Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

Модуль 12

Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння

Сусветных супердзяржаў (1945 – 1991 гг.)

Тэматычны план

  1. Грамадска-палітычнае жыццё ў пасляваенны перыяд

  2. Сацыянальна-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 40-х – 80-х гг. ХХ ст.

  3. БССР у сістэме міжнародных адносін

  4. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў Беларусі ў другой палове ХХ ст.

Уводзіны

Модуль прысвечаны характарыстыцы пасляваеннай гісторыі Беларусі. Трэба адзначыць, што, з аднаго боку, гэты перыяд характарызуецца імклівым развіццём эканомікі Беларусі, павышэннем матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва, уваходжаннем БССР у сістэму міжнародных адносін, з другога боку – ціскам таталітарнай сістэмы сацыяльна-палітычных адносін у СССР, далейшым заняпадам беларускай мовы і пазбаўленнем беларускага народа гістарычнай памяці. Падобнае супярэчлівае развіццё наклала свой адбітак на працэсы дэмакратычнай трансфармацыі беларусі, якія працякаюць у сённяшні час, аб чым варта заўсёды памятаць і мець гэта на ўвазе.

1. Грамадска-палітычнае жыццё ў пасляваенны перыяд

Заканчэнне вайны парадзіла вялікія надзеі ў грамадстве. Сярод насельніцтва ўзніклі таксама спадзяванні на перамены ў палітычным жыцці, бо многія пачалі ўжо задумвацца над будучым лесам сацыялізму. Аснову "крытычнай масы" складалі былыя ўдзельнікі вайны, інтэлігенцыя, моладзь, якія ўносілі прапановы аб неабходнасці рэфармавання палітычнай сістэмы і структуры ўлады у краіне. Выказваліся думкі аб абмежаванні тэрмінаў зна-ходжання на выбарных пасадах, увядзенні спаборніцтва кандыдатаў пры выбарах у Саветы, недапушчальнасці падмены палітычнага кіраўніцтва адміністрацыйным. Але стыхійны пратэст супраць панаваўшай сістэмы, які ішоў знізу, хутка пачаў згасаць, бо перамогу атрымала жорсткая лінія, накіраваная на ўзмацненне таталітарызму.

На Беларусі, як і па ўсёй краіне, поўнасцю захавалася старая палітычная сістэма, у якой адміністрацыйныя функцыі ажыццяўляла Камуністычная партыя. Нягледзячы на тое, што адразу пасля вайны адбылася справаздачна-выбарная кампанія і змянілася партыйнае кіраўніцтва, мета-ды яе работы засталіся нязменнымі. На кіруючыя пасады прызначаліся асобы, якія раней да Беларусі ніякага дачы-нення не мелі. У 1953 г. толькі 62,2 % кіраўнікоў рэспубліканскай партыйнай арганізацыі складалі прадстаўнікі ка-рэннай нацыянальнасці. Першымі сакратарамі ЦК Кампартыі Беларусі ў 1945-1956 гг. з'яўляліся П.Панамарэнка, М.Гусараў, М.Патолічаў, якіх сюды накіравалі з Масквы. У такіх умовах узмацнялася жорсткая партыйная цэнтралізацыя, што ўплывала на грамадска-палітычнае жыццё рэспублікі.

Саветы як органы дзяржаўнай улады павінны былі займацца аднаўленнем народнай гаспадаркі і паляпшэннем умоў жыцця. Аднак яны поўнасцю знаходзіліся пад кантролем партыйнага апарату і рэальнай уладай не валодалі. Вярхоўны Савет БССР дзейнічаў намінальна. Усе закана-даучыя акты і указы, перш чым прымаліся, праходзілі экспертызу у ЦК КП(б)Б. Парадак работы сесій, пытанні, якія выносіліся на абмеркаванне, працэдура і ход выбараў, кандыдатуры будучых дэпутатаў таксама ўзгадняліся. На адбыўшыхся у першыя пасляваенныя гады выбарах у Вярхоўны Савет СССР (1946), у Вярхоўны Савет БССР (ІУ47) і мясцовыя Саветы (1948) амаль поўнасцю змяніўся дэпутацкі корпус. Аднак нават Старшыні Прэзідыўма Вярхоўнага Савета БССР М.Наталевіч (1947-1948) і В.Казлоў (1948 — 1968) першымі асобамі у рэспубліцы не з'яўляліся, хоць і займалі пэўнае месца на партыйна-іерар-хічнай лесвіцы.

Спецыфічнай заставалася роля прафсаюзаў, камсамола і іншых грамадскіх арганізацый, якія ўваходзілі у палітыч-ную сістэму. Часта яны займаліся не ўласцівымі ім функцыямі, выконвалі волю ўлады і мабілізоўвалі насельніцтва на выкананне чарговых задач.

У такіх умовах грамадска-палітычнае жыццё вызнача-лася ўсеагульнай рэгламентацыяй і татальным кантролем, было жорстка звязана з сістэмай і падпарадкоўвалася ей. Як толькі ўзнікала небяспека, сістэма заўсёды ўключала ахоўныя механізмы — пачыналіся масавыя рэпрзсіі.

Такая палітыка не спынялася на Беларусі у першыя пасляваенныя гады і мела тэндэнцыю да пашырэння. Рэпрэсіўны апарат НКУС лічыў, што усе, хто знаходзіўся у час вайны на акупіраванай тэрыторыі і не прымаў удзелу у партызанскай барацьбе, з'яўляюцца здраднікамі. Таму у турмы без усякіх падстаў трапілі многія партызанскія сувяз-ныя, падпольшчыкі і ваеннапалонныя. Адбыліся паўторныя арьшты асоб, якія былі асуджаны раней і ужо панеслі пакаранне. Рабочыя і сяляне за дробныя ўчынкі караліся турмамі і лагерамі. Асабліва напружанае становішча склалася ў Заходняй Беларусі, дзе пасля вайны дзейнічалі атрады Арміі Краёвай і праходзіла калектывізацыя. Менавіта тут НКУС бачыла "гняздо нацыяналізму і кулацтва" і недавер распаўсюджваўся на ўсё насельніцтва. Толькі летам 1951 г. адсюль было выселена 1024 сям'і, якія налічвалі каля 4000 чалавек, а маёмасць іх была канфіскавана. Усяго судовымі і несудовымі органамі у рэспубліцы за 1946 — 1953 гг. было рэпрэсіравана каля 50 тыс. чалавек, а у адміністрацьійным парадку выслана 349 тыс. чалавек. Махавік рэпрэсій быў спынены толькі пасля смерці Сталіна у 1953 г.

Пачатая лібералізацыя, а таксама вызначаны курс на правядзенне палітыкі рэформаў і аздараўленне маральна-палітычных абставін у краіне выклікалі вялікія надзеі у грамадстве на хуткія перамены. У рэспубліцы аднаўлялася сацыялістычная законнасць, шырокія памеры, асабліва пасля XX з'езда КПСС, набыла рэабілітацыя ахвяр культу асобы Сталіна. У 1956 — 1961 гг. Вярхоўны суд БССР разглядзеў звыш 30 тыс. спраў у адносінах больш як да 50 тыс. чалавек і рэабілітаваў каля 40 тыс. жыхароў рэс-публікі. Каля 20 тыс. грамадзян былі рэабілітаваны ваенным трыбуналам Беларускай вайсковай акругі. Адначасова ажыццяўляліся рэформы, якія былі накіраваны на ўдасканаленне палітычнай сістэмы і дэмакратызацыю.

У дзейнасці Кампартыі Беларусі, прафсаюзаў, камсамола паглыблялася калегіяльнасць і рабіліся пэўныя захады па пашырэнні удзелу працоўных у іх рабоце. У 1962 г. адбылася перабудова грамадскіх і дзяржаўных арганізацый Беларусі па вытворчым прынцыпе. Аднак калі высветлілася, што гэга рэарганізацыя не прьшесла станоўчьгх вынікаў, у 1964 г. быў адноўлены тэрытарыяльна-вытворчы прынцып іх пабудовы. Змены закранулі і органы дзяржаўнай улады. У 1957 г. была принята пастанова, накіраваная на Паляпшэнне дзейнасці Саветаў у эканоміцы і грамадска-палітычным жыцді. У вьшіку Саветы атрымалі больш шырокія правы. У практыцы іх работы, асабліва пасля 1961 г., вялікае значэнне набылі шматлікія камісіі, да удзелу у якіх на грамадскіх пачатках прыцягваліся прадстаўнікі рабочых, сялянства і інтэліге-нцыі. Аднак карэнных змен у становішчы Саветаў не адбы-лося. Яны па-ранейшаму заставаліся пад пільным наглядам партыйнай наменклатуры і рэальнай уладай не валодалі.

