Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя

арганізацыі на Беларусі

Сялянскі рух і народніцкія арганізацыі ў Беларусі. Пасля падаўлення

паўстання 1863

1864

гг. у Беларусі адзначаўся рэзкі спад сялянскіх

выступленняў. На працягу наступных 40 гадоў сялянскі рух не дасягаў

ўзроўню, які назіраўся ў час падрыхтоўкі і правядзення рэформы 1861 г. Калі ў

1861 г. было зарэгістравана 379 сялянскіх хваляванняў, то ў 1864 – 1880 гг. іх

рэгістравалася ў сярэднім толькі 8 – 10 штогод. Выступленні сялян былі

паасобныя і неарганізаваныя.

Арганізаваны рэвалюцыйны рух у Беларусі пачаў адраджацца толькі ў

сярэдзіне 1870-х гг. У той час самым радыкальным кірункам апазіцыйнай

грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва. Ідэалагічна яно грунтавалася на

тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі А. Герцэн і

М. Чарнышэўскі. Народнікі лічылі, што Расія мае магчымасць пазбегнуць

капіталістычнай стадыі развіцця і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці адразу да сацыялізму. Сваіх прыхільнікаў народніцтва знайшло перш

за ўсё сярод разначыннай інтэлігенцыі.

З самага пачатку ў народніцтве існавалі дзве плыні – рэвалюцыйная і

рэфарматарская. Прадстаўнікі першай асноўным сродкам дасягнення сваіх мэт

лічылі сялянскую рэвалюцыю і рабілі ўсё магчымае, каб падштурхнуць сялян

да рашучай барацьбы супраць самадзяржаўя і перажыткаў прыгонніцтва.

Памяркоўныя народнікі хацелі перайсці да сацыялізму шляхам паступовага

рэфармавання існуючага ладу Расіі.

Народніцкі рух у Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з

агульнарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 1870-х гг. былі

ўраджэнцы Беларусі М. Судзілоўскі, С. Кавалік, І. Грынявіцкі, Р. Ісаеў,

К. Брэшка-Брэшкоўская, А. Бонч-Асмалоўскі. У другой палове 1870-х –

пачатку 1880-х гг. у Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску, Пінску, Оршы, Слуцку і іншых гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі. Іх наведвалі ў

першую чаргу навучэнцы, якія пад выглядам самаадукацыі вывучалі

забароненую літаратуру; меліся спробы весці агітацыю сярод сялян.

Магчымасці гэтых гурткоў былі вельмі абмежаваныя. Іх удзельнікі не бачылі

асаблівасцей гістарычнага, сацыяльна-эканамічнага і нацыянальнага развіцця

краю.

Калі летам 1879 г. пецярбургская арганізацыя “Зямля і воля” раскалолася

на “Народную волю” і “Чорны перадзел”, большасць народнікаў у Беларусі

падтрымала “Чорны перадзел”, які кіраваўся старой прапагандысцкай тактыкай.

У 1879 і 1880 гг. у Беларусь двойчы прыязджаў лідэр “Чорнага перадзелу”

Г.В. Пляханаў. У Мінску была арганізавана падпольная друкарня “Чорнага

перадзелу”, якая ў пачатку 1881 г. выпусціла тры нумары цэнтральнага органа

арганізацыі – газеты “Чёрный передел”, столькі ж нумароў газеты для рабочых

“Зерно” і дзве пракламацыі. Між тым “Чорны перадзел” праіснаваў нядоўга.

У 1882 г. арганізацыя распалася, яе кіраўнікі, у тым ліку Пляханаў, выехалі за

мяжу. Былыя прыхільнікі “Чорнага перадзелу”, якія засталіся ў Расіі, пачалі

пераходзіць на пазіцыі “Народнай волі”.

У сваёй дзейнасці народавольцы рабілі стаўку на індывідуальны

палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады. 1 сакавіка 1881 г. , пасля

некалькіх няўдалых спроб, яны забілі Аляксандра ІІ. Бомбу ў цара кінуў

ураджэнец Мінскай губерні І. Грынявіцкі. Кіраўнікі “Народнай волі”

спадзяваліся, што забойства цара з’явіцца сігналам да народнага паўстання

ў Расіі. Аднак паўстанне не адбылося, а рэпрэсіі супраць рэвалюцыянераў у

хуткім часе прывялі да знішчэння цэнтральных і многіх правінцыяльных

арганізацый “Народнай волі”.

Народнікі ў Беларусі спрабавалі аб’яднацца ў адзіную арганізацыю.

У пачатку 1882 г. у Вільні была створана Паўночна-заходняя арганізацыя

Народнай волі” . Але ў канцы года паліцыі ўдалося раскрыць і арыштаваць

членаў яе цэнтральнай групы. У Беларусі працягвалі дзейнічаць толькі асобныя

гурткі.

У першай палове 1880-х гг. у Пецярбургу існавалі студэнцкія гурткі

народавольніцкага і ліберальна-асветніцкага кірункаў, удзельнікамі якіх былі

выхадцы з Беларусі. Падпольна яны выдалі некалькі публіцыстычных твораў, напісаных на рускай мове. У 1884 г. члены групы Гоман (А. Марчанка, Х. Ратнер і інш.) выступілі з ініцыятывай аб’яднання ўсіх народніцкіх гурткоў

Беларусі. Яны выдалі два нумары гектаграфічнага часопіса “Гоман” (на рускай

мове). Гоманаўцы аб’явілі сябе “Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групай”.

