Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

Вялікае княства Літоўскае. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай

2-1

1. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце

Пры Міндоўгу пачалося паступовае далучэнне тэрыторыі Верхняга Панямоння да Навагрудка. Тут у ____________ г. адбылася каранацыя Міндоўга.. У канцы ХІІІ ст. пры вялікім князю _____________ (1293-1316) удалося дасягнуць адзінства новай дзяржавы. Шляхі пашырэння яе межаў былі розныя. Беларускія землі былі далучаны пераважна на _____________ і _____________________ аснове.

Пры вялікім князю __________________большая частка сучасных беларускіх зямель увайшла у склад ВКЛ. Тэрыторыя ВКЛ павялічылася прыкладна ў 3 разы. Прынцыпы дзяржаўнага жыцця пры данным вялікім князю быў наступным “Не рухаць даўніны, не ўводзіць навізны”. У ________ г. ім была заснавана сталая сталіца дзяржавы ў Вільні.

2. Размясціце ў храналагічнай паслядоўнасці падзеі

  1. Падпісанне акта Люблінскай уніі

  2. Перавод афіцыйнага справаводства ў Рэчы Паспалітай на польскую мову

  3. Стварэнне Галоўнага трыбунала ВКЛ

  4. Пачатак Лівонскай вайны.

2-2

1. Запоўніце схему

Асноўныя шляхі ўваходжання беларускіх зямель у ВКЛ

?

Шлюб

Полацкае княства

?

Год уваходжання

?

Год уваходжання

?

2. Правільна суаднясіце даты і падзеі, якія іх характэрызуюць

1. 1558-1583 гг.

А. Прыняты ІІ Статут ВКЛ

2. 1566 г.

Б. Прыняцце ІІІ Статута ВКЛ

3. 1581 г.

В. Лівонская (Полацкая) вайна.

4. 1596 г.

Г. Падпісанне Люблінскай уніі. Аб’яднанне Польскага каралеўства і ВКЛ у федэратыўную дзяржаву.

5. 1569 г.

Д. Стварэнне Трыбунала ВКЛ

6. 1588 г.

Е. Берасцейская царкоўная унія. Стварэнне уніяцкай царквы на тэрыторыі Беларусі і Украіны.

1.

2.

3.

4.

5.

6.

2-3

1. Правільна суаднясіце з іменем вялікага князя літоўскага найбольш важныя падзеі і вынікі іх дзейнасці (выкарыстать усе падсказкі)

Князь

Гады княжання

Найбольш важныя падзеі і вынікі дзейнасці

Міндоўг

1240-1263гг

Войшалк

1264-1267 гг.

Трайден

1270-1282 гг

Віцень

1293 – каля 1316 гг

Гедымін

1316-1347 гг

а) хрышчэнне і прыняцце хрысціянства

б) заваяваў Нальшаны, Дзяволтву і пашырыў тэрыторыю княства

в) разбіў войска татараў і рускіх князеў каля Гародні і Слоніма ў 1277 г.

г) перанес сталіцу княства ў Вільню

д) заключыў дагавор с Полацкім княствам аб уваходжанні яго ў склад ВКЛ

е) разбіў лівонскіх рыцараў, адабраў у немцаў Дынабург у 1281 г.

ж) разгром войскам ВКЛ з удзелам полацкіх дружын крыжакоў каля возера Дурбе (1260 г.)

з) перадаў уладу галіцкаму князю Шварну ў 1267 г.

і) у склад княства ўвайшлі Берасцейская, Мінская, Тураўскія землі, Віцебскае княства

к) заключыў мірны дагавор з Рыгаю, адбіў паход крыжакоў на Жамойцію (1305 г.)