Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі

§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі

Прычыны паўстання. Палітычныя плыні ў паўстанні 1863 – 1864 гг.

У шматнацыянальных заходніх губернях Расійскай імперыі амаль што самым

вострым было “польскае пытанне”. З часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі

патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам, якія намагаліся

ўтаймаваць яго сілай або саступкамі. Польскі патрыятычны лагер падзяляўся на

дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў – прыхільнікаў мірных

сродкаў барацьбы.

Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалі назву чырвоныя. Фактычна яны

ўяўлялі сабой шырокі і разнастайны дэмакратычны блок, у які ўваходзілі

дробная і беззямельная шляхта, афіцэры, дробная гарадская буржуазія, інтэлігенцыя, студэнцтва. Сярод “чырвоных” не было адзінства наконт метадаў

дасягнення сваіх мэтаў. Яны падзяляліся на правых – памяркоўных і левых

прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. Першыя рабілі стаўку на

шляхту і асцерагаліся шырокага сялянскага руху. Яны прызнавалі роўнасць

нацыянальных правоў беларусаў, літоўцаў, украінцаў з палякамі, але выступалі

за адзіную незалежную Польшчу ў межах 1772 г. Правыя прадугледжвалі

надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфіскацыя ў памешчыкаў пры

абавязковай грашовай кампенсацыі. Левыя разлічвалі на сялянскую

рэвалюцыю. Поспех паўстання, на іх думку, быў гарантаваны толькі ў саюзе і

адзінстве дзеянняў з расійскімі рэвалюцыянерамі. Яны прызнавалі права на

нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Аграрнае

пытанне

планавалася

вырашыць

шляхам

ліквідацыі

памешчыцкага

землеўладання.

Праціўнікаў паўстання называлі белымі. Гэта былі пераважна

памешчыкі, сярэдняя буржуазія, частка інтэлігенцыі. “Белыя” не жадалі ніякіх

сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, катэгарычна адмаўлялі права на

нацыянальна-палітычнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў.

Дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г. яны хацелі, выкарыстоўваючы

націск заходнееўрапейскіх краін на расійскія ўлады.

Падобныя палітычныя плыні сфарміраваліся і існавалі не толькі ў

Польшчы, але і на тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Восенню 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў

арганізаваны паўстанцкі Гарадскі камітэт, перайменаваны ў 1862 г. у

Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК). Камітэт здолеў наладзіць шырока

разгалінаваную агульнапольскую арганізацыю. Рэвалюцыйныя сілы Варшавы

ўзначаліў прадстаўнік левага крыла “чырвоных” Яраслаў Дамброўскі. З мэтай

падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве ўлетку 1862 г. у Вільні быў створаны

Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), які падначальваўся ЦНК. У яго

ўвайшлі спачатку “чырвоныя”, а потым і “белыя”.

К. Каліноўскі і яго дзейнасць. “Мужыцкая праўда”. Левых у Беларусі

ўзначальваў Канстанцін Каліноўскі (1838 – 1864 гг.). Ён паходзіў з сям’і

збяднелага шляхціца Гродзенскай губерні, скончыў Пецярбургскі універсітэт, быў удзельнікам тайнага гуртка польскага рэвалюцыянера З. Серакоўскага.

Вярнуўшыся ў 1861 г. на радзіму, К. Каліноўскі разам з В. Урублеўскім стварыў

у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганізацыю з разначыннай інтэлігенцыі, якая мела сувязі з арганізацыямі Вільні, Масквы, Пецярбурга. У 1862 – 1863 гг.

ён разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім выдаваў падпольную рэвалюцыйную

газету на беларускай мове “Мужыцкая праўда” (друкавалася лацінкай). Газета

прапагандавала рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі, выкрывала прыгонніцкі

характар рэформы 1861 г., заклікала беларускі народ да ўзброенай барацьбы

супраць самадзяржаўя і паноў, ідэалізавала мінулае беларускага народа, паказвала агульнае ў жыцці і марах беларускага і польскага сялянства, клікала

беларускіх сялян падтрымаць польскі нацыянальна-вызваленчы рух.

“Мужыцкая праўда” брала пад абарону уніяцкую царкву і заклікала да

супрацьстаяння праваслаўю.

Пачынаючы выданне “Мужыцкай праўды”, К. Каліноўскі і яго сябры мелі

на мэце перш за ўсё прыцягненне да паўстання сялян, якіх яны лічылі галоўнай

рэвалюцыйнай сілай. Каб сяляне лепш зразумелі іх, была выкарыстана

беларуская мова. Аднак за год выйшла ўсяго 7 нумароў газеты (апошні ўжо

ў час паўстання), тыраж якіх быў недастатковы, каб ахапіць значную колькасць

беларускага сялянства.

Пачатак паўстання. Падрыхтоўка да паўстання яшчэ не была завершана, калі ў канцы 1862 г. стала вядома аб намеры расійскага ўрада правесці ў

Польшчы масавы рэкруцкі набор. Набору падлягалі якраз тыя групы

насельніцтва, з якіх вербаваліся члены будучых паўстанцкіх атрадаў. Гэта

паведамленне прымусіла ЦНК прызначыць паўстанне на студзень 1863 г.

Соседние файлы в папке ВСЕ