- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
КРАЁВАЙ І АРГАНІЗАЦЫІ ЎКРАІНСКІХ НАЦЫЯНАЛІСТАЎ.
РУСКАЯ ВЫЗВАЛЕНЧАЯ АРМІЯ
У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 14 тыс.
чалавек польскай Арміі Краёвай (АК – акаўцаў) і 12 тыс. чалавек Арганізацыі
ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН – аўнаўцаў). Хто ж такія акаўцы і аўнаўцы?
Кіраўніцтва Польшчы ў эміграцыі ў Лондане, а таксама польскія
буржуазныя партыі, якія дзейнічалі ў падполлі, афіцэрства і каталіцкае
духавенства расцэньвалі дзеянні СССР і Германіі як несправядлівыя і
агрэсіўныя. Яны ставілі сваёй мэтай падняць народ на ўсеагульнае паўстанне, аднавіць Польскую дзяржаву і вярнуць ёй тэрыторыі ў межах да 1 верасня
1939 г., у тым ліку тэрыторыі Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Літвы
(Віленскага краю). Ужо з восені 1939 г. на тэрыторыі заходніх абласцей
Беларусі дзейнічалі польскія антысавецкія падпольныя арганізацыі, якія
накоплівалі зброю, распаўсюджвалі антысавецкую літаратуру, выступалі за
аднаўленне “Другой Рэчы Паспалітай” (1918–1939) і разлічвалі на дапамогу
ўрадаў Англіі і ЗША.
У лістападзе 1939 г. быў створаны нелегальны “Саюз узброенай
барацьбы”, дзейнасць яго распаўсюджвалася і на тэрыторыі былых “усходніх
крэсаў”.
Пасля нападу Германіі на СССР “Саюзу узброенай барацьбы”
прадпісвалася не ўступаць у актыўныя баявыя дзеянні, а засяроджваць
намаганні на падрыхтоўцы ўзброенага паўстання, на разведцы, сабатажы і
дыверсіях. 30 ліпеня 1941 г. у Лондане было падпісана пагадненне аб
нармалізацыі адносін паміж урадамі СССР і Польшчы. У 1941–1942 гг.
эмігранцкі польскі ўрад у Лондане пашырае супрацоўніцтва з СССР. Быў
падпісаны шэраг пагадненняў, у тым ліку аб фарміраванні на тэрыторыі СССР
польскай арміі. У Маскве былі створаны Саюз польскіх патрыётаў і польскія
ўзброеныя сілы на чале з З. Берлінгам.
У лютым 1942 г. на базе “Саюза ўзброенай барацьбы” і іншых сіл па загаду
польскага кіраўніцтва ў Лондане была створана Армія Краёва – падпольнае
ваеннае фарміраванне знішчанай Польскай дзяржавы, якое дзейнічала як на
тэрыторыі ўласнай Польшчы, так і ў Заходняй Беларусі, Заходняй Украіне і
Літве. Галоўнай задачай фарміравання з’яўлялася барацьба за аднаўленне
Польскай дзяржавы ў межах 1 верасня 1939 г. з уключэннем у яе склад
Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Віленскага краю Літвы.
Цэнтр камандавання Арміяй Краёвай знаходзіўся ў Варшаве, падпарадкоўваўся ўраду У. Сікорскага ў Лондане. Мясцовае насельніцтва
заходніх абласцей Беларусі савецкіх партызан называла “чырвонымі”, удзельнікаў Арміі Краёвай – “белымі” альбо легіянерамі, польскіх партызан, якія падпарадкоўваліся камандаванню Войска Польскага і Чырвонай Арміі, –
“зялёнымі” партызанамі. Акрамя шматлікіх сутычак, адкрытай барацьбы з
савецкімі партызанамі ў 1941
г. – пачатку 1943
г. польскія ваенныя
фарміраванні не вялі, іншы раз нават сябравалі з беларускімі партызанамі, ратавалі палонных, раненых.
Пасля разрыву адносін паміж СССР і Польшчай у красавіку 1943 г.
становішча змянілася. Армія Краёва прытрымлівалася лозунга “двух ворагаў” і
вяла барацьбу на два фронты – супраць немцаў і супраць бальшавікоў. Армія
Краёва адкрыта ставіцца на пазіцыі антысаветызму, антысемітызму, савецкіх
партызан называе жыдоўска-бальшавіцкімі бандытамі і грабежнікамі, ваюе з
імі. З восені 1943 г. і да лета 1944 г. толькі ў Навагрудскай акрузе фарміраванні
акаўцаў правялі 81 аперацыю супраць беларускіх партызан. Толькі легіянеры
стаўбцоўскага злучэння Арміі Краёвай забілі 6000 партызан і мірных жыхароў
Беларусі.