Вялікую ролю у вырашэнні сацыяльна-эканамічных задач і у грамадска-палітычным жыцці адыграла сацыяліс-тычнае спаборніцтва. Абвешчаны пераход да пабудовы камунізму выклікаў уздым творчай актыўнасці мае і ўзнікненне руху за камуністычныя адносіны да працы. У 1962 г. у ім удзельнічалі 395,5 тыс. чалавек, больш за 35 тыс. перадавікоў сталі ўдарнікамі камуністычнай працы. Але у спаборніцтве з'явіліся і негатыўныя моманты, асаблі­ва тады, калі яно начало выводзіцца за межы вытворчасці і матэрыяльнага інтарэсу. Даволі хутка ўлады пераўгва-рылі яго у рашаючы фактар грамадскага жыцця і фармі-равання новага чалавека. Гэта стрымлівала актыўнасць людзей і параджала настрой абыякавасці.

Прагрэсіўныя з'явы у грамадска-палітычным жыцці не былі працяглымі і скончыліся тым, што у другой палове 60-х гг. узмацніліся кансерватыўныя тэндэнцыі. На змену "адлізе" прыйшла эпоха "застою". Гэга стала магчымым не столькі таму, што адбыліся змены у кіраўніцтве дзяржавай, колькі у выніку супярэчнасці гіаміж дэмакратызацыяй і захаванай палітычнай сістэмай. Павароту грамадскім жыцці выяўляўся перш за ўсё у тым, што адбылася кансервацыя сфарміраваных за дзесяцігоддзі формаў эканамічнай, дзяржаўнай і грамадска-палітычнай дзейнасці. Убачыўшы безвыніковасць хуткага "скачка ў камунізм", кіраўніцтва дзяржавы вылучыла канцэпцыю развітога сацыялізму. Яна была падмацавана вывадамі аб павышэнні вядучай і накіроўваючай ролі партыі у жыцці грамадства, узмацненні яго сацыяльнай аднароднасці і пашырэнні калектывізму. З'явілася новае тэарэтычнае палажэнне аб тым, што пачаўся інтэнсіўны працэс інтэграцыі нацый у новую гістарычную супольнасць — савецкі народ. Велічны размах набылі шматлікія ідэалагічныя кампаніі, якія асабліва пампезна праходзілі у час распрацоўкі і прыняцця Канстытуцыі СССР (1977) і Канстытуцыі БССР (1978). Але пры адсутнасці дэмакратычных свабод і узмац­ненні партыйнага бюракратызму ўсё гэта выклікала ў народа апатыю і песімізм.

Толькі ў часы перабудовы ў 1985-1991 гг. у рэспубліцы пачалі ажыццяўляцца пэўныя захады да дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Значную ролю у гэтым працэсе ады-грала публічнасць. На старонках газет і часопісаў, у тэле-і радыёперадачах разгарнулася небывалая па масштабе палеміка аб умовах грамадскага жыцця, шляхах аднаўлення сацыялізму і паскарэння эканамічнай рэформы. Вялікую зацікаўленасць выклікалі працэсы дэсталіні-зацыі грамадства і пазбаўлення яго ад дэфармацый культу асобы і рэцыдываў у 70 —80-я гг. Сродкі масавай інфармацыі паступова падрыхтавалі у грамадстве думку аб тым, што лёс і паглыбленне перабудовы будуць немагчымыя без рэформы палітычнай сістэмы, якая пачалася ў 1988 г.

