Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.

Першыя палітычныя арганізацыі

Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных

партый. Асаблівасцю палітычнага развіцця было тое, што ў сувязі з

параўнальна нядоўгім існаваннем капіталістычных адносін працэс класавай

дыферэнцыяцыі і фарміравання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі не

скончыўся. На практыцы гэта паўплывала на разнастайнасць палітычных

партый і рухаў (у тым ліку агульнарасійскіх), тэрмін іх фарміравання і

асаблівасці дзейнасці.

У другой палове 1890-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных

заходніх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганізацый па

нацыянальнай прыкмеце. Такую пазіцыю заняла ЛСДП. Узаемадзеянне з

расійскім пралетарыятам адмаўляла Польская сацыялістычная партыя

(ППС). У верасні 1897

г. на з’ездзе яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных

арганізацый у Вільні ўтварыўся Бунд – Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у

Літве, Польшчы і Расіі. Яго лідэрам стаў А. Крэмер. Бунд лічыў, што

абараніць інтарэсы яўрэйскіх рабочых можа толькі іх нацыянальная

арганізацыя. Але з пазіцыяй Бунда пагадзіліся не ўсе яўрэйскія рабочыя

арганізацыі. Праціўнікі Бунда стварылі ў Мінску Рабочую партыю

палітычнага вызвалення Расіі (РППВР). Яе кіраўнікамі сталі Л. Радзівонава-

Клячко, Р. Гершуні, К. Брэшка-Брэшкоўская, А. Бонч-Асмалоўскі. Гэтая група

стаяла на інтэрнацыянальных пазіцыях і схілялася да тэрарыстычных метадаў

барацьбы з самадзяржаўем.

На аснове масавай сацыялістычнай агітацыі ў другой палове 1890-х гг.

назіраўся значны ўздым стачачнай барацьбы рабочых, у Расіі ўзніклі буйныя

гарадскія і рэгіянальныя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. Усё гэта

выклікала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзіную партыю.

Ініцыятарам аб’яднаўчага працэсу стаў створаны У.І. Леніным у 1895 г.

пецярбургскі “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа” .

1 – 3 сакавіка 1898

г. у Мінску прайшоў з’езд прадстаўнікоў

пецярбургскага, маскоўскага, кіеўскага і екацярынаслаўскага “Саюзаў

барацьбы”, кіеўскай “Рабочай газеты” і Бунда. З’езд прыняў рашэнне аб

аб’яднанні прадстаўленых на ім арганізацый у Расійскую сацыял-

дэмакратычную рабочую партыю (РСДРП) і выбраў ЦК партыі. Бунд

увайшоў у РСДРП на правах аўтаноміі ў вырашэнні мясцовых спраў.

Хутка пасля першага з’езда РСДРП яе ЦК быў арыштаваны. Сярод сацыял-

дэмакратаў абвастрылася барацьба паміж прыхільнікамі рэвалюцыйнага і

рэфармісцкага кірункаў. Цэнтрам згуртавання рэвалюцыйных сацыял-

дэмакратаў стала газета “Искра” , якая пачала ідэйную барацьбу з эканамізмам.

Прыхільнікі эканамізму адмаўлялі палітычную барацьбу пралетарыяту і лічылі, што змагацца трэба толькі за паляпшэнне эканамічных умоў жыцця працоўных.

На тэрыторыі Беларусі ў пачатку ХХ ст. дзейнічалі невялікія групы

Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ), створанай у

1900 г. на з’ездзе прадстаўнікоў РСЛ і сацыял-дэмакратаў Польшчы. Яе

кіраўнікамі былі Ф. Дзяржынскі і С. Трусевіч. СДКПіЛ падзяляла ідэі

рэвалюцыйнай палітычнай барацьбы пралетарыяту і імкнулася да аб’яднання з

РСДРП. У 1902 г. была ўтворана ППС у Літве. Яна склалася з груп ППС, якія

дзейнічалі на тэрыторыі Літвы і Заходняй Беларусі. Гэтая партыя грунтавалася

на леванародніцкіх ідэалах сацыялізму, выступала за незалежнасць Беларусі і

Літвы.

Эканамічны крызіс 1900 – 1903 гг. і руска-японская вайна 1904 – 1905 гг.

садзейнічалі абвастрэнню ўсіх супярэчнасцей расійскага грамадства і росту

рэвалюцыйнай барацьбы ў краіне. Гэта паскорыла працэс утварэння

сацыялістычных і нацыянальна-дэмакратычных партый.

Летам 1903 г. у Бруселі (потым у Лондане) адбыўся ІІ з’езд РСДРП

(Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі). Ён прыняў праграму

РСДРП, распрацаваную прыхільнікамі газеты “Іскра”. Бліжэйшай палітычнай

задачай партыя ставіла звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнай

рэспублікі, а сваёй канчатковай мэтай – пралетарскую рэвалюцыю, дыктатуру

пралетарыяту і пабудову сацыялізму. Пры абмеркаванні статута РСДРП і

выбарах у кіруючыя органы партыі адбыўся раскол. З гэтага часу рэвалюцыйна

настроеных расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі (лідэр –

У.І. Ленін), а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі (лідэр –

Л. Мартаў).

У 1902 г. прыхільнікі ідэй народніцтва стварылі Партыю сацыялістаў-

рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры выступалі за пабудову сацыялізму, заснаванага на аснове сацыялізацыі зямлі, ураўняльнага землекарыстання і

кааперацыі. Яны мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне

памешчыцкага землеўладання і ўстанаўленне ў Расіі федэратыўнай

дэмакратычнай рэспублікі. Галоўным сродкам барацьбы эсэры лічылі

індывідуальны палітычны тэрор. Лідэрам эсэраў быў Р.А. Гершуні.

На рубяжы ХІХ – ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучылася

беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903

гг. з

нацыянальна-культурных гурткоў Мінска, Вільні і Пецярбурга аформілася

Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). Сярод яе стваральнікаў і кіраўнікоў

былі браты Іван і Антон Луцкевічы, А. Пашкевіч (Цётка), К. Кастравіцкі, А. Бурбіс, В. Іваноўскі, Ф. Умястоўскі. Усе яны паходзілі з дробнамаянтковай

апалячанай беларускай шляхты.

На І з’ездзе БРГ ў 1903 г. была прынята праграма, у якой грамада называла

сябе сацыяльна-палітычнай арганізацыяй беларускага працоўнага народа.

Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне капіталізму і

ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расіі на

аўтаномію. Аграрная праграма БРГ прадугледжвала знішчэнне прыватнай

зямельнай уласнасці і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання без

эксплуатацыі чужой працы. Шлях да сацыялізму яна бачыла праз усебаковую

кааперацыю працоўных. Пазней БРГ была перайменавана ў Беларускую

сацыялістычную грамаду (БСГ). Сваю агітацыю БСГ праводзіла ў асноўным

сярод сялянства, у рабочым асяроддзі яе ўплыў быў нязначным.

Такім чынам, у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. былі закладзены ідэйныя і

арганізацыйныя

асновы

далейшай

барацьбы

розных

апазіцыйных

самадзяржаўю сіл, якія пачалі афармляцца ў палітычныя партыі.

Соседние файлы в папке ВСЕ