Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

3. Развіццё эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XIII – першай палове XVII стст.

Аснову эканамічнага развіцця беларускіх зямель у другой палове XIII — першай палове XVII ст. складала сельская гаспадарка, з якой былі цесна звязаны рамяство і промыслы. Галоўнымі галінамі сельскай гаспадаркі з’яўляліся земляробства і жывёлагадоўля.

Права ўласнасці на зямлю ў феадальную эпоху манапольна належала класу феадалаў. Буйнейшым феадалам была дзяржава, якая мела ва ўласнасці вялікія зямельныя абшары. Значнай колькасцю фондаў так званых гаспадарскіх зямель валодаў вялікі князь. Усе больш зямельных угоддзяў з рук манарха пападала ва ўласнасць шляхты. У сярэдзіне XVI ст. колькасць шляхты, якая мела землі на Беларусі, складала каля 162 тыс. чалавек (9 % усяго насельніцтва). Валодалі маёнткамі на беларускіх землях царкоўныя ўстановы ды іерархіі.

У XIV — першай палове XV ст. панская гаспадарка насіла натуральны характар, задавальняючы неабходныя патрэбы землеўласнікаў. Але ўжо з другой паловы XV ст. усе больш характэрным для гаспадарання становіцца паглыбленне грамадскага падзелу працы. Самае яскравае сведчанне гэтага — хуткі рост колькасці гарадоў і мястэчак — цэнтраў рамяства і гандлю. У сувязі з гэтым далейшае пашырэнне атрымаў унутраны рынак, дзе збываліся прадукты сельскай гаспадаркі і купляліся неабходныя рамесныя вырабы. Павелічэнне попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю ў краінах Заходняй Еўропы садзейнічала і пашырэнню знешняга гандлю. Усе большыя прыбыткі даваў феадалам гандаль збожжам. Каб павялічыць колькасць панскай ворнай зямлі, трэба было прымушаць сялян працаваць на ей. Гэта выклікала неабходнасць карэнным чынам перабудоўваць панскую гаспадарку. На змену ранейшаму панскаму двару, гаспадарка якога забяспечвала толькі унутраныя патрэбы землеўласніка, прыйшоў фальварак, які арыентавауся галоўным чынам на рынак. Вытворчасць у такой гаспадарцы была заснавана на працы не нявольнай чэлядзі, а селяніна-паншчынніка.

Рэарганізацыя панскай гаспадаркі паступова набірала тэмпы. На працягу XV ст. спарадычна з’яўляюцца фальваркі, з пачатку ж XVI ст. усе большае значэнне набываюць двары з панскай ворнай зямлёй. Панямонне і Падзвінне — рэгіёны сплаўных рэк з развітымі знешнімі гандлёвымі сувязямі — сталі тэрыторыяй, дзе ўпершыню сустракаецца панская гаспадарка — фальварак. Да сярэдзіны XVI ст. на той частцы тэрыторыі Беларусі, якая была звязана сплаўнымі рэкамі Буг, Неман і Дзвіна, дзе знаходзіліся буйныя гандлёвыя цэнтры, і якая не пад-вяргалася пастаянным ваенным разбурэнням, фальварак стаў асноўнай формай арганізацыі гаспадаркі феадалаў.

"Устава на валокі" 1557 г. з’яўляецца дакументам, які не распачынаў рэформу, а ужо падсумоўваў пэўны вопыт фальварачнага гаспадарання. Паводле "Уставы" зямля наразалася на валокі (21,36 га). Часцей за ўсё сялянская сям’я не магла ўзяць сабе цэлую валоку, каб выконваць вызначаныя павін-насці. Тады дазвалялася дзвюм — тром сем'ям браць валоку і несці з яе павіннасці. Фальварак ствараўся на лепшых землях, якія адразаліся ад сялянскіх надзелаў, з разлікам на апрацоўку адной фальваркавай валокі — 7. сялянскіх валок. У канцы XVI ст. аднавалочны надзел у сялянскай сям’і быў параўнаўча рэдкай з’явай. У тэты час з 4293 гаспадарак у васьмі паветах Беларусі 1526 (34,9 %) размяшчаліся на плошчы у адну ці болей валок.

Эканамічная эвалюцыя панскай гаспадаркі выклікала істотныя змены у становішчы сялянскіх мае. Развіццё фальварачна-паншчыннай сістэмы паскарала прымацаванне сялян да зямлі. Дзяржава рэагавала на патрэбы пануючага класа, задавальняючы заканадаўчымі нормамі імкненне феадалаў павялічваць колькасць прыгонных. Аб гэтым сведчаць прывілей 1447 г., які паклаў пачатак юрьщычнага запрыгоньвання сялянства, Статуты Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг., апошні з якіх завяршаў гэты працэс. Раней існаваўшыя катэгорыі сялян ("чэлядзь нявольная", "людзі пахожыя", "непахожыя") паступова ператварыліся ў прыгоннае сялянства.

Па формах рэнты сяляне падраздзяляліся на наступныя асноўныя катэгорыі: "даннікі", "цяглыя", "чыншавыя". Да канца XV ст., у час панавання натуральнай гаспадаркі, першая група пераважала. Даніна натурай была галоўнай у сістэме павіннасцяў. Але па меры ўсталявання фальварачна-паншчыннай сістэмы на захадзе Беларусі на першае месца выходзіць паншчына — праца ў панскай гаспадарцы. Тэксты грамат з Полацкай зямлі ужо называюць "прыгон" у якасці павіннасці.

У пачатку XVI ст. устанавілася паншчына памерам 1 дзень у тыдзень з адзінкі абкладання. Да сярэдзіны ста-годдзя яна дасягнула у сярэднім 2 дні на тыдзень. Факты сведчаць, што паншчына ў другой палове XVI — першай палове XVII ст. стала адной з галоўных павіннасцяў сялян на беларускіх землях. Аналіз рэнтавай структуры сялянскіх надзелаў у прыватнаўласніцкіх маёнтках Беларусі паказаў, што на захадзе 58 %, а з улікам складаных надзелаў з цяглай доляй 64,9 % сялянскіх гаспадарак у другой палове XVI — першай палове XVII ст. мелі цяглыя надзелы.

Памер паншчыны землеўласнік вызначаў асабіста, з улікам захавання магчымасці весці гаспадарку сялянам на сваім надзеле, а таксама з улікам вастрыні і размаху супраціўлення эксплуатуемьгх падданых феадальнаму прыгнёту. 3 сярэдзіны XVI ст. паншчына частей за ўсё вызначалася колькасцю рабочых дзён з валокі ці яе часткі. Паншчыну адбывалі зімой і летам, мужчыны і жанчыны. На працу сяляне павінны былі выходзіць ці з рабочай жывёлай, ці без яе — па неабходнасці. Феадалы жорстка каралі сялян, калі тыя спазняліся ці не выходзілі на працу ў вызначаныя дні.

Інакш праходзіў працэс развіцця панскай гаспадаркі на ўсходзе Беларусі. Там фальварак быў рэдкай з’явай, прычым ён ствараўся толькі дзеля задавальнення патрэб феадальнай адміністрацыі. Панская гаспадарка на ўсходзе мела не земляробчы, а пераважна прамысловы характар (вытворчасць лесаматэрыялаў, попелу, дзёгцю, смалы і інш.). Асноўным вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыі ва ўсходняй Беларусі з’яўлялася сялянская гаспадарка, якая яшчэ не ведала паншчыны.

Умоўную мяжу паміж захадам і ўсходам Беларусі, дзе у XVI ст. назіралася розніца у эвалюцыі рэнтавых адносін, можна правесці па лініі Орша — Барысаў — Менск- — Слуцк — Пінск.

Акрамя паншчыны сяляне давал і дзякло, якое складалася са збожжа, прадуктаў жывёлагадоўлі, промыслаў і інш., грашовы чынш. Ва ўсходняй Беларусі галоўнай павіннасцю заставалася даніна, прычым большай часткай дарагім футрам, мёдам. У дадзены перыяд у гэтым рэгіёне назіраецца тэндэнцыя да змены натуральнай дані грашовым эквівалентам.

У XIV — XVI стст. на Беларусі назіраўся інтэнсіўны працэс урбанізацыі. Калі да 1500 г. крыніцы падаюць звесткі аб 83 гарадах Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, то з 1500 па 1600 г. згадваюцца 530 гарадскіх пасяленняў, 387 з якіх знаходзіліся на тэрыторыі нашага края. Населенасць гарадоў была не надта вялікая: ад 1,5 да 3 тыс. .жыхароў. Але меліся і буйныя цэнтры — болын 10 тыс. насельнікаў. Вызначаўся сярод беларускіх гарадоў найстаражытнейшы Полацк.

Некаторыя беларускія гарады XIV — XVI стст. сталі буйнымі цэнтрамі рамяства. Гэта ў першую чаргу Бярэсце, Гародня, Слуцк, Менск, Магілёў. Рамяство тут было прадстаўлена некалькімі дзесяткамі прафесій. 3 мэтай абароны рамеснай вытворчасці ад самавольстваў феадалаў, канкурэнцыі і для наладжвання збыту прадукцыі гарадскія рамеснікі аб’ядноўваліся ў цэхі.

Выдзяленне мяшчанства у асобнае саслоўе спарадзіла імкненне з іх боку ператварыць горад у непадлеглую для ўмяшальніцтва землеўладальнікаў тэрыторыю. Гараджане дамагаліся і ўрэшце дабіваліся ад вярхоўнай улады надання іх населеным пунктам магдэбургскага права. Паводле яго мяшчане выходзілі з-пад юрысдыкцыі землеўласнікаў, вызваляліся ад шэрага феадальных павіннасцяў, выбіралі гарадскія органы ўлады — магістрат, суд. Аднымі з першых беларускіх гарадоў, якія атрымалі права на самакіраванне, былі Бярэсце (1390), Слуцк (1441), Гародня (1496), Полацк (1498), Менск (1499).

Адной з галоўных гарадскіх функцый была гандлёвая. Рынкі гарадоў звязвалі паміж сабой усе рэгіёны Вялікага Княства. Беларускія ж купцы — "госці" — пракладвалі гасцінцы — тракты да Варшавы, Познані, Гданьска, Рыгі, Кралеўца (Калінінграда), Ноўгарада, Цверы, Масквы, звязваючы тым самым Заходнюю Еўропу з усходнім светам.

Такім чынам, разгледжаныя асаблівасці аграрных адносін і ўрбанізацыйных працэсаў на беларускіх землях дазваляюць заключыць, што XV — першая палова XVII ст. — час глыбокіх сацыяльна-эканамічных зрухаў, якія ўзламвалі векавыя традыцыі феадальных асноў і стваралі спрыяльную глебу для развіцця новых вытворча-грамадскіх адносін. На жаль, гэтыя працэсы былі перапынены крывавымі войнамі сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст.

Модуль 3

Развіццё БЕЛАРУСкіх земляў у складзе Рэчы Паспалітай