Іх ідэалам была вольная ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расія, пабудаваная на аснове федэрацыі самакіруемых абласцей. Яны мелі сувязі з

народніцкімі гурткамі Мінска, Віцебска, Магілёва, але аб’яднаць усіх

рэвалюцыйных народнікаў Беларусі ў той час не здолелі.

У другой палове 1880-х – 1890-я гг. пануючым накірункам у народніцтве

з’яўляўся ліберальны. Ліберальныя народнікі адмовіліся ад рэвалюцыйных

метадаў барацьбы і галоўную ўвагу звярнулі на рэфармаванне зямельнага

заканадаўства з мэтай павялічыць сялянскае землеўладанне і захаваць абшчыну

ў вёсцы. Гэтым яны спадзяваліся вырашыць аграрную праблему. Разам з тым

беларускія ліберальныя народнікі цікавіліся гісторыяй і культурай свайго краю, спрыялі развіццю нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

Рабочы рух і стварэнне сацыял-дэмакратычных арганізацый у

Беларусі. Пасля рэформы 1861 г. у Беларусі значна паскорыўся працэс

фарміравання класа наёмных рабочых. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага

развіцця беларускіх губерняў: адсутнасць буйных і перавага дробных рамесных

прадпрыемстваў з невялікай колькасцю працуючых на іх рабочых, сялянскае

малазямелле і мноства яўрэйскай беднаты ў горадзе – стваралі лішак рабочай

сілы і пашыралі магчымасці эксплуатацыі пралетарыяту. Заработная плата

беларускіх рабочых у параўнанні з агульнарасійскім паказчыкам у канцы ХІХ –

пачатку ХХ ст. была амаль на 1/3 ніжэй. У першыя два дзесяцігоддзі пасля

адмены прыгонніцтва ўмовы працы рабочых ніяк не рэгламентаваліся, адсутнічала іх сацыяльная абарона. Тым не менш выступленняў рабочых у

Беларусі было няшмат. У 1870-я гг. іх зарэгістравана 7, у 1880-я – 10. Толькі ў

1890-я гг. пачаўся ўздым стачачнай барацьбы (адбылося 59 выступленняў, прычым 53 з іх – у другой палове дзесяцігоддзя). Паступова рабочы рух стаў

больш арганізаваным і ў канцы ХІХ ст. вылучыўся ў самастойную плынь.

У гэты ж час ідэалогія народніцтва пачала саступаць месца марксізму.

Першае знаёмства з марксісцкай літаратурай адбылося яшчэ ў гуртках

народнікаў. Узнікненне самастойнага сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі

звязана з дзейнасцю польскай партыі “Пралетарыят (утварылася ў 1882 г.) і

пляханаўскай групы “Вызваленне працы” (утворана ў 1883 г. у Швейцарыі).

У другой палове 1880-х – пачатку 1890-х гг. у некаторых гарадах Беларусі былі

арганізаваны гурткі, у якіх вывучалі працы К. Маркса, Ф. Энгельса і іх

паслядоўнікаў. У Мінску такімі гурткамі кіравалі Э. Абрамовіч, І. Гурвіч і

С. Трусевіч; у Гомелі – А. Поляк і І. Захарын; у Гродне – М. Дзем’яновіч і

С. Галюн; у Віцебску – А. Амстэрдам, М. Заслаўскі, П. Дубінская і Х.Усышкін.

Першыя марксісцкія гурткі ў Беларусі былі нешматлікія і амаль не звязаныя з

масавым рабочым рухам.

Аднак ужо з сярэдзіны 1890-х гг. у сацыял-дэмакратычным руху Расіі

адбыліся значныя змены. Пачаўся пераход ад вузкай гуртковай прапаганды

марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі. У Беларусі гэтаму

пераходу садзейнічала рукапісная брашура А. Крэмера “Аб агітацыі” (1893).

У той час сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Пінску, Смаргоні, Брэст-Літоўску, Гродне, Ашмянах.

Прыблізна з сярэдзіны 1890-х гг. сацыял-дэмакраты пачалі наладжваць

прапаганду ідэй сацыялізму ў рабочым асяроддзі. Так, у Мінску ў гэты час

аформіліся дзве сацыял-дэмакратычныя групы. Адну ўзначальвалі Я. Гурвіч і

П. Берман. Яны разгарнулі агітацыю сярод яўрэйскіх рабочых, занятых на

дробнай вытворчасці. Другая група пад кіраўніцтвам С. Трусевіча вяла

прапаганду на буйных прадпрыемствах Мінска. У красавіку 1896 г. С. Трусевіч

удзельнічаў у рабоце ўстаноўчага з’езда Літоўскай сацыял-дэмакратычнай

партыі (ЛСДП) у Вільні, але не пагадзіўся з яе сепаратызмам і ў маі 1896 г.

стварыў Рабочы саюз Літвы (РСЛ), які аб’яднаў інтэрнацыянальныя рабочыя

арганізацыі Вільні, Мінска і Смаргоні.

Соседние файлы в папке ВСЕ