![](/user_photo/_userpic.png)
- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
19 Чэрвеня 1831
г. стала кульмінацыяй паўстання, у якой аб’яднаныя
паўстанцкія сілы краю разам з прысланым на дапамогу польскім корпусам
(12 тыс. чалавек) не змаглі дасягнуць перамогі над расійскім войскам. Тым не
менш, у Беларусі і Літве было арганізавана каля трыццаці партызанскіх
атрадаў, якія налічвалі 12 тыс. чалавек. Найбольш буйнымі былі атрады пад
агульным кіраўніцтвам С. Радзішэўскага ў Вілейскім павеце (3,3 тыс. чалавек), В. Брахоцкага ў Дзісненскім павеце (3 тыс. чалавек), К. Пшаздзецкага
ў Ашмяскім павеце (2,5 тыс. чалавек), Ю. Кашыца і М. Мяржэўскага ў
Навагрудскім (1 тыс. чалавек). На дапамогу ім прыйшлі рэгулярныя польскія
войскі на чале з генераламі Д. Хлапоўскім і А. Гелгудам.
У жніўні 1831 г. паўстанне было падаўлена па ўсёй Беларусі і Літве, а
потым і ў Польшчы. Указам 6 мая 1831 г. былі выдзелены тры разрады
“злачынцаў”: да першага адносілі кіраўнікоў, да другога – тых, хто ўдзельнічаў
у баявых дзеяннях, да трэцяга – усіх іншых. Сялянам, якія вярталіся да свайго
памешчыка, давалася дараванне. Маёнткі абвінавачаных падлягалі секвестру.
Ад секвестру пазбаўляліся тыя, хто сам з’явіўся на працягу месяца пасля
публікацыі ўказа і пакаяўся або даказаў, што яго прымусілі далучыцца да
паўстання. Да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях
было прыцягнута 2 878 чалавек. Сваіх маёнткаў пазбавіліся магнаты, якія
валодалі тысячамі прыгонных (Агінскія, Плятэры, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш.). На тэрыторыі Беларусі ў 1837 г. лічыліся канфіскаванымі
115 маёнткаў з больш як 38 тыс. сялян мужчынскага полу, яны папоўнілі
дзяржаўны фонд.
Але і пасля падзей 1830 – 1831 гг. рэвалюцыйны і нацыянальна-
вызваленчы рух у Беларусі і Літве не спыніўся. Адна з найбольш радыкальных
у Беларусі і Літве тайных суполак – “Дэмакратычнае таварыства” – была
створана ў 1836 г. па ініцыятыве Ф. Савіча пры Віленскай медыка-хірургічнай
акадэміі . У 1837 г. Ф. Савіч наладзіў сувязі з Пінскай і Слуцкай ячэйкамі
тайнага таварыства “Садружнасць польскага народа”, якое ўзначальваў
польскі рэвалюцыянер-дэмакрат Ш. Канарскі. У статуце “Дэмакратычнага
таварыства” – “Прынцыпах дэмакратызму” – былі абвешчаны ідэі сацыяльнай
роўнасці, вызвалення сялян з зямлёй ад прыгоннай залежнасці, права кожнага
народа на нацыянальную самастойнасць. У 1838
г. “Дэмакратычнае
таварыства” было выкрыта, а праз год Ф. Савіч быў высланы на Каўказ у
дзеючую армію.
У 1846 – 1849 гг. у Ашмянах, Вільне, Гродне, Лідзе і Мінску дзейнічалі
суполкі тайнай арганізацыі “Саюз свабодных братоў”. Ён меў на мэце
сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, барацьбу за свабодную Польшчу і
Расію.
§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
Пашырэнне расійскага ўплыву на беларускіх землях. Паўстанне 1830 –
1831 гг. выклікала рэзкую перамену палітычнага курса расійскага ўрада ў
Беларусі, Літве і Правабярэжнай Украіне. Пераканаўшыся ў палітычнай
нядобранадзейнасці мясцовага дваранства, урад Мікалая І зрабіў стаўку на
поўную уніфікацыю дзевяці заходніх губерняў з Цэнтральнай Расіяй як адзіную
надзейную гарантыю ўтрымання гэтай тэрыторыі ў складзе Расійскай імперыі.
У верасні 1831 г. у Пецярбургу быў створаны “Асобы камітэт па справах
заходніх губерняў” , які распрацоўваў палітыку ўрада ў дзевяці заходніх
губернях адносна сістэмы кіравання, суда, асветы, культуры, шляхецкага
саслоўя і інш.
