- •Кафедра паліталогіі біп Сеткавы вучэбны курс
- •Інструктыўны блок
- •Модульны блок
- •Дапаможна-праверачны блок
- •Звесткі аб аўтарах
- •Тэматычны план заняткаў
- •Тэмы рэфератаў
- •Контррэфармацыя на Беларусі. Дзейнасць езуітаў
- •Біяграфічны нарыс т. Касцюшкі
- •Экзаменацыйныя пытанні
- •Спіс літаратуры Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Графік сустрэч з выкладчыкамі
- •Парадак кансультацый па электроннай пошце
- •Модуль 1 Станаўленне дзяржаўнасці і хрысціянскай цывілізацыі на тэрыторыі Беларусі
- •1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •2. Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях
- •Б) Тураўскае княства
- •В) княствы-дзяржавы на Панямонні
- •Уводзіны
- •1. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •3. Развіццё эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XIII – першай палове XVII стст.
- •(1569 Г. – першая палова XVII ст.)
- •2. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
- •3. Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.
- •Модуль 4 Рэлігія і культура на беларускіх землях у хііі – пачатку XVII ст. Кансалідацыя беларускай народнасці.
- •Уводзіны
- •1. Царква і рэлігія на беларускіх землях у XIII – пачатку XVII стст.
- •2. “Залаты век” старабеларускай культуры
- •3. Этнічныя працэсы на беларускіх землях у XIII – пачатку XVII стст.
- •Модуль 5 беларускія землі і Крызіс рэчы паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст.
- •1. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у XVIII ст.
- •5. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г. Пад кіраўніцтвам т. Касцюшкі
- •6. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у XVII-XVIII стст.
- •7. Культурнае развіццё беларускіх земляў: эпоха барока і Асветніцтва
- •Модуль 6 Нараджэнне індустрыяльнай цывілізацыі і пачатак мадэрнізацыі ў Еўропе. Яе ўплыў на палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі (каНеЦ XVIII — сярэдзіНа хіх ст.) тэматычны план
- •1. Палітыка Расійскай імперыі на далучаных землях Беларусі
- •2. Франка-руская вайна 1812 г. І Беларусь
- •4. Грамадскі рух у беларусі і палітыка царызму
- •Модуль 7 беларусь у перыяд станаўлення капіталістычнай эканомікі і буржуазнага грамадства (сярэдзіна XIX – пачаТак XX ст.) Тэматычны план
- •Уводзіны
- •1. Аграрная рэформа 1861 г. На Беларусі
- •2. Развіццё прамысловасці і гарадоў
- •3. Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. На Беларусі
- •4. Сталыпінская аграрная рэформа
- •Модуль 8
- •Тэматычны план
- •Уводзіны
- •2. Фарміраванне сучачнай беларускай нацыі
- •4. “Нашаніўскі перыяд” у развіцці Беларусі
- •Модуль 9
- •Тэматычны план
- •Уводзіны
- •Модуль 10 Беларусь у міжваенны час (1921-1939 гг.) Тэматычны план
- •Уводзіны
- •1. Узбуйненне бсср
- •2. Савецкая Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі
- •3. Бсср у перыяд усталявання таталітарнага рэжыму
- •4. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.)
- •5. Культура беларускага народа ў міжваенны час
- •Модуль 11 беларусь у гады другой сусветнай вайны (1939-1945 гг.) Тэматычны план
- •3. Фашысцкі Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
- •4. Партызанская і падпольная барацьба ў беларусі.
- •5. Аперацыя “Багратыён”. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •Модуль 12
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння
- •Сусветных супердзяржаў (1945 – 1991 гг.)
- •Тэматычны план
- •Уводзіны
- •1. Грамадска-палітычнае жыццё ў пасляваенны перыяд
- •2. Сацыянальна-эканамічнае развіццё бсср у другой палове 40-х – 80-х гг. Хх ст.
- •3. Бсср у сістэме міжнародных адносін
- •4. Развіццё Адукацыі, навукі і культуры ў Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Модуль 13 рэспубліка беларусь на сучасным этапе (1991 – 2002 гг.) Тэматычны план
- •Уводзіны
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь і пошукі шляхоў выхаду з крызіснага становішча.
