Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

4. Сталыпінская аграрная рэформа

Новай спробай перавесці аграрныя адносіны ў Расіі на рэльсы капіталізму стала сталыпінская рэформа. П. А. Сталыпін (1862-1911), які ў 1902 г. быў губернатарам Гродзенскай, у 1903-1906 гг. – Саратаўскай губерняў, з красавіка 1906 г. – міністрам унутраных спраў, а з ліпеня яшчэ і старшьшёй Савета міністраў Расійскай імперыі, стаў ініцыятарам і кіраўніком гэтай рэформы.

Сутнасцю сталыпінскай аграрнай рэформы было разбурэнне сялянскай абшчыны і ўкараненне сялянскай зямельнай уласнасці, што было абумоўлена неабходнасцю паскарэння развіцця капіталізму на вёсцы і канчатковай ліквідацыі астаткаў прыгонніцтва ў аграрнай сферы. Сталыпінская праграма капітылістычнага рэфармавання вёскі прадугледжвала наступныя кірункі.

  1. Усе сяляне атрымлівалі права выхаду з абшчыны, якая павінна была выдзяліць выходзячаму зямлю ва ўласнае валоданне.

  2. Кожны селянін меў права патрабаваць выдзялення ўсіх зямельных угоддзяў (да аднаго месца) у форме хутара, калі на гэтую дзялянку пераносіліся дом і іншыя пабудовы, альбо вотруба, калі сядзіба гаспадара заставалася япічэ у вёсцы.

  3. Дабраахвотнае перасяленне сялян на свабодныя землі у Сібір, Сярэднюю Азію і на Паўночны Каўказ.

Сталыпінская рэформа пачалася на аснове царскага , маніфесту ад 9 лістапада 1905 г. аб адмене выкупных плацяжоў з сялян. Аднак стрыжнем гэтай рэформы з'явіўся указ ад 8 лістапада 1906 г. "О дополнении некоторых постановлений действующего закона, касающегося крестьянского землевладения и землепользования". Тэты указ у водзіў надзвычай важныя змяненні ў землекарыстанне сялян. Трэба нагадаць, што у гэты час адбывалася першая руская рэвалюцыя 1905— 1907 гг., у якой, дарэчы, галоўным пытаннем было аграрнае. "Другую рэформу" (рэформа 1861 г. — першая) па выкананню указа на месцах ажыццяўлялі губернскія і павятовыя землеўпарадкавальныя камісіі. Беларускія губерні адносіліся да рэгіёну, дзе з самага пачатку работы па землеўпарадкаванню развярнуліся фарсіраванымі тэмпамі.

Трэба адзначыць, што у 1905 г. на сучаснай тэрыторыі Бела-русі з больш як 18 млн дзесяцін зямлі у асабістым валоданні знаходзіліся больш 10 млн, што раўнялася 57 %. Сялянскія над-зельныя землі складалі 6 млн, альбо 32 % ад усей плошчы. Царскай сям'і, царкве, манастырам, казне, разнастайным установам належала больш 1,8 млн, ці 9,8 %. Пры гэтым Беларусь па ўдзельнай вазе дваранскага землеўладання займала другое месца у Еўрапейскай частцы Расіі пасля прыбалтыйскіх губерняў. Многія памешчыкі валодалі тысячам! і нават дзесяткамі тысяч дзесяцін зямлі.

Адпаведна указу 9 лістапада 1906 г. кожны селянін, які меў у сваім карыстанні абшчынную надзельную зямлю, не улічваючы арандаванай, мог патрабаваць замацавання яе у прыватную ўласнасць. У вьшадку выхаду з абшчыны за селянінам заставалася права карыстання выганамі, сенакосамі, ляснымі і другімі ўгоддзямі, якія раней знахо дзіліся у агульньш валоданні. Выхад з абшчыны праводзіўся рашэннем агульнага сходу сялян у месячны тэрмін з дня падачы заявы. Па закону ад 14 чэрвеня 1910 г. выхад з абшчыны стаў абавязковым.

У Беларусі хуткае разбурэнне абшчыны праводзілася у Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе яна, як вядома, была асаблівараспаўсюджана. У выніку да 1915г. у Магілёўскай губерні з абшчыны выйшла 56,8 % усіх абшчыннікаў, у Віцебскай — 28,9 %. Тэта былі адны з самых высокіх паказчыкаў па Расіі. У Гродзен-скайіМінскай губернях абшчыны у 1905г. практычнаўжонебыло, у Віленскай — у абшчыне знаходзілася 0,4 % усіх сялянскіх два-роў.

