Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

Модуль 13 рэспубліка беларусь на сучасным этапе (1991 – 2002 гг.) Тэматычны план

  1. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Палітычныя працэсы ў сучаснай Беларусі.

  2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь і пошукі шляхоў выхаду з крызіснага становішча.

  3. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь.

  4. Развіццё адукацыі, навукі і культуры Беларусі на сучасным этапе

Уводзіны

Модуль прысвечаны характарыстыцы сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь пасля атрымання ёю дзяржаўнага суверэнітэту. У асобным раздзеле разглядаецца працэс абвяшчэння незалежнасці Беларусь. Трэба падкрэсліць, што для Беларусі апошняе дзесяцігоддзе адзначаецца надзвычай супярэчлівымі і неадназначнымі працэсамі ва ўсіх серах жыццядзейнасці. На жаль, нават на сённяшні дзень усеагульны крызіс, выкліканы распадам Савецкага Саюза, не пераадолены. Вывучэнне таго складанага шляху, якім ідзе сучасная Беларусь, дапаможа лепей пазнаць прычыны крызіснага стану і шляхі выхаду з яго.

1. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Палітычныя працэсы ў сучаснай Беларусі.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў "Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі". Дзяржаўны суверэнітэт сцвярджаўся ў імя вышэйшай мэты — свабоднага развіцця і дабрабыту, годнага жыцця кожнага грамадзяні-на рэспублікі на аснове забеспячэння правоў асобы у адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР і яе міжнароднымі абавязацельствамі. Вярхоўны Савет абвясціў суверэнітэт як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі у межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе зако-наў, незалежнасць рэспублікі у знешніх адносінах.

Адпаведна Дэкларацыі Беларусь — суверэнная дзяр-жава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларус-кай нацыяй яе неад'емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лесу. Грамадзяне Беларусі ўсіх нацыянальнасцяў складаюць оеларускі народ, які з'яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы.

Дэмакратызацыя грамадства выклікала да жыцця шмат палітычных арганізацый, партый, рухаў, саюзаў. У пачат-ку 90-х гг. на Беларусі было створана каля 60 грамадскіх аб'яднанняў рознага кірунку. Большасць з іх не мела трывалай сацыяльнай базы, не з'яўлялася стабільнымі фарміраваннямі са старанна распрацаванымі праграмамі. Амаль усе арганізацыі былі вельмі малалікаснымі. Але галоўнае заключаецца у тым, што стварэнне палітычных фарміраванняў на справе сцвярджала шлях грамадства да дэмакратыі, крах аднапартыйнай сістэмы на Беларусі.

Абвяшчэнне суверэнітэту Беларусі, як і суверэнітэту іншых рэспублік СССР, было пошукам новых формаў сувязяў паміж імі, спробай пераўтварэння нацыянальна-дзяржаўных адносін. У канцы 1990 і пачатку 1991 г. былі падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве у палітыцы, эканомі-цы, экалогіі, ахове здароўя, навуцы і тэхніцы, культуры і гандлі з РСФСР, дагаворы аб асновах адносін з Украінай і Казахстанам. Неабходнасць захавання сувязяў была пац-верджана у ходзе рэферэндума аб лесе Саюза ССР у сакавіку 1991 г. У БССР за захаванне Саюза ССР прага-ласавала 82,7 % насельніцтва.

Але надзея на прагрэс у гэтым напрамку была перак-рэслена путчам у жніўні 1991 г. Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (ДКНС) аб'явіў аб пераходзе у яго рукі ўсёй улады у СССР. Пасля правалу дзяржаўнага перавароту ДКНС 25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітыч-най і эканамічнай самастойнасці Беларусі. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі быў нададзены статус канстытуцыйнага закону.

