Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя

погляды і меркаванні

Курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. 10 сакавіка

1985 г. Генеральным сакратаром ЦК КПСС быў выбраны М.С. Гарбачоў. З яго

палітычнай і дзяржаўнай дзейнасцю як першага кіраўніка краіны звязана

правядзенне шматлікіх рэформ, якія ўрэшце-рэшт прывялі да змены

сацыялістычнага дзяржаўнага і грамадскага ладу, да рэстаўрацыі капіталізму ў

СССР.

У сярэдзіне 80-х гг. Савецкі Саюз апынуўся ў складаным становішчы.

Запавольваліся тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця, не заўсёды дасягненні

навукі і тэхнікі ўкараняліся ў вытворчасць, нізкай была якасць многіх відаў

прадукцыі, не хапала высокаякасных тавараў на рынку, па некаторых

паказчыках прыпыніўся рост жыццёвага ўзроўню народа. Патрабавалася

рэфармаванне палітыка-эканамічнай сістэмы, якая ў аснове сваёй

сфарміравалася ў СССР у 1920 – 1930-я гг.

Пленум ЦК КПСС у красавіку 1985 г. прыняў курс на паскарэнне

сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР. Гэты палітычны курс меркавалася

ажыццявіць за кошт трох асноўных фактараў: 1) навукова-тэхнічны прагрэс, прыярытэтнае развіццё машынабудаўнічага комплексу – базы гэтага прагрэсу; 2) структурная перабудова эканомікі – прыпыненне затратнага капітальнага

будаўніцтва і выкарыстанне сродкаў, якія вызваляюцца пры гэтым, на тэхнічнае

пераўзбраенне і мадэрнізацыю прадпрыемстваў; 3) актывізацыя чалавечага

фактару – павышэнне творчай, стваральнай актыўнасці людзей, ўмацаванне

працоўнай дысцыпліны, павышэнне зацікаўленасці людзей у выніках працы, актывізацыя руху рацыяналізатараў і вынаходнікаў.

Аднак тагачасная эканоміка СССР была недастаткова ўспрымальнай да

новых ідэй, дасягненняў навукі і тэхнікі. У сувязі з ростам і вялікімі маштабамі

прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці ўзнікла напружанне ў

забеспячэнні яе сыравінай і энергетычнымі рэсурсамі. Зніжэнне цэн на

сусветным рынку на сырую нафту прывяло да таго, што ў 1985 – 1986 гг.

даходы ад яе экспарту паменшыліся на 1/3 частку. Гэта вельмі ўскладніла

закупку абсталявання за мяжой. Ва ўмовах старой сістэмы арганізацыі працы і

яе аплаты сур’ёзнай матэрыяльнай зацікаўленасці работнікаў не атрымалася. На

справе адбывалася не паскарэнне, а запавольванне сацыяльна-эканамічнага

развіцця.

У мэтах паляпшэння якасці выпускаемых вырабаў на прадпрыемствах

краіны была ўведзена дзяржаўная прыёмка прадукцыі. Спроба вырашыць

праблему якасці заменай ведамаснага кантролю на новую бюракратычную

структуру прывяло да разбухання адміністрацыйнага персаналу, парушэння

рытмічнасці ў рабоце прадпрыемстваў. Якасць прадукцыі заставалася

ранейшай, бо на рынку з-за дэфіцыту тавараў і паслуг быў даволі высокім

спажывецкі попыт на любыя вырабы, у тым ліку і няякасныя.

Незадаволенасць і азлабленне ў большасці насельніцтва краіны выклікала

антыалкагольная кампанія, якая праводзілася па ініцыятыве ЦК КПСС у

1985 – 1988 гг. Благародная па сваіх мэтах (барацьба з “народнай бядой” –

п’янствам і алкагалізмам) яна праводзілася выключна адміністрацыйна-

забарончымі метадамі. У спешным парадку закрываліся магазіны, якія

гандлявалі спіртным, а таксама гарэлачныя заводы, у Крыму, Малдавіі і на

Доне пачалі высякаць вінаграднікі. Па ініцыятыве мясцовых партыйных і

савецкіх органаў былі створаны “зоны цвярозасці”, у якіх гандль спіртнымі

напоямі быў цалкам забаронены. Камсамол дапамагаў у арганізацыі

“безалкагольных вяселляў”, а на памінкі, юбілеі і з нагоды іншых выпадкаў

алкагольныя напоі адпускаліся па спецыяльных спраўках. Масавы характар

набыло самагонаварэнне. Антыалкагольная кампанія моцна пахіснула грашова-

фінансавую сістэму краіны. Значная частка грошай ад продажу гарэлкі пайшла

на ўзбагачэнне “ценявікоў” і карумпіраваных чыноўнікаў.

Соседние файлы в папке ВСЕ