![](/user_photo/_userpic.png)
- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
§ 3. Беларускае замежжа
Неад’емнай састаўной часткай беларускага народа неабходна разглядаць
беларусаў, што апынуліся ў выніку палітычнай, ідэалагічнай і ваеннай
барацьбы за межамі Беларусі. У ходзе і пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.
з Беларусі эмігрыравала каля 122 тыс. чалавек (усяго з былой Расійскай імперыі –
каля 2 млн чал.). Частка гэтай хвалі эмігрантаў рушыла на Усход –
у Маньчжурыю і ў Кітай, але асноўная маса накіравалася на Захад – у
Фінляндыю, Прыбалтыку, Германію, Францыю, Чэхаславакію, ЗША.
Да заканчэння вайны з Польшчай і грамадзянскай вайны на Беларусі
ў Еўропе дзейнічалі дыпламатычныя прадстаўніцтвы, місіі і консульствы БНР, у прыватнасці ў Латвіі, Эстоніі, Літве, Фінляндыі, Турцыі, Балгарыі, Германіі і
іншых месцах. У Прыбалтыцы знаходзіліся і некаторыя вайсковыя
фарміраванні БНР. Пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора яны апынуліся
ў эміграцыі. Эмігрыравалі таксама кіраўнікі дзяржаўных устаноў БНР – члены
прэзідыума Рады, урада БНР і дзеячы некаторых партыйных цэнтраў. Галоўнай
палітычнай сілай эміграцыі з’яўлялася партыя беларускіх сацыялістаў-
рэвалюцыянераў. Дзейнасць гэтай хвалі эміграцыі была найбольш актыўнай да
1923–1924 гг.
У першыя гады эміграцыі ўстановы БНР і большасць нацыянальных
беларускіх партый адмоўна ставіліся да савецкай улады, што ўсталявалася на
Беларусі. Не выключалі яны і падрыхтоўку ўзброенага паўстання, якое павінна
было, на іх думку, адбыцца як на тэрыторыі БССР, так і ў Заходняй Беларусі з
мэтай аб’яднання пад эгідай БНР абедзвюх частак Беларусі. Гэта ідэя вылілася
ў палітычны лозунг: “У барацьбе за нацыянальную дзяржаўнасць і свабоду – ні
з Масквою, ні з Варшаваю!”, што адлюстроўвала эсэраўскую ідэю аб “трэцім
шляху” Беларусі.
З Літвы ўрадам БНР рыхтавалася спроба ўзняць паўстанне ў Заходняй
Беларусі і ў БССР. Улетку 1921 г. з гэтай мэтай быў утвораны Цэнтральны
беларускі паўстанцкі камітэт (ЦБПК). Аднак да паўстання справа не дайшла.
ЦБПК арганізаваў партызанскі рух. Супраць яго барацьбу вялі часці асобага
прызначэння (ЧАП).
У верасні 1921 г. у Празе ўрад БНР склікаў Беларускую нацыянальна-
палітычную карферэнцыю. Яна прыняла заяву аб салідарнасці са Слуцкім
паўстаннем, супраць падзелу Беларусі паводле Рыжскага дагавора, пацвердзіла
паўнамоцтвы органаў БНР, заклікала аб’яднаць вакол іх усе цэнтры беларускай
эміграцыі.
Знаходзячыся на чужбіне, беларуская эміграцыя стварала свае эмігранцкія
цэнтры і культурныя арганізацыі. У Латвіі былі створаны беларускае
культурна-асветніцкае таварыства “Бацькаўшчына”, беларускі клуб, курсы
беларусазнаўства, выдаваўся часопіс “На чужыне” і г.д. З 1934 г. амаль усе
арганізацыі беларускіх эмігрантаў у Латвіі былі забаронены.
У Празе, Берліне, Рыме, Бруселі, Варшаве і іншых месцах дзейнічала
аб’яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый, выдаваўся свой “Бюллетень”. У
ЗША узніклі два цэнтры беларускай эміграцыі – у Нью-Йорку і Чыкага. У Нью-
Йорку з 1921 г. дзейнічалі Беларускі нацыянальны камітэт і Камітэт дапамогі
рабочым і сялянам Заходняй Беларусі, у Чыкага – Беларуска-амерыканскі
нацыянальны саюз і Беларуска-амерыканскі клуб.
Беларускі эмігранцкі рух быў неаднародны, уплыў на яго аказвалі з’явы
грамадска-палітычнага жыцця, якія адбываліся ў БССР. Вядомыя грамадскія
дзеячы БССР А. Чарвякоў, У. Ігнатоўскі, З. Жылуновіч і іншыя ў пачатку 20-х
гадоў падтрымлівалі сувязі з левымі плынямі беларускай эміграцыі, мелі
кантакты з вядучымі яе дзеячамі. Урад БССР зыходзіў з таго, што магчыма
аб’яднаць усе дэмакратычныя элементы беларускай палітычнай эміграцыі на
падставе адраджэння беларускай нацыі ва ўмовах савецкай улады.
Значнай з’явай у жыцці беларускага замежжа з’явілася ІІ Беларуская
нацыянальная нарада, скліканая ўрадам БНР у Берліне ў кастрычніку 1925 г.
Яна прыняла рашэнне спыніць барацьбу супраць савецкай улады, прызнаць, што БССР як палітычная рэчаіснасць стала цэнтрам кансалідацыі беларускага
народа і адраджэння яго самабытнай культуры. Пасля нарады амаль увесь
эмігранцкі ўрад БНР вярнуўся ў БССР. Многія з былых праціўнікаў савецкай
улады атрымалі адпаведную іх адукацыі працу, галоўным чынам у галіне
культуры, адукацыі, навукі. З іх імёнамі былі звязаны значныя поспехі палітыкі
беларусіхацыі.
Пасля 1925 г. палітычная дзейнасць беларускага замежжа прыкметна
згортвалася, заставалася ў асноўным культурна-асветная работа. Тлумачылася
гэта шматлікімі прычынамі, у тым ліку стабілізацыяй міжнароднага становішча, цяжкім маральным і матэрыяльным становішчам эмігрантаў і інш.
Тыя, хто застаўся ў Празе, утварылі эмігранцкі цэнтр – Раду БНР, якую
ўзначальваў П. Крачэўскі, пасля яго смерці, у 1928–1943 гг., – В. Захарка. Да
1970 г. Раду БНР узначальваў М. Абрамчык, да 1982 г. – В. Жук-Грышкевіч.
Цяпер на чале Рады – доктар Я. Сажыч, у яе складзе каля 120 чалавек. Урад
БНР пасля 1925 г. узначальвае прэзідэнт Рады.