Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё

§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства

У міжваенны перыяд (20–30-я гады) грамадска-палітычнае жыццё на

Беларусі, як і ў Савецкай краіне ў цэлым, было поўным супярэчнасцей, цесна

звязаным з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, што адбываліся ў гэтыя гады.

У сваю чаргу грамадска-палітычнае жыццё ў значнай ступені вызначала стан

усяго грамадства, бо ва ўмовах пабудовы сацыялізму перавага аддавалася

ідэалагічным, палітычным падыходам да кіраўніцтва як эканамічным, так і

сацыяльным бокам жыцця.

Існаванне розных форм уласнасці ў народнай гаспадарцы патрабавала

адпаведнай дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Гэта праявілася ў

пашырэнні ролі Саветаў як органаў улады, іх дэмакратызацыі. Узніклі

местачковыя саветы. Былі прыняты новыя палажэнні аб з’ездах мясцовых

Саветаў і выканкомаў гэтых Саветаў. Пашыраліся правы мясцовых органаў

улады ў пытаннях фарміравання і размеркавання мясцовага бюджэту, развіцця

гаспадаркі і культуры, умацавання правапарадку і законнасці. У красавіку

1927 г. была прынята Канстытуцыя БССР. На яе падставе ў снежні гэтага ж

года Прэзідыум ЦВК і СНК БССР пастановай “Аб рэарганізацыі і скарачэнні

савецкага апарату і аб пашырэнні правоў мясцовай улады” перадалі некаторыя

паўнамоцтвы цэнтральнага апарату аддзелам і інспекцыям акруговых

выканаўчых камітэтаў. У сваю чаргу, ад акруговых выканкамаў асобныя

функцыі кіравання перайшлі ў кампетэнцыю сельскіх, местачковых, раённых і

гарадскіх Саветаў. У 1927 г. у Беларусі было 8 акруговых, 101 раённы, 1470

сельскіх, 52 местачковыя і 29 гарадскіх Саветаў, у тым ліку 48 нацыянальных

Саветаў. Дэпутатамі мясцовых Саветаў БССР былі больш за 30 тыс. чалавек.

Кампартыя бальшавікоў Беларусі (КП(б)Б) хоць і аказвала значны ўплыў на

дзейнасць Саветаў, але не мела яшчэ пераважнай большасці ў іх складзе, асабліва ў вёсцы.

У беларускім грамадстве ў першай палове 20-х гадоў магчыма вызначыць

існаванне і барацьбу двух тэндэнцый. Адна з іх была накіравана на пэўную

дэмакратызацыю ў палітычных адносінах, што адпавядала мэтам і ўмовам нэпа, другая – на працяг палітыкі ваеннага камунізму, падтрыманне тэндэнцыі да

манапалізацыі ўсяго палітычнага жыцця КП(б)Б, непрымірымых адносін партыі

камуністаў да іншых палітычных партый, сілавых метадаў вырашэння

супярэчнасцей.

Уплывовай палітычнай партыяй, якая выступала ў абарону інтарэсаў

сялянства, з’яўлялася беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў

або БПС-Р). Адмовіўшыся падпісаць “Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці

Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь”, якая не адпавядала яе

палітычным поглядам, БПС-Р аб’явіла сябе палітычнай апазіцыяй. Адрозненне

пазіцыі беларускіх эсэраў ад пазіцыі КП(б)Б заключалася ў пытаннях, звязаных

з характарам улады, суверэнітэтам БССР і пашырэннем тэрыторыі рэспублікі да

этнаграфічных межаў. БПС-Р лічыла недапушчальнай дыктатуру рабочага

класа на Беларусі і патрабавала ўсталяваць “дыктатуру працоўнага народа”.

З гэтага моманту пачалося адкрытае процістаянне дзвюх палітычных

партый, якое скончылася не на карысць БПС-Р. У 1921 г. карныя органы

арыштавалі 860 актыўных яе членаў. Усе яны былі інтэрніраваны –

перапраўлены ў Заходнюю Беларусь, якая знаходзілася пад уладай Польшчы.

На пачатку 20-х гадоў на Беларусі дзейнічалі арганізацыі моладзі “Труд і

свет” (папярэдніка камсамола), Яўкамол (яўрэйскі камсамол), “Юнацкі

сіндыкалізм”, “Саюз сялянскай моладзі” і інш. У верасні 1920 г. адбыўся першы

Усебеларускі з’езд камсамола Беларусі. Ён супрацьстаўляў сябе іншым

маладзёжным арганізацыям, імкнуўся да манапольнага ўплыву на моладзь.

