![](/user_photo/_userpic.png)
- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
нацыянальны рух
На захопленай тэрыторыі польскія інтэрвенты ліквідавалі савецкую ўладу і
аднавілі ўладу памешчыкаў і капіталістаў. Была адноўлена і прыватная
ўласнасць
на
сродкі
вытворчасці,
былым
гаспадарам
вернуты
нацыяналізаваныя савецкай уладай прамысловыя прадпрыемствы і зямля. Для
кіраўніцтва захопленымі раёнамі ўрад Польшчы яшчэ ў лютым 1919 г. стварыў
генеральны камісарыят, які загадам ад 25 жніўня 1919 г. адмяніў у гэтых раёнах
дэкрэты савецкай улады, забараніў дзейнасць савецкіх устаноў.
Акупанты ўстанавілі на захопленай тэрыторыі дэспатычны рэжым. Толькі
ў Мінску імі было арыштавана больш за 1000 жыхароў, з якіх 100 чалавек
расстралялі па прыгаворах ваенна-палявых судоў. Тысячы сумленных
грамадзян, якія не жадалі падпарадкавацца акупантам, былі кінуты ў
канцэнтрацыйныя лагеры.
Беларускі народ не схіліў галавы перад інтэрвентамі. Амаль ва ўсіх гарадах
рэспублікі былі створаны падпольныя партыйныя арганізацыі, якія ўзначалілі
барацьбу працоўных за сваё вызваленне. У тыле ворага ўзнікла разгалінаваная
сетка партызанскіх атрадаў. Партызаны разбуралі камунікацыі, узрывалі
вайсковыя эшалоны, грамілі гарнізоны, праводзілі вялікую разведвальную
работу ў тыле ворага. Партызанскія атрады ўзаемадзейнічалі з
чырвонаармейскімі часцямі Заходняга фронту. Штаб фронту каардынаваў іх
дзеянні, дапамагаў ім набываць узбраенне, распрацоўваць планы баявых
аперацый.
28 студзеня 1920 г. у в. Гатава Мінскага павета адбыўся першы з’езд
партызан. З’езд звярнуў увагу на неабходнасць паляпшаць баявое
ўзаемадзеянне партызан, іх аб’яднанне для правядзення буйных аперацый.
5 красавіка 1920 г. у в. Міханавічы (каля Мінска) адбыўся другі з’езд партызан.
На з’ездзе адзначалася, што барацьба ў тыле акупантаў набыла шырокі размах, што блізкі час прыходу Чырвонай Арміі.
У гады польскай акупацыі тэрыторыі Беларусі вызначалася сутнасць
кожнай партыі, арганізацыі і іх кіраўнікоў. Суровая рэчаіснасць прымушала іх
выявіць свае адносіны да акупацыйных улад, распрацаваць сваю стратэгію і
тактыку ў гэтых складаных умовах.
Партыя бальшавікоў, якая з 5 сакавіка 1919 г. да 5 верасня 1920 г.
дзейнічала як аб’яднаная з літоўскай партыяй бальшавікоў, ужо ў пачатку
акупацыі тэрыторыі Беларусі польскімі войскамі ўзначаліла барацьбу
працоўных супраць акупантаў.
19 мая 1919 г. аб’яднаны ЦК КП(б) ЛіБ абмеркаваў пытанні аб становішчы
за дэмакрацыйнай лініяй, звярнуўся да салдат польскай арміі з адозвай аб
спыненні братазабойчай вайны.
Лідэры нацыянальна-дэмакратычных партый у пачатку вайны паверылі
абяцанням Ю. Пілсудскага, разлічвалі, што ён дапаможа здзейсніць ідэю
незалежнасці Беларусі. Беларускія сацыял-дэмакраты, сацыялісты-федэралісты, эсэры спачатку пагадзіліся супрацоўнічаць з ім. Перагаворы з Пілсудскім аб
перадачы грамадзянскай улады Радзе БНР вялі кіраўнікі беларускіх
сацыялістаў-федэралістаў. Таго ж праз Польскую сацыялістычную партыю
дабіваліся і дэлегацыя беларускіх эсэраў у Варшаве.
Але ўсе гэтыя намаганні былі дарэмныя. Адначасова закрываліся на
захопленай тэрыторыі беларускія школы, культурна-асветныя ўстановы, газеты.
У Гродне былі раззброены 1-ы і 2-і беларускія пяхотныя палкі і кавалерыйскі
эскадрон, падпарадкаваныя Радзе БНР.
Жорсткі акупацыйны рэжым і ўзброеная барацьба працоўных Беларусі
супраць польскіх акупантаў аказалі значны ўплыў на тактыку беларускіх
нацыянальна-дэмакратычных партый. Яны арыентаваліся на Раду БНР, а яе
дзейнасць была поўнасцю паралізавана. Таму накірунак гэтых партый рэзка
змяніўся. Беларускія эсэры і сацыялісты-федэралісты выказаліся за ўтварэнне
літоўска-беларускай дзяржавы ў межах былога Вялікага княства Літоўскага.
Адмаўляючы савецкую ўладу, як непрыдатную форму для дзяржавы
працоўных, беларускія эсэры меркавалі, што найбольш адпаведнай інтарэсам
усяго беларускага народа формай улады будзе беларуская працоўная рэспубліка
(дыктатура ўсіх працоўных, а не толькі пралетарыяту).
Галоўнымі напрамкамі палітыкі Рады БНР і яе ўрада ва ўмовах польскай
акупацыі былі: 1) па-ранейшаму дамагацца ад сусветнай дзяржаўнасці (і ад
Польшчы) афіцыйнага прызнання незалежнасці БНР; 2)
устанаўленне
федэратыўных адносін з Польшчай; 3) перадача ўсёй грамадзянскай улады на
Беларусі Радзе БНР.
Перагаворы з польскай уладай завяршыліся тым, што Рада БНР была
распушчана. Аднак потым яна згадзіліся на скліканне Рады БНР і стварэнне
беларускага войска за абяцанне А. Луцкевіча, што гэта Рада правядзе рашэнні
на карысць Польшчы (Ю. Пілсудскі спадзяваўся, што яна прыме рашэнне аб
уніі з Польшчай).
Пайсці такім шляхам не згадзіліся сацыялісты-федэралісты і сацыялісты-
рэвалюцыянеры. 13 снежня 1919 г. яны ўтварылі новую Народную Раду, якая
пацвердзіла акт 25 сакавіка 1918 г. аб незалежнасці Беларусі. У адказ польскія
ўлады арыштавалі найбольш актыўных дзеячаў партыі эсэраў і ўтварылі
Найвышэйшую Раду, па-сутнасці, марыянетку польскай улады.
Напярэдадні вызвалення Беларусі ад польскай акупацыі беларускія эсэры
вялі перагаворы з кіраўніцтвам Саветскай Расіі аб прызнанні створанага Радай
урада Беларусі, аднак ЦК РКП(б) не збіраўся дзяліць уладу з нацыянальнымі
партыямі.
Такім чынам, беларускі нацыянальны рух у перыяд польскай акупацыі быў
накіраваны на аб’яднанне ўсіх працоўных у іх барацьбе супраць інтэрвентаў і
вызваленне Беларусі ад іншаземных захопнікаў.