- •3. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь
- •4. Развіццё Адукацыі, навукі і Культуры Беларусі на сучасным этапе
- •Гласарый
- •1. Запоўніце пропускі ў наступных лагічных ланцужках
- •2. Правільна суаднясіце імёны князёў і гады іх княжання
- •Сярод пералічаных тэрмінаў выберы неабходны і дапоўні схемы
- •Пранікненне на тэрыторыю Беларусі індаеўрапейцаў
- •Галоўныя заняткі
- •Галоўныя заняткі
- •1. Правільна суаднясіце з дапамогай адпаведных лічбаў і літар тэрміны і даты ў левым і правым слупку
- •2. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •1. Знайдзі адпаведныя значэнні лічбавым абазначэнням
- •Запоўніце схему
- •2. Размясціце падзеі ў правільнай храналагічнай паслядоўнасці, гэта значыць так, як яны адбываліся ў гісторыі
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым слупку і іх азначэнні ў правым
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •1. Запоўні пропускі ў лагічным ланцужку
- •1. Правільна дапоўніце табліцу
- •1. Правільна суаднясіце назвы гарадоў у левым слупку і даты першых звестак аб гэтых гарадах у летапісных крыніцах у правым
- •2. Дапоўніце сказы:
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым слупку і іх азначэнні ў правым
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Сярод пералічаных функцый вызначыце функцыі князя і веча
- •2. Суаднясіце правільна даты і падзеі
- •1. Вызначце імёны князеў, зыходзячы з іх кароткай аўтабіяграфічнай характарыстыкі
- •2. Правільна суаднясіце значэнні левага і правага слупкоў
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя падзеі і даты калі яны адбываліся
- •2. Вызначце правільную паслядоўнасць засялення тэрыторыі Беларусі
- •1. Правільна суаднясіце імёны і назвы
- •2. Правільна суаднясіце даты і гістарычныя падзеі
- •1. Правільна суаднясіце імены культурных дзячаў з характарыстыкай іх дзейнасці
- •2. Дапішыце пропускі ў тэксце
- •2. Запоўніце пропуск у лагічным ланцужку
- •3. Час першага з’яўлення людзей на тэрыторыі Беларусі
- •1. Па прыведзеных апісаннях вызначце, аб якіх культурных дзеячах ідзе гаворка
- •2. Правільна суаднясіце значэнні двух слупкоў
- •1. Запоўніце табліцу
- •3. Абазначце, які тып земляробства з’яўляецца найбольш старажытным
- •4. Абазначце, які з пералічаных прыродных выкапняў звязаны з дзейнасцю на тэрыторыі Беларусі першабытных шахцёраў:
- •Ключы (да блока I)
- •Вялікае княства Літоўскае. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •1. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •2. Размясціце ў храналагічнай паслядоўнасці падзеі
- •1. Запоўніце схему
- •2. Правільна суаднясіце даты і падзеі, якія іх характэрызуюць
- •1. Правільна суаднясіце з іменем вялікага князя літоўскага найбольш важныя падзеі і вынікі іх дзейнасці (выкарыстать усе падсказкі)
- •2. Правільна суаднясіце прозвішчы магнацкіх родаў і месцы, дзе былі пабудаваны іх рэзідэнцыі (палацава-замкавыя комплексы):
- •1. Запоўніце пропускі ў схеме
- •2. Запоўніце схему, выбраўшы неабходнае
- •1. Запоўніце схему
- •2. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым і азначэнні ў правым слупках
- •1. Правільна суаднясіце даты і гістарычныя падзеі
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Звяжыце паміж сабой назву гістарычных падзей, калі яны адбываліся і імёны дзеячоў, якія прымалі ў ей удзел (магчымы паўторы)
- •2. Правільна суаднясіце значэнні двух слупкоў.
