- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
Глава 3. Культурнае будаўніцтва
§ 1. Ліквідацыя
непісьменнасці
і
малапісьменнасці
дарослага
насельніцтва. Развіццё асветы і навукі
У комплексе праблем культурнага будаўніцтва важнае месца займала
ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Гэта
была адначасова і палітычная задача, бо непісьменны чалавек стаіць па-за
палітыкай.
Пачатак паходу супраць непісьменнасці пакладзены дэкрэтам Саўнаркома
РСФСР ад 26 снежня 1919 г. “Аб ліквідацыі непісьменнасці сярод насельніцтва
РСФСР”, які падпісаў У. Ленін. У Беларусі гэта работа ў поўную сілу пачалася з
канца 1920 г., калі тэрыторыя рэспублікі была вызвалена ад польскіх акупантаў.
У гэты час 52,6 % насельніцтва ва ўзросце ад 9 да 49 гдоў з’яўлялася
непісьменным. Была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па
ліквідацыі непісьменнасці. Да вырашэння гэтай задачы прыцягваліся грамадскія
арганізацыі. У 1926 г. аформілася таварыства “Прэч непісьменнасць”, якое
ўзначаліў старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў. Калі ў 1929 г. у рэспубліцы
дзейнічала 951 ячэйка гэтага таварыства з 59 тыс. чалавек, дык у 1932 г. ужо
налічвалася 10 тыс. ячэек і ў іх працавала 156 тыс. чалавек.
У ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці прымалі ўдзел калектывы
фабрык і заводаў, калгасаў і саўгасаў, настаўнікі, студэнты, школьнікі, камсамольцы і інш.
Інтарэсы індустрыялізацыі краіны і калектывізацыі сельскай гаспадаркі
патрабавалі значнага паляпшэння агульнаадукацыйнай і культурна-тэхнічнай
падрыхтоўкі насельніцтва. Умення чытаць, пісаць, лічыць цяпер было
недастаткова. У жніўні 1932 г. Саўнарком БССР прыняў пастанову “Аб
увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання для малапісьменных”.
Пастановай урада рэспублікі ад 25 ліпеня 1932 г. была зацверджана новая
сістэма навучання дарослых. Яе пачатковым звяном сталі ўводныя курсы ў
вытворчасць, якія знаёмілі рабочага з тэхніка-эканамічнай і грамадска-
палітычнай дзейнасцю прадпрыемства. Наступная ступень – пачатковая
політэхнічная вытворчая школа (тэрмін навучання – 1,5 года), якая будавалася
на базе лікпункта, забяспечвала не толькі ліквідацыю малапісьменнасці, але і
падрыхтоўку кадраў масавых прафесій (3–4-ы разрад) і іх перакваліфікацыю. З
1934/35 навучальнага года ўстанаўлівалася адзіная пачатковая вячэрняя школа з
трохгадовым тэрмінам навучання. Яе асаблівасцю было тое, што
агульнаадукацыйная падрыхтоўка навучэнцаў сумяшчалася з тэхнічнай
падрыхтоўкай, або агразаалагічнай вучобай.
Яшчэ больш увагі навучанню дарослых сталі ўдзяляць пасля
апублікавання 27 лютага 1936 г. пастановы СНК СССР і ЦК ВКП(б) “Аб рабоце
па навучанні непісьменных і малапісьменных”. Толькі за гады другой пяцігодкі
ў Беларусі амаль 249 тыс. чалавек ліквідавалі непісьменнасць і больш за 1 млн –
малапісьменнасць. Паводле звестак Усесаюзнага перапісу 1939 г. пісьменнасць
насельніцтва БССР ва ўзросце 9 гадоў і старэй (без заходніх абласцей) павялічылася з 53,1 % у 1926 г. да 78,9 % у 1939 г. Масавая непісьменнасць у
БССР была ліквідавана. Гэта вялікае дасягненне беларускага народа. Яно і
сёння не згубіла сваёй значнасці, калі мець на ўвазе, што сёння амаль кожны
пяты жыхар планеты не ўмее чытаць і пісаць.
Але ў канцы 30-х гадоў частка дарослага насельніцтва рэспублікі, асабліва
на вёсцы і сярод жанчын, яшчэ заставалася неахопленай навучаннем.
У красавіку 1939 г. Саўнарком БССР прыняў пастанову “Аб ходзе
ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці ў БССР”. Ставілася задача
канчатковай ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці ў рэспубліцы. Гэта
работа працягвалася да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Разам з ліквідацыяй непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага
насельніцтва праводзілася вялікая работа па стварэнні сістэмы народнай
адукацыі, якая забяспечыла б кожнаму рэальную магчымасць закончыць
агульнаадукацыйную школу і атрымаць патрэбную прафесію. Падрыхтоўка
кадраў спецыялістаў ажжыццяўлялася ў вышэйшых навучальных установах.
30 кастрычніка 1921 г. адбылося адкрыццё Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
яго першым рэктарам быў прызначаны вядомы вучоны-гісторык, прафесар
У.І. Пічэта.
