- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
Згодна з распрацаванымі планамі ваенных дзеянняў Германія разлічвала
спачатку разбіць Францыю, а затым Расію. Уварваўшыся праз тэрыторыю
нейтральнай Бельгіі ў межы Францыі, немцы стварылі рэальную пагрозу для
Парыжа.
Расія планавала нанесці галоўны ўдар па Аўстра-Венгрыі ў напрамку
Галіцыі, што давала магчымасць пранікнуць на Балканы і да праліваў Басфор і
Дарданелы.
З пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі знаходзіліся на Усходнім
фронце. У выніку нямецкага наступлення расійскія войскі ў чэрвені 1915 г.
пакінулі Галіцыю, страціўшы каля 600 тыс. палоннымі, забітымі, параненымі.
Захапіўшы Галіцыю, Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім
тэатры ваенных дзеянняў. Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем
у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Пры наступленні на Варшаву
германскае камандаванне ўпершыню выкарыстала газавую атаку, у выніку якой
загінула 9 тыс. расійскіх салдат.
Акупацыя немцамі Заходняй Беларусі. Фронт імкліва набліжаўся да
Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў напрамку Коўна –
Вільня – Мінск. Пасля няўдалай спробы ўзяць Вільню нямецкія войскі пачалі
новае наступленне і 9 верасня 1915 г. прарвалі фронт у ваколіцах Свянцян.
Пранікнуўшы ў тыл расійскіх войск, немцы захапілі Вілейку і наблізіліся да
Маладзечна. Асобныя нямецкія злучэнні дайшлі аж да Смалявіч і Барысава.
Стаўка расійскага Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з
Баранавіч у Магілёў.
У сярэдзіне верасня 1915 г. наступленне нямецкіх войск было спынена.
У ваколіцах Маладзечна, Вілейкі і Смаргоні вораг быў разбіты. Немцы
адступілі ў раён азёр Нарач – Свір. 810 дзён і начэй ішлі ўпартыя баі за
г. Смаргонь, які быў цалкам разбураны і ўвайшоў у гісторыю як “мёртвы горад”
і “месца жорсткіх газавых атак немцаў”. Нездарма тады салдаты гаварылі: “Кто
под Сморгонью не бывал, тот войны не видал”.
У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск – Смаргонь –
Баранавічы – Пінск. Чацвёртая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам
звыш 2 млн. чалавек апынулася пад германскай акупацыяй.
Становішча Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны. Напярэдадні і ў
першыя дні вайны заходнія, у тым ліку беларускія губерні, былі аб’яўлены на
ваенным становішчы. Забараняліся забастоўкі, сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура. У сувязі з наступленнем германскіх войск рушыў
на ўсход вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі
(больш за 1,3 млн. чалавек).
На абаронныя работы (капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог, ахову вайсковых аб’ектаў і інш.) прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой
паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу.
Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія
ўлады. Акупанты сілай забіралі ў сялян коней, кароў, іншую жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.
Асабліва цяжка адбівалася вайна на гаспадарцы. На неакупіраванай
тэрыторыі Беларусі ў 1914 – 1917 гг. з-за адсутнасці сыравіны і паліва
колькасць буйных прадпрыемстваў скарацілася з 829 да 297, а рабочых з –
37,7 тыс. да 25,1 тыс. Разам з тым асобныя галіны (швейная, абутковая, металаапрацоўчая і інш.), што выконвалі ваенныя заказы, значна павялічылі
выпуск прадукцыі. Былі перабудаваны многія фабрыкі і заводы, а таксама
створана шмат часовых прадпрыемстваў і майстэрань, якія абслугоўвалі армію.
На вытворчасць боепрыпасаў, транспартных сродкаў і іншага вайсковага
рыштунку былі пераключаны ўсе прадпрыемствы металаапрацоўчай
прамысловасці. Снарады і гранаты выраблялі 5 заводаў у Мінску і тры ў
Гомелі. Бомбы выраблялі Рэчыцкі і Аршанскі драцяна-цвіковыя заводы.