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Закончыце наступныя сказы
- •1. Запоўніце схему Лівонская вайна
- •1. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •2. Запоўніце схему
- •1. Дапоўніце належным чынам два цэнтральныя паняцці
- •2. Правільна суаднясіце тэрміны у левым і іх азначэнні ў правым слупках
- •1. Запоўніце схему і дапоўніце сказы
- •2. Правільна звяжыце паміж сабой назву юрыдычнага дакумента год, калі ён быў прыняты і яго кароткую анатацыю
- •1. Правільна звяжыце паміж сабой назву заканадаўчага акта, даты, калі ен быў прыняты, і асноўныя пытанні, якія ў ім разглядаліся (магчымы паўторы)
- •2. Запоўніце пропускі ў схеме
- •1. Правільна суаднясіце суаднясіцк значэнні першага і другога слупкоў
- •2. Знайдзіце адпаведныя значэнні двум гістарычным падзеям (магчымы паўторы)
- •1. Запоўніце схему
- •Суаднясіце паняцце з яго азначэннем
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым і іх азначэнні у правым слупках
- •2. Правільна суаднясіце даты і падзеі якія іх характэрызуюць
- •1. На стужцы часу адзначце даты, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы запрыгоньвання сялян
- •2. Правільна суаднясіце імены грамадскіх і палітычных дзеячаў вкл і Польшчы з іх кароткіммі аўтабіяграфічнымі звесткамі
- •1. Запоўніце пропускі ў тэксце Аграрная рэформа сярэдзіны xyi у вкл
- •2. Запоўніце правільна схему (укажыце дату і назву нарматыўнага дакумента)
- •1. Правільна суаднясіце даты і падзеі
- •2. Дапоўніце тэкст
- •1. Правільна суаднясіце імены дзеячоў культур, з назвай іх твораў і кароткой аўтабіяграфічнай характарыстыкай аўтара.
- •2. Правільна суаднясіце саманазвы жыхароў Беларусі на рубяжы xyi – xyii ст. З тэрыторыяй, дзе яны пражывалі
- •1. Правільна звяжыце паміж сабой назву гістарычнай падзеі, год, калі яна адбывалася і яе кароткую характарыстыку
- •2. Правільна суаднясіце назвы мануфактурных вырабаў і месца, дзе яны вырабляліся
- •1. Дапоўніце сказы
- •2. Вызначыце аб якіх гістарычных падзеях і паняццях ідзе гаворка
- •1. Правільна запоўніце пропускі ў тэксце
- •2. Правільна суаднясіце імёны дзеячаў культуры і назвы іх твораў
- •1. Рашыце міні крыжаслоў
- •1. Запоўніце схему, выбраўшы неабходны варыянт адказу і вызначце эвалюцыю манархіі ў вкл (правільна дапішыце патрэбныя словы)
- •2. Дапішыце сказы
- •Ключы (да блока II)
- •Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Правільна суаднясіце прозвішчы дзеячоў культуры і гарады, дзе яны працавалі
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя падзеі з адпаведнымі датамі
- •1. Запоўніце прапушчанныя элементы “лагічных ланцужкоў”
- •2. Дапоўніце сказы і правільна запоўніце схему (вызначце, якія дзяржавы ўваходзілі ў два палітычныя блокі).
- •1. Запоўніце табліцу, зыходзячы з прапанаваных варыянтаў адказу
- •2. Запоўніце схему
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі, якія іх характарызуюць
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Правільна дапоўніце сказы
- •2. Правільна суаднясіце даты і гістарычныя падзеі
- •1. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •2. Запоўніце схему
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым і іх азначэнні ў правым слупках
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •1. Дапоўніце схему
- •2. Сярод пералічаных тэрмінаў выберыце тыя, якія маюць дачыненне да буржуазных рэформ 60-70-ых гадоў у Расіі і Беларусі.
- •1. Звяжыце паміж сабой год і гістарычныя падзеі
- •2. Дапоўніце схему
- •1. Вызначыце аб якім культурным дзеячы ідзе гаворка
- •2. Звяжыце паміж сабой назву гістарычнай падзеі і дату калі яна адбывалася
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым слупку і іх азначэнні ў правым
- •2. Суаднясіце паміж сабой назву гістарычнай падзеі і дату, калі яна адбывалася
- •1. Выберыце правільны варыянт адказу
- •2.Правільна суаднясіце сапраўдныя прозвішчы дзеячоў культуры і іх псеўданімы
- •1. Суаднясіце правільна паміж сабой дату і гістарычную падзею часоў паўстання 1863 г.
- •2. Правільна суаднясіце паняцці паміж двумя галоўнымі
- •1. Правільна суаднясіце назву народніцкіх арганізацый, месца іх дзейнасці і кароткую характарыстыку (магчымы паўторы).
