Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў

У канцы ХІІ – пачатку ХІІІ ст. заходнім і паўночна-заходнім землям Русі

стала пагражаць сур’ёзная небяспека. У Прыбалтыцы з’явіліся першыя

каталіцкія месіянеры, услед за якімі пачалі прыбываць атрады крыжакоў.

У вусці Заходняй Дзвіны ў 1201 г. яны заснавалі крэпасць Рыгу, якая стала

апорай нямецкай агрэсіі ў землі балтаў. Неўзабаве датчане напалі на эстонскае

ўзбярэжжа, разбурылі старажытную крэпасць Калывань (Талін) і заснавалі сваю

– Рэвель (1209).

Якім чынам нямецкія рыцары апынуліся ў Прыбалтыцы, каля рускіх

межаў?

З канца ХІ ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі і іншых

еўрапейскіх краін імкнуліся захапіць багатае ўзбярэжжа Міжземнага мора, неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя

войны падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам

крыжовых паходаў. Яна аб’явіла іх мэтай вызваленне ад мусульман Палесціны і

“гроба гасподня”. У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска-

рыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Уступаючы ў

ордэн, рыцар заставаўся воінам, але даваў зарок манаства: не мог мець сям’і.

З гэтага часу ён пакорліва слухаў галаву ордэна – гросмайстра, ці вялікага

магістра.

Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім –

ордэн шпітальераў-янітаў (сваю назву атрымаў ад шпіталя Святога Яна, які

дапамагаў хворым пілігрымам – вандроўнікам). У канцы ХІІ ст. стварыўся трэці

ордэн – Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г.

рыжскі епіскап Альберт Буксгаўдэн, жадаючы абярнуць у хрысціянства

насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі Ордэн мечаносцаў. Новыя рыцары

насілі белы плашч з чырвоным мячом і крыжам, замест якога пазней сталі

нашываць зорку. Пацярпеўшы цяжкае паражэнне ў вайне з арабамі, нямецкія

князі ў канцы ХІІ ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх ім абяцала новыя землі і прыбыткі.

Прыбалтыка, праз якую праходзіў важны для Русі гандлёвы шлях па

Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае мора, ужо даўно знаходзілася ў сферы інтарэсаў

Полацкага княства. Полацкія князі кантралявалі водны шлях, а мясцовыя

плямёны ліваў прызнавалі васальную залежнасць ад Полацка і плацілі яму

даніну.

Пабудаваўшы ў вусці Заходняй Дзвіны крэпасць Рыгу, рыцары ўстанавілі

кантроль над гандлёвым шляхам і паставілі ў залежнасць ад сябе рускіх купцоў.

Працягваючы агрэсію, ордэн мечаносцаў наблізіў свае ўладанні да Кукенойса, аднаго з падначаленых Полацку рускіх гарадоў-княстваў, і паспрабаваў

перахапіць у полацкага князя права на збіранне даніны з ліваў. Летам 1203 г.

войскі полацкага князя Уладзіміра асадзілі дзве нямецкія крэпасці – Ікскюль і

Гольм. Немцам давялося адкупіцца грашыма. Аднак ордэн працягваў палітыку

захопаў. Летам 1206 г. Уладзімір спусціўся на караблях па Дзвіне з вялікім

войскам, і 11 дзён працягвалася асада Гольма. Але крэпасць устаяла.

Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над

крыжакамі. Пасля адной з іх ён паслаў полацкаму князю Уладзіміру багатыя

падарункі: “лепшых тэўтонскіх коней, панцыры, балісты”. У 1207 г. Вячка

разам з літоўскімі атрадамі асадзіў Рыгу, але, не атрымаўшы дапамогі ад

полацкага князя, вярнуўся назад, спаліў свой горад і адышоў на Русь. Не змог

вытрымаць націску крыжакоў і другі рускі горад-княства на Дзвіне – Герцыке.

Яго князь вымушаны быў прызнаць сябе васалам рыжскага епіскапа.

Землі рускіх гарадоў-княстваў Кукенойса і Герцыке былі далучаны да

ордэна. Неўзабаве ордэн і полацкі князь Уладзімір заключылі “вечны” мір.

Полацк адмовіўся ад збірання даніны з ліваў. Дзвіна аб’яўлялася свабоднай для

праезду купцоў. Але варожасць захавалася. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір

пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, але

раптоўная смерць перашкодзіла яго ажыццяўленню.

Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгародскай зямлі

прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, які быў замацаваны шлюбам

Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава. У бітве на Няве са

шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. У гэтай бітве

вызначыўся полацкі воін Якуб. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх

рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на

паўночным захадзе.

