Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

4. “Нашаніўскі перыяд” у развіцці Беларусі

Культура Беларусі ў пачатку XX ст. развівалася ў цеснай сувязі з нацыянальным рухам, культурамі суседніх народаў. У гады рэвалюцыі 1905 — 1907 гг. і пасля яе адбываецца ўздым у многіх яе галінах, асабліва ў літаратуры. У кароткі тэрмін з’явіліся новыя высокамастацкія творы. Нягледзячы на розныя перашкоды, беларуская культура змагла захаваць сваю самабытнасць, арганічна ўвайшла ў агульнаславянскую, еўрапейскую культуру. Творы літаратуры і мастацтва папоўнілі скарбонку сусветнай культуры.

У пачатку XX ст. прыкметныя змены адбыліся ў развіцці асветы. Замест царкоўна-прыходскіх школ, якія знаходзіліся у заняпадзе, адкрываліся народныя вучылішчы, а гарадскія вучылішчы пераутвараліся у вышэйшыя пачатковыя школы. Хутка пашыралася сетка дзяржаўных і прыватных сярэдніх школ — гімназій і рэальных вучылішчаў. Агульная колькасць школ усіх тыпаў у 1914 г. склада 7682, у якіх навучалася толькі 1/5 частка дзяцей школьнага ўзросту. Атрымала развіцдё і прафесійная адукацыя. На пачатак студзеня 1910 г. у Беларусі налічвалася 66 чыгуначных, сельскагаспадарчых, рамесніцкіх і іншьгх школ і вучылішчаў. Для дарослага насельніцтва адкрываліся нядзельныя школы, вячэрнія змёны і курсы. Для падрыхтоўкі педагогаў у 1909 —1916 гг. былі адкрьггы пяць настаўніцкіх семінарый, тры настаўніцкія інстытуты — у Віцебску, Мінску і Магілёве. Гэтыя інстытуты не мелі правоў вышэйшай наву-чальнай установы. Педагагічныя таварыствы, дзеячы беларускай культуры выступалі за стварэнне беларускай нацыя-нальнай школы. За навучанне на роднай мове выказаўся настаўніцкі з’езд у Вільні (1907). Дзякуючы дзейнасці найболын свядомай інтэлігенцыі сярод вясковага насельніцтва праваслаўнага веравызнання атрымалі распаўсюджванне "тайныя" руска-беларускія школы. У школах выкарыстоўваліся падручнікі К. Каганца "Першая навука чытання", Я.Цёткі "Першае чытанне для дзетак беларусаў", Я.Коласа "Другое чытанне для дзяцей беларусаў", а таксама мастацкія творы беларускіх пісьменнікаў.

На Беларусі меліся значныя дасягненні у вывучэнні этнаграфіі, гісторыі і культуры края, а таксама ў прырода-знаўчых навуках. Пры ўдзеле мясцовай інтэлігенцыі ствараліся навуковыя таварыствы. Да 1914 г. дзейнічала больш за 50 навуковых і культурна-асветніцкіх таварыстваў. Члены Віцебскай архіўнай камісіі і Мінскага таварыства аматараў прьфодазнауства, этнаграфіі і археалогіі падрыхтавалі некалькі навуковых прац. Шэраг даследаванняў па этнаграфіі Беларусі зрабіў Паўночна-заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства. Пытаннямі быту і культуры Беларусі зай-маліся вядомыя даследчыкі Е.Раманаў, М.Федароўскі, М.Нікіфароўскі, А.Сержпутоўскі. Гісторыі Вялікага Княст-ва Літоўскага прысвяціў свае працы М.Доўнар-Запольскі. В.Ластоўскі выдаў "Кароткую гісторыю Беларусі". Засна-вальнік беларускай філалогіі Я.Карскі падрыхтаваў і часткова апублікаваў навуковую працу "Беларусы", у якой змешчаны цікавы матэрыял па філалогіі, этнаграфіі, утварэнні беларускай народнасці, карта рассялення беларусаў. Дасягненні у галіне фізікі звязаны з навуковай дзейнасцю Я.А.Наркевіча-Ёдкі, Я.В.Сняткова, А.В.Садоўскага і інш. Сярод тэхнічнай інтэлігенцыі асабліва вызначыліся таленавітыя інжынеры М.Р.Стульгінскі і К.М.Паўлоўскі. М.Р.Стульгінскі, які працаваў дырэктарам папяровай фабрыкі ў Добрушы, шмат зрабіў па абсталяванні прадпрыемства навейшай тэхнікай, увядзенні сучасных на той час тэхналогій. Фабрыка забяспечвалася электраэнергіяй сваей электрастанцыі, першай у Беларусі. Па тэхнічным узроўні і энергаўзброенасці падобных прадпрыемстваў у Расіі не было. К.М.Паўлоўскі працаваў на розных пасадах Віцебска-га чыгуначнага вузла, прымаў удзел у пабудове і пераабста-ляванні прадпрыемстваў горада, быў ініцыятарам адкрыцдя у Віцебску трамвайнага руху, апублікаваў звыш 40 навуковых прац.