- •2. Правільна суаднясіце даты і падзеі, якія іх характарызыюць
- •1. Запоўніце пропускі ў тэксце і правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі, звязаныя з працэсам станаўлення нацыі, які праявіўся ў развіцці нацыянальнага руху на Беларусі
- •2. Суаднясіце назвы паўлегальных і тайных арганізацый моладзі з назвамі гарадоў, дзе яны дзейнічалі.
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Правільна звяжыце імёны грамадскіх дзеячаў і іх характарыстыку
- •1. Запоўніце схему
- •17 Кастрычніка 1905 г.
- •2. Правільна суаднясіце імены гістарычных дзеячоў з іх невялікім жыццянарысам
- •1. Запоўніце схему
- •2. Правільна суаднясіце прозвішчы даследчыкаў быту і культуры Беларусі з кароткімі звесткамі з іх біяграфіі і даследчай дзейнасці
- •1. Выберыце правільны варыянт адказу, дапоўніце сказ
- •2. Правільна звяжыце паміж сабой даты і падзеі, якія іх характарызуюць
- •1. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •2. Правільна звяжыце паміж сабой даты і гістарычныя падзеі
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Правільна запоўніце схему (выберыце адпаведную арганізацыю, у адносінах да даты заснавання і інфармацыю, якая характэрызуе дадзеную арганізацыю).
- •25 Сакавіка 1917 г. (р. Скірмунт)
- •2. Правільна суаднясіце імёны народавольцаў (выхадцаў з Беларусі) і назвы арганізацый, у працы якіх яны ўдзельнічалі
- •1. Вызначце, аб якім гістарычным паняцці ідзе гаворка
- •2. Дапоўніце неабходнымі варыянтамі 3 асноўныя накірункі ў духоўным жыцці, літаратуры і мастацтве.
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •Ключы (да блока III)
- •Беларусь 1917-2000 гг.
- •1. Расстаўце падзеі згодна з іх храналогіяй
- •25 Кастрычніка 1917 г
- •30 Кастрычніка 1917 г.
- •2. У сувязі з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай на Беларусі ў лютым 1938 г. Уводзілася дзяленне тэрыторыі Беларусі на:
- •3. Аўтар цэнтральнай фігуры комплексу Хатынь
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Расстаўце падзеі ў правільнай храналагічнай паслядоўнасці
- •3. Пачатак дзейнасці Беларускага штаба партызанскага руху (бшпр)
- •1. Правільна запоўніце табліцу Этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці
- •Этапы дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання бсср
- •Беларусізацыя
- •2. Стварэнне снд
- •3. Скульптурны помнік м. Шагалу пабудаваны
- •1. Правільна суаднясіце прозвішчы дзеячоў культуры з іх кароткімі аўтабіяграфічнымі звесткамі
- •6. Старшыня Аблвыкамзаха са студзеня 1918 г.
- •1. Правільна дапоўніце схему, выбраўшы правільны варыянт адказу
- •Народная гаспадарка бсср у 1945-1950 гг.
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср ў другой палове 50-ых – першай палове 80-ых гг.
- •27 Ліпеня 1990 г.
- •19 Верасня 1991 г.
- •6. Узначальваў некалькі дыверсійных груп, якія паралізавалі работу Аршанскага чыгуначнага вузла ў 1942 г.
- •7. Акружэнне войскамі 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх франтоў 105-тыс. Групіроўкі нямецкіх войскаў атрымала назву:
- •1. Расшыфруйце абрэвіятуры асноўных палітычных партый на Беларусі, створанных пасля пачатку перабудовы
- •2. Пачатак другой сусветнай вайны прыпадае
- •3. У вызваленні Беларусі (1944 г.) прымаў удзел 2-гі Беларускі фронт. Яго камандуючы:
- •4. Тэрыторыя бсср на 1 студзеня 1919 г. Састаўляла:
- •Ключы (да блока iy)
- •Модуль 2
- •Модуль 3
- •Модуль 4
- •Модуль 5
- •Модуль 6
- •Модуль 7
- •Модуль 8
- •Модуль 9
- •Модуль 10
- •Модуль 11
- •Модуль 12
- •Модуль 13
Модуль 8
Барацьба за нацыянальнае адраджэнне. Пачатак беларускага нацыянальнага руху (другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст.)
