- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
пераўтварэнні
24 – 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагла сацыялістычная
рэвалюцыя. Часовы ўрад быў скінуты. ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і
салдацкіх дэпутатаў стварыў новы ўрад – Савет Народных Камісараў на чале з
У. Леніным.
25 кастрычніка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе стала
вядома ў Мінску. Улада ў горадзе перайшла ў рукі Савета. Выканкам Мінскага
савета выдаў загад №1, у якім абвяшчалася аб пераходзе ўлады ў Мінску да
Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З былых вязняў турмы – рэвалюцыйных
салдат (якія былі ў свой час арыштаваны Часовым ўрадам) быў сфарміраваны
1-шы імя Мінскага Савета рэвалюцыйны полк. Быў арганізаваны кантроль над
поштай, тэлеграфам, чыгункай, штабам Заходняга фронту.
27 кастрычніка 1917 г. у Мінску быў створаны “Камітэт выратавання
рэвалюцыі” на чале з эсэрам Т. Калатухіным. У яго склад увайшлі прадстаўнікі
франтавога камітэта, пераважна меншавікі і эсэры, а таксама прадстаўнікі, якія
не прызналі ўлады Саветаў. Камітэт увёў у Мінск часці Каўказскай дывізіі і
запатрабаваў ад Савета перадаць яму ўсю ўладу ў горадзе і Заходнім фронце.
Сітуацыя абвастрылася.
1 лістапада 1917 г. у Мінск прыбылі атрады рэвалюцыйных салдат 2-й
арміі, а таксама браняпоезд на чале з бальшавіком У. Пралыгіным, членам ВРК
2-й арміі. У Мінск былі накіраваны зводны атрад салдат 2-й Сібірскай дывізіі і
1-ы рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Хутка да Мінска падышлі і іншыя
вайсковыя часці з фронту. Іх прыбыццё змяніла суадносіны сіл на карысць
бальшавікоў.
2 лістапада прайшоў пашыраны сход Мінскага Савета з удзелам вайсковых
і фабрычна-заводскіх камітэтаў. Сход прыняў рэзалюцыю аб устанаўленні
савецкай улады ў Мінску. ВРК Заходняга фронту дапоўнены прадстаўнікамі ад
рэвалюцыйных арганізацый, узяў усю ўладу ў свае рукі і стаў найвышэйшым
паўнамоцным органам улады на ўсёй свабоднай ад немцаў тэрыторыі Заходняга
краю. “Камітэт выратавання рэвалюцыі” быў распушчаны, а яго старшыня Т.
Калатухін і камісар Заходняга фронту У. Жданаў арыштаваны.
Такім чынам, барацьба з контррэвалюцыяй у Мінску завяршылася
перамогай рэвалюцыйных сіл. Тут, у цэнтры палітычнага жыцця Беларусі і
Заходняга фронту, устанавілася савецкая ўлада.
Значна пазней перамагла савецкая ўлада ў Магілёве. Гэта тлумачыцца тым, што вакол Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага былі сканцэнтраваны
контррэвалюцыйныя
арганізацыі,
кіруючыя
органы
буржуазных
і
дробнабуржуазных партый, іх лідэры. Контррэвалюцыйныя намеры Стаўкі
падтрымлівала эсэра-меншавіцкая большасць Магілёўскага Савета. 28
кастрычніка 1917 г. адбылася нарада палітычных і грамадскіх арганізацый
горада. Меншавікі і эсэры асудзілі ўзброенае паўстанне ў Петраградзе і
патрабавалі стварэння “дэмакратычнага міністэрства”. Бальшавікі, якія таксама
прынялі ўдзел у рабоце нарады, заявілі, што яна контррэвалюцыйная, і пакінулі
яе. Кадэты пры актыўнай падтрымцы дробнабуржуазных партый на гэтай
нарадзе арганізавалі “Грамадскі камітэт выратавання рэвалюцыі” і сталі
цэнтрам усіх контррэвалюцыйных сіл Магілёва.
Для ліквідацыі контррэвалюцыйнай Стаўкі савецкі ўрад прыняў шэраг
рашучых мер: назначыў новага галоўнакамандуючага бальшавіка М. Крыленку, накіраваў з Петраграда салдат Літоўскага палка, матросаў Балтыйскага флоту.
ВРК Заходняга фронту сфарміраваў атрад з салдат 1-га палка імя Мінскага
Савета. Для барацьбы са Стаўкай былі сфарміраваны рэвалюцыйныя атрады ў
Віцебску, Гомелі, Оршы, Полацку і іншых гарадах Беларусі.
