- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
глабальных сацыяльна-палітычных праблем, за мір і бяспеку
1 лютага 1944 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, па якому ўсе
саюзныя рэспублікі атрымалі права ўступаць у непасрэдныя зносіны з
замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца консульскімі і
дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі.
У сакавіку 1944 г. быў створаны Народны камісарыят (з 1946 г. –
Міністэрства) замежных спраў Беларусі. Першым міністрам стаў К. Кісялёў.
Беларусь увайшла ў лік першапачатковых членаў ААН. Уключэнне БССР
у склад краін-стваральніц ААН было абумоўлена прызнаннем вялікага ўкладу
яе ў разгром агульнага ворага – фашысцкай Германіі, а таксама вялікіх і цяжкіх
людскіх і матэрыяльных страт у час вайны.
Палітычныя, эканамічныя, культурныя адносіны звязвалі Беларусь з
краінамі свету. Ужо 9 верасня 1944 г. было заключана першае пагадненне
паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення аб
эвакуацыі беларускага насельніцтва з тэрыторыі Польшчы і польскіх грамадзян
з тэрыторыі Беларусі. Пазней, 25 лістапада 1945 г., быў падпісаны дадатковы
пратакол гэтага пагаднення.
Прадстаўнікі беларускай грамадскасці прымалі ўдзел у стварэнні і
дзейнасці такіх міжнародных дэмакратычных арганізацый як Сусветная
арганізацыя прафсаюзаў (1945), Міжнародная дэмакратычная арганізацыя
жанчын (1945), Сусветная арганізацыя дэмакратычнай моладзі (1945), Сусветны Савет Міру (1948) і інш.
БССР настойліва і паслядоўна выступала за пакаранне ваенных злачынцаў.
Яе прапановы былі вынесены на разгляд першай сесіі Генеральнай Асамблеі
ААН (1946). У выніку 13 лютага 1946 г. ААН прыняла рэзалюцыю “Аб выдачы
і пакаранні ваенных злачынцаў”. Усе краіны міжнароднага супольніцтва
павінны былі зрабіць захады па затрыманні ваенных злачынцаў і неадкладнай
высылцы іх у тыя месцы, дзе імі былі ўчынены забойствы. Аднак гэта рашэнне
ААН не было выканана поўнасцю. Шмат ваенных злачынцаў збеглі з Еўропы і
знайшлі надзейны прытулак у ЗША, Канадзе, Лацінскай Амерыцы, Аўстраліі.
Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у Парыжскай мірнай канферэнцыі, разам з СССР падтрымала ідэю стварэння дзяржавы Ізраіль.
З другой паловы 40-х гадоў пачалася т. зв. “халодная вайна”. І ў 50-я гады
міжнароднае становішча заставалася напружаным.
У 1954 г. Беларусь стала пастаянным членам ЮНЭСКА і Міжнароднай
арганізацыі працы (МАП), а ў 1956 г. уступіла ў камітэт ААН па сельскай
гаспадарцы і жыллёваму будаўніцтву. Рэспубліка ўдзельнічала ў вырашэнні
рознабаковых праблем жыцця міжнароднага супольніцтва. З 1951 па 1958 г. яе
прадстаўнікі працавалі ў 8 чарговых і 3 надзвычайных Генеральных Асамблеях
ААН, больш за 100 міжнародных канферэнцыях і нарадах.
Дзякуючы сумесным паслядоўным намаганням пастаянных членаў ААН, у
іх ліку і Беларусі, у гэты перыяд адбывалася часовае аслабленне міжнароднай
напружанасці.
У сакавіку 1958 г. было адкрыта пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры
ААН, што садзейнічала пашырэнню ўдзелу Беларусі ў вырашэнні складаных
праблем. Прадстаўніцтва пачало ажыццяўляць каардынацыю дзейнасці
дзяржаўных і грамадскіх арганізацый БССР з асноўнымі органамі ААН,
распаўсюджваць сярод насельніцтва краін свету інфармацыю аб палітычным, эканамічным і культурным жыцці беларускага народа.
Беларусь як член ААН аказвала дапамогу краінам, якія вызваліліся ад
каланіяльнай залежнасці, не толькі ў іх нацыянальным вызваленні, але і ў
абароне іх дзяржаўнай незалежнасці, развіцці прамысловасці, сельскай
гаспадаркі, культуры. Так, у ліпені 1952 г. на ХІІІ сесіі Генеральнай Асамблеі
ААН беларуская дэлегацыя ўнесла прапанову адносна выкарыстання ў
развіваючыхся краінах замежнага прыватнага капіталу. Змест яе праследаваў
мэту паказаць гэтым краінам тыя негатыўныя з’явы, якія чакаюць іх у будучым
з выпадку грабежніцкага выкарыстання багатых прыродных рэсурсаў.
Генеральнаму сакратару ААН даручалася забяспечыць вывучэнне ўмоў
пагадненняў, якія рэгламентавалі б дзейнасць замежных прыватных кампаній.
Аднак прапанова беларускай дэлегацыі не была падтрымана іншымі членамі
ААН. Спатрэбіўся час, каб пазней, у 70-х гадах, яна прыняла рашэнні, якія
прадугледжвалі атрыманне развіваючыміся краінамі сваёй часткі прыбытку
замежнага капіталу ад скарыстання іх прыродных рэсурсаў.
Сусветнае супольніцтва хвалявала і вырашэнне такіх праблем, як барацьба
супраць голаду, хвароб, за захаванне навакольнага асяроддзя. Так, Беларусь
першай у 1959 г. на ХІХ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН унесла прапанову аб
заахвочванні навуковых пошукаў у галіне барацьбы з ракам. Прапанова
атрымала падтрымку з боку ўсіх краін свету. У лістападзе 1959 г. Асамблея
прыняла рашэнне, якое прызначала выданне грашовай прэміі агульнай сумай у
100 млн дол. за лепшыя навукова-даследчыя працы па вывучэнні прычын
ракавых захворванняў, барацьбы з імі.
У канцы 50 – пачатку 60-х гадоў адбываюцца новыя змены ў міжнародным
супольніцтве. Часова скарачаецца доля ЗША ў эканоміцы міравой сістэмы
капіталізму.
Беларусь як член ААН разам з іншымі краінамі рашуча выступіла за
спыненне баявых дзеянняў у Індакітаі.
Беларусь актыўна выступала за поўную ліквідацыю каланіялізму ў свеце.
На XV сесіі Генеральнай Асамблеі (1960) яна разам з СССР і Украінай унесла
прапанову прыняць Дэкларацыю аб прадастаўленні незалежнасці ўсім
каланіяльным краінам і народам. Прапанова была падтрымана большасцю
членаў ААН. Дэкларацыя з’явілася высновай для канчатковай ліквідацыі
каланіялізму ў свеце.
БССР прымала ўдзел у распрацоўцы і прыняцці ў 1968 г. ХХІІ сесіяй ААН
Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Па ўмовах гэтага дагавора ўсе
неядзерныя дзяржавы абавязваліся не вырабляць, не размяшчаць, не
выкарыстоўваць ядзернай зброі. Свае абавязацельствы рэспубліка выконвае
паслядоўна. У 1990 г. яна абвясціла аб статусе бяз’ядзернай дзяржавы, а ў
1994 г. замацавала яго ў новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Улічваючы пагрозу выкарыстання ядзернай зброі, Беларусь далучылася да
шэрага міжнародных дагавораў, у іх ліку: “Аб прынцыпах дзейнасці дзяржаў па
вывучэнні і выкарыстанні касмічнай прасторы, уключаючы Луну” (1967), “Аб
забароне размяшчэння на дне мораў і акіянаў, у яго нетрах ядзернай зброі і
іншых сродкаў масавага знішчэння людзей” (1971), “Канвенцыя аб забароне
бактэрыялагічнай (біялагічнай) і таксічнай зброі” (1972), “Канвенцыя аб
забароне ваеннага або ўсялякага іншага варожага выкарыстання сродкаў
уздзеяння на прыроднае асяроддзе” (1977) і інш.
БССР з’яўлялася членам міжурадавай арганізацыі ЮНЭСКА – аднаго са
спецыялізаваных органаў ААН. Галоўнай мэтай гэтай арганізацыі, акрамя
развіцця адукацыі, навукі і культуры, было садзейнічанне ўмацаванню міру і
бяспекі.
Прадстаўнікі Беларускага камітэта абароны міру ў 1973, 1979
гг.
удзельнічалі ў рэйдах міру па краінах Паўночнай Еўропы.
Значным дасягненнем краін-удзельніц ААН, у тым ліку і Беларусі, з’явілася правядзенне ў 1975 г. нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, на якой прысутнічалі кіраўнікі 33 еўрапейскіх дзяржаў, ЗША і Канады.
Хельсінкская нарада сведчыла аб уступленні Еўропы ў новы гістарычны
перыяд разрадкі міжнароднай напружанасці.
На мяжы 70–80-х гадоў разрадка міжнароднай напружанасці змянілася
абвастрэннем адносін паміж ЗША і СССР.
Дэлегацыі Беларусі ў ААН даводзілася разам з іншымі весці барацьбу за
спыненне выкарыстання касмічнай прасторы ў ваенных мэтах. Гэта было
звязана з тым, што з прыходам да ўлады прэзідэнта Р. Рэйгана ЗША пачалі
ажыццяўляць праграму “зоркавых войнаў” з выкарыстаннем ядзернай зброі.
Таму ў 1981–1985 гг. беларуская дэлегацыя разам з украінскай і іншымі ў
розных рэдакцыях выносіла на абмеркаванне ААН амаль адны і тыя ж
прапановы аб забароне выкарыстання касмічнай прасторы ў ваенных мэтах.
Аднак гэта праблема не вырашалася. Толькі ў 1993 г. ЗША прынялі рашэнне аб
спыненні выкарыстання праграмы “зоркавых войнаў”.
Такім чынам, з’яўляючыся пастаянным членам ААН, БССР на працягу
1945–1985 гг. прымала актыўны ўдзел у распрацоўцы і ажыццяўленні рашэнняў
гэтай арганізацыі па самых разнастайных праблемах жыцця міжнароднага
супольніцтва.