У 1925 г. у выніку зліцця Горацкага сельскагаспадарчага інстытута і
Мінскага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі была створана ў Горках
Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай
рэвалюцыі. Усяго ў канцы другой пяцігодкі ў 23 вышэйшых навучальных
установах БССР вучылася каля 15 тыс. студэнтаў.
За гады сацыялістычнага будаўніцтва ў БССР было падрыхтавана больш за
40 тыс. спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі. Сярод іх – настаўнікі, урачы, інжынеры, эканамісты, аграномы, юрысты, прадстаўнікі іншых прафесій.
Значнае развіццё атрымала сярэдняя спецыяльная адукацыя. Былі
створаны
новыя
сельскагаспадарчыя,
індустрыяльныя,
педагагічныя,
медыцынскія і іншыя навучальныя ўстановы. У 1939/40 навучальным годзе
ў БССР працавалі 102 тэхнікумы, у якіх налічвалася каля 34 тыс. навучэнцаў.
Кадры кваліфікаваных рабочых рыхтавалі прафесійныя школы і школы
фабрычна-заводскага вучнёўства. Ажыццяўлялася таксама вытворча-тэхнічнае
навучанне на фабрыках і заводах без адрыву ад вытворчасці.
Да сярэдзіны 20-х гадоў сістэма адукацыі была створана і складалася з
наступных частак: 1)
дашкольных устаноў; 2)
масавых чатырохгадовых
працоўных школ; 3) сямігадовых працоўных політэхнічных школ у складзе
двух канцэнтраў (першы ўключаў у сябе І–ІV групы (вучэбныя класы), другі –
V–VІІ групы; 4) школ сялянскай моладзі (ШСМ), школ фабрычна-заводскага
навучання (ФЗН), прафшкол, прафесійных і агульнаадукацыйных курсаў; 5) рабфакаў; 6) тэхнікумаў; 7) вышэйшых навучальных устаноў.
Пастановай СНК СССР і ЦК ВКП(б) ад 15 мая 1934 г. “Аб структуры
пачатковай і сярэдняй школы ў СССР” былі ўстаноўлены адзіныя для ўсёй
краіны тыпы агульнаадукацыйнай школы – пачатковая, няпоўная сярэдняя і
сярэдняя. Вучэбныя групы сталі называцца класамі.
Асаблівая ўвага надавалася ўвядзенню ўсеагульнага абавязковага
навучання дзяцей. З гэтай мэтай будаваліся школы, ажыццяўляўся паўсюдны
перапіс дзяцей школьнага ўзросту, ім аказвалася дапамога ў забеспячэнні
адзеннем, абуткам, школьна-пісьмовымі прыладамі, падвозілі ў школы і г.д.
Ужо ў 1929/30 навучальным годзе са 129 тыс. 8-гадовых дзяцей у школах БССР
навучалася 117 758 чалавек, ці 91 % іх агульнай колькасці. БССР першай з
саюзных рэспублік ажыццявіла ў асноўным усеагульнае абавязковае навучанне
дзяцей 8-гадовага ўзросту.
У 1930/31 навучальным годзе было ў асноўным уведзена ўсеагульнае
абавязковае навучанне дзяцей 8–10-гадовага ўзросту, а таксама пераростка ў
11–15 гадоў і пачалася работа па ажыццяўленні ўсенавуча ў аб’ёме сямігадовай
школы. У 1931/32 навучальным годзе ў БССР было завершана ажыццяўленне
ўсеагульнага абавязковага пачатковага навучання і працягвалася паступовае
ўвядзенне ўсенавуча на базе сямігадовай школы. У другой пяцігодцы значна
вырас кантынгент вучняў у старэйшых класах няпоўнай сярэдняй і сярэдняй
школы і скарацілася колькасць сямігадовых школ у сувязі з пераўтварэннем
часткі іх у сярэднія. Быў зроблены буйны крок у ажыццяўленні ўсеагульнага
сямігадовага навучання і ў развіцці сярэдняй адукацыі.
У 20–30-я гады была створана вышэйшая школа Беларусі, дзверы якой
расчыніліся для дзяцей з працоўнага асяроддзя. У 1918 г. у вышэйшыя
навучальныя ўстановы – педагагічныя інстытуты былі пераўтвораны Віцебскі і
Магілёўскі настаўніцкія інстытуты, а ў пачатку 1919 г. – Мінскі. У 1919 г.
пачалася новая рэарганізацыя: педагагічныя інстытуты пераўтвараліся ў
інстытуты народнай адукацыі з чатырохгадовым тэрмінам навучання. Яны
рыхтавалі работнікаў для школьных, дашкольных і пазашкольных устаноў.
У 1920 г. быў створаны Беларускі політэхнічны інстытут, 1921 г. Беларускі
дзяржаўны універсітэт, 1924 г. Віцебскі ветэрынарны інстытут і інш.