Указам ад 1 студзеня 1831 г. ў Магілёўскай і Віцебскай губернях
адмянялася дзеянне Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. і ўводзілася
расійскае заканадаўства. На тэрыторыі Беларусі ўводзілася новае заканадаўчае
ўлажэнне – “Установа аб губернях”, усім дзяржаўным установам і пасадам
даваліся расійскія назвы. У мясцовыя адміністрацыйныя органы пачалі
прызначацца пераважна расійскія чыноўнікі, польская мова ў судовай справе
замянялася на рускую.
У 1840 г. было поўнасцю адменена дзеянне Літoўскага Статута. Расійскае
заканадаўства распаўсюдзілася на ўсю тэрыторыю Беларусі. Адначасова была
праведзена адміністрацыйная рэформа. Яе вынікам стаў указ 18 ліпеня 1840 г.,
які прадпісаў замест агульнага наймення беларускіх і літоўскіх губерняў
выкарыстоўваць іх назвы: Віцебская, Магілёўская, Віленская і Гродзенская.
Полацкі царкоўны сабор і яго вынікі. У 1827 – 1830 гг. праводзяцца
мерапрыемствы, накіраваныя на рэфармаванне уніяцкай царквы і збліжэнне яе з
праваслаўнай. Была створана асобная грэка-уніяцкая калегія, чатыры уніяцкія
епархіі рэарганізаваны ў Беларускую і Літоўскую. У практыцы богаслужэння
прадугледжвалася выкарыстоўваць “мясцовы дыялект”. У аснову адукацыі
дзяцей уніятаў была пакладзена праваслаўная сістэма навучання. У Віленскую
каталіцкую семінарыю забаранялася прымаць уніятаў. Для іх у 1828 г. была
створана асобная семінарыя ў Жыровічах (каля Слоніма).
Польскае паўстанне 1830 – 1831 гг. вызначыла лёс уніяцкай царквы.
У 1836 г. ствараецца Сакрэтны камітэт па уніяцкіх справах. У студзені 1837 г.
кіраванне уніяцкай царквой пераходзіць да Свяцейшага Сінода. У лютым
1838 г. памёр уніяцкі мітрапаліт І. Булгак, які быў апошняй перашкодай у
справе скасавання уніі. Грэка-уніяцкую калегію ўзначаліў літоўскі епіскап
І. Сямашка, які разам з епіскапамі В. Лужынскім і А. Зубко падтрымлівалі ідэю
ліквідацыі уніяцтва. 12 лютага 1839 г. ў Полацку ў прысутнасці вышэйшага
уніяцкага духавенства быў падпісаны “Саборны Акт” з просьбай на вышэйшае
імя аб далучэнні уніяцкай царквы да праваслаўнай. Да прашэння быў
прыкладзены спіс 1
305 свяшчэннікаў, якія падтрымалі аб’яднанне.
“Сінадальны ўчынак” зацвердзіў Мікалай І. Усяго ў 1839 г. да праваслаўнай
царквы далучылася каля 1,5 млн. вернікаў.
Змяненні палітыкі ў галіне асветы. З ўступленнем на прастол імператара
Мікалая І у Расіі пачалося рэфармаванне сістэмы асветы. У аснову народнай
асветы быў пакладзены прынцып строгай саслоўнасці. Гэта адлюстроўваў
выдадзены ў 1828 г. “Статут навучальных устаноў”. Згодна з ім пачатковая і
сярэдняя адукацыя падзялялася на тры катэгорыі: для дзяцей ніжэйшага
саслоўя (сялян) прызначаліся аднакласныя прыходскія вучылішчы з
элементарнай праграмай навучання; для сярэдняга саслоўя – трохкласныя
вучылішчы з больш шырокай праграмай пачатковага навучання; для дзяцей
дваран і чыноўнікаў уводзіліся сямікласныя гімназіі, заканчэнне якіх давала
права для паступлення ва універсітэты. Статут ліквідаваў пераемную сувязь
паміж ступенямі. Такім чынам, узровень адукацыі павінен быў адпавядаць
сацыяльнаму становішчу вучня. Згодна з новым палажэннем аб навучальных
акругах (1835
г.) яны выключаліся з-пад улады універсітэтаў, істотна
пашыраліся правы папячыцеляў навучальных акруг.
У поўнай адпаведнасці з палажэннем “Статута” 1828 г. была створана
Беларуская навучальная акруга (1829 г.). Дадатковыя палажэнні Статута
1828 г. так тлумачылі мэту стварэння акругі: “неабходнасць навучання юнакоў
у адпаведнасці з асаблівасцямі Беларусі” і прадпісвалі “навучаць роднай мове”.
