- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
ДЗЕЙНАСЦЬ БЕЛАРУСКІХ КАЛАБАРАЦЫЯНІСТАЎ
Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з
чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма палітычных, эканамічных, ваенных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-
дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і
знішчэнне беларускага народа. Акупацыйная палітыка была вынікам
дзяржаўнага курса фашысцкай Германіі, распрацаванага ў дырэктыўных
дакументах і праграмных выступленнях нацысцкіх кіраўнікоў.
Ідэалагічнай асновай акупацыйнай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія
тэорыі нацыстаў: аб “расавай перавазе” нямецкай нацыі над усімі іншымі; аб “гістарычнай неабходнасці” пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў і
іх “неад’емным праве” на сусветнае панаванне.
У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць
беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. Беларусь была
падзелена на асобныя часткі:
• паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай абласцей з гарадамі
Гродна і Ваўкавыск былі перададзены Усходняй Прусіі;
• паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей былі
ўключаны ў склад рэйхскамісарыята “Украіна”;
• паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да
генеральнай акругі Літвы;
• тэрыторыя Віцебскай і Магілёўскай абласцей, большая частка Гомельскай і
ўсходнія раёны Мінскай вобласці былі ўключаны ў зону армейскага тылу
групы армій “Цэнтр”, дзе ўсе адміністрацыйныя функцыі выконвала
ваеннае камандаванне;
• Баранавіцкая, Вілейская (без паўночна-заходніх раёнаў), Мінская (без
усходніх раёнаў) вобласці, паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай
абласцей склалі “генеральбецырк Беларутэнія” – генеральную акругу
Беларусі.
Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусі, якая складала прыкладна 1/3
тэрыторыі БССР, была ўключана ў рэйхскамісарыят “Остланд” з рэзідэнцыяй у
Рызе і падзелена на 10 “гебітаў” (акругоў). Для кіраўніцтва генеральнай
акругай, акругамі і раёнамі ствараўся жорстка цэнтралізаваны адміністрацыйны
апарат гітлераўцаў.
На чале генеральнай акругі Беларусі стаяў генеральны камісарыят, які
ўзначальваў адзін з паплечнікаў Гітлера гаўляйтар Вільгельм Кубэ. Ён
праводзіў чалавеканенавісніцкую палітыку нацызму. Пасля знішчэння Кубэ
мінскімі падпольшчыкамі 22 верасня 1943 г. яго месца заняў групенфюрэр
войск СС Курт фон Готберг.
Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы
эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі. Зрабіў гэта гаўляйтар
Беларусі Кубэ: “Колеры бела-чырвона-бела павінны быць у будучым
прыкметай Беларутэніі”.
Кіраванне
акругамі
ажыццяўлялі
гебітскамісары,
гарадамі –
штатскамісары, раёнамі – ортскамісары. Для стварэння ўяўнага выгляду
самакіравання і ўзмацнення ўплыву на насельніцтва з мясцовых жыхароў
арганізоўваліся гарадскія, раённыя і павятовыя ўправы, а ў вёсках прызначаліся
старасты, солтысы, войты.
Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх
фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў. З розных
краін Еўропы гітлераўцы прывозілі да нас сваіх прыслужнікаў беларускага
паходжання, якія пачыналі кар’еру яшчэ ў перыяд Беларускай Народнай
Рэспублікі ў 1918–1920 гг.
Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай
адміністрацыі. Галоўным сродкам падтрымання “новага парадку” былі войскі і
розныя службы: СС (ахоўныя атрады); СА (штурмавыя групы); СД (служба
бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі); гестапа (палітычная паліцыя); жандармерыя і інш.
Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых
тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы.
Галоўным сродкам ажыццяўлення генеральнага плана “Ост” з’яўлялася
палітыка генацыду – планамернага знішчэння цэлых груп насельніцтва па тых
ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, яўрэяў і г.д. Для рэалізацыі гэтага плана гітлераўцы выкарыстоўвалі цэлую
сістэму мер: заложніцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя аперацыі, лагеры
смерці і інш.
У межах рэспублікі было арганізавана 260 лагераў смерці, іх філіялаў і
аддзяленняў, з якіх мала хто вярнуўся жывым. Вязняў трымалі пад адкрытым
небам, марылі голадам, заражалі інфекцыйнымі хваробамі, катавалі. У Мінску і
яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх – Трасцянецкі – па
колькасці знішчаных людзей стаяў на трэцім месцы пасля Асвенціма і
Майданака. Напярэдадні наступлення савецкіх войск гітлераўцы практыкавалі
стварэнне на пярэднім краі сваёй абароны спецыяльных лагераў смерці, у якіх
размяшчалі інфекцыйных хворых з мэтай масавага распаўсюджвання цяжкіх
захворванняў сярод насельніцтва і часцей Чырвонай Арміі.