У канцы 1922 г. паскорыўся працэс аб’яднання савецкіх рэспублік, у якім

актыўны ўдзел брала БССР. IV Усебеларускі з’езд Саветаў у снежні 1922 г.

адобрыў ідэю стварэння Саюза ССР., абраў паўнамоцную дэлегацыю для

паездкі ў Маскву.

На І Усесаюзным з’ездзе Саветаў 30 снежня 1922 г. 25 прадстаўнікоў БССР

разам з дэлегацыямі РСФСР, УССР і ЗСФСР падпісалі дэкларацыю і дагавор аб

стварэнні СССР. За кожнай рэспублікай захоўваліся права свабоднага выхаду, роўныя правы і ўмовы развіцця, самастойнасць у ажыццяўленні дзяржаўнай

палітыкі. У склад ЦВК СССР былі абраны і прадстаўнікі Беларусі. А Р. Чарвякоў

стаў адным з чатырох старшынь ЦВК СССР.

Стварэнне СССР дало магчымасць аб’яднаць намаганні гістарычна

звязаных паміж сабой народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму

і культурнаму развіццю. Аднак з канцы 20-х гадоў у СССР перавага стала ўсё

больш надавацца цэнтралізму, скараціліся правы і магчымасці рэспублік.

Пэўным крокам у накірунку да дэмакратызацыі з’явілася амністыя ў сувязі з

трэцяй гадавінай вызвалення Мінска ад польскіх інтэрвентаў. 11 ліпеня 1923 г.

яна была абвешчана ўсім членам беларускіх нацыянальных арганізацый, палітычным і культурным дзеячам, удзельнікам антысавецкіх беларускіх

фарміраванняў, членам партыі беларускіх эсэраў, беларускім сялянам і

выхадцам з працоўнага асяроддзя, якія ў свой час далучыліся да

контррэвалюцыйных арганізацый, а затым абвясцілі аб лаяльных адносінах да

савецкай улады. Амністыя мела значны ўплыў на палітычнае жыццё, спрыяла

росту аўтарытэту Кампартыі Беларусі і даверу да яе. У чэрвені 1924 г. у Мінску

правяла

свой

надзвычайны

з’езд

партыя

беларускіх

сацыялістаў-

рэвалюцыянераў, на якім яна заявіла аб самароспуску і заклікала ўсіх сваіх

членаў да спынення ўсякай варожай дзейнасці супраць савецкай улады на

Беларусі. Самароспуск БПС-Р, як і іншых нацыянальна-дэмакратычных партый, прывёў фактычна да ліквідацыі на Беларусі арганізаванай палітычнай апазіцыі.

У сярэдзіне 20-х гадоў грамадска-палітычнае жыццё было зведзена да

дзейнасці давольна вузкага кола арганізацый. Кампартыя (бальшавікоў) Беларусі імкнулася ўсталяваць і ўмацаваць свой поўны і бясспрэчны кантроль

як над складам іх кіруючых органаў, так і над усёй практычнай дзейнасцю

гэтых арганізацый. КП(б)Б стаалася ўцягнуць як мага больш насельніцтва ў

дзеючыя пад яе кантролем арганізацыі. У камсамоле ў 1925 г. было ўжо 37,7

тыс. чалавек, у складзе прафсаюзаў у 1926 г. – 149 тыс., у 1928 г. – 388 тыс., на

пачатку 1937 г. – больш за 510 тыс. чалавек.

З другой паловы 20-х гадоў узмацнілася дырэктыўная сістэма кіравання не

толькі эканомікай, але і іншымі сферамі грамадскага жыцця, узрасла роля

партыйна-дзяржаўнага апарату. Гэта адмоўна адбілася перш за ўсё на

вытворчай дэмакратыі. Пытанні арганізацыі вотворчасці, якія раней ставіліся на

сходах рабочых або вытворчых нарадах, цяпер станавіліся справай вузкага кола

асоб.