Пасля вызвалення Чырвонай Арміяй тэрыторыі Беларусі фарміраванні
Арміі Краёвай спрабавалі процістаяць аднаўленню савецкай улады ў яе
заходніх абласцях.
З мэтай спынення супраціўлення Арміі Краёвай у верасні 1944 г. паміж
урадам Беларусі і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення было
заключана пагадненне аб эвакуацыі беларускага насельніцтва з Польшчы ў
Беларусь і польскага насельніцтва з Беларусі ў Польшчу. Да 1 мая 1945 г. з
Польшчы ў Беларусь прыбылі 25 123 чалавекі, а з Беларусі ў Польшчу – 35 704.
У студзені 1945 г. Армія Краёва была афіцыйна распушчана. Бандытызм
акаўцаў у Беларусі працягваўся аж да пачатку 50-х гадоў, пакуль яны не былі
вылаўлены савецкімі сілавымі структурамі і аддадзены пад суд.
Такім чынам, у пасляваенны час адзіным спосабам існавання акаўцаў быў
прымітыўны бандытызм, густа афарбаваны нянавісцю да савецкай улады.
Армія Краёва была створана кіруючымі коламі Польшчы для абароны
палітычных інтарэсаў гэтай дзяржавы.
На тэрыторыі Беларусі ў Брэсцкай і Пінскай абласцях, частка якіх была
ўключана гітлераўцамі ў склад рэйхскамісарыята “Украіна”, дзейнічалі ваенныя
фарміраванні Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў – аўнаўцы (1929 г. –
пачатак 50-х гадоў). Арганізацыя гэта ўзнікла як палітычная рэакцыя на
прыгнёт украінскага насельніцтва Польшчай.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны гітлераўская ваенная разведка
(абвер) заключыла з АУН палітычнае пагадненне аб сумесных дзеяннях
супраць СССР. З перадавымі часцямі вермахта 22 чэрвеня 1941 г. дзяржаўную
мяжу СССР перайшлі два легіёны аўнаўцаў, якія налічвалі крыху больш за 400
чалавек. 30 чэрвеня 1941 г. у Львове АУН абвясціла незалежную Саборную
Украіну, стварыла яе ўрад. Гітлер загадаў распусціць урад. Стваральнікі
самастойнай Украіны былі арыштаваны і пасаджаны ў канцлагер.
У гады вайны ў рэгіёне Пінск–Мазыр–Корасцень дзейнічала адно з крылаў
АУН – узброенае злучэнне “Палеская Сеч”, яго прыхільнікаў называлі
бульбаўцамі ад імя кіраўніка, які меў клічку Бульба. Бандэраўцы і бульбаўцы
знаходзіліся паміж сабой у стане лютай варожасці, бо кожны з іх прэтэндаваў
на ролю “першага” барацьбіта за самастойную Украіну.
Да сярэдзіны 1943 г. узброеныя фарміраванні бандэраўцаў і бульбаўцаў
актыўных баявых дзеянняў супраць савецкіх партызан не вялі, а ў асобных
выпадках дапамагалі ім. Аднак летам 1943 г. яны змянілі сваю пазіцыю, распрацавалі новую тактыку ў адносінах да гітлераўцаў – пасіўная самаабарона, да партызан – барацьба.
У 1944 г. па заданні абвера АУН стварыла шэраг новых узброеных
фарміраванняў, аб’яднаных ва Украінскую паўстанцкую армію (УПА) для
дзеянняў на тэрыторыі Украіны і ў тыле Чырвонай Арміі. У 1944–1946 гг.
АУН–УПА здзейсніла на Беларусі 2384 дыверсіі і тэрарыстычныя акты, у
выніку якіх загінула 1012 чалавек. Сярод іх партыйныя і савецкія работнікі, афіцэры і салдаты Савецкай Арміі.
На тэрыторыі прылеглых да Літвы раёнаў Беларусі ў пасляваенныя гады
дзейнічала літоўскае антысавецкае падполле (каля 1 тыс. чалавек), якое, як і
бандыцкія фарміраванні АУН–УПА, было ліквідавана ў пачатку 50-х гадоў.
У 1941 г. гітлераўцы для выканання паліцэйскіх, карных і ахоўных задач
робяць спробу стварыць пад сваім камандаваннем на акупіраванай тэрыторыі
фарміраванні “усходніх войск” (называліся таксама “туземнымі” ці
“добраахвотніцкімі” войскамі). У канцы 1941 г. пачалося стварэнне рускіх, украінскіх, казацкіх, каўказскіх, туркестанскіх і іншых батальёнаў і часцей.