У 1930–1931 гг. у рэспубліцы была створана новая сістэма і сетка
навучальных
устаноў
па
падрыхтоўцы
інжынерна-тэхнічных,
сельскагаспадарчых кадраў і эканамістаў. У мэтах стварэння новых вышэйшых
навучальных устаноў адбылася рэарганізацыя Беларускага дзяржаўнага
універсітэта, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Аднак стварэнне
“карлікавых” ВНУ прывяло да нерацыянальнага выкарыстання сродкаў, пагаршэння якаснага ўзроўню прафесарска-выкладчыцкага саставу, змены
вучэбных планаў і інш. Трэба было тэрмінова выпраўляць памылкі, рабіць
новую рэарганізацыю навучальных устаноў, іх узбуйненне. У выніку
рэарганізацыі ў Беларусі склалася новая сістэма вышэйшай адукацыі. Калі ў
1925 г. працавала 4 ВНУ з 4342 студэнтамі, дык у 1932 г. – 31 ВНУ з 10574
студэнтамі. Гэта станоўча ўплывала на фарміраванне кадраў нацыянальнай
інтэлігенцыі рэспублікі.
У сувязі з ажыццяўленнем усенавуча на базе сямігадовай школы і
недахопам настаўнікаў для 5–7 класаў сямігадовых і сярэдніх школ рашэннем
СНК БССР у 1935–1937 гг. былі створаны двухгадовыя настаўніцкія інстытуты
ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Оршы і Рагачове. У 1937 г. у Мінску
пачаў працаваць Інстытут фізічнай культуры.
Цяпер колькасць ВНУ ў Беларусі амаль такая ж, як у 30-я гады, і
дзейнічаюць большасць створаных тады навучальных устаноў.
Значнае развіццё атрымала сярэдняя спецыяльная адукацыя. Былі адкрыты
новыя сельскагаспадарчыя, індустрыяльныя, педагагічныя і іншыя навучальныя
ўстановы, павялічыўся кантынгент навучэнцаў. Толькі ў другой пяцігодцы ў
БССР тэхнікумы выпусцілі 19678 спецыялістаў, а ў 1938–39 гг. – 17488.
Кадры кваліфікаваных рабочых рыхтаваліся ў прафесійных школах.
У 1930 г. яны былі ліквідаваны і на іх базе створаны школы фабрычна-
заводскага навучання (ФЗН). У другой пяцігодцы вытворча-тэхнічнае
навучанне моладзі ажыццяўлялася таксама на фабрыках і заводах без адрыву ад
вытворчасці. Кадры масавых прафесій для сельскай гаспадаркі рыхтавалі
сельскагаспадарчыя школы і вучэбна-практычныя майстэрні. З 1924 г. пачалося
стварэнне школ сельскагаспадарчага навучання, якія давалі спецыяльныя веды
па паляводству, жывёлагадоўлі і садаводству. У перадваенныя гады ствараліся
школы механізацыі сельскай гаспадаркі. Так у 20–30-я гады была створага адна
з самых лепшых у свеце сістэма народнай адукацыі з яе прынцыпамі
гуманнасці, пераемнасці, агульнадаступнасці, бясплатнасці.
20-я гады сталі часам нараджэння беларускай савецкай навукі. У студзені
1922 г. заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). Яго задачай
з’яўлялася вывучэнне мовы, літаратуры, гісторыі, этнаграфіі, эканомікі, прыродных багаццяў Беларусі. 1 студзеня 1929 г. Інстытут беларускай
культуры быў рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук (з 1936 г. –
АН БССР). У 1932 г. у яе складзе налічвалася 14 навукова-даследчых інстытутаў.
Усяго ў рэспубліцы было 40 навукова-даследчых устаноў, у якіх налічвалася
каля 1,5 тыс. навуковых супрацоўнікаў, у аспірантуры навучалася 432 чалавекі.
Вучоныя займаліся даследаваннем рэсурсаў, праблемы прыкладнога
характару. Былі адкрыты новыя паклады карысных выкапняў для
прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Плённа працавалі вучоныя Інстытута
хіміі АН БССР. Навуковыя даследаванні акадэміка АН БССР У.В. Шкатэлава
(заснавальніка лесахіміі) знайшлі практычнае прымяненне: ў 1929–1930 гг. былі
пабудаваны першыя айчынныя каніфольна-шкіпідарныя заводы ў Барысаве і
Бабруйску. Значныя поспехі мелі беларускія вучоныя ў галіне даследавання
праблем сельскай гаспадаркі, лесаводства, флоры і фаўны. Пад кіраўніцтвам
акадэміка АН БССР Я.М. Афанасьева была складзена першая глебавая карта
рэспублікі, атрымаўшая высокую ацэнку беларускіх земляробаў.
Праводзіліся даследаванні і ў галіне гуманітарных навук. Поспехі
беларускай навукі, яе матэрыяльная база і кадры супрацоўнікаў закладвалі
асновы для далейшага развіцця навуковых даследаванняў у рэспубліцы.