Усе спробы Стаўкі аказаць супраціўленне заканчваліся правалам. Салдаты
Магілёўскага гарнізона адмовіліся змагацца з бальшавікамі. Гэта змяніла
суадносіны сіл у горадзе. 18 лістапада выканком Магілёўскага Савета прыняў
рашэнне аб прызнанні савецкай улады, тут жа быў створаны і ВРК, які
ўстанавіў кантроль над Стаўкай. 19 лістапада рэвалюцыйныя атрады рабочых, салдат і матросаў уступілі ў горад. З імі ўвайшоў і новы галоўнакамандуючы М.
Крыленка, 20 лістапада ў Магілёве пачала дзейнічаць савецкая ўлада.
На працягу кастрычніка – лістапада 1917 г. савецкая ўлада была
ўстаноўлена на ўсёй свабоднай ад ворагаў тэрыторыі Беларусі. З’езды Саветаў
рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, якія адбыліся ў лістападзе 1917 г., сваімі рашэннямі замацавалі перамогу савецкай улады на Беларусі.
27 лістапада 1917 г. выканаўчыя камітэты, абраныя з’ездамі Саветаў
рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў
Мінскай і Віленскай губерняў, Заходняга фронту, аб’ядналіся і ўтварылі
выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкомзах). Яго
старшынёй быў абраны бальшавік М. Рагазінскі. Для кіравання вобласцю і
фронтам быў створаны абласны Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з
бальшавіком К. Ландарам. Трэба адзначыць, што ў склад гэтых органаў
увайшлі ў асноўным людзі не мясцовыя, далёкія ад разумення нацыянальных
патрэб краю. Таму з боку гэтых органаў адразу ж выявіліся абыякавыя
адносіны да пытанняў нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларускага
народа, яго нацыянальна-культурнага адраджэння.
Разам з утварэннем на Беларусі новых савецкіх органаў улады былі
ліквідаваны органы, створаныя Часовым урадам.
Аднак фарміраванне новых органаў улады ў Заходняй вобласці не было
завершана. Справа ў тым, што ў стварэнні Аблвыканкомзаха і СНК вобласці і
фронту Саветы рабочых і сялянскіх дэпутатаў Віцебскай і Магілёўскай
губерняў не ўдзельнічалі. З’езды Саветаў указаных губерняў адбыліся ў снежні
1917 г. – студзені 1918 г. і не прымалі рашэнняў аб злучэнні выбраных імі
выканаўчых органаў з Аблвыканкомзахам, не выбіралі сваіх прадстаўнікоў у
выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і ў склад абласнога СНК. Завяршальным
этапам гэтай працы павінен быў стаць Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. Аднак з’езд не быў скліканы.
Першым крокам на шляху зацвярджэння савецкай улады было ўвядзенне
рабочага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем. Галоўная задача гэтага
органа заключалася ў тым, каб забяспечыць бесперабойную работу
прамысловасці як асноўнай эканамічнай базы дыктатуры пралетарыяту.
Напрыканцы 1917 г. на Беларусі былі сфарміраваны мясцовыя органы
рабочага кантролю. Яны прымалі актыўны ўдзел у вырашэнні пытанняў найму і
звальнення рабочых, уводзілі новыя расцэнкі, змагаліся з сабатажам, патрабавалі ўстанаўлення 8-гадзіннага рабочага дня і інш. Органы рабочага
кантролю вырашалі складаную і цяжкую задачу па арганізацыі фінансавай
дзейнасці. На тэрыторыі Заходняй вобласці кантроль праводзіў банкаўска-
крэдытны аддзел Аблвыканкомзаха. Ён кантраляваў сродкі бягучых рахункаў
прадпрыемстваў, банкаўскія пазыкі, выдачу грошай з казначэйства.
На Беларусі нацыяналізацыя буйных прамысловых прадпрыемстваў
ажыццяўлялася, як і па ўсёй краіне, у адпаведнасці з дэкрэтам УЦВК, прынятым у снежні 1917 г. Усе нацыяналізаваныя Саветамі заводы і фабрыкі
пераходзілі ва ўласнасць дзяржавы і паступалі ў падпарадкаванне савецкіх
дзяржаўных органаў.
Ужо ў снежні 1917 г. былі нацыяналізаваны фабрыка “Везувій” у
Навабеліцы Магілёўскай губерні, суконная фабрыка ў маёнтку Якаўлевічы, друкарня Кагана ў Магілёве, лесапільныя заводы ў Полацкім, Аршанскім, Быхаўскім паветах і інш. Былі нацыяналізаваны і буйныя майстэрні Лібава-
Роменскай, Маскоўска-Брэсцкай і Паўночна-Заходняй чыгунак.
