- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ
§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
У пасляваенныя гады ў СССР і БССР захоўвалася палітычная сістэма, якая
склалася ў 20–30-я гады і была замацавана ў Канстытуцыі СССР 1936 г. і
Канстытуцыі БССР 1937 г. Дэкларуючы на словах дэмакратычныя свабоды, палітычны рэжым па сутнасці сваёй заставаўся таталітарным.
Першым крокам у вяртанні да мірнага жыцця (да даваеннай палітычнай
арганізацыі) былі выбары ў Вярхоўны Савет СССР (1946), у Вярхоўны Савет
БССР (1947) і мясцовыя Саветы рэспублікі (1948). Яны прайшлі пры высокай
актыўнасці выбаршчыкаў, у святочнай атмасферы. Савецкія людзі галасавалі за
прадстаўнікоў “непарушнага блока камуністаў і беспартыйных”, успрымалі
гэтыя выбары як своеасаблівы паказчык вяртання да мірнага жыцця і звязвалі з
імі надзеі на будучыню. Пачуццё гонару за сваю зямлю, якая адраджалася з
попелу намаганнямі тысяч людзей, павялічвала пачуццё ўласнай годнасці
народа, жаданне зрабіць новае пасляваеннае жыццё лепшым, святлейшым.
Але ў пасляваенныя гады новая хваля рэпрэсій прыйшла на Беларусь –
чарговыя арышты, дэпартацыі людзей на спецпасяленні і ссылку, абмежаванні
на некаторыя віды дзейнасці і г.д. Рэпрэсіі праводзіліся з часу вызвалення
рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў па 1952 год. Асабліва яскрава гэта
праявілася ў дзейнасці Л. Цанавы, які ўзначаліў органы дзяржаўнай бяспекі
рэспублікі ў 1938–1951 гг., справе Севіча 1951 г. – Наркама асветы рэспублікі, кампаній, накіраваных супраць дзеячоў культуры і г.д.
Вострай была палітычная сітуацыя ў заходніх абласцях Беларусі. Тут
прадоўжылі ўзброеную барацьбу супраць савецкай ўлады групы асоб, якія
супрацоўнічалі ў час акупацыі з фашыстамі, атрады Арміі Краёвай і іншыя.
Становішча ўскладняла тое, што іх у пэўнай меры падтрымлівалі
незадаволеныя сяляне, людзі, якія незаслужана пакутавалі ад рэпрэсій і проста з
цяжкім, неадназначным лёсам. Гэта стварала ў некаторым сэнсе сацыяльную
базу для антысавецкай барацьбы. Ахвярамі яе станавіліся не толькі партыйныя і
камсамольскія актывісты, урачы, настаўнікі, ваенаслужачыя, але і звычайныя
сяляне.
Так, у лютым 1946 г. бандыты ўчынілі 120 забойстваў, 190 грабяжоў і 18
разбояў. Увосень гэтага ж года імі было здзейснена яшчэ 838 вылазак, у тым
ліку 43 дыверсіі, 120 падпалаў. Трэба адзначыць, што дзейнасць большасці з
гэтых груп і фарміраванняў мела не столькі палітычны, колькі крымінальны
характар.
Аднак складаная сітуацыя была не толькі ў заходніх раёнах. Зладзейска-
грабежніцкія банды і групы дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Яны не
ставілі ніякіх палітычных мэтаў, проста рабавалі і забівалі. Так, толькі ў 1947 г.
ў Мінскай вобласці органы міліцыі ліквідавалі 34 такія банды агульнай
колькасцю 155 чалавек.
Ліквідацыя крымінальных банд была завершана ў 1948 г.
Смерць Сталіна 5 сакавіка 1953 г. падштурхнула даўно наспеўшы працэс
аднаўлення грамадства. Ён закрануў усе сферы жыцця грамадства –
палітычную, эканамічную, сацыяльную, духоўную. “Хрушчоўская адліга”, ХХ
з’езд КПСС (1956 г.) з яго выкрываннямі культу асобы выклікалі глыбокія
змены ў грамадска-палітычнай свядомасці. Гэта стала спрыяльнай глебай для
ажыўлення навукі, літаратуры, мастацтва.
