- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
21 Лістапада 1857
г. у “Дадатковай адносіне” ўжо недвухсэнсоўна
тлумачылася, што галоўным у “паляпшэнні быту памешчыцкіх сялян”
з’яўляецца адмена прыгоннага права. Менавіта прыняцце гэтых двух
дакументаў зрабіла незваротным працэс падрыхтоўкі да адмены прыгоннага
права па ўсёй імперыі, а іх апублікаванне легалізавала абмеркаванне праблемы.
Неабходнасць рэформы была публічна пацверджана. Стала зразумелым, што
прыгоннае права дажывае апошнія гады. Пераважная большасць дваранскіх
камітэтаў ва ўсіх губернях Расіі выказалася за вызваленне сялян без зямлі. Але
такі варыянт ужо не адказваў патрабаванням часу, не мог даць пажаданага
эфекту і быў адхілены ўрадам.
Заканадаўчая база адмены прыгоннага права. Маніфест і
“Палажэнні” 19 лютага 1861 г. 19 лютага 1861 г. Аляксандр ІІ падпісаў
“Маніфест” і зацвердзіў усе заканадаўчыя акты (іх было 17), якія тычыліся
адмены прыгоннага права. Але апублікаваны гэтыя дакументы былі толькі
5 сакавіка 1861 г. Такі значны разрыў паміж датамі зацвярджэння царом
заканадаўчых актаў і іх апублікаваннем для ўсеагульнага азнаямлення
тлумачыцца тым, што патрэбна было не толькі надрукаваць неабходную
колькасць экземпляраў гэтых аб’ёмных дакументаў, але і прыняць шэраг
прэвентыўных (папераджальных) захадаў на выпадак сялянскіх хваляванняў,
якія небеспадстаўна прагназаваліся ўладамі. Былі падрыхтаваны неабходныя
вайсковыя часці ў сталіцах, а ў губерні для нагляду за парадкам накіраваны
флігель-ад’ютанты, якія ў неабходных выпадках мелі права дзейнічаць ад імя
цара.
Усе дакументы, апублікаваныя 5 сакавіка 1861 г., можна падзяліць на тры
групы: агульныя палажэнні, мясцовыя палажэнні, дадатковыя правілы. З
мясцовых палажэнняў непасрэдна тэрыторыі Беларусі тычыліся два: “Мясцовае
палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян, якія паселены на памешчыцкіх
землях у губернях: Вялікарасійскіх, Новарасійскіх і Беларускіх” (пад гэта
палажэнне падпадалі Магілёўская губерня і большая частка Віцебскай) і
“Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян, якія паселены на
памешчыцкіх землях у губернях: Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і
частцы Віцебскай” (ахоплівала астатнюю тэрыторыю Беларусі).
Правы сялян. Устаўныя граматы і выкупныя акты. У маніфесце і
агульных палажэннях былі заканадаўча замацаваны ўсе агульныя для сялян
асабістыя і маёмасныя правы, правы грамадскага кіравання, дзяржаўныя і
земскія павіннасці. Галоўным звяном у заканадаўчых актах рэформы былі
асабістыя правы сялян. У маніфесце падкрэслівалася, што адмена прыгоннага
права з’яўлялася вынікам добраахвотнай ініцыятывы “шляхетнага дваранства”.
У адпаведнасці з маніфестам былыя памешчыцкія сяляне абвяшчаліся асабіста
свабоднымі і атрымлівалі шэраг грамадзянскіх правоў: заключаць ад свайго імя
розныя грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адкрываць гандлёвыя і
прамысловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі.
Агульныя палажэнні ўводзілі новую сістэму кіравання вёскай. Яна была
заснавана на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Сяляне, якія жылі на зямлі
аднаго памешчыка, складалі сельскую грамаду (абшчыну). На сходзе сельскай
грамады выбіраўся стараста. Некалькі сельскіх абшчын, якія адносіліся да
аднаго царкоўнага прыхода, стваралі воласць. На валасным сходзе сельскія
старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбіралі валасное праўленне,
валаснога старшыню і суддзю. Сельскія і валасныя праўленні займаліся
раскладкай і зборам падаткаў, выконвалі распараджэнні мясцовых улад, рэгулявалі пазямельныя адносіны сялян, сачылі за парадкам у вёсцы. За
своечасовае выкананне ўсіх павіннасцей сяляне неслі адказнасць на аснове
кругавой парукі. Валасны сялянскі суд вырашаў дробныя крымінальныя і
грамадзянскія справы сялян і дзейнічаў паводле норм і традыцый звычаёвага
права.
Першай інстанцыяй па ўрэгуляванні адносін паміж сялянамі і
памешчыкамі з’яўляліся міравыя пасрэднікі, якія выбіраліся з мясцовых дваран
і зацвярджаліся сенатам. Асноўным абавязкам міравых пасрэднікаў было
садзейнічанне складанню ўстаўных грамат – нарматыўных актаў, дзе
вызначаліся пазямельныя адносіны сялян і памешчыкаў. На складанне і
падпісанне ўстаўных грамат адводзіліся два гады. Для непасрэднага
правядзення рэформы на месцах ствараліся спецыяльныя органы – павятовыя
міравыя з’езды і губернскія па сялянскіх справах установы, дзейнасць якіх
кантралявалі губернатары.
Спецыфіка “Мясцовых палажэнняў…” для беларускіх губерняў.
Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусі ажыццяўлялася на аснове двух
“Мясцовых палажэнняў…” . У Віцебскай і Магілёўскай губернях, дзе
захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўлівалася ніжэйшая (ад 1 да 2
дзесяцін) і вышэйшая (ад 4 да 5,5 дзесяціны) плошча зямлі на адну
мужчынскую душу. Калі да рэформы ў карыстанні селяніна зямлі было больш
за вышэйшую норму, то памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць.