Паспяховай барацьбе супраць ордэна перашкаджалі феадальныя

міжусобіцы. Так, кукенойскі князь Вячка не ладзіў з полацкім Уладзімірам.

Герцыкскі князь Усевалад ваяваў не толькі супраць немцаў, але і ў саюзе з

Літвой “разбураў землі рускіх хрысціян”. Захоўвалі нейтралітэт князі Турава-

Пінскай зямлі. Нават перад тварам грознай небяспекі не спынялі барацьбы

паміж сабой полацкія князі. Іх выступленні супраць ордэна насілі разрознены і

няўзгоднены характар. Да таго ж на Полацкую зямлю ўсё часцей сталі рабіць

спусташальныя набегі літоўцы, якія карысталіся аслабленнем княстваў

Заходняй Русі. Аднак нягледзячы на гэта, Полацк змог спыніць наступленне

рыцараў у глыбіню Русі і сыграў ролю перашкоды на шляху распаўсюджання

нямецкай агрэсіі.

У 30 – 40-я гг. ХІІІ ст. Русь перажыла самыя трагічныя падзеі ў сваёй

гісторыі. Полчышчы татара-манголаў абрынуліся на яе землі. У 1223 г. на

р. Калцы (цяпер Кальчык, прыток р. Кальміус у Данецкай вобласці) сышліся на

першую бітву татара-манголы і аб’яднаныя сілы рускіх і полаўцаў. Мужна

змагаліся воіны галіцкага, валынскага і іншых княстваў. Аднак полаўцы

нечакана кінуліся ўцякаць і змялі рускія палкі. Мангольскія войскі перайшлі

ў наступленне і разбілі рускіх. На Калцы Русь пацярпела паражэнне па

прычыне сваёй раздробленасці. Але і ворагі, не маючы сіл, не рызыкнулі ісці на

Кіеў і пайшлі на Усход.

Трынаццаць гадоў спатрэбілася захопнікам для пыдрыхтоўкі іх нашэсця на

Еўропу. З 1236 па 1240 г. татара-манголы з мячом і агнём прайшлі праз землі

Паўночна-Усходняй Русі, разбурылі Разань, Маскву, Уладзімір, Суздаль і

іншыя гарады. Яны рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не

змаглі. Гераічна абараняўся Смаленск, які прымусіў заваёўнікаў павярнуць на

поўдзень. Татара-манголы як саранча прайшлі праз землі Паўднёвай Русі, захапілі і фактычна знішчылі Кіеў – “маці гарадоў рускіх”, валынскія і галіцкія

гарады. Сотні тысяч людзей былі забіты альбо ўзяты ў палон. 1240 г. – год

узяцця Кіева – лічыцца пачаткам татара-мангольскага іга на Русі, якое

доўжылася 240 гадоў.

Расколатая на княствы і ўдзелы, якія часта ваявалі паміж сабой, Русь не

змагла аб’яднаць сілы і даць арганізаваны адпор чужынцым. Калі б аб’ядналіся

дружыны ўсіх рускіх князёў, то сабраліся б больш за 100 тыс. воінаў. Такое

войска напэўна разбіла б ворага. Але, як пісаў летапісец, у розныя бакі глядзелі

баявыя харугвы рускіх князёў. Амаль бесперапынна ваявалі між сабой князі

валынскія і чарнігаўскія, суздальскія і смаленскія, полацкія і мінскія; не сціхалі

заўзятыя сваркі князёў з баярамі Вялікага Ноўгарада і Пскова.

Разам з тым цаной велізарных страт рускі народ абяскровіў сілы татара-

манголаў і пазбавіў іх магчымасці ажыццявіць свае планы заваявання Заходняй

Еўропы. Пасля некалькіх бітваў у Польшчы, Чэхіі і Венгрыі яны вярнуліся на

Русь і ў нізоўях Волгі заснавалі сваю дзяржаву – Залатую Арду.

Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-

манголаў на захад. Яны не абкладаліся данінай і не ведалі ардынскіх нукераў

(дружыннікі мангольскай феадальнай знаці ў ХІІ – ХІІІ стст.) і баскакаў

(прадстаўнікі мангольскага хана ў заваяваных землях Русі ў ХІІІ – ХІV стст., якія ажыццяўлялі кантроль за мясцовымі ўладамі). Праўда, летапісы

адзначаюць разбурэнне войскамі Батыя Брэста ў 1240 г., паведамляюць, што

некаторыя гарады Паўднёвай Беларусі былі абкладзены данінай. Маюцца

звесткі аб бітвах з татара-манголамі ў нізіне р.Прыпяць, пад Мазыром. Татара-

мангольскія набегі на заходнерускія землі адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гг.

Соседние файлы в папке ВСЕ