Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

2. Развіццё прамысловасці і гарадоў

У 60—90-я гг. XIX ст. прамысловасць Беларусі захавала сваю спецыялізацыю па перапрацоўцы пераважна мясцовай мінеральнай, лясной і сельскагаспадарчай сыравіны. На працягу першых двух дзесяцігоддзяў пасля рэформы 1861 г. прамысловы рост быў павольны. Па-ранейшаму па ўсіх паказчыках пераважала дробная вытворчасць і мануфактура. У 1873 — 1875 гг. Беларусь была ахоплена прамысловым крызісам, які выявіў нізкую пакупную здольнасць селяніна — галоўнага спажыўца тавараў. Пад цяжарам высокіх выкупаў адпаведна з умовамі адмены прыгоннага права ён вымушаны быў сам вырабляць палотны, сукны, абутак, галаўныя уборы і т.д. Крызіс закрануў пераважна дрэваа-працоўчыя і харчасмакавыя дробныя і мануфактурныя прадпрыемствы. Крызіс 1881 — 1882 гг., які зноў ахапіў харчасмакавую, дрэваапрацоўчую, сілікатную, гарбарную і тэкстыльную прамысловасць, перш за ўсё ўдарыў па дробнай вытворчасці, затармазіў развіццё мануфактур. У 80—90-я гг. значка паскорыўся працэс развіцця фабрычна-заводскай прамысловасці Беларусі, аднак разам з фабрыкамі і заводамі працягвала расці дробная і мануфактурная вытворчасць. За апошняе дзесяцігоддзе мінулага стагоддзя сярэднегадавы прырост прамысловай прадукцыі складаў у сярэднім 8,2 %, што ў 2 разы большы, чым за 30 папярэдніх гадоў.

У 1860 г. на Беларусі налічвалася 20 тыс. рамесніцкіх майстэрняў, 7,8 тыс. немеханізаваных дробнакапіталістычных прадпрыемстваў (з колькасцю рабочых да 16 чала-век), 140 мануфактур і 76 фабрык і заводаў. Большая частка рамесніцкай вытворчасці Беларусі была сканцэнтравана ў гарадах і мястэчках. За чатыры паслярэформенныя дзесяцігоддзі адбылося павелічэнне яе вытворчасці, што было абумоўлена перш за ўсё попытам сялянства, местачковага і гарадскога насельніцтва на прадметы штодзённага ўжытку і паслугі, якімі не магла забяспечыць фабрыка. Хуткімі тэмпамі развіваліся новыя віды рамёстваў — хімічныя, метала— і дрэваапрацоўчыя і інш. Павялічылася ўдзельная вага рамяства ў агульнай коль-касці прадпрыемстваў з 23,2 (1860 г.) да 55,3 % (1890 г.). У канцы XIX ст. налічвалася звыш 58 тыс. рамесніцкіх майстэрняў. Аднак іх доля ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці знізілася за паслярэформенны перыяд з 18,7 да 9,0 %, хаця яна заставалася даволі высокай у металаапрацоўчай (1900 г. — 31 %), хімічнай (29%), дрэваапрацоўчай (19 %), сілікатна-будаўнічай і гарбарнай (па 12 %) вытворчасці.

Рамяство, такім чынам, ва ўмовах развіцця грашовых адносін перарастала у дробную вытворчасць у форме про-стай кааперацыі. Да дробнакапіталістычных прадпрыемст-ваў прынята адносіць тыя, дзе працавала 5 — 15 рабочых без паравога рухавіка, вадзяныя і ветраныя млыны, пільні і алейні (да 10 рабочых), вінакурні і піваварні з вытвор-часцю да 25 тыс. вёдраў адпаведнага напітку у год, а таксама другія прадпрыемствы, на якіх выраблялася пра-дукцыі менш чым на 1 тыс. руб. у год. У I860 г. дробна-капіталістычная прамысловасць складала 9 % ад агульнай колькасці прадпрыемстваў і 62 % вырабленай прадукцыі, і да 1888 г. на яе прадпрыемствах выпрацоўвалася больш пало вы прамысловых вырабаў Беларусі. Аднак у сувязі з інтэнсіўным павелічэннем мануфактурна-фабрычнай вытворчасці ўдзельная вага дробнакапіталістычнай паменшы-лася да 28,2 % у канцы XIX ст., хаця доля апошняй у той жа час па колькасці прадпрыемстваў павялічылася на 7 %.