У новую навучальную акругу ўвайшлі Віцебская, Магілёўская, а ў 1831 г. – і
Мінская губерні.
Пасля паўстання 1830 – 1831 гг. апекуну Беларускай навучальнай акругі
рэкамендавалася найхутчэй перайсці да выкладання ў свецкіх вучылішчах усіх
прадметаў на рускай мове ў мэтах збліжэння тутэйшых жыхароў з “прыроднымі
рускімі”. У маі 1832 г. у сувязі з закрыццём Віленскага універсітэта была
ліквідавана Віленская навучальная акруга. Навучальныя ўстановы Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці ўвайшлі ў склад Беларускай
навучальнай акругі. Цэнтр навучальнай акругі знаходзіўся ў Віцебску, яго
папячыцелямі былі вядомы матэматык Р.І. Карташэўскі (1829 – 1835 гг.) і былы
дырэктар вучылішчаў Закаўказскай вобласці і Тыфліскага шляхецкага пансіёна
Е.А. Грубер (1836 – 1850 гг.).
Замест закрытага Віленскага універсітэта планавалася адкрыць у Оршы
вышэйшае вучылішча для дзяцей дваран з далейшым яго пераўтварэннем у
вышэйшую навучальную ўстанову. Але ў ходзе паўстання пачатая справа была
спынена. Асігнаваныя для гэтага грошы былі пераведзены ў Кіеў на
будаўніцтва універсітэта Святога Уладзіміра.
Дзеля абмежавання польскага ўплыву польская мова была выключана з
праграм адукацыі. Толькі ў заходніх губернях акругі яна вывучалася як асобны
прадмет па скарочанай праграме. У мясцовых школах забаранялася выкладаць
выпускнікам Віленскага універсітэта. Падрыхтоўку выкладчыкаў для Беларусі
пачала весці настаўніцкая семінарыя, створаная ў 1834 г. у Віцебску.
Важнай падзеяй у галіне асветы на Беларусі было адкрыццё ў 1840 г. Горы-
Горацкай земляробчай школы, пераўтворанай у 1848 г. ў земляробчы
інстытут. На пачатку 60-х гг. усяго на Беларусі налічвалася 567 навучальных
устаноў усіх тыпаў, у тым ліку адно вышэйшае, 12 сярэдніх, 21 духоўнае
вучылішча, звыш 400 пачатковых школ.
Адметнай рысай сістэмы асветы ў беларускіх губернях стала пашырэнне
ваенна-вучэбных устаноў. Калі ў эпоху Аляксандра І, яны былі прадстаўлены
юнкерскімі вучылішчамі ў Бабруйску, Дзінабургу і Магілёве, то пры Мікалаі І
дадаткова адкрыліся кадэцкія карпусы ў Полацку (1835 г.) і Брэсце (1842 г.).
Расійскім урадам яны разглядаліся як сродак выхавання дваранства ў духу
вернасці самадзяржаўю і таму напалову камплектаваліся з дваранства
беларускіх губерняў.
Супраць міфа беларускай савецкай гістарыяграфіі аб “забароне”
расійскім урадам назваў “Беларусь” і “Літва”, “беларускія і літоўскія
губерні”, беларускай мовы і беларускага друкаванага слова. У беларускай
савецкай гістарыяграфіі, а таксама ў публікацыях апошніх дзесяцігоддзяў
шырока выкарыстаны тэзісы аб т. зв. “забароне” Мікалаем I назваў “Беларусь” і
“Літва”, “беларускія і літоўскія губерні”, аб забароне беларускай мовы і
беларускага друкаванага слова. Ля вытокаў гэтых тэзісаў знаходзіліся
складальнікі 2-га тома дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі акадэмік
М.М. Нікольскі, навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР
Д.А. Дудкоў, І.Ф. Лочмель і інш. Яны, перадрукоўваючы ўказ ад 18 ліпеня
1840 г. з “Хронологического указателя указов и правительственных
распоряжений…”, на што зроблена адпаведная спасылка, замянілі яго назву: замест “Об именовании губерний Белорусских и Литовских, каждою отдельно: Витебскою, Могилевскою, Виленскою и Гродненскою” па палітыка-
ідэалагічных матывах назвалі гэты дакумент так: “Забарона царом Мікалаем
ужываць назвы Беларусь і Літва” (гл.: Дакументы і матэрыялы па гісторыі
Беларусі (1772 – 1903). Мн.: Выдавецтва АН БССР, 1940. Т. 2. С. 369).