Пачалі праводзіцца рэвалюцыйныя пераўтварэнні і ў вёсцы. На Беларусі, дзе сялянства складала пераважную большасць насельніцтва, гэта было адным з
найвастрэйшых пытанняў. Першым крокам у гэтым напрамку былі канфіскацыя
ўсёй зямлі. Была разгорнута вялікая агітацыйная работа сярод сялянства. ВРК
Заходняй вобласці распрацаваў спецыяльную інструкцыю для ўпаўнаважаных, у якой рэкамендаваў ім надаваць асабістую ўвагу рабоце па ўліку памешчыцкіх
маёнткаў, інвентару, збожжа, арганізацыі аховы маёмасці.
У сярэдзіне лютага 1918 г. на Беларусі былі ў асноўным завершаны
канфіскацыя прыватных гаспадарак і ўлік маёмасці ў памешчыцкіх маёнтках.
Паводле няпоўных звестак, было канфіскавана 13 тыс. прыватных гаспадарак.
Сяляне Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў атрымалі 1645,8 тыс.
дзесяцін зямлі і амаль на 33 % павялічылі сваё землеўладанне. Была анулявана
штогадовая арэндная плата памешчыкам у памеры 50 млн рублёў золатам. У
снежні 1917 г. – лютым 1918 г. на тэрыторыі Беларусі з’явіліся першыя
калектыўныя гаспадаркі сялян. У асноўным яны ствараліся на базе
канфіскаваных памешчыцкіх маёнткаў. Адной з першых на Беларусі была
камуна “Бярэзна” Вышацкай воласці Гарадоцкага павета. У гэты час з’явіліся
камуны і ў маёнтках Мінскага, Віцебскага, Аршанскага, Лепельскага і іншых
паветаў.
У канцы кастрычніка 1917 г. былі ажыццёўлены меры, накіраваныя на
паляпшэнне становішча працоўных Беларусі. Была прынята пастанова аб
устанаўленні 8-гадзіннага рабочага дня. Уводзілася страхаванне, паляпшаліся
бытавыя і жыллёвыя ўмовы рабочых, забаранялася дзіцячая праца. Вялікая
ўвага надавалася барацьбе з беспрацоўем. Ствараліся спецыяльныя фонды
беспрацоўных, праводзілася арганізацыя грамадскіх работ, бірж працы.
Нямалую дапамогу аказвалі касы беспрацоўных і арганізацыя грамадскага
харчавання. Была ўстаноўлена бясплатная медыцынская дапамога. Вялікую
ўвагу савецкая дзяржава надавала пытанням культурнага будаўніцтва, арганізацыі школьнай справы, падрыхтоўкі педагагічных кадраў.
Аблвыканкомзах нацыяналізаваў тэатры, а пры аддзелах асветы
губвыканкомаў стварыў тэатральныя камісіі. Асаблівай папулярнасцю
карысталася Першае беларускае таварыства драмы і камедыі.
Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай
улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах
грамадскага жыцця беларускага народа. Аднак ужо першыя крокі савецкай
улады на Беларусі паказалі, што нават для правядзення ў жыццё задач
агульнадэмакратычнага характару не хапала кваліфікаваных кадраў. Рабочыя, сяляне, салдаты былі не падрыхтаваны да кіравання дзяржавай. Сярод іх
пераважная большасць з’яўлялася непісьменнай. Для ажыццяўлення самых
простых сацыялістычных мерапрыемстваў яшчэ не былі створаны ў
дастатковай ступені ні матэрыяльныя, ні культурныя перадумовы. Таму не ўсе
гэтыя мерапрыемствы былі зразумелыя для рабочых і сялян, не ўсе працоўныя
станоўча іх успрымалі.
На развіццё рэвалюцыйных пераўтварэнняў на Беларусі адмоўна ўплывалі
спецыфічныя фактары: акупацыя значнай часткі яе тэрыторыі нямецкімі
захопнікамі; створаныя на Беларусі органы савецкай улады паводле свайго
складу былі ў асноўным салдацкімі; Беларусь лічылася калідорам для праходу
галоўных рэвалюцыйных сіл на Захад для ажыццяўлення сусветнай
сацыялістычнай рэвалюцыі. Адзначаныя фактары стрымлівалі развіццё
рэвалюцыйных пераўтварэнняў, ускладнялі і без таго цяжкае эканамічнае
становішча на Беларусі, садзейнічалі размежаванню палітычных сіл.