Тэматычны план
Вызваленчае паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага
Фарміраванне сучаcнай беларускай нацыі
Культурнае развіццё Беларусі ў 60—90-я гг. XIX ст.
“Нашаніўскі перыяд” развіцця Беларусі.
Уводзіны
У модулі робіцца характарыстыка працэсу фарміравання беларускай нацыі, а таксама развіцця культуры на беларускіх землях. Акцэнт робіцца на дасягненнях беларускай літаратуры, ідэйным цэнтрам якой на пачатку ХХ ст. зрабілася газета “Наша ніва”. Пры гэтым важнае месца адводзіцца аналізу вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага як першага праяўлення ўзброенай барацьбы беларускага народа за нацыяльнае вызваленне і адраджэнне.
1. Вызваленчае паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага
Пачатак 1863 г. азнаменаваўся новым пад’ёмам сялянскага руху ў Беларусі, які быў выкліканы надзеямі былых памешчыцкіх сялян атрымаць "настоящую волю" у сувязі з пераводам іх у становішча часоваабавязаных. Гэга супала па часе з нацыянальна-вызваленчым паўстаннем, якое ў 1863 г. ахапіла ўсю Польшчу.
Напярэдадні паўстання тут аформілася два крылы, за якімі замацаваліся назвы "белыя і "чырвоныя". "Белыя" (партыя землеўладальніцкай шляхты і буржуазіі) хацелі дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г., гэга значыць з уключэннем у яе склад Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны, выкарыстоўваючы націск захаднееўрапейскіх дзяржаў на Пецярбург. "Чырвоныя" ўяўлялі сабой разнастайны ў сацыяльных і палітычных адносінах блок, у які ўваходзілі дробная і беззямельная шляхта, інтэлігенцыя, гарадскія нізы, студэнцтва і часткова сялянства. Барацьбу за незалежнасць яны звязвалі з вырашэннем аграрнага пытання. Аднак па метадзе іх вырашэння "чырвоныя" дзяліліся на "правых" — памяркоўных і "левых"— прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. "Правыя" ў рашэнні сваей палітычнай праграмы адводзілі вядучую ролю шляхце. Ас-церагаючыся сялянскага паўстання, яны выступалі за надзяленне сялян зямлёй за кошт канфіскацыі яе часткі ў памеш-чыкау з адпаведнай грашовай кампенсацыяй .
"Левыя", прызнаючы права на нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў, залог поспеху нацыянальна-вызваленчай барацьбы бачылі ў саюзе з рэ-валюцыйнымі сіламі Расіі. Для кіраўніцтва паўстаннем "чырвонымі" вясной 1862 г. у Варшаве быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК).
Падобныя палітычныя пльші існавалі у Беларусі і Літве. Так, у Вільні летам 1862 г. з мэтай падрыхтоўкі паўстання ўтварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), які фармальна бьгў падначалены ЦНК. У ЛПК ўваходзілі прадстаўнікі як "чырвоных", так і "белых". "Левую" частку паўстанцаў у Беларусі ўзначальваў Кастусь Каліноўскі (1838 — 1864). Ён быў выхадцам з сям’і збяднелага шляхціца Гродзенскай губерні, скончыў Пецярбургскі універсітэт, з’яўляўся актыўным членам тайнага гуртка выдатнага польскага рэвалюцьганера С.Серакоўскага. Разам з В.Урублеўскім і Ф.Ражанскім К.Каліноўскі у 1862-1863 гг. выдаваў на беларускай мове газету "Мужыцкая праўда" (усяго выйшла 7 нумароў), пранікнутую рэвалюцыйна-дэмакратычнымі ідэямі. Газета растлумачвала сяля-нам прыгонніцкі характар рэформы, заклікала іх не верыць цару і разам "з мужыкамі з-пад Варшавы ... і ўсёй Расіі" са зброяй у руках ісці здабываць "сапраўдную волю і зямлю". Разам з тым газета заклікала сялян вярнуцца у грэка-каталіцкую (уніяцкую) веру, якая была скасавана на Полацкім царкоўным саборы ў лютым 1839 г.