У другой палове XIX ст. адзначаны значны рост мануфактурнай вытворчасці. Ўдзельная вага яе у гэты перыяд павялічылася па аб’ёме вытворчасці з 7,2 да 15,1 %, па колькасці прадпрыемстваў — з 0,2 да 0,7 %. У 1890 г. у Беларусі працавала 760 мануфактур, у тым ліку 193 дрэваапрацоўчыя, 185 сілікатных, 166 харчасмакавых і інш. Мануфактуры заклалі асновы росту фабрычнай прамысловасці, фарміравання пралетарыяту і буржуазіі.

Машынная вытворчасць у другой палове XIX ст. развівалася найбольш інтэнсіўна. Колькасць фабрык і заводаў павялічылася ў Беларусі з 1860 г. у 15 разоў і склала на канец XIX ст. 1137. Аб’ём вытворчасці на іх узрос у 37 разоў, колысасць рабочых —у у. Пачалі дзейнічаць но-выя фабрыкі: запалкавыя у Барысаве (1881 г.) і Шнеку (1882 г.), тытунёвая у Гродне (1862 г.), папяровая ў Добрушы (1871 г.) і інш. Над канец XIX ст. адчувальным становіцца ўплыў замежнага, асабліва нямецкага капіталу, на эканоміку Гродзенскай губерні.

Да 1890 г. доля фабрычна-заводскай прамысловасці ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці склала 46,2 % (1860 г. - 8,4 %, 1890 г. - 29,3 %), па колькасці прадпрыемстваў - 1,1 % (1860 г. - 0,1 %, 1890 г. - 0,6 %). Тэмпы росту аб’ёму вытворчасці і колькасці занятых наёмных работнікаў у мануфактурнай і машыннай прамысловасці ў 4 — 7 разоў перавышалі адпаведныя паказчыкі ў дробнай. На тэрыторыі беларускіх губерняў у 1913 г. налічвала-ся 1200 фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў, на якіх працавала каля 40 тыс. рабочых. Болыыасць прадпрыемстваў былі невялікімі па колькасці рабочых. 62,4 % з іх мелі да 15 чалавек. На буйных прадпрыемствах (больш 100 чал.) працавала каля 50 % рабочых. Такім чынам, па ўзроўні канцэнтрацыі вытворчасці Беларусь адрознівалася ад іншых прамысловых рэгіёнаў Расійскай імперыі, дзе гэта канцэнтрацыя была значна вышэйшай.

Гарадское насельніцтва Беларусі за другую палову XIX ст. павялічылася ў 2,2 раза. Яго рост перавышаў тэмпы росту насельніцтва наогул. Гарадское насельніцтва ў сучасных межах дзяржавы ў 1858 г. склала 293,6 тыс. чалавек (9 % ад агульнай колькасці жыхароў), а у 1897 г. — 655,1 тыс. чалавек (10,3 %). Буйных гарадоў на Беларусі ў той час не было. У канцы XIX ст. толькі два з іх (Мінск і Віцебск) мелі колькасць жыхароў у межах ад 50 да 100 тыс. чалавек, сем (Брэст, Гродна, Гомель, Магілёў і інш.) — ад 20 да 50 тыс. Каля 500 тыс. чалавек жыло ў канцы XIX ст. у мястэчках Беларусі. Большая частка іх насельніцтва, як і ў гарадах, займалася гандлёва-прамысловай дзейнасцю.