На Беларусі даволі хутка развіваўся друк. 3 1901 па 1914 г. у пяці беларускіх губернях колькасць перыядычных вы-данняў павялічылася з 15 да 109. Болынасць газет, кніг друкавалася на рускай мове. У прапаганду беларускай культуры ўнесла значны уклад грамадска-палітычная і літаратурная газета "Северо-Западный край" (1902 — 1905). На яе старонках асвятляліся розныя галіны беларускай культуры. Першае друкаванае слова Я.Купалы —верш "Мужык" — з’явілася менавіта у гэтай газеце. У верасні — снежні 1906 г. выходзіла першая легальная беларуская газета "Наша доля", заснаваная групай членаў БСГ. У ей востра ставіліся пытанні палітычнага і культурнага характару.

Пасля закрьщця "Нашай долі" барацьбу за нацыянальнае адраджэнне ўзначаліла газета "Наша ніва" (1906 -1915). Яна стала трыбунай беларускага нацыянальнага руху, выступала за нацыянальнае раўнапраўе беларускага народа, свабоднае развіццё яго культуры, пастаянна ўздымала пытанне аб выкарыстанні беларускай мовы у школе, друку, цэрквах і касцёлах. Знач-ную ролю адыграла газета у фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці, развіцці беларускага мастацтва і літаратуры. Яна друкавала творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча і іншых беларускіх пісьменнікаў і публіцыстаў, а таксама рускіх, украінскіх, польскіх, літоўскіх і замежных аўтараў. Пры садзейнічанні "Нашай нівы" выходзілі папулярны "Беларускі каляндар", часопісы "Саха" і "Лучынка". Пачатак легальнаму беларускаму кнігадрукаванню паклала выдавец-тва "Загляне сонца і у наша ваконца", створанае у 1906 г. у Пецярбургу. За няпоўныя восем гадоў вьщавецтва надрука-вала 40 беларускіх кніг тыражом больш .за 100 тыс. экземпляраў. Беларускія кнігі выдавалі таксама выдавецтвы "Наша ніва", "Наша хата", "Мінчук" і інш.

Найбольшыя поспехі у развіцці беларускай культуры звязаны з літаратурай. Яна была прасякнута пачуццём гонару за свой народ і яго барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, ідэяй сцвярджэння чалавечай годнасці мужыка-беларуса. Вялікі уклад у развіццё беларускай літаратуры ўнеслі Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, К.Каганец, Ц.Гартны, М.Гарэцкі і інш. У іх творах адчуваецца любоў да радзімы, жаданне бачыць свой народ свабодным і шчаслівым. У грамадстве атрымалі шырокую вядомасць зборнікі твораў Цёткі "Скрьшка беларуская", "Хрэст насвабоду", Я.Купалы "Жалейка", "Гусляр"; Я.Ко-ласа "Песні жальбы", "Апавяданні"; М.Багдановіча "Вянок", а таксама творы іншых беларускіх пісьменнікаў. 3 твораў беларускіх драматургаў найбольш вядомымі былі "Модны шляхцюк" К.Каганца, "Паўлінка", "Раскіданае гняздо" і "Прымакі" Я.Купалы.

У пачатку XX ст. актывізавалася культурнае жыццё на Беларусі. У гарадах праходзілі гастролі рускіх і ўкраінскіх тэатральных труп. Перад гледачамі выступалі вядомыя майстры сцэны А.Яблачкіна, В.Камісаржэўская, К.Варламаў і інш. У гарадах і вёсках атрымалі распаўсюджванне аматар-скія тэатральныя гурткі, беларускія вечарынкі" — свое-асаблівая форма мастацкай самадзейнасці. Праграмы гэтых аматарскіх калектываў уключалі беларускія песні і танцы, вершы і драматычныя творы К.Каганца, Я.Купалы, Я.Коласа, а таксама п’есы рускіх, ўкраінскіх і польскіх аўтараў.

