- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
Заходняй Беларусі. Міжпартыйныя адносіны
Эканамічны крызіс 1929–1933 гг. надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і
ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету. Гэта штурхала
кіруючыя колы краін да пераходу на антыдэмакратычныя метады і формы
дзяржаўнага кіравання, спрыяла прыходу да ўлады найбольш жорсткіх альбо
фашысцкіх рэжымаў.
Знешнепалітычная арыентацыя на гітлераўскую Германію выкрышталізавала
і ўнутрыпалітычны курс санацыйнага рэжыму Ю. Пілсудскага ў Польшчы.
Пасля заключэння ў студзені 1934 г. германска-польскага дагавора ў краіне
хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У гэтым жа годзе на тэрыторыі
Заходняй Беларусі каля мястэчка Бяроза-Картузская быў створаны канцлагер, куды без суда і следства змяшчалі актывістаў нацыянальна-вызваленчай
барацьбы, у першую чаргу камуністаў і камсамольцаў. У красавіку 1935 г. былі
прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон. Яны фактычна
ліквідавалі тыя абмежаваныя дэмакратычныя правы, якія існавалі ў краіне ў
20-я гады. Новая канстытуцыя ўзаконіла санацыйны рэжым. Такія перамены
дыктавалі неабходнасць мяняць тактыку ўсяго сацыяльнага і нацыянальна-
вызваленчага руху. Камуністычная партыя Польшчы і яе састаўная частка –
Кампартыя Заходняй Беларусі – аказаліся негатовымі адразу да барацьбы ў
новых умовах. Узброеная партызанская барацьба была больш лагічнай і
зразумелай для заходнебеларускіх камуністаў. Другой, асабліва небяспечнай
палітычнай лініяй было тое, што ў дзейнасці кампартый мэтанакіравана
ўсталёўваліся максімалізм патрабаванняў, нецярпімасць да іншай думкі і інш.
На гэтай падставе праводзілася палітыка варожасці да сацыял-дэмакратыі. На
практыцы адбывалася наадварот: у краінах, дзе камуністы аб’ядноўвалі свае
намаганні ў барацьбе з сацыял-дэмакратамі і дамагаліся ў адзінстве з
дэмакратычнымі партыямі і арганізацыямі, дасягнута была перамога.
Рашаючую ролю ў перабудове ўсяго рэвалюцыйнага руху адыграў VII кангрэс Камінтэрна (1935), які распрацаваў тактыку барацьбы супраць
фашызму і вайны. Трэба было стварыць адзіны рабочы фронт, што азначала
аб’яднаць усіх рабочых у барацьбе за свае правы. Планавалася стварыць адзіны
народны антыфашысцкі фронт. Гэта азначала, што важна аб’яднаць усе пласты
грамадства, усіх грамадзян, якія не хочуць фашызму, імкнуцца не дапусціць
новай вайны.
Працэс рэалізацыі задачы па стварэнні адзінага фронту барацьбы ўсіх
дэмакратычных сіл супраць фашысцкага наступу праходзіў вельмі цяжка і з
пераменным поспехам. Камуністы не маглі хутка зжыць сектанцкія адносіны да
дэмакратычных партый і арганізацый, вельмі вялікі недавер склаўся ў членаў
гэтых партый да камуністаў. У выніку агульная справа цярпела няўдачу.
Што ўяўлялі сабой партыі і арганізацыі Польшчы і Заходняй Беларусі, якія
сумеснымі намаганнямі маглі стварыць антыфашысцкі фронт і не дапусціць
перамогі фашызму?
Польская сацыялістычная партыя (ППС), створаная ў 1892 г., стаяла на
антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцыях, падтрымлівала ўрадавую
палітыку паланізацыі насельніцтва “ўсходніх крэсаў”. Нязгодныя з гэтай
палітыкай у 1926 г. адкалоліся і стварылі ППС-лявіцу. У 1931 г. яна была
забаронена. У 30-я гады, у правай ППС зноў сталі ўзнікаць левыя плыні, што
давала магчымасць для сумеснай барацьбы.
Значны ўплыў на працоўных гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі мелі
яўрэйскія дэмакратычныя арганізацыі. Вядучую ролю адыгрываў Бунд –
Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі. Створаны ў 1897 г., ён выяўляў галоўным чынам інтарэсы яўрэйскай беднаты і паўпралетарскіх
элементаў.
Значным уплывам на сялянскія масы карысталася партыя “Стронніцтва
людове”, якая ўтварылася ў выніку аб’яднання ў 1931 г. некалькіх партый:
“Вызволене”, “Стронніцтва хлопске” і “Пяст” (польская сялянская партыя, што
існавала ў 1912–1931 гг.). “Стронніцтва людове” знаходзілася ў апазіцыі да
рэжыму Пілсудскага. Асобнае месца займалі беларускія нацыянальныя партыі.
