Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да

КАПІТАЛІСТЫЧНАЙ ГАСПАДАРКІ

§ 1. Адмена прыгоннага права

Прычыны і падрыхтоўка сялянскай рэформы. Адмену прыгоннага

права ў Расійскай імперыі абумовілі дзве галоўныя прычыны: існаванне

прыгонніцтва стрымлівала эканамічнае развіццё дзяржавы; узрастанне

антыпрыгонніцкага руху, перш за ўсё сярод сялянства, пагражала моцным

сацыяльным выбухам. У сярэдзіне ХІХ ст. Расія заставалася адной з нямногіх

вялікіх дзяржаў, дзе захавалася права адных людзей валодаць другімі. Ужо не

менш як пяць дзесяцігоддзяў пытанне аб прыгонніцтве займала цэнтральнае

месца ў ідэалагічных спрэчках розных кірункаў грамадскай думкі Расіі. Але

толькі паражэнне ў Крымскай вайне 1853 – 1856 гг. здолела прымусіць

кіраўніцтва імперыі перайсці да непасрэднага вырашэння сялянскай праблемы.

Ва ўрадавых колах разумелі, што рэформу лепш правесці “зверху”, інакш

можна дачакацца адмены прыгонніцтва “знізу”.

Новы ўрад Расіі на чале з імператарам Аляксандрам ІІ пачаў падрыхтоўку

да скасавання прыгону. Спачатку падрыхтоўка сялянскай рэформы вялася ў

сакрэце ад шырокіх колаў грамадскасці. У студзені 1857 г. быў створаны

Сакрэтны камітэт “для абмеркавання мер па ўладкаванні побыту

памешчыцкіх сялян”. Члены камітэта спрачаліся наконт умоў адмены

прыгоннага права. Адны прапаноўвалі остзейскі варыянт, г. зн. вызваленне

сялян без зямлі; іншыя жадалі, каб цар узяў ініцыятыву на сябе і дараваў

вольнасць сялянам ад свайго імя; некаторыя лічылі, што ўмовы вызвалення

сялян павінны выпрацаваць памешчыкі.

Рэформу было вырашана пачынаць з заходніх губерняў. Па-першае, мясцовыя памешчыкі былі значна больш, чым памешчыкі ў іншых раёнах Расіі, уцягнуты ў таварна-грашовыя адносіны з прычыны блізкасці да

заходнееўрапейскага рынку. Па-другое, увядзенне ў 1840-я гг. абавязковых

інвентароў у тутэйшых памешчыцкіх гаспадарках прывяло памешчыкаў

Беларусі да ўсведамлення хуткай і непазбежнай страты імі сваёй улады над

сялянамі і, разлічваючы на больш выгадныя для сябе ўмовы адмены

прыгонніцтва, яны мусілі першымі адгукнуцца на прапанову ўрада. Па-трэцяе, для самадзяржаўя апазіцыйна настроенае польскае дваранства ўяўляла

палітычную небяспеку, таму неабходна было найхутчэй пазбавіць яго

магчымасці выкарыстаць сялянскія хваляванні ў сваіх нацыянальных інтарэсах.

Для расійскага ўрада было важна, каб ініцыятыва адмены прыгоннага

права зыходзіла ад памешчыкаў – галоўнай сацыяльнай апоры ўлады. Паколькі

памешчыкі асабліва не спяшаліся з прапановамі аб скасаванні прыгонніцтва, памешчыцкую “ініцыятыву” трэба было арганізаваць. Зрабіць гэта аказалася не

вельмі цяжка. Яшчэ ў маі 1856 г. генерал-губернатар Віленскай, Ковенскай і

Гродзенскан губерняў У.І. Назімаў на сустрэчы з Аляксандрам ІІ у Брэсце

запэўніў імператара, што дваране яго генерал-губернатарства, бачачы вынікі

вызвалення сялян у суседніх прыбалтыйскіх губернях, дзе сяляне атрымалі

асабістую свабоду яшчэ ў пачатку ХІХ ст., пагадзіліся б на падобную рэформу.

Летам 1857 г. Аляксандр ІІ зноў сустрэўся з У.І. Назімавым, цяпер ужо ў Вільні, і генерал-губернатар пацвердзіў, што памешчыкі паўночна-заходніх губерняў

гатовы выступіць з ініцыятывай адмовы ад прыгоннага права.

Пад уплывам У.І. Назімава інвентарныя камітэты Віленскай, Гродзенскай і

Ковенскай губерняў прынялі рашэнне не займацца пытаннямі рэгулявання

адносін паміж памешчыкамі і сялянамі, для чаго яны і былі калісьці створаны, а

пагадзіліся бязвыплатна вызваліць сялян, пакінуўшы памешчыкам усю зямлю, у тым ліку і сялянскія надзелы. Гэта рашэнне У.І. Назімаў у верасні 1857 г.

накіраваў міністру ўнутраных спраў. У кастрычніку ён асабіста прыехаў у

Пецярбург і папрасіў даць яму далейшыя інструкцыі. 20 лістапада 1857 г.

Аляксандр ІІ падпісаў і накіраваў рэскрыпт (прадпісанне) генерал-губернатару

Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў У.І. Назімаву аб заснаванні з

прадстаўнікоў мясцовых памешчыкаў трох губернскіх камітэтаў і адной

агульнай камісіі ў Вільні для падрыхтоўкі мясцовых праектаў паляпшэння

побыту памешчыцкіх сялян. Крыху пазней падобныя камітэты былі створаны і

ў іншых губернях Расіі.

У рэскрыпце нічога не было сказана аб адмене прыгоннага права, але

Соседние файлы в папке ВСЕ