўшы былую абшчынную зямлю ў прыватную ўласнасць, селянін

мог атрымаць яе ў адным месцы, на адным полі ў выглядзе водруба. У гэтым

выпадку сядзібныя і гаспадарчыя пабудовы неабавязкова было пераносіць у

поле, на месца знаходжання водруба. Можна было працягваць жыць у вёсцы.

Але тут узнікалі цяжкасці, звязаныя з якасцю зямлі водруба, яго аддаленасцю

ад вёскі, адсутнасцю дарогі для пад’езду да водруба і інш.

Матэрыяльнай і фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы пры перасяленні

на хутары і пры карыстанні зямлёй у выглядзе адрубоў сялянства не

атрымлівала. Нязначныя сродкі, выдзеленыя на гэтыя мэты, былі раскрадзены

чыноўніцтвам. Хутарызацыя ажыццяўлялася за кошт саміх збяднелых сялян.

У сувязі з гэтым вялікай актыўнасці ў перасяленні на хутары сялянства

Беларусі не праяўляла. У 1907 – 1914 гг. у пяці заходніх губернях толькі 12 %

ад усіх сялянскіх двароў стварылі хутарскія і адрубныя гаспадаркі. Астатнія

сялянскія двары праігнаравалі сталыпінскую хутарызацыю.

Ахвотна выходзілі з абшчыны сяляне-беднякі, якія з-за немагчымасці весці

гаспадарку прадавалі свой надзел і пераходзілі ў стан батракоў ці перасяляліся

ў гарады. З 1907 да 1914 г. у беларускіх губернях прадалі зямлю 35,8 % усіх

хутарскіх

і

адрубных

двароў.

Сяляне-беднякі

ператвараліся

ў

сельскагаспадарчых рабочых, пралетарыяў.

З другога боку, ахвотна высяляліся на хутары заможныя сяляне. Яны

куплялі за бясцэнак зямлю беднякоў, а таксама землі памешчыкаў, чыноўнікаў і

афіцэраў, павялічвалі памеры сваіх гаспадарак і ператвараліся ў сельскую

буржуазію. Калі да рэформы сяляне, у валоданні якіх было ад 15 да 25 дзесяцін

зямлі, складалі толькі 8,1 %, то ў выніку рэформы іх колькасць павялічылася да

37,3 %.

Сталыпінская аграрная рэформа ўключала ў сябе таксама перасяленне

сялян з еўрапейскай часткі Расіі, дзе зямлі не хапала, у Сібір і на Далёкі

Усход, Паўночны Каўказ і Сярэднюю Азію. З 1907 па 1914 г. з Беларусі

перасяліліся 335 тыс. бедных сялян. Але дапамога ўрада перасяленцам была

нязначнай, і многія з іх (каля 11 %) вярнуліся канчаткова збяднелымі.

Адначасова ў заходніх губернях стымулявалася пашырэнне рускага

землеўладання. За кошт казённых зямель быў створаны спецыяльны фонд для

рускіх пасяленцаў. Важным сродкам ажыццяўлення новай аграрнай палітыкі па

стварэнні хутароў і адрубоў стала дзейнасць Сялянскага банка, які выдаваў

крэдыты для куплі зямлі.

Такім чынам, сталыпінская аграрная рэформа садзейнічала капіталізацыі

аграрнага сектару расійскай эканомікі, колькаснаму росту сельскай буржуазіі

і сельскага пралетарыяту, канцэнтрацыі вялікіх зямельных масіваў у руках

заможнага сялянства, якое станавілася галоўнай сацыяльнай апорай

самадзяржаўя ў вёсцы. У 1914 г. заможных сялян у Беларусі стала 12 %, а

беднякоў – 68

%. Сталыпінская хутарызацыя – шлях умацавання

капіталістычных адносін у вёсцы.

Разам з тым спроба разбурыць абшчыну і выселіць сялян на хутары, знішчыць

традыцыйны

лад

жыцця

і

калектывісцкую

традыцыю

ўсходнеславянскай вёскі пры захаванні памешчыцкага землеўладання поспеху

не мелі. У лістападзе 1915 г. расійскі ўрад прыняў закон аб спыненні на час

вайны землеўпарадкавальных работ, звязаных з хутарызацыяй, якія заўсёды

выклікалі супраціўленне з боку сялян.

Земская рэформа ў Беларусі. У дадатак да аграрных пераўтварэнняў у

Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях 14 сакавіка 1911 г. ствараліся

земскія ўстановы. Уводзячы земствы, П.А. Сталыпін імкнуўся прыцягнуць

заможнае сялянства да правядзення зямельнай рэформы, абаперціся на

сельскую буржуазію і ўзняць яе палітычную ролю ў сістэме мясцовага

кіравання. Выбары ў земскія ўстановы ажыццяўляліся па “рускай” і “польскай”

курыях з дастаткова невысокім маёмасным цэнзам, прычым праваслаўных

сялян залічвалі ў “рускую”, а католікаў – у “польскую”. Адначасова гэта

павінна было аслабіць у краі палітычны ўплыў памешчыкаў польскага

паходжання або каталіцкага веравызнання, якія эканамічна былі значна мацней

за рускіх памешчыкаў і праваслаўных сялян.

Увядзенне земскіх устаноў садзейнічала развіццю мясцовай гаспадаркі, стварэнню

кааператыўных

таварыстваў,

сельскагаспадарчых

гурткоў,

дзейнасць якіх скіроўвалася на павышэнне культуры земляробства і

жывёлагадоўлі. Земствы арганiзоўвалi заатэхнiчныя i ветэрынарныя службы, садзейнiчалi продажу i пракату сельскагаспадарчай тэхнiкi. Земствы шмат

зрабілі для развіцця адукацыі і аховы здароўя насельніцтва. Аднак у Беларусі

земствы не адыгралі настолькі значнай ролі, як у цэнтральных губернях Расіі.

Соседние файлы в папке ВСЕ