На руінах сельскай абшчыны лягчэй было ствараць хутары і вотрубы. Меркавалася правесці землеупарадкаваныя работы па арганізацыі хутароў і адрубоў на надзельных землях і землях, набытых гаспадарамі праз банкі, а таксама выкарыстоўваць казён­ны зямельны фонд. Для кушіі зямлі Сялянскі і Дваранскі пазя-мельныя банкі займаліся выдачай ссуд сялянам над залог маё-масці, прычым для хутаран былі ўведзены дадатковыя льготы: ссуда ім выдавалася на поўны кошт зямлі, вотрубшчыкам трэба было адразу ўносіць 5 % наяўнымі, а суполкам — 20 %. Сярод прадаўцоў зямлі пераважна выступал! дваране, а таксама малазя-мельныя сяляне-абрубшчыкі, якія атрымлівалі большую плату за ўгоддзі у адным месцы. Яе пакупнікамі былі заможныя сяляне, а таксама разбагацеўшыя сельсгія пісары, ураднікі, гандляры і інш. Пры гэтым рабіліся пэўныя захады для пашырэння рускага зем­леўладання. Паказчыкам такой палітыкі з'явілася стварэнне "осо­бого фонда для устройства русских поселенцев в Северо-Запад­ном крае", які арганізаваўся за кошт ліквідацыі казённых зямель. Дана на зямлю з кожным годам узрастала У1906 — 1915 гг. толькі Сялянскі банк заплаціў памешчыкам за купленую у іх зямлю 28 млн руб. За 10 гадоў у шщі губернях Сялянскім банкам было прададзена з выдзяленнем ссуд і за наяўны разлік звыш 250 тыс. дзесяцін зямлі на суму 20,5 млн руб. Такімі шляхамі паскараўся працэс капіталістычнага развіцця беларускай вёскі.

У цэлым рассяленне на хутары ішло марудна. Галоўнымі пры-чынамі гэтага былі малазямелле і вялікасямейнасць. На працягу 1907 — 1916 гг. у беларускіх губернях на надзельных, казённых і банкаўскіх землях узнікла больш 128 тыс. хутароў і адрубоў, што складала 12 % ад агульнай колъкасці сялянскіх двароў (па Расіі у цэлым — 10 %). Важнее значэнне у справе стымулявання рэфор­мы надавалася стварэнню паказальных хутароў. Сярэдні памераднаго паказальнага хутара складаў каля 11 дзесяцін, пры хутары высаджваўся фруктовы сад з 20 — 30 дрэў.

Безумоўна, станоўчымі былі мерапрыемствы спецыяльнага камітэту у Пецярбургу і мясцовыхулад па наладжванню на вёсцы, пераважна на хутарах, вогнеўстойлівага будаўніцтва, якое рас-паўсюджвалася і у гарадах Сталі адкрывацца чарапічныя, цагель-ныя, бетонныя і іншыя майстэрні, з'явіліся школы, якія рыхтавалі майстроў-спецыялістаў па гэтай справе. Дарэчы, падкрэслім, што колькасцьпадпалаўмаёмасціхутарану 1913 г.у параўнанніз 1907 г. павялічылася у 2 разы.

На службу стальшінскаму землеўпарадкаванню і хутарской палітыцы былі пастаўлены гідратэхнічныя работы, звязаныя з асу-шэннем, абвадненнем, пабудовай мастоў, бетонных калодзежаў і інш. Але адсутнасць сродкаў, няхватка спецыялістаў, гаспадарчая адсталасць і галеча, пачаўшаяся неўзабаве першая сусветная вай-на не далі магчымасці дабіцца сур'ёзных вынікаў на гэтым напрам-ку работы.

Урад Сталыпіна ажыццявіў рад законаў аб перасяленні сялян на свабодныя землі імперыі. Само ж перасяленне было ар-ганізавана слаба На ўсіх перасяленчых пунктах павінна было выдавацца на адну сям'ю пуцявых 4 руб. 79 кап., каротка-тэрміновых ссуд — 2 руб. 61 кап., беззваротнай дапамогі — 2 руб. 93 кап. Аднак гэтыя сродкі атрымлівалі толькі ад 1 да 10 % перасяленцаў. Улічваючы тое, што сярэдняя грашовая выручка на радзіме ад прададзенай зямлі складала для Мінскай губерні 194 руб., Магілёўскай — 245, Віленскай — 227, Віцебскай—262 руб., а для ўладкавання на новым месцы патрэбна было мець не менш 450 руб., то большасць сялян-перасяленцаў апынулася у цяжкім становішчы.