Поспех рэформы ў значнай ступені залежаў ад таго, як хутка і ў якім кірунку адбудзецца дэмакратызацыя партыі. Трэба адзначыць, што напачатку у дзейнасці Кампартыі Беларусі з'явіліся некаторыя змены. У партийных камітэтах былі скасаваны гаспадарча-галіновыя аддзелы і пачалося ўвядзенне ратацыі кадраў. У мэтах пашырэння ўнут-рыпартыйнай дэмакратыі былі ўведзены выбары на аль-тэрнатыўнай аснове, рабіліся захады па пашырэнні правоў пярвічных арганізацый. Аднак, як паказалі далейшыя падзеі, у прыватнасці XXXI з'езд КПБ (1990), у камуніс-таў адсутнічала дакладная праграма партыйнага развіцдя. У часы жнівеньскага путчу КПБ прадэманстравала сваю поўную немагчымасць падтрымаць прагрэсіўныя пераўтва-рэнні у грамадстве, і Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 25 жніўня 1991 г. прыпыніў яе дзейнасць.

Важнае значэнне у рэформе палітычнай сістэмы атрымала аднаўленне поўнаўладдзя Саветаў. Яны павінны былі пашырыць свой уплыў на усе бакі кіравання, палепшыць структуру і функцыяніраванне ўсяго дзяржаўнага апарату. У сакавіку 1989 г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія у адрозненне ад мінулых гадоў прайшлі на альтэрнатыўнай аснове. Працоўныя атрымалі магчымасць выбіраць дэпутатаў з некалькіх кандыдатур. Аднак 1/3 частка прайшла у дэпутаты не па выбарчых акругах, а у якасці прадстаўнікоў Камуністычнай партыі і грамадскіх арганізацый, што наглядна сведчыла аб абмежаванасці дэмакратыі.

У сакавіку 1990 г. па-новаму былі праведзены выбары у Вярхоўны Савет і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР. У большасці выбарчых акруг разглядаліся некалькі кандыдатур. На 310 месцаў у беларускім парламенце прэтэндавала 1769 кандыдатаў, 50 дэпутатаў былі абраны ад чатырох грамадскіх арганізацый. У выніку значна абнавіліся Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, склад мясцовых Саветаў, ажывілася іх работа, узмацніліся сувязі з працоўнымі калектывамі.

Вярхоўны Савет Беларусі разгарнуў вялікую закана-даўчую дзейнасць, накіраваную на рэфарміраванне эка-номікі, палітычнай сістэмы, усяго ладу жыцця. Былі рас-працаваны і прыняты шматлікія законы, у тым ліку аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, аб улас-насці і пераходзе да рынку, аб арэндзе, прыватызацыі жылля, адукацыі і пенсіонным забеспячэнні працоўных.

У адпаведнасці з рэформай палітычнай сістэмы у 1990 г. быў прыняты Закон СССР аб грамадскіх арганізацыях, згодна з якім насельніцтва атрымала правы на стварэнне суполак і таварыстваў, а таксама палітычных партый. Гэты закон вельмі спазніўся, бо у рэспубліцы значна раней пачалі ўзнікаць шматлікія нефармальныя аб'яднанні па вывучэнні літаратурнай і гістарычнай спадчыны, краяз-наўству і асабістых інтарэсах. У чэрвені 1989 г. арганізацыйна аформіўся грамадска-палітычны рух Беларусі — Народны фронт "Адраджэнне", пасля чаго працэс утварэн-ня новых палітычных партый і аб'яднанняў стаў інтэнсіўна нарастаць. У 1991 г. заявілі аб сабе Аб'яднаная дэмакра-тычная партыя Беларусі, Беларуская сялянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Нацыяналь-на-дэмакратычная партыя Беларусі, рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Рух за дэмакратычныя рэформы".

Утварэнне палітычных партый і аб'яднанняў сведчыла аб глыбокіх пераўтварэннях у грамадскім жыцці і развіцці дэмакратыі. Нягледзячы на невялікі колькасны склад, яны садзейнічалі ўзнікненню у рэспубліцы парламенцкай апазіцыі, пашырэнню правоў грамадзян, плюралізму мыслення, пошуку новых падыходаў да вырашэння складаных праб-лем грамадскага жыцця.