У Гомелі, Оршы, Віцебску, Мінску і іншых пунктах былі створаны майстэрні
для вырабу і рамонту зброі і транспартных сродкаў.
У некалькі разоў павялічылі аб’ём вытворчасці прадпрыемствы
хлебапякарна-сухарнай прамысловасці. Вялікія заказы ваеннага ведамства па
забеспячэнні арміі вопраткай і абуткам выконваліся на Віцебскай
ільнопрадзільнай фабрыцы “Дзвіна”, Дубровенскай бавоўна-прадзільнай
фабрыцы, Магілёўскай панчошнай фабрыцы, іншых прадпрыемствах, а таксама
ў дробных майстэрнях і асобнымі саматужнікамі.
У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі.
Больш за палову ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі было
мабілізавана і адпраўлена на фронт. Толькі з Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай
губерняў было прызвана ў армію 634 400 чалавек. За гады вайны скараціліся
пасяўныя плошчы Беларусі: жыта – на 18,7 %, пшаніцы – на 22,1 %, бульбы –
на 34,2 %.
З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на
рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост цэн, зніжэнне
жыццёвага ўзроўню народа. Цэны на прадукты харчавання і адзенне ў Беларусі
да 1917 г. павялічыліся ў 5 – 8 разоў у параўнанні з 1913 г. Ва ўмовах
надзвычайнай галечы, вялікай скучанасці насельніцтва і голаду ў прыфрантавых
губернях шырока распаўсюдзіліся розныя эпідэмічныя хваробы – тыф, халера і інш.
Пачынаючы з 1915 г., у Беларусі нарастаў рабочы рух. У красавіку 1915 г.
адбылося выступленне рабочых і служачых Гомельскага чыгуначнага вузла.
Летам таго ж года баставалі рабочыя дэпо Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі.
У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі, у ім удзельнічала
1 800 чалавек. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне
заработнай платы.
Аднак стачкі ў Беларусі адбываліся разрознена, у іх удзельнічала толькі
частка рабочых. Масавага рабочага руху не назіралася. Гэта было абумоўлена
прыфрантавым становішчам Беларусі, перанасычанасцю яе тэрыторыі
войскамі, паліцыяй, жандармерыяй. Арганізатараў стачак арыштоўвалі і
накіроўвалі на фронт.
Сялянскі рух у Беларусі ў гады вайны набыў своеасаблівую форму –
разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак. У пачатку вайны
падобныя выпадкі адбыліся ў 20 з 35 паветаў Беларусі. Па сутнасці, гэта былі
стыхійныя пагромы, якія суправаджаліся рабаваннем маёмасці памешчыкаў і
гандляроў. Значна пашырыліся сялянскія хваляванні ў 1915 г. у сувязі з
перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый. На
працягу 1915 г. адбылося 99 сялянскіх выступленняў. У 1916 г. іх колькасць
зменшылася да 60, у студзені – лютым 1917 г. – да 7.
Ваенныя паражэнні расійскай арміі, велізарныя людскія страты выклікалі
незадаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным
забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і
боепрыпасаў. Усяго ў Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні
салдат. Павялічвалася дэзерцірства. Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні
адмаўляліся ісці ў наступленне. Узмацнілася антыўрадавая агітацыя сярод
салдат.
22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на
размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам
аднаго з казакоў. На яго абарону выступілі каля 4 тыс. салдат і матросаў, якія
абяззброілі каравул гаўптвахты і вызвалілі з-пад арышту больш за 800 чалавек.
26 кастрычніка салдаты-паўстанцы разагналі паліцэйскі атрад, які займаўся
вобыскамі. Паустанцы былі жорстка пакараны. Да суда было прыцягнута 16
чалавек. З іх 9 было расстраляна, а астатнія адпраўлены на катаргу і ў
арыштанцкія роты. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна
паступова станавілася небаяздольнай.