Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

2. Запоўніце пропускі ў тэксце

Час першага з’яўлення людзей на тэрыторыі Беларусі датуецца _______________ т. да н.э. Пасля адыходу апошняга ледавіка адбылося пацяпленне. Першабытныя людзі паступова сталі займацца індывідуальным паляваннем.

Пачынаючы прыкладна з 5 т. да н.э. зараджаюцца _________________ і _______________.

Матэрыялам для вырабу прылад працы стаў ______________________ . Яго здабывалі ў шахтах – вертыкальных калодзежах глыбінёй 3-5 м., якія знойдзены археолагамі каля пасёлка _____________________________________ Ваўкавыцкага раёна.

Першым вядомым калектывам людзей стаў першабытны чалавечы статак. Верагодна, што краманьёнцы жылі ўжо ____________________________________ (аб’яднанні 50-80 кроўных родзічаў, начале з выбранным старэйшым).

1-14

1. Сярод пералічаных функцый вызначыце функцыі князя і веча

Функцыі (абавязкі) князя і веча (IX-XIII ст.)

Прызначала

Князь

Веча

?

1 ?

2 ?

3 ?

4 ?

1 ?

2 ?

а) збор даніны з насельніцтва;

б) вырашэнне найбольш важных грамадскіх і дзяржаўных спраў;

в) ажыццяўленне суда;

г) клопат аб гараджанах;

д) заключэнне дагавораў з іншымі гарадамі і дзяржавамі;

е) арганізацыя войска і камандаванне ім.

2. Суаднясіце правільна даты і падзеі

1. 862 г.

А. Летапіснае ўпамінанне аб дзеяннях наўгародскага князя Рурыка. Рурык раздаваў сваім прыбліжаным гарады (у тым ліку і Полацк) з правам збору даніны.

2. IX-X ст.ст.

Б. Узнікненне першых гарадоў усходніх славян

3. ХІІ ст.

В. Драбленне Полацкай зямлі на асобыя вотчыны: Мінск і інш. гарады замацавалі за сабой Глебавічы, Друцк – Барысавічы, Віцебск – Васількавічы і г.д.

1-15

1. Вызначце імёны князеў, зыходзячы з іх кароткай аўтабіяграфічнай характарыстыкі

  1. Варажскі князь, закліканы ў 862 г. наўгародцамі на княжанне, роданачальнік старажытнай рускай княжацкай дынастыі Рурыкавічаў

  2. Старажытнарускі князь. Паходжання з варагаў. Падпарадкаваў сабе радзімічаў, дрыгавічоў, крывічоў. У 882 г. аб’яднаў наўгародскую і кіеўскую землі, што з’явілася пачаткам гісторыі Старажытнай Русі

  3. Першы гістарычна вядомы полацкі князь. Веў барацьбу супраць князя Уладзіміра Святаславіча. Пасля узяцця Полацка Уладзімірам забілі разам са сваёй жонкай і 2 сынамі.

  4. Першы мінскі князь (1104–1119), сын Усяслава.

  5. Сын полацкага князя Ізяслава, князь Полацкі з 1003 г. Падчас барацьбы з кіеўскім князем Яраславам атрымаў гарады Віцебск, Ўсвяты, волакі, якія злучалі Зах. Дзвіну з Дняпром. Пашырыў свае ўладанні на паўночны захад, заснаваў г. Браслаў.

  6. Князь полацкі з 1044 г. Змагаўся з кіеўскім князем за самастойнасць і незалежнасць Полацкага княства

а) Глеб, б) Усяслаў (1028-1101), в) Брачыслаў (? – 1044); г) Рагвалод, д) Рурык, е) Алег