Сярод іх Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), пераіменаваная ў 1936 г.
у Беларускае нацыянальнае аб’яднанне (БНА). Канкурэнтам БХД–БНА ў
барацьбе за ўплыў на насельніцтва выступала палітычная групоўка беларускіх
буржуазных суполак Цэнтральны саюз культурных і гаспадарчых арганізацый
(Цэнтрасаюз), якая лічыла магчымым кампраміс з “санацыйным” рэжымам Ю.
Пілсудскага.
КПЗБ паступова пачала адыходзіць ад сектанцкіх пазіцый, вяла работу па
аб’яднанні ўсіх рабочых арганізацый на аснове дэмакратычных патрабаванняў: 8-гадзіннага працоўнага дня, павышэння зарплаты і інш. Камуністы ўзмацнілі
работу сярод членаў нізавых арганізацый “Стронніцтва людовага”. Паспяхова
праводзілі адзінафрантавыя кампаніі сумесна з БХД–БНА за школу на
беларускай мове і інш. У пачатку 1937 г. рэвалюцыйная і антыфашысцкая
барацьба ў Заходняй Беларусі, безумоўна, мела значны поспех. Нягледзячы на
рэпрэсіі, у забастовачнай барацьбе прымала ўдзел каля 30 тыс. чалавек толькі
рабочых. Дакладныя лічбы бастуючых сялян невядомы, але аб маштабах гэтай
барацьбы можна меркаваць па тым, што ва ўсёй Польшчы толькі 15 жніўня
1937 г. баставала 10 млн чалавек.
Ва ўмовах нарастання барацьбы працоўных і значных поспехаў па
стварэнні адзінага народнага фронту ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй
Украіне Кампартыя Польшчы і яе састаўныя часткі – КПЗБ і КПЗУ – у сакавіку
1938 г. былі распушчаны і перасталі існаваць. Пазней, у 1956 г., роспуск
кампартый быў прызнаны як неабгрунтаваны.
Нягледзячы на такі ўдар па сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым руху
ў Польшчы, барацьба працоўных, хоць і не так інтэнсіўна, як раней, усё ж
працягвалася аж да 17 верасня 1939 г.
У 1921–1939 гг. заходнебеларускія землі з’яўляліся аграрна-сыравінным
прыдаткам Польшчы. Гэты перыяд стаў цяжкім і трагічным выпрабаваннем для
беларускага народа. Яго заходняя частка апынулася фактычна ў каланіяльным
становішчы, што абумовіла заняпад эканомікі і культуры. Беларускі народ не
мірыўся з прыгнечаным становішчам і змагаўся за сацыяльную і нацыянальную
незалежнасць, за ўз’яднанне з БССР. У гэтай барацьбе вызначыліся
К. Арлоўскі, С. Ваўпшасаў, В. Корж, С. Прытыцкі, В. Харужая і інш. У 1939 г.
здзейснілася мара беларускага народа. Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР.
РАЗДЗЕЛ VIII. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ І
ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (верасень 1939 г. – верасень 1945 г.) У другую сусветную вайну было ўцягнута 61 дзяржава, больш за 80%
насельніцтва зямнога шара. Вайна пазбавіла жыцця звыш 50 млн чалавек, з іх
больш за 2,2 млн жыхароў Беларусі. У руіны былі ператвораны тысячы гарадоў
і вёсак, значны ўрон прычынены духоўнай культуры народаў. Жудасна нават
уявіць сабе, якім бы стала жыццё на нашай планеце, калі б фашысцкім
агрэсарам не перагарадзілі шлях народы Савецкага Саюза, іншых дзяржаў
антыгітлераўскай кааліцыі.
У гісторыі другой сусветнай вайны можна ўмоўна вылучыць 5 асноўных
перыядаў:
1) пачатак вайны, уварванне германскіх войск у Польшчу, іншыя краіны
Заходняй Еўропы (верасень 1939 г. – чэрвень 1941 г.);
2) нападзенне фашысцкай Германіі на СССР, пашырэнне маштабаў вайны, крах гітлераўскай дактрыны “бліцкрыга” і міфа аб непераможнасці нямецкай
арміі (чэрвень 1941 г. – лістапад 1942 г.);
3) карэнны пералом у ходзе вайны, крушэнне наступальнай стратэгіі
фашысцкага блока (лістапад 1942 г. – снежань 1943 г.);
4) выгнанне варожых войск за межы СССР, вызваленне ад акупацыі краін
Еўропы. Разгром фашысцкага блока, крах фашысцкай Германіі і яе
безагаворачная капітуляцыя (студзень 1944 г. – май 1945 г.); 5) разгром імперыялістычнай Японіі, вызваленне народаў Азіі ад японскай
акупацыі і заканчэнне другой сусветнай вайны (май – верасень 1945 г.).