Разам з пераходам да дырэктыўнай эканомікі, згортваннем, а затым і

адмовай ад нэпа, наступам сацыялізму па ўсяму фронту разгарнуўся працэс

пераўтварэння палітычнага рэжыму дэмакратычнага цэнтралізму, які пераважаў

у пачатку 20-х гадоў (але, заўважым, ужо і тады з ухілам да цэнтралізму), у рэжым аўтарытарнага цэнтралізму. У пачатку 30-х гадоў у беларускім

савецкім грамадстве былі ўсе рысы таталітарнага палітычнага рэжыму.

Пераход да таталітарызму праяўляўся ў далейшым паніжэнні ролі і ўдзелу

ў справах грамадства дэмакратычных, прадстаўнічых органаў, поўным іх

падпарадкаванні партыйнаму апарату. Дзяржава дыктатуры пралетарыяту

пераўтваралася ў дзяржаву дыктатуры адной партыі, а дакладней – дыктатуры

партыйнага кіраўніцтва і партапарату ВКП(б).

Вышэйшым органам заканадаўчай улады ў БССР, у адпаведнасці з

Канстытуцыяй БССР 1937 г., стаў Вярхоўны Савет БССР (раней – Усебеларускі

з’езд Саветаў). Вышэйшым органам выканаўчай улады з’яўляўся Савет

народных камісараў БССР, а ў абласцях, гарадах, раёнах і сельсаветах –

выканаўчыя камітэты адпаведных Саветаў. Была пабудавана вертыкаль судовай

улады, пачынаючы ад Вярхоўных судоў СССР і БССР і да гарадскіх і раённых

судоў уключна. Разам з тым пры Народных камісарыятах унутраных спраў

СССР і БССР, створаных у 1934 г. на базе адпаведных АДПУ (Асобнае

Дзяржаўнае Палітычнае Упрўленне) дзейнічалі пазасудовыя органы – Асобныя

нарады. Існавала яшчэ адна пазасудовая ўстанова – “тройкі”, якія мелі права

выносіць судовыя рашэнні аж да пакарання смерцю.

У 1932 – 1933 гг. у СССР і БССР быў устаноўлены пашпартны рэжым.

Пашпарты ўводзіліся для жыхароў гарадоў, рабочых пасёлкаў, раённых

цэнтраў, новабудоўляў, саўгасаў, МТС, прыгранічных зон, абаронных аб’ектаў і

інш. Сельскае насельніцтва (калгаснікі) пашпартаў не атрымлівалі і ўлічваліся

па спісах, якія вялі сельсаветы. Калгаснікі маглі прымацца на работу на

прадпрыемствы ў гарадах толькі пры наяўнасці ў іх спраўкі ад праўлення

калгаса аб яго згодзе на адыход калгасніка. Па сутнасці, правы калгаснікаў былі

абмежаваны. Яны прымацоўваліся да калгаса, які вызначаў іх лёс, іх будучае.

Рэальная палітычная ўлада канцэнтравалася ў партыйных органах. Саветы

ў 30-я гг. XX ст. толькі фармальна лічыліся палітычнай асновай грамадства. Іх

дзейнасць абмяжоўвалася ў асноўным рашэннем гаспадарчых і культурна-

асветных задач. Узмацнялася цэнтралізацыя ў кіраўніцтве краінай і яе

эканомікай, фарміраваўся магутны рэпрэсіўны апарат. Насаджаліся

адміністрацыйна-дырэктыўныя метады ўпраўлення, што абмяжоўвала

ініцыятыву і прадпрымальнасць кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўзмацняла

бюракратызм дзяржаўных структур. Павышалася роля партыйна-дзяржаўнага

апарату і затухала актыўнасць грамадскіх арганізацый, якая была характэрнай

для іх дзейнасці ў 20-я гг. XX ст.

Усталяванне таталітарнага рэжыму, асабістай улады Сталіна праходзіла ва

ўмовах жорсткай унутрыпартыйнай барацьбы у ВКП(б), праявы якой мелі

месца і ў КП(б) Беларусі. У працэсе гэтай барацьбы сама КП(б)Б пацярпела ад

усялякіх “чыстак”, “выкрыванняў”, страціла значную частку сумленных

камуністаў, якія спрабавалі супрацьстаяць усталяванню сталінізму. У выніку

“чысткі” партыі і абмену партыйных білетаў (1933–1936) колькасць членаў

КП(б)Б скарацілася з 42 да 20 тыс. чалавек. У ходзе “чыстак” выключаліся

перш-наперш іншадумцы і тыя, хто дапускаў ваганні.