На тэрыторыі Беларусі было больш за 100 гета, у якія гітлераўцы сагналі
сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў рэспублікі, так і яўрэяў з Польшчы, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Францыі, Галандыі, Венгрыі, Германіі і іншых краін. 21–
23 кастрычніка 1943 г. было здзейснена адно з самых крывавых злачынстваў
фашызму – масавае знішчэнне яўрэяў у мінскім гета і ў Трасцянецкім лагеры
смерці, дзе загінула амаль што 100 тыс. яўрэяў.
Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі.
Паступова працэс знішчэння сваіх ахвяр гітлераўцы механізавалі: атручвалі ў
спецыяльна прыстасаваных для гэтага памяшканнях – “gaswagen”
(душагубках). Жорсткай расправе падлягалі ваеннаслужачыя, да якіх
гітлераўцы адносілі практыччна ўсіх мужчын ва ўзросце 16–55 гадоў, што
знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад раёнаў ваенных дзеянняў.
Нечуваныя зверствы чынілі акупанты над партызанамі і мірным
насельніцтвам. Пад выглядам барацьбы з партызанамі яны правялі больш за 140
карных экспедыцый, у ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператвараліся ў зоны
пустыні. 22 сакавіка 1943 г. былі спалены 149 жыхароў, у тым ліку 76 дзяцей, в. Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці. За гады акупацыі ў Беларусі
разам з жыхарамі спалена 628 вёсак, 186 з якіх так і не адноўлены пасля вайны.
Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх
людзей на катаржныя работы ў Германію. Угон беларускага насельніцтва насіў
масавы, планамерны характар і меў пэўныя мэты. На Нюрнбергскім судовым
працэсе над нямецкімі ваеннымі злачынцамі быў прадстаўлены гітлераўскі
сакрэтны мемарандум ад 12 мая 1944 г., у якім прама адзначалася, што
намечаная адпраўка з Беларусі ў Германію 40–50 тыс. падлеткаў ва ўзросце ад
10 да 14 гадоў “мае мэту не толькі прадухіліць умацаванне ваеннай сілы ворага, але таксама скараціць яго біялагічны патэнцыял у будучым”. За час акупацыі з
Беларусі было вывезена 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей.
Вярнулася ж дамоў пасля перамогі каля 120 тыс. чалавек.
Ахвярамі нямецка-фашысцкай “палітыкі генацыду і выпаленай зямлі”
стала чвэрць насельніцтва Беларусі. Усяго ў рэспубліцы, як ужо гаварылася, было знішчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек.
У галіне эканомікі акупацыйны рэжым прынёс працоўным Беларусі
страшэнную галечу, звышэксплуатацыю, адкрытае рабаванне матэрыяльных
каштоўнасцей. Эканамічная палітыка на захопленай тэрыторыі Беларусі насіла
каланіяльны характар. Для грабяжу і падрыву гаспадарчага патэнцыялу
рэспублікі быў створаны спецыяльны штаб “Ольдэнбург” з вялікім штатам
інспекцый, атрадаў для збору прадукцыі вытворчасці і сыравіны. Гітлераўцы
вывозілі ў Германію найбольш каштоўнае абсталяванне фабрык, заводаў, электрастанцый, сельгастэхніку, прадукты харчавання, лясныя і тарфяныя
багацці. Сістэматычна яны грабілі і асабістую ўласнасць насельніцтва.
За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена 90 % станочнага і
тэхнічнага абсталявання, 96
% энергетычных магутнасцей, 18,5 тыс.
аўтамашын, больш за 9 тыс. трактароў і цягачоў, 1100 камбайнаў.
Акупацыйныя ўлады і штаб “Ольдэнбург” у інтарэсах Германіі, вермахта
арганізоўвалі работу часткі прадпрыемстваў прамысловасці, транспарту, гандлю. Усяго ж у гады вайны на тэрыторыі нашай рэспублікі дзейнічала каля
60 прадпрыемстваў пераважна металаапрацоўчай, мясцовай, лёгкай і харчовай
прамысловасці.
На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз
абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12
гадзін. За розныя правіннасці, за сабатаж білі, саджалі у карцэр, адпраўлялі у
канцлагер. Рацыён харчавання працоўнага ўключаў 200 г хлеба на дзень і 10 г
солі.