3 "беларускіх вечарынак" у 1910 г. узнік нацыянальны прафесійны тэатр — "Першая беларуская трупа" І.Буйніцкага. Трупа гастралявала у многіх гарадах і мястэчках Беларусі, а таксама у Варшаве і Пецярбургу. У рэпертуары тэатра былі вершы Я.Купалы, Я. Коласа, Я.Лучыны і іншых пісьменнікаў, народныя песні "Дудка весялуха", "Чаму ж мне не пець", танцы "Лявоніха", "Мяцеліца", пастаноўкі "Модны шляхцюк" К. Каганца, "У зімовы вечар" паводле Э.Ажэшкі, "Сватанне" А.Чэхава і інш. У 1913 г. з-за ўціску ўлад і адсутнасці матэрыяльных сродкаў тэатр спыніў свае існаванне. Арганізаваны ў Вільні Беларускі музычна-драматургічны гурток у 1912 г. з вялікім поспехам здзейсніў першую пастаноўку п’есы Я.Купалы "Паўлінка". Удзячныя гледачы — віленскія беларусы — падарылі аўтару залаты гадзіннік.

Прадаўжальнікам народных традыцый тэатра І. Буйніцкага з’явілася "Першае таварыства беларускай драмы і камедыі", якое ўзнікла у сакавіку 1917 г. Трупа таварыства першая паставіла п’есу Я. Купалы "Раскіданае гняздо". Шырокае распаўсюджванне атрымаў народны тэатр — батлейка. На кірмашах, плошчах паказваліся сатырычныя і гумарыстычныя сцэнкі "Вольскі — купец польскі", "Барыня і доктар" і інш.

Прыкметныя поспехі меліся і ў развіцці беларускай прафесійнай музыкі. Зборам і апрацоўкай народных пе-сень займаліся А.Грыневіч, Л.Рагоўскі, М.Чуркін і інш. Л.Рагоўскі на тэму беларускіх песень напісаў "Беларускую сюіту для сімфанічнага аркестра", кантату "А хто там ідзе?" на верш Я.Купалы.

У выяўленчым мастацтве ў пачатку XX ст. усталяваліся рэалістычныя традыцыі. На Беларусі працавала адносна вялікая колькасць масгакоў-прафесіяналаў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю у Пецярбургскай акадэміі мастацтва, Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства, а таксама першапачатковую ў Кіеве, Адэсе, Варшаве, Вільні і прыватных масгацкіх школах Мінска, Віцебска і Магілёва, адкрьггых у канцы XIX — пачатку XX ст. Шырокае распаўсюджванне ў жывапісе атрымаў пейзаж. Вядомымі творамі гэтага жанру былі "Зямля", "Эмігранты" Ф.Рушчыца; "Снег", "Беларускія могілкі" Г.Вейсенгофа; "Неман", "Восеньскі вечар" С.Жукоўскага; "Вечныя снягі", "Зімні пейзаж" В.Бялыніцкага-Бірулі і інш. Бытавому жанру пры-свечаны карціны "Гадзіншчык", "Стары кравец" Ю.Пэна; "На суд прафесара", "Партрэт скрыпача Жухавіцкага" Я.Кругера; "Швачкі", "Вечар у сям’і" Л.Альпяровіча. У кніжнай графіцы плённа працавалі К.Каганец, Я. Драздовіч. На высокім мастацкім узроўні імі праілюстраваны некаторыя беларускія выданні.

Што датычыцца скульптуры, то яна не атрымала такога распаўсюджвання, як жывапіс і графіка. Са станковай скульптурай звязана творчасць К.Каганца, Я.Багушэўскага, А.Краснапольскага і інш. Пэўным поспехам карысталася манументальная скульптура. У 1908 г. каля в. Лясная ўстаноўлены помнік з нагоды 200-годдзя перамогі тут рускіх войскаў над шведамі. Помнікі, прысвечаныя вайне 1812 г., узведзены у 1912 г. у Віцебску і Кобрыне.

Ажыўленню мастацкага жыцця на Беларусі садзейні-чалі перыядычныя выставы выяўленчага мастацтва у Мінску. 3 1890 па 1917 г. тут адбылося 10 выстаў. Асаблівым поспехам карысталася выстава у 1911 г., на якой былі прадстаўлены творы 30 беларускіх, рускіх, украінскіх і польскіх мастакоў. У арганізацыі культурных мерапрыемстваў для на-сельніцтва прымалі ўдзел земствы. Яны наладжвалі спектаклі, яекцыі, народныя чытанні, святочныя гулянкі і інш. У буйных гарадах атрымала распаўсюджванне кіно. У Мінску у 1912 г. працавалі тры кінатэатры — "Мадэрн", "Эдані "Пгант". Дэманстраваліся ў іх неагучаныя кінастужкі.