Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.

Знешняя палітыка ВКЛ ХІV – сярэдзіны ХVІ стст. была цесна

ўзаемазвязана з палітыкай унутранай і мела тры асноўныя напрамкі: заходні, усходні і паўднёвы.

На заходнім накірунку унія з Польшчай, нягледзячы на складаныя

ўнутраныя вынікі, умацавала міжнародныя пазіцыі княства, забяспечыла

адносны спакой на яго заходняй мяжы, дазволіла аб’яднаць сілы абедзвюх

дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў.

У ХІV – першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ

даводзілася весці напружаную барацьбу, былі крыжакі. У 1409 г. пачалася так

званая “Вялікая вайна” (1409 – 1411 гг.) паміж Польшчай і ВКЛ, з аднаго боку, і

Тэўтонскім ордэнам, з другога. Менавіта антыкрыжацкі польска-літоўскі саюз

дазволіў 15 ліпеня 1410 г. нанесці сакрушальнае паражэнне Тэўтонскаму

ордэну ў Грунвальдскай бітве і спыніць крыжацкую экспансію на славянскія

землі.

На паўднёвым напрамку княства кантактавала з татарскімі ордамі. У 1362 г.

у бітве на р. Сінія Воды (Падолле) вялікі князь Альгерд ушчэнт разбіў татара-

мангольскае войска. Пасля гэтай бітвы была вызвалена і далучана да ВКЛ

большая частка Украіны (Кіеўшчана, Падолле). Разгром у сіняводскай бітве

ўзмацніў цэнтрабежныя тэндэнцыі ў Залатой Ардзе, якая пачала развальвацца.

У 1395 г. чарговы залатаардынскі хан Тахтамыш пацярпеў паражэнне ад

сярэднеазіяцкага хана Цімура, які выгнаў свайго саперніка. Вялікі князь Вітаўт, які імкнуўся аб’яднаць пад сваёй уладай усе рускія землі, заключыў з

Тахтамышам пагадненне: Вітаўт паабяцаў вярнуць хану яго былы пасад “на

Орде”, а Тахтамыш паабяцаў Вітаўту пасадзіць яго на княжанне ў Масковіі, якая з’яўлялася даннікам ардынскіх ханаў. Але гэтыя планы не спраўдзіліся, бо

на р. Ворскла 12 жніўня 1399 г. кааліцыйнае войска Вітаўта і Тахтамыша было

разгромлена войскамі Цімура.

У ХV ст. Залатая Арда распалася на некалькі ўлусаў: Вялікую, Перакопскую (Крымскае ханства), Казанскую, Астраханскую і Нагайскую

орды. У сярэдзіне ХV ст. набегі Вялікай Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна

спыніліся. З другой паловы ХV ст. ускладніліся адносіны ВКЛ з Крымскім

ханствам, якое ў 1480 г. заключыла антылітоўскі саюз з Вялікім княствам

Маскоўскім. Штогод адбываліся набегі татар на тэрыторыю сучаснай Украіны.

Часам яны даходзілі і далей, да беларускіх зямель. Іх актывізацыя назіралася на

мяжы ХV – ХVІ стст., падчас маскоўска-літоўскіх войн. Падлічана, што за

перыяд з 1500 г. да 1569 г. крымчакі наведаліся на беларускія землі 45 разоў.

Інтэнсіўнасць нападаў некалькі аслабла пасля іх разгрому войскам ВКЛ на чале

з князем Міхаілам Глінскім пад Клецкам у жніўні 1506 г. Наступнае буйнае

паражэнне крымчакам было нанесена ў 1527 г. у бітве пад Каневам. Пазней іх

набегі спыняліся наладжанай сістэма аховы паўднёвых рубяжоў дзяржавы, у т.

л. стварэннем атрадаў казакаў на Украіне.

З канца ХV ст. найбольш прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі

ВКЛ стаў усходні, на якім разгортваліся падзеі, што склалі асноўны змест

канфлікту з Вялікім княствам Маскоўкім. К канцу ХV ст. яно ўзмацнілася і, падбіраючы астатнія рускія землі, у сутык падышло да межаў ВКЛ. Пачала

нарастаць канфрантацыя паміж Вільняй і Масквой як двума цэнтрамі

аб’яднання старажытнарускіх зямель. Масква прад’яўляла прэтэнзіі не толькі

на тыя рускія княствы, якія пакуль яшчэ заставаліся самастойнымі, але і на

землі ВКЛ, населеныя праваслаўным, рускім па тагачаснай тэрміналогіі, насельніцтвам. Літоўская ж дыпламатыя імкнулася ўбіць клін у аб’яднаўчыя