На ўсім працягу акупацыі гітлераўцы бязлітасна рабавалі беларускае
сялянства. Яны разрабавалі 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС. У Германію
было вывезена, паводле няпоўных даных, больш за 1,6 млн т збожжа, 426 тыс. т
мукі, 3 млн т бульбы і гародніны. Працаўнікі вёскі, як і жыхары гарадоў, плацілі шматлікія падаткі. Усё насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў у
абавязковым парадку прыцягвалася да прымусовых работ на будаўніцтва
абарончых аб’ектаў, мастоў, дарог і г.д.
Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе ВНУ, НДІ, АН БССР, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную
карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці, гісторыі, культуры, архітэктуры Беларусі, разбурылі музеі, тэатры, клубы, больш за 7
тыс. школьных будынкаў і г.д.
З дапамогай спецыяльна створаных школ, газет, часопісаў, радыё, кіно і
іншых сродкаў агітацыі і прапаганды гітлераўцы імкнуліся прывіць
насельніцтву Беларусі дух пакорнасці, паслушэнства, развіць нацыянальную
варожасць, зламаць іх волю да барацьбы за незалежнасць, супраць фашысцкай
Германіі.
Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі. Так, 22
кастрычніка 1941 г. была створана Беларуская народная самапомач (БНС). Яе
статут быў зацверджаны Кубэ. БНС дамагалася прызнання за сабой права на
самакіраванне і рабіла спробы стварыць сваё ваенізаванае фарміраванне –
Беларускі корпус самааховы (БКС).
З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай
моладзі (СБМ), які аб’ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат. Кіраўнікі трэцяга
рэйха імкнуліся рыхтаваць юнакоў да службы ў вермахце, былі сфарміраваны
нават роты СС для барацьбы з партызанамі. Саюз беларускай моладзі ў многім
нагадваў нямецкі “Гітлерюгенд”.
У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада
ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння
бальшавізму і працавала па зацверджанаму Генеральным камісарам Беларусі
Готбергам статуту.
Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы –
Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае
аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя садзейнічалі
ажыццяўленню нацысцкай акупацыйнай палітыкі.
У сакавіку 1944 г., калі войскі Германіі апынуліся ў катастрафічным
становішчы, акупанты дазволілі стварыць у Беларусі большыя, чым раней, узброеныя нацыянальныя фарміраванні. Было арганізавана 55 батальёнаў
Беларускай краёвай абароны. Але шырока разгарнуць сваю дзейнасць БЦР, БКА ўжо не ўдалося. Чырвоная армія пачынала падрыхтоўку аперацыі па
вызваленні Беларусі.
У гэтых умовах у акупіраваным Мінску 27 чэрвеня 1944 г., за шэсць дзён
да вызвалення горада савецкімі войскамі, быў скліканы ІІ Усебеларускі кангрэс
(І з’езд (кангрэс) адбыўся ў снежні 1917
г.). Кангрэс абвясціў сябе
“паўнапраўным і найвышэйшым прадстаўніком беларускага народа” і
выказаўся за аддзяленне Беларусі ад СССР.
Спроба стварэння беларускай дзяржаўнасці з дапамогай акупантаў не мела
рэальнасці. Калі ў час работы кангрэса стала вядома, што Чырвоная Армія
зрабіла прарыў нямецкіх войск і імкліва рухаецца на Мінск, СС выдзелілі
спецыяльны цягнік для эвакуацыі сваіх памагатых і членаў іх сем’яў.
Такім чынам, у час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у
сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта
з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя (ад французскага ccolloboration –
супрацоўніцтва). Савецкі ваенна-гістарычны слоўнік тлумачыць калабарацыю
як здраду сваёй радзіме і пераход на шлях супрацоўніцтва з ворагам.
У склад беларускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія
знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама
тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў. У склад
калабарацыяністаў уваходзілі і тыя, хто абставінамі лёсу, часцей за ўсё
метадамі гвалту і запалохвання, былі прымушаны пайсці на службу да
акупантаў і такім чынам пазбаўлены іншага выбару. Калабарацыяністы
разлічвалі “тварыць самастойную Беларусь” пад эгідай гітлераўскага рэйха. Да
моманту вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на яе тэрыторыі
дзейнічалі больш за 35 тыс. актыўных членаў розных калабарацыянісцкіх
арганізацый. Уся іх дзейнасць кантралявалася гітлераўцамі.