Аналагічным чынам зрабілі і складальнікі 4-га тома зборніка дакументаў і
матэрыялаў “Белоруссия в эпоху феодализма”, якія далі такі загаловак указу ад
18 ліпеня 1840
г.: “Указ Сената о запрещении употребления терминов
“Белоруссия и Литва” (гл.: Белоруссия в эпоху феодализма. Мн., 1979. Т. 4.
С. 131).
Каб высветліць, аб чым ідзе размова ва ўказе ад 18 ліпеня 1840 г. , прывядзём яго цалкам.
“1840. 18 июля. Сенатский, по Высочайшему повелению.
Об именовании губерний Белорусских и Литовских, каждою отдельно: Витебскою, Могилевскою, Виленскою и Гродненскою.
Правительствующий Сенат слушали предложение управляющего
Министерством Юстиции, что управляющий делами Комитета Министров, по
поручению оного, отношением от 26 минувшего июня сообщил ему, что по
случаю внесения по высочайшему предписанию проекта указа, в котором
упоминались губернии Белорусския и Литовския под сими наименованиями, государь император, зачеркнув название Белорусских и Литовских, изволил
приказать переписать указ с поименованием губерний, каждой отдельно, Витебскою, Могилевскою, Виленскою и Гродненскою; при чем последовало
собственноручное высочайшее повеление: “Правила сего держаться и впредь, никогда иначе не прописывая как поименно губернии”. О таковом высочайшем
повелении
он,
управляющий
Министерством
Юстиции,
предлагает
Правительствующему Сенату. Приказали: (послать куда следует указы)” (гл.: Хронологический указатель указов и правительственных распоряжений по
губерниям Западной России, Белоруссии и Малороссии за 240 лет, с 1652 по
1892 год. Составитель С.Ф. Рубинштейн. Вильна, 1894. С. 495).
Па-першае, у гэтым указе не названа Мінская губерня. I гэта невыпадкова.
Як відаць з царскіх указаў і ўрадавых распараджэнняў, да ліку беларускіх
губерняў адносіліся Магілёўская і Віцебская губерні, а да літоўскіх – Віленская
і Гродзенская. Мінская губерня ні да беларускіх, ні да літоўскіх губерняў не
адносілася. Так, 11 кастрычніка 1821 г. былі “высочайше” зацверджаны правілы
“О взыскании недоимок в губерниях Белорусских, Литовских, Минской, Киевской, Волынской, Подольской и Белостокской области”.
Па-другое, у гэтым указе няма ні слова аб забароне ўжываць назвы
“Беларусь” і “Літва”. Размова ў ім ідзе толькі аб упарадкаванні дзяржаўнага
справаводства, што бачна з далейшых царскіх загадаў і ўрадавых
распараджэнняў. Так, 3 снежня 1840 г., праз 4 месяцы пасля т.зв. “забароны”, з’явіўся “именный, объявленный обер-прокурором Святейшего Синода” указ
“О введении Белоруско-Литовской духовной коллегии в один разряд с
конторами Синода по предмету определения на службу молодых людей
дворянского происхождения или приобревших право на классные чины”.
28 лютага 1856 г. было абнародавана “Высочайше утвержденное положение
комитета министров о выдаче безденежных паспартов жителям некоторых
Западных и Белорусских губерний для отлучек на заработки”, 19 лютага 1861 г. –
“Высочайше утвержденное местное положение об устройстве крестьян, водворенных на помещичьих землях в губерниях Великороссийских, Новороссийских и Белорусских” і г. д. Можна назваць больш за 10 урадавых
распараджэнняў, выдадзеных у 40 – 80-я гады XIX ст., у якіх ужываецца назва
“беларускія і літоўскія губерні”.
Па-трэцяе, тэрміны “Беларусь” і “Літва”, “беларускія і літоўскія губерні”
ўжывалі ў сваіх запісках, справаздачах і іншых дакументах расійскія чыноўнікі.
Так, віленскі генерал-губернатар У.І. Назімаў пісаў 14 лютага 1862 г. аб тым, што “вслед за высоч. Манифестом (19 лютага 1861 г. аб адмене прыгоннага
права) в пределах Царства Польского, Литовских, Белорусских и некоторых
других западных губерниях возникли беспорядки…”.
Па-чацвёртае, у тыя гады, калі быццам бы дзейнічаў указ аб забароне
тэрмінаў “Беларусь”, “беларускія”, існавала Беларуская навучальная акруга.
Яна была створана ў 1829 г. для арганізацыі і кіравання навучальнымі
ўстановамі Віцебскай і Магілёўскай губерняў, кіраўніцтва якімі да гэтага часу
ажыццяўляла Пецярбургская навучальная акруга. З закрыццём Віленскага
універсітэта ўсе падначаленыя яму вучылішчы былі далучаны да Беларускай
навучальнай акругі. 20 мая 1850 г. была адноўлена Віленская навучальная
акруга. Віцебская і Магілёўская губерні спачатку былі далучаны да
Пецярбургскай навучальнай акругі, а 7 кастрычніка 1864 г. – да Віленскай
навучальнай акругі.
Па-пятае, малавядомым фактам гісторыі з’яўляецца існаванне ў расійскай
арміі 7-га гусарскага Беларускага палка імя імператара Аляксандра I. Полк
удзельнічаў у руска-турэцкіх войнах 1806 – 1812, 1828 – 1829, 1877 – 1878 гг., Айчыннай вайне 1812 г., Крымскай вайне 1853 – 1856 гг., у падаўленні
паўстання 1830 – 1831 гг.
Па-шостае, у друкарнях Пецярбурга, Масквы, Мінска, Вільні і іншых
гарадоў Расійскай імперыі выдаваліся кніжкі, брашуры, артыкулы з назвамі
“Беларусь”, “беларускі”. Паводле няпоўных падлікаў доктара гістарычных
навук А.П. Ігнаценкі, з 1841 па 1917 г. было выдадзена каля 190 такіх кніг і
брашур. Гэта сведчыць аб тым, што ніякай афіцыйнай забароны тэрмінаў
“Беларусь”, “беларускі” не існавала.
Па-сёмае, многія навукоўцы і пісьменнікі сцвярджаюць, што пасля
забароны тэрмінаў “Беларусь” і “Літва” было ўведзена “невыразнае штучнае
найменне” “Паўночна-Заходні край”, “Заходні край”. Але гэта яўная
недарэчнасць або свядомая фальсіфікацыя гісторыі. Заходнія губерні, Заходні
край, Заходняя паласа Расіі – гэта тэрыторыя Украіны, Беларусі і Літвы
(Кіеўская, Валынская, Падольская, Магілёўская, Віцебская, Мінская, Віленская, Гродзенская губерні і Беластоцкая вобласць). Паўднёва-Заходні край – гэта
тэрыторыя Украіны, Паўночна-Заходні край – тэрыторыя тагачаснай Літвы, як
яе тады разумелі (сучасная Літва і Заходняя Беларусь). Указ ад 18 снежня
1842 г. “О преобразовании Северо-Западных губерний” сведчыць аб тым, што
Паўночна-Заходні край – гэта тэрыторыі Мінскай, Віленскай, Ковенскай і
Гродзенскай губерняў. Але 22 снежня 1870 г. быў абвешчаны новы ўказ “Об
изъятии Минской губернии из ведения главного управления Северо-Западным
краем”. Гэта дае падставу лічыць, што Мінская губерня была аднесена да
беларускіх губерняў Беларускага краю (разам з Віцебскай і Магілёўскай
губернямі).
Можна прывесці шмат іншых дакументаў, у якіх размяжоўваюцца паняцці
“Беларускія губерні”, “Беларускі край” і “Паўночна-Заходнія губерні”,
“Паўночна-Заходні край”. Напрыклад, 12 чэрвеня 1893
г. з’явілася
“Распоряжение, объявленное Правительствующему Сенату министром
внутренних дел. Об утверждении формы выкупного акта на участки земли, выкупаемые
русскими
арендаторами
православного
исповедания,
водворенными на владельческих землях в губерниях Северо-Западных и
Белорусских до 19 февраля 1861 г.”. З цягам часу тэрмін “Паўночна-Заходні
край” пачаў распаўсюджвацца на ўсе 6 беларуска-літоўскіх губерняў. Аднак
тэрміны “Беларусь” і “беларускі” ніколі не забараняліся і не выключаліся з
дзяржаўнага і афіцыйнага ўжывання, бо яны разам з назвамі “Велікаросія”,
“велікароскі”, “Маларосія”, “малароскі”, маючы адзіны корань “рос”, служылі
для самадзяржаўя пацвярджэннем яго тэорыі “о трёх племенах единого
русского народа”.
Па-восьмае, гістарычнай навуцы невядомы царскі ўказ ці ўрадавае
распараджэнне аб забароне беларускай мовы і беларускага друкаванага слова.
Наадварот, кнігі на беларускай мове выдаваліся ў друкарнях Расійскай імперыі, асабліва ў другой палове XIX – пачатку XX ст.