![](/user_photo/_userpic.png)
- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
напрамкі развіцця
Развіццё літаратуры і мастацтва адбывалася ў складаных умовах, час
узнікнення і ідэйнай барацьбы розных плыняў і груповак, абумоўленай
сацыяльнай неаднароднасцю грамадства і абвастрэннем супярэчнасцей паміж
сіламі новага і старога свету.
Асаблівасцю з’яўлялася тое, што ў асяроддзе пісьменнікаў улілася вялікая
група маладых талентаў з вёскі, прыхільнікаў сацыялістычнай рэвалюцыі.
У 20-я гады дзейнічалі некалькі літаратурных аб’яднанняў, сярод іх
“Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і інш. У 1921–1925 гг. на ўсю моц загучалі
галасы пісьменнікаў старэйшага пакалення – Я. Купалы, Я. Коласа, Ц. Гартнага, З. Бядулі і інш. Чалавек працы, змагар, будаўнік заставаўся галоўным героем
літаратурна-мастацкіх твораў. У 1922 г. выйшаў зборнік вершаў Я. Купалы
“Спадчына”, а ў 1925 г. – паэма “Безназоўнае”. У 1923–1925 гг. Я. Колас
апублікаваў паэмы “Новая зямля” і “Сымон музыка”. Беларуская паэзія вітала
рэвалюцыю. Для яе характэрны былі аптымізм, дух змагання за новае жыццё.
Гэта быў час агульнага духоўнага ўздыму, час надзей, веры і мар.
У другой палове 20-х гадоў развіццё беларускай савецкай літаратуры
адбывалася ў вострай барацьбе ідэйна-эстэтычных тэндэнцый, розных
літаратурных груповак.
У канцы 1927 г. аформілася літаратурнае аб’яднанне “Полымя”. У ім
працавалі Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны і інш. У лістападзе 1928
г.
Усебеларускі з’езд “Маладняку” вырашыў утварыць Беларускую асацыяцыю
пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). З гэтага часу “Маладняк” спыніў сваё
існаванне.
20–30-я гады з’явіліся перыядам далейшага ўмацавання сувязей
беларускай літаратуры з літаратурамі іншых народаў нашай краіны, усталявання больш цесных кантактаў пісьменнікаў Беларусі з пісьменнікамі
братніх рэспублік. Беларускія пісьменнікі часта наведвалі культурныя цэнтры
Расійскай Федэрацыі, Украіны, Грузіі. У сваю чаргу прадстаўнікі братніх
народаў былі жаданымі гасцямі на беларускай зямлі. Летам 1940 г. праходзіла
першая дэкада беларускай літаратуры і мастацтва ў Маскве, якая знаёміла з
дасягненнямі беларускага народа ў самых разнастайных галінах творчасці.
У 30-я гады завяршыўся працэс стварэння адзінай пісьменніцкай
арганізацыі Беларусі. У сувязі з ростам колькасці пісьменнікаў, а таксама для
ўзмацнення партыйнага ўплыву на літаратурны працэс ЦК ВКП(б) вырашыў
ліквідаваць шматлікія пісьменніцкія арганізацыі і аб’яднаць усіх пісьменнікаў, якія падтрымліваюць платформу савецкай улады, у адзіны саюз савецкіх
пісьменнікаў. 23 красавіка 1932 г. была прынята пастанова ЦК ВКП(б) “Аб
перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый”. Аналагічную пастанову
неўзабаве прыняў ЦК КП(б) Беларусі.
У чэрвені 1934 г. у Мінску адбыўся І з’езд пісьменнікаў Беларусі, на якім
прысутнічала больш за 100 дэлегатаў. З’езд арганізацыйна аформіў стварэнне
Саюза пісьменнікаў БССР.
У змрочную пару рэпрэсій 30-х гадоў, паводле няпоўных звестак, было
арыштавана каля 90 пісьменнікаў. Большасць з іх загінула ў лагерах. Сярод іх
М. Гарэцкі, У. Галубок, М. Чарот, М. Зарэцкі і інш.
У вострай барацьбе розных мастацкіх школ і плыняў стваралася
беларускае савецкае тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва. У верасні
1920 г. быў адкрыты Першы Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-1), у 1926 г. –
БДТ-2 і Беларускі вандроўны тэатр, які ў 1932 г. быў рэарганізаваны ў Трэці
Беларускі дзяржаўны тэатр (з базай у Гомелі). У 30-я гады былі створаны Рускі
драматычны і Тэатр юнага гледача, тэатры рабочай моладзі ў Мінску, Гомелі і
Віцебску, калгасна-саўгасныя тэатры ў Мінску, Барысаве, Мазыры, Слуцку, Бабруйску, Рэчыцы і Дзяржынску. Усяго ў рэспубліцы працавала 14 тэатраў. На
іх сцэнах ішлі такія п’есы, як “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “Сон на
кургане” Я.Купалы, “На дне” М. Горкага, “Партызаны” К. Крапівы і інш.
У 1923 г. Першы беларускі дзяржаўны тэатр дэманстраваў сваё майстэрства
ў Маскве ў Крамлі і быў узнагароджаны ЦВК СССР Ганаровай граматай.
Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы творчых работнікаў аказваў Беларусі
рускі народ. Паездкі ў Маскву, вучоба ў лепшых майстроў сцэны садзейнічалі
хуткаму творчаму росту калектываў тэатраў. Беларускаму гледачу былі добра
вядомы такія славутыя дзеячы сцэны, як І. Буйніцкі, Е. Міровіч, У. Галубок, Г. Глебаў, Б. Платонаў, П. Малчанаў і інш.
У сярэдзіне 20-х гадоў першыя поспехі былі дасягнуты ў развіцці
беларускага музычнага мастацтва, у якім усё яшчэ пераважала самадзейная
творчасць музычных, харавых і танцавальных калектываў. У пачатку 20-х гадоў
у Мінску, Віцебску, Гомелі былі створаны музычныя тэхнікумы, якія сталі
цэнтрамі музычнага жыцця. У 1924 г. у Гомелі, а затым у Магілёве былі
арганізаваны невялікія сімфанічныя аркестры.
Значны крок наперад зрабіла музычнае мастацтва ў 30-я гады. У 1932 г.
адкрылася Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, у 1933 г. – Беларускі тэатр
оперы і балета, а ў 1937 г. – Беларуская дзяржаўная філармонія. У яе склад
увайшлі сімфанічны аркестр і аркестр народных інструментаў, ансамбль
народнай песні і танца, харавая капэла. У гэты час сталі добра вядомы імёны
такіх кампазітараў, як М. Аладава, А. Багатырова, В. Залатарова, І. Любана, А. Туранкова, М. Чуркіна і інш.
Паспяхова развівалася кінамастацтва. Ствараліся дакументальныя і
мастацкія фільмы, кінахроніка. Сярод іх “Залатыя агні” У. Корш-Сабліна,
“Балтыйцы” А. Файнцымера. Да ліку лепшых належалі таксама фільмы І. Бахара
і Л. Малчанава “Палескія рабінзоны” (1935) і “Канцэрт Бетховена” (1937).
Дасягненні ў сферы культурнай дзейнасці сведчаць аб сапраўдным
ажыццяўленні культурнай рэвалюцыі ў рэспубліцы.