Міністэрства ўнутраных спраў БССР і Камітэт дзяр­жаўнай бяспекі БССР з саюзна-рэспубліканскіх устаноў былі пераўтвораны у рэспубліканскія ўстановы. У сувязі з фак-тычным роспускам КПСС дзейнасць КПБ на тэрыторыі Беларусі была прыпынена, памяшканні ЦК КПБ, абкамаў, райкамаў і іншых партыйньгх устаноў апячатаны. Вярхоўны Савет прыняў рашэнне аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Падставай для прыпынення дзейнасці і забаро-ны КПБ стаў апублікаваны 21 жніўня 1991 г. Зварот ЦК Кампартыі Беларусі да камуністаў, усіх працоўньгх рэс­публікі. У ім не выказвалася прамой падтрымкі путчыстам, але фактычна прызнаваўся ДКНС і яго дзеянні.

19 верасня 1991 г. на сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі былі зацверджаны назва — Рэспубліка Беларусь, герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг. Пры зацвярджэнні дзяржаўнага герба і дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Бела­русь органы улады зыходзілі з традыцыі некалькіх ста-годдзяў нацыянальнай сімволікі. Гэтыя герб і сцяг заста-валіся дзяржаўнымі сімваламі Беларусі з 1991 да 1995 г., калі ў выніку рэферэндуму была ўведзена іншая дзяр-жаўная сімволіка — сцяг чырвона-зялёнага колеру з беларускім нацыянальным арнаментам на белым полі і новы герб.

8 снежня 1991 г., калі у рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У іх заяве было адзначана, што перагаворы аб падрыхтоўцы новага Саюзнага дагавора зайшлі у тупік, аб'ектыўны працэс выхаду рэспублік з саставу СССР і ўтварэння незалежных краін стаў рэальным фактам. Недальнабачная палітыка цэнтра прывяла да глыбокага эка-намічнага і палітычнага крызісу, развалу вытворчасці, катастрафічнага зніжэння жыццёвага ўзроўню ўсіх слаёў грамадства. Рост сацыяльнай напружанасці у многіх рэгіёнах былога СССР прывёў да міжнацыянальных канфліктаў са шматлікімі чалавечымі ахвярамі. Усведам-ляючы адказнасць перад сваімі народамі і сусветным згуртаваннем у практычным ажыццяўленні палітычных і эканамічных рэформаў, кіраўнікі дзяржаў заявілі аб ства­рэнні СНД. Садружнасць з'яўляецца адчыненай для далучэння ўсіх дзяржаў, раздзяляючых мэты і прынцыпы пагаднення. Афіцыйным месцам знаходжання каардына-цыйных органау Садружнасці быў вызначаны Мінск.

10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў пагадненне аб стварэнні СНД і прыняў ра-шэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г. 21 снежня у Алма-Аце незалежныя дзяржавы — Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расійская Федэрацыя, Таджыкістан, Туркменія, Узбекістан і Украіна — падпісалі Дэкларацыю аб утварэнні на роўных правах СНД, якая не з'яўляецца ні дзяржавай, ні дзяржаўнай структурай. СССР спыніў свае існаванне.

Беларуская дзяржава ўступіла у новы этап свайго развіцця. 3 пачатку 1992 г. пачало дзейнічаць Галоўнае ўпраўленне пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэс­публікі Беларусь, быў створаны Дзяржаўны мытны камітэт. У сакавіку 1992 г. у адпаведнасці с пастановай Вярхоўнага Савета "Аб стварэнні Узброеньгх Сіл Рэс­публікі Беларусь" пачало працу Міністэрства абароны рэспублікі. Усе часці і падраздзяленні былой Беларускай ваеннай акругі за выключэннем стратэгічных сіл СНД перайшлі пад кантроль Рэспублікі Беларусь. Беларусь заявіла аб гатоўнасці кіравацца раней падпісанымі міжна-роднымі пагадненнямі, ратыфікавала Дагавор СНУ-1, далучылася да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, заключыла з Расіяй Дагавор аб статусе стратэгічных ядзерных сіл на яе тэрыторыі. Падпісаныя пагадненні прадугледжваюць вывад да канца 1997 г. на тэрыторыю Расіі стратэгічных ракет і ядзерных боегаловак. Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь прадугледжвае яе статус як без'ядзернай, нейтральнай дзяржавы, якая валодае толькі абарончымі ўзброенымі сіламі.