Былі зроблены некаторыя намаганні па ўдасканаленню палітычнай
сістэмы. Ужо ў 1953–1956 гг. было пачата правядзенне лініі на пашырэнне
правоў саюзных рэспублік у дзяржаўным, эканамічным і культурным
будаўніцтве.
У першай палове 60-х гг. мела месца перабудова дзяржаўных і грамадскіх
арганізацый па вытворчаму прынцыпу (прамысловыя і сельскія), але праз два
гады быў адноўлены тэрытарыяльна-вытворчы прынцып іх пабудовы.
Працэс аднаўлення грамадства, які разгарнуўся ў 50-я гады, востра
паставіў задачу выпрацоўкі стратэгічнага курсу. Ім стала “разгорнутае
будаўніцтва камунізму”, абгрунтаванае ў Праграме КПСС, якая была прынята
на ХХІІ з’ездзе партыі (1961). Значныя паказчыкі эканамічнага росту, дасягнутыя да пачатку 60-х гадоў, высокія тэмпы сярэднегадовага прыросту
нацыянальнага даходу, вялікія поспехі ў некаторых галінах (напрыклад, у
асваенні космасу) прывялі да памылковых вывадаў праграмы аб стане
эканомікі, грамадства наогул і аб іх магчымасцях у бліжэйшай будучыні. Былі
дапушчаны пралікі ў выяўленні перспектыў як унутранага развіцця краіны
(стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізму да 1980 г.), так і
міжнародных абставін (вывад аб паглыбленні агульнага крызісу капіталізму).
З другой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала
лагічны працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства. Апошняя
стала крыніцай дагматызму ў тэарэтычнай думцы.
Эканамічныя рэформы 60-х гг. таксама патрабавалі дэмакратычных змен у
жыцці грамадства. Толькі яны не наступілі. Дэмакратычныя працэсы былі
заблакіраваны сіламі бюракратычнага кансерватызму. Грамадскі ўздым
паступова змяніўся расчараваннем, і тэзіс аб пабудове развітога сацыялізму не
толькі не змяніў грамадска-палітычную атмасферу, настрой людзей, але нават
выклікаў іронію.
З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю
Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам. Для таго каб зрабіць дэпутацкую
дзейнасць больш выніковай, ствараліся пастаянныя камісіі на розных
напрамках дзейнасйці. Так, у 1977 г. мясцовыя Саветы рэспублікі стварылі
10360 пастаяных камісій, у якія ўвайшлі 67093 дэпутатаў – 87% ад агульнай іх
колькасці.
Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул
ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.
Кіруючай сілай беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе
колькасць павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688 тыс. у 1985 г.
Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі
грамадскія арганізацыі – гэта перш-наперш прафсаюзы (яны павялічыліся з
пасляваеннага часу з 350 тыс. да 5 млн. чалавек у сярэдзіне 80-х гг.), якія
ўключалі ў сябе амаль ўсіх працуючых, і Ленінскі камуністычны Саюз моладзі
(колькасць яго членаў пасля вайны была ледзь больш за 200000, к сярэдзіне 80-
х – каля 1,5 млн. чалавек), які ахопліваў амаль усю моладзь. Аднак дзейнасць
грамадскіх арганізацый была заарганізавана, цвёрда цэнтралізавана і паступова
пачала пакідаць усё менш месца для ініцыятывы асобнага чалавека, актыўнасць
іх членаў усё больш фармалізавалася.
Трэба адзначыць, што сярод кіраўнікоў рэспублікі, нягледзячы на вельмі
негатыўныя адносіны да былога партыйнага кіраўніцтва ў нашы дні, былі і
даволі аўтарытэтныя, кампетэнтныя людзі. І сёння з павагай ўспамінаюць
К.Т. Мазурава – першага сакратара ЦК КПБ з 1956 па 1965 гг., С.В. Прытыцкага – Старшыню Вярхоўнага Савета БССР з 1968 па 1971 гг., П.М. Машэрава – Першага Сакратара ЦК КПБ з 1965 па 1980 гг. і інш. Асабліва
яскравай з’яўляецца асоба П.М. Машэрава, а перыяд яго кіраўніцтва – гэта
перыяд развіцця эканомікі высокімі тэмпамі.
Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем
Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была
арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей.