Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

§ 4. Лютаўская

буржуазна-дэмакратычная

рэвалюцыя.

Перамога

рэвалюцыі на Беларусі

Лютаўская рэвалюцыя – з’ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго

боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з

другога – адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Пачатак ёй паклалі

масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе, праведзеныя 23

лютага 1917 г. у сувязі з Міжнародным жаночым днём. 25 лютага забастоўка

стала ўсеагульнай. На бок рабочых сталі пераходзіць салдаты. 27 лютага

рабочыя і салдаты захапілі Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з

турмаў палітычных зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла.

2 сакавіка 1917 г. імператар Мікалай ІІ быў вымушаны адмовіцца ад улады.

Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Але ў

адрозненне ад рэвалюцыі 1905–1907 гг. яна перамагла. Галоўная яе задача –

звяржэнне самадзяржаўя – была выканана. Рухаючай сілай рэвалюцыі з’яўляўся

народ. Асаблівасцю рэвалюцыі было тое, што яна непаслядоўна вырашыла

пытанне аб уладзе. У выніку ў краіне ўстанавілася двоеўладдзе.

Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і

сталі органамі ўлады. Большасць у Саветах склалі меншавікі і эсэры. У той жа

час быў створаны з дэпутатаў IV Дзяржаўнай думы Часовы камітэт на чале з

адным з кіраўнікоў акцябрыстаў М. Радзянкам. Мэта – “навесці парадак у

краіне”, што азначала ўзяць усю ўладу ў свае рукі. Але зрабіць гэта было цяжка, таму што Петраградскі Савет выдаў 1 сакавіка 1917 г. загад, па якому ўсе

вайсковыя злучэнні пераходзілі ў яго падпарадкаванне. 2 сакавіка на аснове

згоды паміж Часовым камітэтам Думы і меншавіцка-эсэраўскім кіраўніцтвам

Петраградскага Савета быў створаны Часовы ўрад на чале з князем

Г. Львовым. Пасаду міністра замежных спраў заняў лідэр кадэтаў П. Мілюкоў, вайсковых спраў – лідэр акцябрыстаў А. Гучкоў. Іншыя члены ўрада таксама

былі з ліку вядомых дзеячаў партый кадэтаў і акцябрыстаў. Выключэнне склаў

сацыяліст А. Керанскі, які заняў пасаду міністра юстыцыі і адначасова

з’яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага Савета.

Так у краіне ўстанавілася двоеўладдзе: улада буржуазіі, якую ўвасабляў

Часовы ўрад, і рэвалюцыйна-дэмакратычная ўлада пралетарыяту і сялянства –

Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь

1–4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і

выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю. Па прыкладу Петраграда ў гарадах і

мястэчках Беларусі пачалі стварацца ўзброеныя атрады. Баявыя дружыны

мінскіх рабочых 2 сакавіка вызвалілі з турмы 400 палітычных зняволеных. Былі

арыштаваны камандуючы мінскай ваеннай акругі, начальнік штаба, камендант

горада. Створаная 4 сакавіка міліцыя, якую ўзначаліў М.В. Фрунзе, узяла пад

ахову ўрадавыя ўстановы, пошту і тэлеграф.

Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх

дэпутатаў. У Мінску ўжо 4 сакавіка адбылося першае пасяджэнне выбраных

дэпутатаў, дзе быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і яго выканаўчы

камітэт. Каб аб’яднаць сілы пралетарыяту і салдат, 8 сакавіка быў створаны

адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт.

Саветы былі створаны і ў іншых гарадах Беларусі. На працягу сакавіка –

красавіка 1917 г. арганізацыйна аформілася 37 Саветаў. Сваю асноўную задачу

Саветы бачылі ў арганізацыі рабочых і салдат, у абароне іх эканамічных

інтарэсаў і палітычных правоў. Саветы актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні

народнай міліцыі, фабрычна-заводскіх камітэтаў і прафсаюзаў рабочых і

служачых, салдацкіх камітэтаў у войску, сялянскіх у вёсцы. Саветы ў Беларусі

прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх

дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад. Больш таго, яны

дапамагалі Часоваму ўраду ствараць яго мясцовыя органы ўлады. Амаль ва ўсіх

гарадах Беларусі былі створаны буржуазныя “грамадскія камітэты парадку”.

Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў не толькі прызналі іх, але нават

накіравалі

сваіх

прадстаўнікоў

у

гэтыя

камітэты,

фактычна

падпарадкоўваючыся ім. Праваднікамі такой палітыкі ў Саветах былі эсэры, меншавікі і бундаўцы, якія складалі пераважную большасць дэпутатаў.

Соседние файлы в папке ВСЕ