Важнай падзеяй стала падрыхтоўка і прыняцце 15 сакавіка 1994 г. новай Канстытуцыі. Адпаведна Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакратычная і сацыяльна-прававая дзяржава. Найвышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы з'яўляецца чалавек, а адзінай крыніцай дзяржаўнай улады — народ.

Прыняцце Канстытуцыі было вельмі сур'ёзным крокам Беларусі на шляху да дэмакратычнага грамадства. Усе дэмакратыі з'яўляюцца сістэмамі, у якіх грамадзяне сва-бодна прымаюць палітычныя рашэнні ўладай болыпасці. Але ўлада большасці абавязкова павінна спалучацца з гарантыямі асабістых праў чалавека, якія у сваю чаргу служаць таму, каб абараняць правы меншасцяў. Найважнейшымі састаўляючымі дэмакратычнага грамадства з'яўляюцца суверэнітэт нацыі, кіраванне, заснаванае на згодзе з кіруемымі; улада большасці; правы меншасці; гарантью асноўных правоў чалавека; свабодныя і спра-вядлівыя выбары; роўнасць перад законам; адпаведны парадак судаводства; канстытуцыйныя абмежаванні ўрада; фамадскі, эканамічны і палітычны плюралізм; вартасці цярпімасці, прагматызму, супрацоўніцтва і кампрамісу.

Беларуская дзяржава грунтуецца на прынцыпе падзелу ўлад: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады з'яўляецца Прэзідэнт Рэс­публікі Беларусь. Размежаванне ўлад — адзін з важнейшых прынцыпаў існавання Рэспублікі Беларусь як права-вой дзяржавы. Без гэтага немагчыма дзеянне такіх агульнапрызнаных прынцыпаў, як верхавенства закона ва ўсіх сферах грамадскага жыцця; узаемная адказнасць дзяржа­вы і асобы, іншых удзельнікаў праваадносін; прыярытэт правоў і свабод асобы, іх ахова і абарона з боку дзяржавы; наяўнасць эфектыўных формаў нагляду і кантролю за захаваннем правоў грамадзян. Прэзідэнцкая форма дзяржаўнага кіравання прадуг­леджвае, што менавіта прэзідэнт фарміруе вышэйшы вы-канаўчы орган і нясе адказнасць за яго дзейнасць. Дзейнасць прэзідэнта рэгламентуецца Канстытуцыяй і законамі.

Першыя выбары прэзідэнта адбыліся ў чэрвені-ліпені 1994 г.Кандыдатамі на пасаду прэзідэнта былі вылучаны 6 чалавек: А. Дубко, В. Кебіч, А. Лукашэнка, В. Новікаў, З. Пазняк, С. Шушкевіч.

Пераможцам першага тура выбараў 19 чэрвеня стаў А. Лукашэнка, які набраў 45% галасоў. В. Кебіча, хаця ён і выйшаў у другі тур, падтрымала толькі 17,4% выбаршчыкаў. Кандыдаты апазіцыі З. Пазняк і С. Шушкевіч атрымалі 13% і адпаведна 10% галасоў. В. Новікаў атрымаў 5% галасоў. У наступным туры выбараў 10 ліпеня амаль 80% выбаршчыкаў першым прэзідэнтам Беларусі абралі А. Лукашэнку. Насель-ніцтва Беларусі выказалася за грамадскую справядлівасць, радыкальныя змены, якія ў ходзе выбарчай кампаніі абяцаў будучы прэзідэнт.

З мэтай забеспячэння эфектыўнасці дзяржаўнай палітыкі было праведзена рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. У пачатку 1995 г. стварылася падпарадкаваная прэзідэнту сквазная вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т. зв. “вертыкаль” – строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.

Аднак пераможаная на прэзідэнцкіх выбарах апазіцыя не адмовілася ад барацьбы за дзяржаўную ўладу. Рэванш яна меркавала ўзяць на парламенцкіх выбарах у маі 1995 года. У гэтых мэтах у лістападзе 1994 г. быў арганізаваны выбарчы блок апазіцыйных партый, у які, акрамя БНФ, увайшлі БСДГ, АДПБ, НДПБ і БСП.

Разам з выбарамі ў Вярхоўны Савет, прызначанымі на 14 мая 1995 г., у мэтах вырашэння некаторых спрэчных пытанняў, што ставіла палітычная апазіцыя і якія мелі прынцыповае значэнне для ўзаемнай дамоўленасці ў грамадстве, у адпаведнасці з перадвыбарнай платформай прэзідэнта быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум. 14 мая абраных было толькі 18 дэпутатаў, хаця ў галасаванні ўдзельнічалі 64,7% выбаршчыкаў. Дэпутацкі мандат прысвойваўся толькі тым кандыдатам, якія ў аднамандатных акругах набралі звыш 50% галасоў пры больш чым 50-працэнтнай прысутнасці выбаршчыкаў. Паколькі за кожны мандат змагалася некалькі, а ў некаторых акругах нават больш дзесяці кандыдатаў, вылучэнне пераможца аказалася складанай справай.

Затое рэферэндум, на які было вынесена 4 пытанні, завяршыўся вялікай перамогай Прэзідэнта. За адабрэнне пытання аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай прагаласавалі 83,3% прыняўшых удзел у галасаванні, за прапанову аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь – 75,1%. Дзеянні Прэзідэнта, накіраваныя на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй, адобрылі 83,3%. Згоду з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжвалі магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі, прагаласавала 77,7% грамадзян, прыняўшых удзел у галасаванні. Прэзідэнт атрымаў падтрымку большасці беларускага насельніцтва на далейшае правядзенне пачатай унутранай і знешняй палітыкі.

28 мая адбыўся другі тур выбараў у Вярхоўны Савет. Пасля двух тураў галасавання было абрана 119 дэпутатаў, галоўным чынам, у сельскіх акругах. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь парламент, які налічваў 260 дэпутатаў, мог пачаць работу пры ўкамплектаванні 2/3 дэпутацкіх месцаў.

У чэрвені 1995 г. Прэзідэнт падпісаў указ аб новай дзяржаўнай сімволіцы. Існуючы Вярхоўны Савет быў прызнаны нелігітымным. Ён не меў права прымаць новыя законы. Паўнамоцтвы парламента папярэдняга склікання скончыліся з моманту абвяшчэння новых выбараў.

На двух турах дапаўняльных выбараў, якія адбыліся 29 лістапада і 10 снежня 1995 г., было абрана 79 дэпутатаў, у большасці беспартыйных. У новым парламенце дэпутаты, якія называлі сябе незалежнымі, мелі 96 мандатаў. На першай сесіі 60 незалежных дэпутатаў стварылі фракцыю “згода” для падтрымкі Прэзідэнта. Выбраны Старшынёй Вярхоўнага Савета С. Шарэцкі, як і пераважная большасць парламента, пагаджаліся з асноўным напрамкам палітыкі Прэзідэнта, накіраваным на аднаўленне сувязяў з рэспублікамі былога Савецкага Саюза. Аднак канфлікт паміж парламентам і Прэзідэнтам нарастаў з кожным месяцам. Сярод часткі дэпутатаў думка аб адкліканні Прэзідэнта, хаця і выразна не фармулявалася, знаходзіла ўсё больш прыхільнікаў.

Да бунту супраць Прэзідэнта заахвочвалі дэпутатаў дэманстрацыі, што мелі месца вясной 1996 г., арганізаваныя апазіцыяй.