У ходзе паўстання, якое пачалося ў Варшаве ў ноч на 23 студзеня, ЛПК прыняў праграму, якую раней абвясціў ЦНК. Гэга праграма прадугледжвала раўнапраўе грамадзян неза-лежна ад саслоўя, нацыянальнасці і веравызнання.перада-вала у поўную ўласнасць сялян надзелы, якія знаходзіліся у іх карыстанні, адмяняла іх феадальныя павіннасці. Разам з тым яна захавала памешчыцкае землеўладанне і выкуп зямлі, якая пераходзіла сялянам. Беззямельныя сяляне, удзельнікі паўстання, павінны былі атрымаць па 3 моргі зямлі. Пасваім сацыяльна-эканамічным характары гэга была буржуазная праграма, якая адказвала інтарэсам "чырвоных".
1 лютага 1863 г. ЛПК, які ўзначальваў К.Каліноўскі, звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняцца на ўзброеную барацьбу. Першыя паўстанцкія атрады былі створаны на тэрыторыі заходніх паветаў Беларусі у канцы студзеня, а на астатняй тэрыторыі Беларусі — у сакавіку-красавіку. Яны фарміраваліся з дробнай шляхты, афіцэраў, рамеснікаў, студэнтаў, гімназістаў старэйшых класаў, сялян. Атрады паўстанцаў імкнуліся прыцягнуць да паўстання як можна больш сялян, спрабавалі рэалізаваць аграрную праграму. Кіраўнікі паўстання, асабіста К. Каліноўскі, мелі камер распаўсюдзіць паўстанне на прыбалтыйскія і рускія губерні. Для гэтага прадугледжвалася стварэнне новых атрадаў
Баючыся актывізацыі дзеянняў паўстанцаў і уплыву на сялян К. Каліноўскага, "белыя" захапілі кіраўніцтва паўстаннем у свае рукі. У сакавіку 1863 г. па ўказанні ЦНК быў створаны "Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы" узамен распушчанага ЛПК. У склад мясцовых рэвалюцыйных арганізацый былі ўведзены прыхільнікі "белых". Каб не ўносіць раскол у рады паўстанцаў, К. Каліноўскі вымушаны быў падпарадкавацца. У маі паўстанне у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях было падаўлена. Цэнтрам паўстанцкага руху на Беларусі становіцца Гродзенская губерня, куды ў красавіку 1863 г. у якасці ваяводскага камісара прыязджае К. Каліноўскі.
У Беларусь і Літву царскім урадам былі кінуты буйныя сілы для падаўлення паўстання. У маі 1863 г. генерал-губернатарам з неабмежаванымі паўнамоцтвамі быў назначаны М. М. Мураўёў, які атрымаў ад сучаснікаў прозвішча "вешацель" за бязлітасную расправу з удзельнікамі руху. Тады ж для заспакаення сялян Беларусі і Літвы ўказамі Аляксандра II ад 1 сакавіка и 2 лістапада 1863 г. былі адменены часоваабавязаныя адносіны, ўведзены абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў, прадугледжана неадкладнае вяртанне сялянскіх адрэзкаў, а таксама змяншэнне выкупных плаця-жоў на 20 %. У касгрычніку 1863 г. М. М. Мураўёў падпісаў загад аб надзяленні сялян, якія былі абеззямелены ў 1846 — 1856 гг., 3 дзесяцінамі зямлі, гаспадарам, якіх памешчыкі пазбавілі зямлі пасля 1857 г., надзелы вярталіся цалкам. М. Мураўёў абавязаў таксама сельскія таварыствы наглядаць за мясцовай шляхтай, арганізаваў сялянскія каравулы, якія павінны былі весці барацьбу з паўстанцамі, разгарнуў шырокую антыпаўстанцкую і антыпольскую агітацыю.
Гэтыя меры, а таксама нерашучая аграрная палітыка ЦНК у значнай ступені скарацілі геаграфію сялянскага руху. Асноўнай маса сялян Беларусі не прымала ўдзелу ў паўстанні (сярод. паўстанцаў сяляне складалі не больш 18 %). Такім чынам тактыка "левых", якія разлічвалі на пашырэнне сялянскага руху, не спраўдзілася. Акрамя таго, кіраўнікі літоўска-беларускага "Аддзела", асцерагаючыся рэпрэсій, пакідалі свае пасады. Панічны настрой сярод “белых" у Вільні быў абумоўлены і стратай імі веры ў дапамогу з боку Англіі і Францыі, урады якіх, нягледзячы на адкрытае спачуванне заходнееўрапейскай дэмакратыі, нічога не зрабілі для падтрымкі паўстання.