Усяго за час вайны было створана 90 палявых батальёнаў, у іх ліку каля 20
рускіх, казацкая карная дывізія СС. На тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 1-ы рускі
полк СС, батальёны “Днепр”, “Бярэзіна”, “Прыпяць”, якія актыўна дапамагалі
немцам у правядзенні карных экспедыцый. Беларусаў у войсках СС служыла
каля 10 тыс. чалавек.
Пазней на базе батальёнаў і часцей былі створаны ўкраінская дывізія СС
“Галічына”, беларуская дывізія СС “Беларутэнія”, мусульманская дывізія
“Хантар”, 29-я і 30-я рускія дывізіі СС, 599-я руская брыгада. У сувязі з нізкай
баяздольнасцю “туземныя (добраахвотніцкія) часці” былі зняты з Усходняга
фронту і перакінуты ў якасці паліцэйскіх сіл і будаўнічых падраздзяленняў у
акупіраваныя фашыстамі краіны Еўропы.
У маі 1945 г. закончыла свой шлях руская вызваленчая армія (РВА) на чале
з генералам-здраднікам Уласавым. У 1942 г. генерал-лейтэнант Уласаў
камандаваў 2-й Ударнай арміяй Волхаўскага фронту, якая ў маі–чэрвені была
разбіта фашыстамі. У ліпені 1942 г. Уласаў здаўся ў палон. Ні армія, ні яе штаб
у палон не здаваліся. Стаўшы на шлях здрады, Уласаў прасіў у немцаў дазволу
на стварэнне рускай арміі, якая б ваявала ад імя “другога рускага ўрада”. Але
доўгі час ён заставаўся ў стане генерала без войска. 27 снежня 1942 г. створаны
гітлераўцамі “рускі камітэт” (старшыня Уласаў) надрукаваў у выглядзе лістовак
адозву да байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі, да ўсяго рускага народа і
іншых народаў СССР. У лістоўках сцвярджалася, што перад РВА стаяць задачы
“звяржэння Сталіна і яго кагала (жыдоў)”; стварэнне ў садружнасці з
германскім і іншымі народамі Еўропы новай, сапраўды свабоднай Расіі, без
калгасаў і г.д. Вясной 1943 г. пад Берлінам былі створаны школы
добраахвотнікаў для РВА. Быў арганізаваны выпуск газет “Доброволец” і
“Заря”. Выпускнікоў у якасці дыверсантаў закідвалі на акупіраваную
тэрыторыю і ў часці Чырвонай Арміі. Толькі ў 1944 г. пасля сустрэчы з
рэйхсфюрэрам СС Гімлерам Уласаў атрымаў званне генерал-палкоўніка, права
на стварэнне дзвюх дывізій РВА і “Камітэта вызвалення народаў Расіі” (КВНР)
– “расійскага ўрада”. У канцы снежня 1944 г. у асноўным з ліку
добраахвотнікаў і рэшткаў “усходніх часцей” была створана першая дывізія
РВА, у студзені 1945 г. – другая дывізія. У канцы вайны за кошт аб’яднання
ўсіх “усходніх часцей” у РВА налічвалася да 100 тыс. чалавек. Безпадстаўнымі
з’яўляюцца сцвярджэнні аб тым, быццам на баку Гітлера змагалася ад 600 тыс.
да 1 млн былых савецкіх грамадзян.
Па загаду германскага камандавання 13 красавіка 1945 г. першая дывізія
РВА пачала атаку супраць Чырвонай Арміі, але хутка прыпыніла яе і пайшла на
поўдзень на сустрэчу з англа-амерыканскімі войскамі. У адпаведнасці з
дамоўленасцю “вялікай тройкі” ў Ялце ў лютым 1945 г. англійскія і
амерыканскія войскі абяззбройвалі ўласаўцаў, змяшчалі іх у лагеры, а затым
перадавалі савецкаму боку. Уласава ўзялі ў палон савецкія войскі. Былі сярод
уласаўцаў і запалоханыя і падманутыя людзі, якія не змаглі разабрацца ў
сутнасці тагачаснай ваеннай і палітычнай барацьбы і якія папаліся на вудачку
антысавецкай прапаганды.
2 жніўня 1946 г. ваенная калегія Вярхоўнага Суда СССР прыгаварыла да
смяротнай кары праз павешанне Уласава і 11 яго супольнікаў. Такі лагічны
фінал прадажніцтва і здрады Радзіме.