Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .

У Беларусі гэты закон быў уведзены ў чэрвені 1900 г. і толькі ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях. У кіраванні сялянскімі справамі на месцах

з’явілася новая асоба – земскі начальнік, паўнамоцны распарадчык жыцця

вёскі і нават ў пэўнай ступені і асобы селяніна. Дзейнасць сялянскага сходу

ставілася ў поўную залежнасць ад земскага начальніка. Валасны міравы суд, да

таго часу незалежны ад адміністрацыі, скасоўваўся. Земскім начальнікам было

дадзена права накладваць штрафы і арыштоўваць сваіх падапечных на тэрмін

да трох дзён.

11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое

рэзка павышала маёмасны цэнз пры выбарах органаў гарадскога самакіравання

і ўзмацняла кантроль над ім з боку ўрадавай адміністрацыі. Права ўдзелу ў

выбарах гарадской думы пазбаўляліся не толькі немаёмныя слаі гарадскога

насельніцтва, але і дробная буржуазія – дробныя гандляры, прыказчыкі і інш.

Перавага

аддавалася

дваранам-домаўладальнікам,

буйной

гандлёвай,

прамысловай і фінансавай буржуазіі, вынікам чаго стала рэзкае скарачэнне

колькасці выбаршчыкаў. Напрыклад, у Мінску ў 1893 г. яны склалі ўсяго 1 %

насельніцтва горада (ў 14 разоў меней у параўнанні з выбарамі паводле закона

1870 г.).

Развіццё прамысловасці і ўздым рабочага руху ў буйных прамысловых

цэнтрах Расіі паставілі на чаргу рабочае пытанне. У 1880 – 1890-я гг. урадам

прымаецца шэраг заканадаўчых актаў, якія абмяжоўвалі эксплуатацыю

фабрычна-заводскіх рабочых. У 1882 г. быў выдадзены закон, які забараняў

начную працу на фабрыках дзецям да 12-гадовага ўзросту. У тым жа годзе быў

прыняты закон аб увядзенні фабрычнай інспекцыі для нагляду за выкананнем

фабрычнага заканадаўства. За ім услед прынялі закон 12 чэрвеня 1884 г. аб

школьным навучанні малалетніх, якія працуюць на фабрыках. 3 чэрвеня 1885 г.

быў выдадзены закон аб забароне начной працы падлеткам (да 17 гадоў) і

жанчынам. У 1886 г. быў абмежаваны памер штрафаў і ўводзіліся разліковыя

кніжкі, дзе вызначаліся ўмовы найму рабочых. У 1897 г. працягласць

працоўнага дня абмяжоўвалася 11,5 гадзінамі. Аднак прынятыя законы асабліва

не паўплывалі на становішча рабочых Беларусі. Кантроль за ажыццяўленнем

законаў аказаўся вельмі слабым, у дадатак яны не распаўсюджваліся на

дробную і рамесніцкую вытворчасць, а буйных прадпрыемстваў на Беларусі

было мала.

Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі па нацыянальнаму і

рэлігійнаму пытаннях. Становішча ў Беларусі ўскладнялася рознымі

абмежаваннямі ў дачыненні да польскага (каталіцкага) і яўрэйскага

(іудзейскага) насельніцтва. У сувязі з паўстаннем 1863 – 1864 гг. палякам з

1865 г. забаранялася набываць маёнткі інакш як па спадчыне. Польскія

памешчыкі былі пазбаўлены магчымасці карыстацца льготнымі пазыкамі

Дваранскага банка. Беларускія сяляне-католікі маглі набываць не больш як

60 дзесяцін зямлі на сям’ю. У пачатку 1890-х гадоў у беларускія губерні была

выселена значная колькасць яўрэяў з гарадоў Цэнтральнай Расіі, у выніку чаго

стварылася штучная перанаселенасць беларускіх гарадоў. Яўрэяў не прымалі на

работу ў дзяржаўныя ўстановы, паліцыю, на афіцэрскія пасады ў арміі, на

чыгуначны транспарт. Існавала працэнтная норма прыёму яўрэяў у сярэднія і

вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Цэнзура і асвета. У 1882 г. быў устаноўлены строгі адміністрацыйны

нагляд за газетамі і часопісамі. Іх рэдакцыі павінны былі па першым

патрабаванні Міністэрства ўнутраных спраў называць імёны аўтараў, якія

друкаваліся пад псеўданімамі. Узмацніліся рэпрэсіі супраць апазіцыйных

выданняў, многія з якіх былі закрыты.

У 1880-я гады ўрад прыняў шэраг пастаноў, якія ўводзілі шмат

абмежаванняў у сістэму адукацыі. Выдадзенае ў 1884 г. “Палажэнне аб

царкоўнапрыходскіх школах” , у якіх вучыліся ў першую чаргу дзеці сялян, падкрэслівала рэлігійную аснову пачатковага навучэння. Узмацніўся кантроль

за кантынгентам навучэнцаў сярэдняй школы. У 1887 г. міністр народнай

адукацыі выдаў цыркуляр (у грамадстве яго называлі цыркуляр “Аб

кухарчыных дзецях”), які забараняў прымаць у гімназіі дзяцей ніжэйшых

саслоўяў гарадскога насельніцтва. У гэты ж час рэальныя вучылішчы былі

пераўтвораны ў тэхнічныя вучылішчы, заканчэнне якіх не давала права

паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Вышэйшая адукацыя таксама

была пастаўлена пад больш жорсткі кантроль з боку ўрадавай адміністрацыі.

Універсітэцкі статут 1884 г. фактычна ліквідаваў аўтаномію універсітэтаў у

кіраванні. З 1887 г. каб паступіць ва універсітэт, трэба было прадставіць

характарыстыку аб “добранадзейнасці”, а плата за год навучання павялічвалася

з 10 да 50 рублёў. Усё гэта, безумоўна, закранала інтарэсы жыхароў Беларусі, дзе пасля закрыцця ў 1864 г. Горы-Горацкага земляробчага інстытута не

засталося ніводнай вышэйшай навучальнай установы і, каб атрымаць

вышэйшую адукацыю, трэба было ехаць у Пецярбург, Маскву ці Кіеў.

Такім чынам, эпоха Аляксандра ІІІ у сацыяльна-эканамічным, палітычным

і культурным развіцці Беларусі адзначаецца супярэчлівасцю. З аднаго боку, гэты быў час эканамічнай стабілізацыі грамадства, павелічэння насельніцтва

Беларусі. З другога боку, мела месца поўнае неразуменне асаблівасцей

гістарычнага і нацыянальнага развіцця краю. Палітыка расійскага ўрада

спрыяла зараджэнню і актыўнаму праяўленню нацыянальнага руху ў Беларусі.

Соседние файлы в папке ВСЕ