працэсы ў Маскоўскай дзяржаве і прадтрымлівала апошнія самастойныя

княствы Русі. Акрамя таго, пачынаючы з канца ХV ст., маскоўскі вялікі князь

Іван ІІІ абвясціў сябе абаронцам інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва ВКЛ, умешваючыся тым самым ва ўнутраныя справы заходняга суседа. Сапраўды

праваслаўе ў ВКЛ было не пануючым, а цярпімым веравызнаннем, але

цярпімасць гэта была дастаткова шырокай і адкрытага гвалту над

праваслаўнымі ў гэты перыяд тут не было. Таму заявы Івана ІІІ пра ўціск на

праваслаўных у ВКЛ належыць прызнаць надуманымі, закліканымі апраўдаць

агрэсію супраць заходняга суседа.

З 1487 да 1492 г. на памежжы фактычна ішла неаб’яўленая вайна, якая

суправаджалася ад’ездамі т. зв. “украінных” князёў на службу ў Маскву. А з

1492 па 1494 г. доўжылася ўжо першая маскоўска-літоўская вайна . У выніку яе

да Маскоўскай дзяржавы адышлі Вяземскае княства і землі ў вярхоўях Акі.

ВКЛ адмовілася ад прэтэнзій на Пскоў, Ноўгарад, Цвер. Мірная дамова 1494 г.

была замацавана шлюбам вялікага князя Аляксандра з Аленай, дачкой вялікага

князя маскоўскага Івана ІІІ. У 1500 г. пачалася чарговая маскоўска-літоўская

вайна, якая доўжылася да 1503 г. , калі было абвешчана 6-гадовае перамір’е і

вызначаны новыя межы паміж дзяржавамі. Да Масквы адышла прыкладна

трэцяя частка тэрыторыі ВКЛ з 19 буйнымі гарадамі, у т. л. Гомелем, Бранскам, Чарнігавам, Ноўгарад-Северскім, Старадубам і г.д.

Пры Жыгімонце Старым войны з Маскоўскай дзяржавай аднавіліся. Вайна

1507 – 1508 гг. нікому не прынесла поспеху (ВКЛ вярнула толькі Любеч і пяць

смаленскіх валасцей) і скончылася т. зв. “вечным мірам”, які доўжыўся толькі

4 гады. У 1512 г. вайна аднавілася. Яна цягнулася 10 гадоў. У ходзе яе 31 ліпеня

1514 г. быў страчаны Смаленск, а 8 верасня 1514 г. адбылася знакамітая бітва

пад Оршай, у якой гетман ВКЛ князь Канстанцін Астрожскі дашчэнту разбіў

больш чым удвая пераважаючае маскоўскае войска. У 1522 г. было падпісана

5-гадовае перамір’е, па ўмовах якога Смаленская зямля засталася за Масквой, шматлікі “маскоўскі палон” – за ВКЛ. Але мір так і не быў падпісаны з-за

спрэчак наконт Смаленска. Таму перамір’е было прадоўжана ў 1527 і 1532 гг.

У 1534 г. пачалася чарговая вайна, якая доўжылася да 1537 г., калі было

падпісана 5-гадовае перамір’е, якое затым працягвалася ў 1542 і 1548 гг.

(да 1562 г.). У выніку яе ВКЛ вярнула Гомель, аднак страціла шэраг тэрыторый

на поўначы. У сярэдзіне ХVІ ст. ВКЛ сустрэлася з дамаганнямі Івана ІV ужо на

сучасныя беларускія і ўкраінскія землі. Гэта сведчыла аб пагрозе існаванню

ВКЛ. З 1559 г. ВКЛ аказалася ўцягнутым у чарговы ваенны канфлікт, які меў

самыя страшныя наступствы для яго далейшага лёсу.

Такім чынам, у канцы ХV – пачатку ХVІ ст. у знешняй палітыцы ВКЛ

адбылася пераарыентацыя і найбольш прыярытэтным напрамкам стаў усходні, дзе разгарнулася барацьба з Вялікім княствам Маскоўскім за так званую

“спадчыну Рурыкавічаў”. Барацьба гэта прывяла да значных тэрыторыяльных

страт і прымушала ВКЛ шукаць лепшага паразумення са сваім партнёрам па

уніі – Польшчай.

Соседние файлы в папке ВСЕ