У чэрвені 1863 г. кіраўніцтва паўстаннем зноў перайшло у рукі "чырвоных". Прыхільнікамі Каліноўскага быў створаны падпольны ўрад "Літоўска-Беларускі чырвоны жонд". Новае кіраўніцтва рабіла перамены ў мясцовых арганізацыях, выкрывала паклёп урада на паўстанне як на справу памешчыкаў вярнуць прыгоннае права, імкнулася аднавіць страчаныя сувязі з рэвалюцыйнай арганізацыяй "Зямля і воля". Аднак ажывіць паўстанне ўжо не ўдалося. Мясцовае дваранства канчаткова адышло ад руху, прыняўшы ўдзел ў кампаніі "вернападданніцкіх адрасоў" імператару Аляксандру II. 28 жніўня 1863 г. Польскі нацыянальны ўрад аддаў загад аб спыненні ваенных дзеянняў. Узброеная барацьба ў Беларусі спынілася восенню 1863 г., а летам 1864 г. была ліквідавана апошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудкім павеце. Паўстанне было падаўлена. У студзені 1864 г. К. Каліноўскі быў арыштаваны. Знаходзячыся у турме, мужны рэвалюцыянер звярнуўся да народа з "Лістом з-пад вісельні", у якім заклікаў працягваць барацьбу. 22 сакавіка 1864 г. К. Каліноўскі быў павешаны ў Вільні.
Удзельнікі паўстання падвергліся бязлітасным рэпрэсіям, былі разбураны іх сядзібы, маёмасць канфіскавана. Маёнткі памешчыкаў, удзельнікаў паўстання, забіраліся ў казну і на льготных умовах прадаваліся выхадцам з цэнтральных губерняў. Землеўладальнікам "польскага паходжання" забаранялася купляць на Беларусі зямлю, сялянам-каталікам норма зямлі на гаспадарку абмяжоўвалася 60 дзесяцінамі. За ўдзел у паўстанні каталіцкіх святароў касцёлы зачыняліся або пераўтвараліся ў праваслаўныя цэр-квы. За падтрымку паўстання студэнтамі ўлады закрыл! Горы-Горацкі земляробчы інстытут, скарацілі колькасць сярэдніх навучальных устаноў. Настаўнікі і іншыя катэгорыі мясцовай інтэлігенцыі (медыцынскія работнікі, землямеры) былі пераведзены на службу у цэнтральныя губерніі і заменены новымі, якім ўрад давяраў рэалізацыю сваей палітьпсі. Мэтай яе стала русіфікацыя края. У навучальных і грамадскіх установах была ўведзена руская мова як абавязковая, забаронена выкладанне польская мовы, зачынены польскія бібліятэкі. У Беларусі і Літве 128 паўстанцаў былі пакараны смерцю, больш за 850 чалавек сасланы на катаргу, каля 12,5 тыс. чалавек выселены, у тым ліку 500 — на пасяленне ў Сібір. Паўстанне 1863 г. было накіравана супраць самадзяржаўя, рэшткаў прыгоннага права, супраць нацыянальнага прыгнёту і саслоўнай няроўнасці. Яно прымусіла царскі ўрад пайсці на больш выгадныя ўмовы правядзення сялянскай рэформы ў Беларусі і Літве. Паўстанне аказала вялікі ўплыў на ажыўленне рэвалюцыйнага руху у Расіі і Заходняй Еўропе, садзейнічала абуджэнню беларускага нацыянальнага руху. Разам з тым паўстанне мела і адмоўныя вынікі. Яно змяніла і надоўга затрымала ў Беларусі правядзенне прагрэсіўных буржуазных рэформаў 60—70-х гг. Так, земская рэформа не праводзілася ўвогуле, судовая, цэнзурная і гарадская былі праведзены са значным спазненнем і істотнымі адступленнямі ад агульнарасійскіх прынцыпаў.