Росту гарадоў, развіццю прамысловасці, пашырэнню гандлёвых сувязяў спрыяла ўдасканаленне транспартнай сістэмы. У пачатку XIX ст. з разліку на 100 кв. вёрст Беларусь мела шашэйных дарог у 2 разы, а рачных — у 3 разы больш, чым у сярэднім у Еўрапейскай Расіі. У рачным суднаходстве ў гэты час значна ўзрасла роля параходаў. Аднак вялікі ўплыў на гаспадарчае жыццё Беларусі аказала чыгуначнае будаўніцтва. У 1862 г. праз тэрыторыю Беларусі прайшла Пецярбургска-Варшаўская дарога, у 1866 г. — Рыга-Арлоўская чыгунка, у 70-я гг. — Маскоўска-Брэсцкая і Лібава-Роменская магісгралі. У 80-я гг. пачалі дзейнічаць Палескія чыгункі, з 1902 г. — Пецярбургска-Адэская магістраль. У выніку Беларусь атрымала больш цесную сувязь паміж рознымі ўласнымі рэгіёнамі, а таксама з важнейшымі індустрыяльнымі раёнамі Расійскай імперыі. 3 1874 г. на Беларусі пачалі дзейнічаць водаправод (у Мінску), з 1889 г. — электраасвятленне (пры Добрушскай папяровай фабры-цы), з 1898 г. —трамвай (у Віцебску). Апошні тут быў пушчаны раней, чым у Маскве і Пецярбургу. Ужо у 1860 г. уздоўж шашэйных і чыгуначных дарог працягнуліся тэлеграфныя правады, якія злучылі многія населеныя пункты.

Развіццё прамысловасці і гандлю спрыяла фарміраванню значнага слоя прадпрымальнікаў. Буржуазія пашыралася за кошт прадстаўнікоў розных саслоўяў, найперш дваранства і купецтва, а таксама мяшчан, саслоўя пачэсных грамадзян, сялян і інш. Асноўная маса мануфактур і фабрык да канца XIX ст. належала дваранам. Гэта былі пераважна прадпрыемствы па прамысловай перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі з памешчыцкіх маёнткаў. Уладальнікамі дробных прадпрыемстваў у гарадах і мястэчках Беларусі з’яўляліся звычайна мяшчане, у большасці сваей прадстаўнікі яўрэйскай нацыянальнасці. За другую палову XIX ст. агульная колькасць уладальнікаў прамысловых прадпрыемстваў у Беларусі вырасла з 28,2 тыс. у 1860 г. да 77,1 тыс. чалавек у 1900 г. 3 цягам часу паступова змяншалася доля дваран сярод уладальнікаў буйных і сярэдніх прадпрыемстваў. У паслярэформенныя дзесяцігоддзі значна пашырылася гандлёвае прадпрымальніцтва. Да канца XIX ст. заканадаўча яно спалучалася з прыналежнасцю да купецкага саслоўя. Па памерах капіталаў гандлёвая буржуазія ў Беларусі пераважала над прамысловай.

Да часу правядзення рэформы 1861 г. у прамысловасці Беларусі налічвалася 41,5 тыс. наёмных работнікаў, у тым ліку 3,1 тыс. фабрычных і 4,7 тыс. мануфактурных. У 60 — 70-я гг. XIX ст. павелічэнне колькасці пралетарыяту у Беларусі адбывалася адносна невысокімі тэмпамі. У далейшым, асабліва ў 90-я гг., рост колькасці рабочых паскорыўся. У пачатку XX ст. у прамысловасці Беларусі працавала 237 тыс. рабочых. На чыгунках колькасць рабочых дасягала 25 тыс. чалавек. Разам з іншымі сферамі народнай гаспадаркі агульная колькасць пастаянных наёмных работнікаў дасягала у той час 460 тыс. чалавек. Найбольш масавай сацыяльнай базай папаўнення прадстаўнікоў пралетарыяту было збяднелае сялянства, але з-за існаваўшай у той час рысы аседласці яўрэяў і адносна невялікіх магчымасцяў гарадской прамысловасці яно не магло знайсці працу на прадпрыемствах гарадоў і мястэчак Беларусі, а шукала найму на работу ў сельскай і лясной гаспадарцы, а таксама на транспарце і прамысловых прадпрыемствах, размешчаных у вёсках. Гарадскі пралетарыят на Беларусі найперш папаўняўся за кошт збяднелых мяшчан, рамеснікаў, гандляроў.