За 1904 — 1914 гг. з пяці беларускіх губерняў выехала 356378 чал. Тэта былі у асноўным малазямельньш і сярэднія слаі сялянства. Наибольшую колькасць перасяленцаў дала Магілёўская вобласць, а найменшую — Віленская. У сярэднім на адну перасяленчую сям'ю з Беларусі прыходзілася у Сібіры 6 дзесяцін зямлі. Зразумела, што на іх магла быць толькі бяд-няцкая гаспадарка. Тэта была адна з важнейшых прычын таго, што на Беларусь вярнуліся 36 544 чал. (10,9 % усіх выехаўшых). Палітыка перасялення паскорыла працэс сацыяльнага рассла-ення сялян.

Неабходна адзначыць, што у 1912 г. у Германй працавала каля 100 тыс. выхадцаў з заходніх губерняў. За 1903 —1913 гг. адсюль за граніцу эмігрыравала оольш 1,5 млн чал. Пры гэтым трэба ўлічваць і тое, што гарады і мястэчкі Беларусі таксама былі пере­населены, таму беларускія сяляне рассяяяліся таксама і у гарады

Расіі. Напрыклад, у 1917 г. беларусаў пражывала у Петраградзе, Маскве і Адэсе больш, чым у гарадах Беларусі.

Капіталізацыя вёскі патрабавала арганізацыі гаспадарання на аснове шырокага выкарыстання наёмнай працы, навукова-агра-намічных дасягненняў, новай тэхнікі. Згодна са стальшінскай рэ-формай у Беларусі напярэдадні першай сусветнай вайны начала аказвацца дапамога галоўным чынам заможным гаспадарам-хута-ранам, якая прадугледжвала наладжванне сельскагаспадарчых складаў, пракатных, зернеачышчальныхі ветэрынарных пунктаў, племянных рассаднікаў жывёлы і інш.; арганізацыю сельскагас­падарчых, спажывецкіх, малочных кааператыўных таварыстваў і суполак; стварэннедоследна-паказальныхгаспадарак, садоў.ага-родаў, пчальнікаў; наём на службу аграномаў і іншых спецы­ялістаў сельскай гаспадаркі; размеркаванне грашовых дапамог і ссуд на агранамічныя і тэхнічныя мэты; прапаганду агранамічных ведаў, арганізацыю курсаў і лекцый для сялян па мнагаполышх севазваротах, прымяненню машын, угнаенняў, лепшых сартоў на-сення, железных плугоў і г.д.

Да правядзення гэтай работы былі прыцягнуты земствы, ство-раныя у сакавіку 1911 г. у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губер-нях, на падставе палажэння 1890 г. Але тут назіраліся вялікія недахопыіцяжкасці. Дастаткованагадаць, штоў 1914г.уМінскай губерні налічвалася ўсяго 12 аграномаў, у Віцебскай — 16. У Гродзенскай губерні на 1913 г. на агранамічную дапамогу было асігнавана толькі 85,5 тыс. руб. Адмоўна адбівалася таксама ма-лаграматнасць і няграматнасць сялян.

Сталыпінская рэформа насіла ярка акрэслены буржуазны характар: Яна закранала асноўныя бакі эканамічнага ўкладу сельскай гаспадаркі Расійскай імперыі: надзяляла сялян уласнай зямлёй, давала ім магчымасць абзавесціся ўласнай гаспадаркай на новых землях, спрыяла паляпшэнню арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчыасці.

Галоўным вынікам сталыпінскай рэформы, з аднаго боку, стала канцэнтрацыя зямельнай уласнасці ў руках сялян-заможнікаў, што з’яўлялася неабходнай умовай буржуазнай перабудовы сельскай гаспадаркі, а з другога – рост колькасці беззямельных і незаможных сялян. На пачатак першай сусветнай вайны незаможнае сялянства складала не менш 68 % двароў, сярэдняе – 20 %, заможнае – 12 %.