- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
парадку”, у склад якога ўвайшлі і прадстаўнікі Мінскага Савета.
6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім
камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў. Ім падпарадкоўваліся ўсе
мясцовыя органы ўлады.
У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі
барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне
рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш.
Рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратызацыі войска. Сталі стварацца
выбарныя салдацкія камітэты, якія павінны былі забяспечыць магчымасць для
салдат удзельнічаць у палітычным жыцці краіны, садзейнічаць росту іх
культурнага ўзроўню і палітычнай свядомасці.
7–17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых
дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоуных арганізатараў
з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдатскіх дэпутатау. З’езд прызнаў
неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.
20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай
і неакупіраваных Германіяй паветаў Віленскай губерні. Старшыней з’езда быу
абраны М. Фрунзе. Дэлегаты з’езда выступілі за пераход усёй зямлі ў
агульнанародную ўласнасць і ўраўняльнае землекарыстанне па працоўнай
норме, за адмену прыватнай уласнасці на зямлю, забарону яе куплі-продажу.
Канчатковае заканадаўчае вырашэнне аграрнага пытання з’ездам адкладвалася
да Устаноўчага сходу. Як бачым, у вырашэнні аграрнага пытання з’езд стаяў
на эсэраўскіх пазіцыях. За эсэрамі пайшлі сялянскія з’езды Магілёўскай і
Віцебскай губерняў.
Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася
пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да
эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.
Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XIX – ПАЧАТКУ XX ст.
§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
Умовы ўтварэння беларускай нацыі. Нацыя (ад лац. паtіo – племя, народ) – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі
эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці. Нацыі ўзнікаюць на
базе феадальных народнасцей у перыяд станаўлення капіталістычнага спосабу
вытворчасці. Вырашальную ролю ў пераўтварэнні народнасцей у нацыі
адыгрывалі капіталістычныя эканамічныя сувязі, фарміраванне ўнутранага
рынку. Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла
ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак.
Рабочая сіла стала таварам, пашырыліся магчымасці яе міграцыі.
У працэсе станаўлення рыначнай эканомікі адбывалася разлажэнне
саслоўяў феадальнага грамадства – дваран, сялян, рамеснікаў, гандляроў, купцоў і фарміраванне асноўных класаў капіталістычнага грамадства –
пралетарыяту і буржуазіі. Сацыяльнай базай для фарміравання пралетарыяту
з’явілася сялянская бедната, якой у Беларусі ў канцы ХІХ ст. налічвалася
2,8 млн. чалавек, дробныя рамеснікі і гандляры, збяднелыя мяшчане і шляхта.
На рубяжы ХІХ – ХХ стст. у прамысловасці Беларусі працавала 237 тыс.
рабочых, на чыгунцы – каля 25 тыс., у іншых сферах гаспадаркі (рачны і
гужавы транспарт, будаўніцтва, гандаль, сельская і лясная гаспадарка і інш.) –
каля 200 тыс., усяго налічвалася звыш 460 тыс. наёмных рабочых. Прамысловы
пралетарыят Беларусі характарызаваўся шматнацыянальнасцю і адносна
невысокай канцэнтрацыяй.
Гандлёва-прамысловая буржуазія Беларусі была таксама шматнацыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага
насельніцтва (яўрэйскія, польскія і рускія прамыслоўцы і купцы). Паводле
перапісу насельніцтва 1897 г., 84,5 % купцоў пяці заходніх губерняў складалі
яўрэі, 10,7 % – рускія і толькі 1,7 % былі беларусамі. Больш за палову фабрык і
заводаў (51 %) з’яўлялася ўласнасцю яўрэйскай буржуазіі.
Беларуская нацыянальная буржуазія амаль цалкам складалася з заможных
сялян і выхадцаў з дробнай шляхты. Яна была нешматлікай (у канцы ХІХ ст.
у беларускай вёсцы налічвалася толькі каля 50 тыс. заможных гаспадароў), асноўныя капіталы краю – прамысловы, зямельны, гандлёвы, банкаўскі –
знаходзіліся не ў яе руках, а ва ўласнасці яўрэйскіх, польскіх і рускіх
прамыслоўцаў, памешчыкаў і купцоў. Раскіданая па вёсках, расколатая паводле
канфесійнай прыналежнасці (праваслаўныя і католікі), беларуская нацыянальная
буржуазія не ўсведамляла сваёй ролі ў нацыянальна-культурным адраджэнні і
абыякава, іншы раз варожа ставілася да яго.
Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс
кансалідацыі беларускай нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і
тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў ХІХ ст. не
выкарыстоўвалася, за нязначнымі выключэннямі, беларуская мова.
Этнічная тэрыторыя беларусаў. У канцы ХІХ ст. паступова
стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Асновай яе ўтварэння стала
наладжванне і развіццё гаспадарчых сувязей, якія пераадолелі эканамічную
замкнёнасць асобных раёнаў і звязалі іх у адно кампактнае цэлае. Этнічная
тэрыторыя беларусаў уваходзіла ў межы пяці заходніх губерняў Расійскай
імперыі. Яна ўключала поўнасцю Магілёўскую і Мінскую губерні; Ашмянскі, Вілейскі, Дзісенскі, Лідскі і паўднёвую частку Свянцянскага павета Віленскай
губерні; Віцебскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Лепельскі і Полацкі паветы Віцебскай
губерні; Брэсцкі, Ваўкавыскі, Пружанскі, Гродзенскі, Кобрынскі і Слонімскі
паветы Гродзенскай губерні.
Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і
паўночна-заходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя ў эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах. Тут пражывала амаль палова
пісьменных беларусаў, адсюль выйшла большасць дзеячаў беларускага
нацыянальна-вызваленчага руху і культуры таго перыяду. Сярэднебеларускія
гаворкі склалі аснову беларускай літаратурнай мовы.
Працэс фарміравання беларускай нацыі закрануў і насельніцтва Палесся, якое, аднак, захоўвала моўныя і культурныя асаблівасці. На тэрыторыі
ўсходняй часткі Беларусі працэсы нацыянальнай кансалідацыі ішлі больш
запаволена, тут адчуваўся больш моцны расійскі ўплыў.
Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі. Паводле перапісу 1897 г., на тэрыторыі пяці заходніх губерняў пражывала 5 млн. 408 тыс. беларусаў, 3,1 млн. рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, літоўцаў, латышоў. Польскае і
літоўскае насельніцтва канцэнтравалася ў асноўным у заходніх паветах
Гродзенскай і Віленскай губерняў, рускае і латышскае – у паўночных паветах
Віцебскай губерні, украінскае – у Кобрынскім і Брэсцкім паветах Гродзенскай
губерні. Яўрэйскае насельніцтва пражывала на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у
гарадах і мястэчках. Сярод гараджан пяці заходніх губерняў яўрэі складалі
53,5 %, а ва ўсім насельніцтве – 13,8 %.
Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за
90 %). Доля тых беларусаў-гараджан, якія гаварылі на роднай мове, складала ў
сярэднім толькі 14,5 %. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле
канфесійнай прыналежнасці на праваслаўных і католікаў. Праваслаўная царква
і каталіцкі касцёл не прызнавалі існавання беларускага этнасу, лічачы, што
праваслаўныя беларусы ёсць рускія, а беларусы-католікі – палякі. У 1897 г.
праваслаўныя сярод беларусаў складалі 81,2 %.
За 40 паслярэформенных гадоў колькасць жыхароў Беларусі падвоілася.
У пачатку ХХ ст. прырост насельніцтва некалькі паменшыўся. Гэта было
звязана з развіццём міграцыйных працэсаў у выніку класавай дыферэнцыяцыі і
аграрнай перанаселенасці беларускай вёскі.
Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. У другой палове ХІХ –
пачатку ХХ ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі.
Значныя змены адбыліся ў гутарковай мове. Ішло паступовае змешванне
мясцовых дыялектаў, з’яўляліся новыя словы і тэрміны, паланізмы замяняліся
русізмамі. Асабліва моцны ўплыў рускай мовы адчуваўся ў фанетычным
складзе паўночна-ўсходніх беларускіх гаворак.
На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася новая
беларуская літаратурная мова. Яна не магла развівацца на базе старабеларускай
мовы, якая з ХVІІІ ст. фактычна стала мёртвай. Таму ў новых гістарычных
абставінах крыніцай развіцця беларускай літаратурнай мовы з’явілася вусная
народная творчасць. Беларускія пісьменнікі і паэты ў сваіх літаратурных творах
шырока выкарыстоўвалі народныя песні, казкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі.
Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова
мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі. У ёй пераважала побытавая
лексіка, была слаба прадстаўлена вытворчая, юрыдычная, адміністрацыйна-
канцылярская тэрміналогія. Істотнай перашкодай развіццю беларускай
пісьмовай мовы з’яўлялася адсутнасць яе нарматыўнай граматыкі. Але
паступова ішоў працэс складвання графічнай сістэмы, правапісных і
граматычных норм, узбагачэння лексікі беларускай літаратурнай мовы.
Беларускае нацыянальнае мастацтва. У сувязі са слабым развіццём
прафесійнага мастацтва галоўную сферу духоўнай культуры беларускай нацыі
перыяду фарміравання капіталізму складалі народныя формы мастацтва, традыцыйныя абрады і звычаі. Працягвалі існаваць такія віды фальклору, як
абрадавая паэзія каляндарна-вытворчага і сямейна-абрадавага цыклаў, апавядальны жанр, лірычная паэзія. Фальклор адлюстроўваў сацыяльнае
палажэнне простага народа, надаючы сацыяльную вастрыню прыпеўкам, песням, казкам і апавяданням. Узнікаў так званы рабочы рэвалюцыйны
фальклор. Развівалася народнае тэатральнае мастацтва з захаваннем традыцыі
батлейкі. Працоўная дзейнасць народа знайшла сваё адлюстраванне ў танцах
“Лянок”, “Бульба”, “Бычок”, “Крыжачок” і інш. У тэатралізаваных
прадстаўленнях і на абрадавых святах народныя музыкі на дудках, свірэлях, дудах, гуслях, цымбалах, скрыпках, бубнах выконвалі шматлікія песні і
прыпеўкі.
Адметнасць беларускага этнасу адлюстроўвалася ў своеасаблівым
народным выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Па-мастацку
аздобленыя рэчы з глыбокай даўніны ўкараніліся ў побыце народа. Мелі
распаўсюджанне ўзорыстае ткацтва, вышыўка, вязанне, пляценне з лазы, саломкі і карэнняў. Своеасаблівай рысай беларускіх тканін было выкарыстанне
ў арнаменце пераважна геаметрычных форм – чатырохвугольніка, ромба, квадрата і іх частак. Выдатныя ўзоры беларускага мастацкага ткацтва ўяўлялі
паясы. У афармленні жылых памяшканняў таксама выкарыстоўвалася
мастацкае аздабленне: набылі распаўсюджанне разныя і размаляваныя ліштвы, фрызы, франтоны, канькі.
Этнічная і нацыянальная самасвядомасць. Кансалідацыя беларускага
этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці.
З другой паловы ХІХ ст. сталі ўсё больш актыўна ўжывацца назва “Беларусь” і
этнонім “беларусы”. Паводле перапісу 1897 г., беларускую мову лічылі роднай
74 % насельніцтва Беларусі. Этнонім “беларусы” паступова выцясняў
лакальныя тэрміны “ліцвіны”, “чарнарусы”. Аднак ён не меў яшчэ
агульнаэтнічнага
зместу.
Існавалі
рэгіянальныя
назвы
(палешукі),
канфесіянізмы (рускія і палякі). Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці
садзейнічалі публікацыі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.
фундаментальных навуковых прац, прысвечаных беларускаму народу, яго мове, культуры і гістарычнаму мінуламу. Працы І.І. Насовіча, М.А. Дзмітрыева, Ю.Ф. Крачкоўскага, А.М. Семянтоўскага, М.Я. Нікіфароўскага, Я.Ф. Карскага, Е.Р. Раманава і іншых аўтараў аб’ектыўна засведчылі факт існавання
самастойнага беларускага этнасу. Важнае значэнне на шляху абуджэння
нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адыгралі працы В.Ю. Ластоўскага, асабліва яго “Кароткая гісторыя Беларусі”, дзе ўпершыню беларускі этнас
разглядаўся як суб’ект гістарычнага працэсу.
Такім чынам, у другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. працягваўся і ў
асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі як сялянскай па
сваёй прыродзе. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвалі слабасць
нацыянальнай буржуазіі, беднасць і непісьменнасць большасці беларусаў, рэлігійны раскол і антыбеларуская скіраванасць праваслаўнай царквы і
каталіцкага касцёла, школы, друку, дзяржаўных устаноў, якія адмаўлялі
існаванне беларускага этнасу і ўсіх беларусаў лічылі альбо рускімі, альбо
палякамі. Да пачатку ХХ ст. цалкам не завяршыліся складванне нацыянальнай
літаратурнай мовы і фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.
Гэтыя працэсы працягваліся ў наступныя дзесяцігоддзі ХХ ст.