У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях існавала падворнае
землекарыстанне. Тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Адрэзкі
дазвалялася рабіць, калі ў памешчыка заставалася менш за 1/3 усёй зямлі, але
сялянскі надзел не мог быць скарочаны больш як на 1/6.
Уся зямля ў маёнтку прызнавалася ўласнасцю памешчыка, ў тым ліку і тая, якая знаходзілася ў карыстанні сялян. За карыстанне сваімі надзеламі асабіста
свабодныя сяляне на працягу не менш як 9 гадоў (да правядзення выкупной
аперацыі) павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк, гэта значыць выконваць фактычна тыя ж павіннасці, што і ў часы прыгоннага
права. Адмяняліся толькі дадатковыя зборы (яйкі, масла, лён, палатно і да т.п.), крыху скарачалася фурманачная павіннасць, забараняўся перавод сялян з
аброку на паншчыну і ў дваровыя. Такое становішча сялян закон прызнаваў
часовым. Таму асабіста свабодныя сяляне, якія працягвалі выконваць
павіннасці на карысць памешчыка, называліся часоваабавязанымі.
Да правядзення выкупной аперацыі ў Магілёўскай і Віцебскай губернях
паншчына за вышэйшы надзел складала 40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён у год
(ці 8 рублёў аброку). У заходняй частцы Беларусі павіннасці памяншаліся на
10 % супраць інвентароў і вызначаліся наступным чынам: для паншчыны – не
больш за 23 дні, для аброку – не больш як 3 рублі з дзесяціны ў год.
Выкупная аперацыя. Свой палявы надзел зямлі сяляне выкуплялі ва
ўласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя для ўсёй Расіі.
Выкупная сума за сялянскі надзел вылічвалася так, каб, паклаўшы яе ў банк
пад 6 % гадавых, памешчык мог штогод атрымліваць даход, роўны гадавому
аброку з гэтага надзела. Напрыклад, калі аброк з сялянскага надзелу складаў
6 рублёў у год, то агульная сума, якую селяніну трэба было заплаціць, складала
100 рублёў (6 р. – 6 %, 100 р. – 100 %). Ад 20 да 25 % выкупной сумы
(у залежнасці ад велічыні надзелу) сяляне плацілі непасрэдна памешчыку.
Астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных
папер, якія можна было прадаваць, ці закладваць. У выніку такой аперацыі
сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы. На працягу 49 гадоў трэба было
вярнуць доўг у выглядзе выкупных плацяжоў, куды ўключаліся яшчэ і
працэнты за пазыку. За гэты час сялянам даводзілася выплаціць да 300 %
пазычанай ім сумы.
Такім чынам, агульная сума, якую сяляне вымушаны былі заплаціць за
атрыманыя надзелы, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлі (у Беларусі –
у 3 – 4 разы). Выходзіла, што сяляне не толькі выкуплялі зямлю, але і
кампенсавалі памешчыкам страту іх уласнасці ў асобе селяніна. Праводзячы
выкупную аперацыю, казна вырашыла і праблему спагнання дарэформенных
даўгоў з памешчыкаў. У Беларусі, паводле даных за 1859 г., 59,8 % прыгонных
сялян (увогуле па Расіі – 65 %) былі закладзены іх уладальнікамі ў розных
крэдытных установах. Гэты доўг утрымліваўся з выкупной пазыкі памешчыкам, што вызваліла іх ад даўгоў і выратавала ад фінансавага банкруцтва.
Змены ў рэалізацыі рэформы, звязаныя з паўстаннем 1863 – 1864 гг.
Істотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы ў Беларусі ўнесла
паўстанне 1863 – 1864 гг. Указ ад 1 сакавіка 1863 г. уводзіў абавязковы выкуп
сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губернях і ў
інфлянцкіх
паветах
Віцебскай
губерні.
Сяляне
пераставалі
быць
часоваабавязанымі і станавіліся ўласнікамі зямлі, выкупныя плацяжы зніжаліся
на 20 %. 2 лістапада 1863 г. гэты ўказ распаўсюджваўся на ўсю Віцебскую і
Магілёўскую губерні. 9 красавіка 1863 г. у Беларусі былі створаны павятовыя
камісіі для праверкі і выпраўлення ўстаўных грамат. Згодна з цыркулярам ад
18 кастрычніка 1863 г. абеззямеленым у 1846 – 1856 гг. сялянам выдаваўся
3-дзесяцінны сямейны надзел і ў поўным аб’ёме вярталася зямля, адабраная ў іх
з 1857 г. Паўстанне 1863 – 1864 гг. паўплывала і на становішча дзяржаўных
сялян у Беларусі. Паводле закона 1867 г. яны пераводзіліся з аброку на выкуп і
станавіліся ўласнікамі сваіх надзелаў. Зробленыя ўрадам саступкі палепшылі
становішча сялян заходніх губерняў у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі і
стварылі больш спрыяльныя ўмовы для развіцця капіталізму ў Літве і Беларусі.
Вынікі і значэнне аграрнай рэформы. Рэформа 1861 г. дала значны
штуршок развіццю буржуазных адносін у Расіі. За некалькі дзесяцігоддзяў тут
адбыліся такія пераўтварэнні, на якія ў некаторых краінах Захаду спатрэбіліся
цэлыя стагоддзі. Разам з тым рэформа несла ў сабе шмат супярэчнасцей. У Расіі
захавалася мноства феадальных перажыткаў, што стала адметнай рысай і
асноўнай асаблівасцю расійскага капіталізму.