Так у 30-я гады канчаткова сфарміраваліся палітычныя інстытуты

беларускага грамадства, характэрнымі рысамі якога з’яўляюцца:

• аднапартыйная сістэма, усеўладдзе партыйна-дзяржаўнай наменклатуры і

абмежаванне дэмакратычных пачаткаў у жыцці грамадства;

• дзяржаўнае дырэктыўнае планаванне развіцця эканомікі, сацыяльнай

сферы і культуры, панаванне агульнанароднай (дзяржаўнай) уласнасці на

сродкі вытворчасці;

• адсутнасць эксплуататарскіх класаў і капіталістычнай эксплуатацыі

чалавека чалавекам;

• моцная сацыяльная палітыка ў інтарэсах большасці народа – права на

працу і абавязак працаваць (адсутнасць беспрацоўя), бясплатнасць

адукацыі і аховы здароўя, гарантаванасць пенсійнага забеспячэння, таннасць жылля і камунальных паслуг, пуцёвак у санаторыі і дамы

адпачынку;

• рост агульнаадукацыйнага і культурнага ўзроўню народа і даступнасць

дасягненняў культуры і сусветнай цывілізацыі для чалавека працы;

• рашучая і бескампрамісная барацьба са злачыннасцю і негатыўнымі з’явамі

ў грамадстве (п’янствам, наркаманіяй, прастытуцыяй, спекуляцыяй і інш.), што нярэдка прыводзіла да грубых парушэнняў сацыялістычнай

законнасці;

• панаванне ў свядомасці большай часткі насельніцтва марксісцка-ленінскай

ідэалогіі.

Разам з тым для створанага ўпершыню ў СССР і БССР сацыялістычнага

грамадства былі характэрны дэфармацыі, якія сведчылі аб парушэнні

стваральнікамі новага грамадства прынцыпаў класічнага марксізму. Да ліку

дэфармацый

можна

аднесці

забарону

прыватнай

ініцыятывы

і

прадпрымальніцкай дзейнасці, абмежаванне дэмакратычных пачаткаў у жыцці

грамадства, парушэнне сацыялістычнай законнасці і правоў чалавека, нізкі

ўзровень матэрыяльнага дабрабыту людзей і інш. Аднак, трэба разумець, што

дэфармацыі сацыялізму былі абумоўлены не толькі памылкамі партыйнага і

савецкага кіраўніцтва. Яны мелі і аб’ектыўную прыроду. Дэфармацыі

сацыялізму абумоўліваліся як складанасцю і маштабнасцю ўпершыню

вырашаемых задач, так і наяўнасцю варожага СССР капіталістычнага

акружэння, яго жаданнем знішчыць першую ў свеце краіну сацыялізму.

Нягледзячы на дэфармацыі сацыялізму, жорсткасць палітычнага рэжыму і

рэпрэсіі, грамадская атмасфера 30-х гадоў была прасякнута пафасам

стваральнай працы. Мелі месца сапраўдны працоўны гераізм і добрасумленнае

служэнне Айчыне. У працоўнае асяроддзе ўкараняліся каштоўнасці чалавечай

дабрыні, салідарнасці і справядлівасці. Змяняліся светапогляд і псіхалогія

савецкіх людзей. Ідэяй, якая мела векавыя традыцыі і магутную аб’яднальную

сілу, стала ідэя патрыятызму. У інтарэсах патрыятычнага выхавання ў школах

было адноўлена выкладанне айчыннай гісторыі. У сродках масавай інфармацыі

вышэйшай доблесцю савецкіх людзей абвяшчаўся патрыятызм. Прапагандаваліся

таксама ідэі моцнай дзяржаўнасці і перавагі грамадскіх інтарэсаў над

асабістымі, матывы шчаслівага жыцця і паўнацэннай сям’і.

Савецкі, у тым ліку і беларускі народ, ганарыўся дасягненнямі ў галіне

навукі, адукацыі і культуры. Для мільёнаў людзей адкрыліся перспектывы

атрымаць адукацыю, у тым ліку і вышэйшую, падняцца з самых “нізоў” да

высокіх пасад у дзяржаве, увайсці ў навуковую эліту, раскрыць і рэалізаваць

свае творчыя здольнасці.

Соседние файлы в папке ВСЕ