- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
(другая палова XVI – канец XVIII стст.)
Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі пражывала 1 800 тыс. жахароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да чатырох
саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан, духавенства. Шяхецкае саслоўе дзялілася на
групоўкі паводле сваёй эканамічнай моцы. Найбольш буйнымі былі магнаты, якія мелі маёнткі на Беларусі і валодалі не менш як 1000 – 500 сялянскіх
“дымоў”. Яны складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў 1568 г. 48,4% сялянскіх
гаспадарак.
Самай шматлікай была група дробнай шляхты, якая налічвала больш за
3 тыс. чалавек і ў пануючым класе складала больш за 70%, але ў яе руках былі
толькі 28% сялянскіх гаспадарак.
Сярэдні пласт шляхты налічваў 650 феадалаў, якія складалі 16% пануючага
класа.
Ніжэйшым пластом (142 шляхцічы) была пешая шляхта, якая складала
3,6% пануючага класа і не мела сялянскіх гаспадарак.
У сярэдзіне XVI
ст. шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачала
разлагацца знутры: шукала багацця праз рамяство і гандаль. У 1633 г. сейм
абвясціў, што не толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць
пазбаўлены шляхецкіх правоў за ганебныя для шляхецкай асобы справы: гандаль ці шынкарства.
Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. На
становішча сялян вялікі ўплыў аказала так званая “Валочная памера”. Аграрная
перабудова гаспадаркі, згодна з “Уставай на валокі”, была вызначана каралём у
1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі
аднолькавыя: заснаванне фальваркавай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне
сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і
шляхты. Пад фальварак адводзілася лепшая ворная зямля памерам у 8 – 15
валок. Сяляне атрымлівалі ў спадчыннае карыстанне ад валокі да паўвалокі
зямлі, якая заставалася маёмасцю феадала. Велічыня валокі павінна была
складаць 21,37 га.
У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Сяляне
да рэформы складалі такія асноўныя групы: чэлядзь нявольная, людзі
“пахожыя”, “непахожыя”, сяляне-слугі. Пасля рэформы сяляне дзяліліся на
наступныя катэгорыі: цяглыя – яны павінны былі адбываць паншчыну па 2 дні
на тыдзень, талокі, гвалты, плаціць чынш ад 6 да 21 гроша з валокі і натуральны
аброк; асадныя – гэта былі аброчныя сяляне, яны не хадзілі на паншчыну, а плацілі 30 грошаў чыншу і адбывалі астатнія павіннасці нароўні з цяглымі, яны былі менш залежныя, чым цяглыя; агароднікі – не мелі палявой зямлі, толькі агарод, халупнікі мелі толькі хату, а кутнікі туліліся ў кутках хат
багатых сялян; сяляне-слугі – рамеснікі, конюхі – яны былі больш заможныя.
Вышэйшую групу ўтваралі ваенна-служылыя людзі: баяры-путныя, баяры-
панцырныя. З гэтай групы рэкруціраваўся шляхецкі стан.
У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены: 1) была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;
2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча: адны
групы сялян зніклі, іншыя апынуліся ў большай залежнасці ад пана; завяршыўся працэс запрыгоньвання сялян;
3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны, што вяло
да дыферэнцыяцыі вёскі;
4) псіхалогія абшчыннага калектывізму пачала замяшчацца псіхалогіяй
індывідуалізму.
З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён
быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як
у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і ў значнай
меры ў выніку знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з
раздачы зямлі сялянам і пераводу іх на грашовы і натуральны аброк. Да 60-х
гадоў XVIII ст. сельская гаспадарка была ў асноўным адноўлена: павялічылася
плошча ворных зямель, павялічылася пагалоўе прадукцыйнай жывёлы.
У другой палове ХVІІІ ст. улады Рэчы Паспалітай пачалі рэфармаванне
эканомікі. Кіраваў гэтымі працэсамі А. Тызенгаўз.
З аднаўленнем гаспадаркі вярталася паншчына і павялічваліся павіннасці.
Маемасная дыферэнцыяцыя вёскі стварала рынак працоўных рук. Наёмныя
рабочыя атрымлівалі грашовую плату і плату натурай.
Побач з тэндэнцыяй да росту землеўладанняў свецкіх феадалаў з другой
паловы XVIII ст. назіралася і іншая тэндэнцыя – перадача маёнткаў у заклад, якія з цягам часу пачалі пераходзіць ва уласнасць крэдытораў. Гэта быў першы
эканамічны парастак капіталізму ў нетрах феадалізму.
Другім парасткам было з’яўленне ў буйной памеснай гаспадарцы
прадпрымальніцтва
і
прадпрыемстваў-мануфактур.
Найбуйнейшымі
феадальнымі прадпрыемствамі былі: Урэцкі і Налібоцкі шкляныя заводы
князёў Радзівілаў, фаянсавы завод князя Агінскага і інш.
Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. На працягу ХVІ –
першай паловы XVII ст. колькасць гарадоў дасягнула 37. Саслоўе мяшчан
павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.
Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.
Магістрат быў вышэйшым органам самакіравання.
Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў (багатыя купцы і частка
майстроў), сярэдняга пласта (пераважна частка майстроў і гандляроў) і
беднаты. За межамі гарадской абшчыны знаходзіліся наёмныя людзі
(землякопы, грузчыкі, вадавозы і г.д.).
Юрысдыкцыі магістрата не падлягалі сяляне, якіх пасялялі ў горадзе
феадалы (мяшчане прыватных “юрыдык”), а таксама татары і яўрэі, што мелі
свае судова-адміністрацыйныя органы.
Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль. У крыніцах
таго часу ўпамінаецца каля 200 прафесій і спецыяльнасцей: па апрацоўцы
металу, дрэва, скураной і футравай вытворчасці і г.д.
У той час пачалі стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі.
Звычайна ў цэхі ўваходзіла 60 – 70 чалавек. Цэхі былі трох тыпаў: спецыялізаваныя (адной прафесіі), аб’яднаныя (дзвюх і больш блізкіх
прафесій), зборныя (розных прафесій). Цэхавыя статуты рэгламентавалі
вытворчую дзейнасць цэха, імкнуліся ахоўваць сваіх рамеснікаў ад канкурэнцыі
на рынку. Рамеснікаў, якія не ўваходзілі ў цэхі, называлі “партачамі”.
Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі
былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй
Еўропы. У Заходнюю Еўропу з Беларусі вывозілася жыта, лес і іншыя тавары
лясной і сельскай гаспадаркі. Завозілася на Беларусь футра, абутак, мыла, жалеза, сталь, свінец і г.д.
Пастаяннай пагрозай для купецтва было самавольства шляхты, якая
рабавала купцоў, разганяла кірмашы. Каб абараніць свае інтарэсы, ствараліся
цэхі купцоў, якія рэгулявалі парадак куплі і продажу тавараў і іншыя справы.
Будаваліся новыя шляхі зносін. У 1784 г. было завершана будаўніцтва
канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781
г. пачалося
будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.
Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны
XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.