Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

2. У сувязі з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай на Беларусі ў лютым 1938 г. Уводзілася дзяленне тэрыторыі Беларусі на:

а) акругі

б) ваяводствы

в) вобласці

г) губерні

3. Аўтар цэнтральнай фігуры комплексу Хатынь

а) А. Кімчанка

б) З. Азгур

в) Ю. Семяняка

г) С. Селіхаў

4-5

1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі

1. 21 лютага 1918 г.

А. Прыняцце Радай БНР ІІІ –й Устаўной граматы. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі

2. 9 сакавіка 1918 г.

Б. Падпісанне Брэсцкага міру з Германіяй

3. 25 сакавіка 1918 г.

В. Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда выдаў І-ю Ўстаўную грамату да народаў Беларусі

4. 3 сакавіка 1918 г.

Г. Прыняцце выканкамам Рады Усебеларускааг з’езда ІІ –й Устаўной граматы да народаў Беларусі, у якой фактычна была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка

5. снежань 1918 г.

Д. Канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б) у Маскве, якая прыняла пастанову аб стварэнні Рабоча-сялянскага ўрада і абвяшчэнні БССР

1

2

3

4

5

2. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята

а) 24 лістапада 1996 г.

б) 15 сакавіка 1994 г.

в) 23 лютага 1993 г.

г) 8 снежня 1991 г.

3. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся

а) 1999 г.

б) 1994 г.

в) 1996 г.

г) 1991 г.

4. М.П. Шмыроў удзельнік і арганізатар масавай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у :

а) Суражскім раёне

б) Мінскай вобласці

в) Палессі

г) Віцебску

5. Пакт Молатава-Рыбентропа быў падпісаны

а) 1 верасня 1939 г.

б) 17 верасня 1939 г.

в) 28-30 кастрычніка 1939 г.

г) 23 жніўня 1939 г.

6. Аўтар помніка Я. Коласу ў Мінску

а) А. Кішчанка

б) С. Селіханаў

в) Ю. Семяняка

г) З. Азгур

4-6

1. Вызначце аб якой палітычнай арганізацыі ідзе гаворка

Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам)

Беларуская секцыя РКП(б)

Беларуская камуністычная арганізацыя (БКА)

Народны сакратарыят Беларусі

Савет народнай гаспадаркі

А. Арганізацыі, якія існавалі ў 1918 г. як часткі мясцовых партыйных арганізацый у розных гарадах РСФСР. Складаліся пераважна з бежанцаў беларусаў – членаў РКП(б). Першая секцыя ўзнікла ў Петраградзе (красавік 1918 г.). Потым былі ўтвораны ў Маскве, Саратаве, Казані і на Беларусі. Распушчаны ў студзені 1919 г. Члены секцыі ўдзельнічалі ў стварэнні БССР.

Б. Адзін з аддзелаў Наркамнаца РСФСР. Створаны ў студзені 1918 г. Першы камісар – А. Чарвякоў. Меў аддзелы: культурна-асветніцкі; агітацыйна-палітычны, бежанскі і інш. Друкаваны орган – газета “Дзянніца”. Яго прадстаўнікі ўваходзілі ў склад Часовага ўрада БССР. Ліквідаваны ў сакавіку 1919 г. у сувязі з утварэннем БССР і ЛітБел.

В. Дзейнічала ў студзені – жніўні 1920 г. Узнікла на аснове левай плыні групы “Маладая Беларусь”. Яднала левыя элементы партыі беларускіх эсэраў сярод навучэнцаў, сялянскага настаўніцтва, сялянства. Старшынёй ЦК з”яўляўся У. Ігнатоўскі. Размежавалася з партыяй беларускіх эсэраў па пытанню нацыянальнага самавызначэння Беларусі ў форме Савецкай Беларускай Рэспублікі ў фэдэратыўнай сувязі з Расіяй.

Г. Першы агульнагаспадарчы орган Савецкай дзяржавы. У задачы СНГ БССР уваходзіла ажыццяўленне агульнага кіраўніцтва прамысловасцю рэспублікі, кантроль за дзейнасцю прамысловых прадпрыемстваў, выпускам прадукцыі і г.д. У 1923 г. СНГ БССР перайменаваны ў Вышэйшы Савет Народнай гаспадаркі (ВСНГ). Існаваў да 1932 г.

Д. Першы ўрад Беларусі. Створаны ў лютым 1918 г. у Мінску. У яго склад увайшлі 14 народных сакратароў (старшыня – юрыст Я. Варонка). 3 ліпеня 1918 г.-- узначаліў Р. Скірмунт. У кастрычніку 1918 г. перайменаваны ў Раду (Савет) народных міністраў БНР