Прэзідэнт А. Лукашэнка і Урад РэспублікіБеларусь вызначылі палітычны курс, накіраваны на стварэнне сацыяльна арыентаванай эканомікі, забеспячэнне палітычнай стабільнасці і згоды ў грамадстве, паглыбленне інтэграцыі з Расіяй і іншымі дзяржавамі СНД, шматвектарнасць знешняй палітыкі рэспублікі, павышэнне дабрабыту народа, развіццё навукі, адукацыі і культуры. У чэрвені 1996 г. Прэзідэнт унёс у Вярхоўны Савет прапанову аб рэферэндуме наконт змен у Канстытуцыі – перанясенні нацыянальнага свята з 27 ліпеня (Дзень абвяшчэння суверэнітэту ў 1990 г.) на 3 ліпеня (Дзень вызвалення Мінска Чырвонай Арміяй у 1944г.), свабоднага абароту зямлі, адмены смяротнага пакарання, аб рэарганізацыі парламента, тэрміне паўнамоцтваў Кіраўніка дзяржавы.

Ва ўмовах абвостранай канфрактацыі ў грамадстве, спроб апазіцыі сарваць рэферэндум, а таксама няўдалай спробы правесці Вярхоўным Саветам 20 лістапада працэдуру імпічменту прэзідэнту адбыўся 24 лістапада 1996 г. другі рэспубліканскі рэферэндум. 3 7,4 млн. чалавек, якія мелі права ўдзельнічаць у рэферэндуме, галасавалі каля 6,2 млн. чалавек, ці 84,4%. За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), прагаласавалі каля 5,2 млн. чалавек, ці 70,45% грамадзян, унесенных у спісы для галасавання. Паказальна, што за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі дэпутацкімі фракцыямі камуністаў і аграрыяў, прагаласавалі толькі 582 тыс. чалавек, ці 7,93%. Яшчэ большая колькасць удзельнікаў галасавання – 88,18% (5,5 млн. чалавек) выказаліся за перанясенне Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня на 3 ліпеня. Грамадзяне Беларусі таксама выказаліся супраць свабоднага, без абмежаванняў куплі і продажу зямлі (5,2 млн. чалавек, ці 82,88%) і адмены смяротнай кары ў Рэспубліцы Беларусь (каля 5 млн. чалавек, ці 80,44%). Як бачна, палітычная апазіцыя пацярпела сакрушальнае паражэнне.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны двухпалатны парламент – Нацыянальны сход, які з гэтага часу складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў: выбіраюцца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г. Мінска і 8 чалавек прызначаюцца прэзідэнтам). Канстытуцыйны суд адмяніў свае ранейшыя пастановы, прызнаў, што рэферэндум быў праведзены ў адпаведнасці з Канстытуцыяй.

Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца Прэм’ер-міністр Урада, пашыраны правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў, зменены парадак прызначэння асоб на некаторыя дзяржаўныя пасады і вызваленне гэтых асоб ад пасад у адпаведнасці з Канстытуцыяй і заканадаўствам.

Дзяржавы Заходняй Еўропы не прызналі ні вынікаў рэферэндуму, ні створанага Нацыянальнага сходу. Доўгі час адзіным легальным прадстаўніцтвам Беларусі яны лічылі Вярхоўны Савет, колькасць дэпутатаў апошняга пастаянна скарачалася (першапачаткова 85 чалавек).

У Беларусі апазіцыя не мела рэальнага ўплыву на сітуацыю ў рэспубліцы. Сведчаннем падтрымкі ўрадавага курса з’явіліся новыя выбары Прэзідэнта, якія адбыліся 9 верасня 2001 г. Яны зноў прынеслі ўнушальную перамогу А. Лукашэнку. Ён атрымаў 75,65% галасоў выбаршчыкаў, у той час, калі галоўны сапернік У. Ганчарык атрымаў 15,65%, С. Гайдукевіч – 2,48% галасоў удзельнікаў выбараў. Свае галасы ў падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты аддалі 83,86% выбаршчыкаў, 2,2% былі прызнаны несапраўднымі.