Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

5. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г. Пад кіраўніцтвам т. Касцюшкі

Паглыбленне палітычнага крызісу, узрастанне замеж-нага ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай узмацнілі імкненне прагрэсіўнай часткі грамадства да змен у палітычным ладзе краіны.

Лагер рэфарматараў на чале з Чартарыйскімі дабіўся у 1764 г. абрання каралём і вялікім князем стаўленіка Расіі Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пачаўся першы этап рэформаў (1764 — 1766 гг.). Былі адменены шматлікія ўнутрыдзяржаўныя гандлёвыя зборы, іх замянілі адзіным ’ генеральным падаткам". Распачалася рэвізія каралеускіх маёнткаў, што дало сродкі для павелічэння войска. Была зроблена спроба частковай ліквідацыі права "ліберум вета" пры вырашэнні на соймах пытанняў эканамічнага характеру. Дзеля ўпарадкавання і павелічэння дзяржаўных прыбыткаў былі створаныя дзве "скарбавыя камісіі" —польская і ліцвінская. У склад ліцвінскай скарбавай камісіі абіраліся два сенатары і сем шляхціцаў. Камісія акрамя кантролю за эбіраннем падатку і расходваннем скарбавых грошай павінна была сачыць за ўздымам эканамічнага становішча краіны шляхам ўпарадкавання рачнога суднаходства, падрыхтоўкі гандлёвых дамоў, пошукаў рынкаў збьпу для мясцовых тавараў і т.д. Кіраванне войскам было даручана вайсковым камісіям, якія абіраліся на вальных соймах і працавалі пад старшынствам вялікага ці палявога гетмана, што памяншала іх уладу, якая раней не падлягала амаль ніякаму кантролю.

Спроба рэформаў вьнслікала незадавальненне як у магнацтва, так і ў суседніх дзяржаў. Расія і Прусія выкарысталі для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай адмову на сойме 1766 г. надаць роўныя правы некаталікам — пратэстантам (дысідэнтам) і праваслаўным (схізматыкам). А яны пры дапамозе Расіі і Прусіі ствараюць дзве канфедэрацыі ў Слуцку і Торуні (1767 г.) з мэтай ўраўнавання ў правах. Слуцкую канфедэрацыю ўзначаліў кальвініст Ян Грабоўскі, генерал-маёр войска Вялікага Княства Літоўскага. Нягледзячы на старанні расійскага пасла Рапніна, пад актамі гэтых канфедэрацый аказалася няшмат подпісаў. У сакавіку 1767 г. канфедэрацыі выдалі маніфесты з пералікам .уціскаў і крыўдаў, якія цярпелі дысідэнты у Рэчы Паспалітай, і просьбаю аб пратэкцыі расійскай імператрьщы, а таксама прускага, англійскага і дацкага каралёў. На сойме 1767 — 1768 гг. пад уціскам расійскага войска, размешчанага пад Варшавай, былі прынятыя пастановы, згодна з якімі некаталікам надавалася свабода веравызнання і палітычныя правы, роўныя з каталікамі. Адначасова былі пацверджаны "вечныя і неадменныя кардынальныя правы" шляхты (права выбару караля, "ліберум вета", права абвяшчэння канфедэрацыі і інш.). Гарантам выканання гэтых рашэнняў сойм назваў Расійскую імперыю. Такім чынам, ужо і фармальна Рэч Паспалітая апусцілася да ўзроўню залежнай дзяржавы. Рэфарматарская дзейнасць была перапынена.

Незадаволеная палітыкай Станіслава Аўгуста шляхта стварае Барскую канфедэрацьпо (1768 г.). Яна аб’яднала патрыятычныя і кансерватыўныя элементы пад сцягам аднаўлення незалежнасці, правядзення Рэччу Паспалітай самастойнай палітыкі, вяршэнства каталіцкай веры. На тэрыторыі Беларусі, як і у Польшчы, канфедэраты ўжывалі партызанскія сродкі барацьбы. Найбольш буйныя бітвы канфедэратаў Вялікага Княства Літоўскага з расійскімі войскамі адбыліся у 1769 г. пад в. Арэхава, у 1771 г. — пад в. Бездзеж і мястэчкам Сталовічы. Ліцвінскіх канфедэратаў узначальваў Міхал Пац у якасці іх генеральнага маршалка. 9 жніўня 1770 г. барычане абвясцілі дэтранізацьпо Станіслава Аўгуста і бескаралеўе. Гэта прымусіла караля і вялікага князя шукаць яшчэ большай падтрымкі у Расіі.

Самым актыўным і дзейньш кіраўніком канфедэратаў у Вялікім Княстве Літоўскім быў Сымон Касакоўскі. Пад сціплай назвай "грамадзяніна Вялікага Княства Літоўскага", апрануты ў сялянскі убор, пераязджаў ён ад мястэчка да мястэчка, збіраючы у канфедэрацкія атрады дробную шляхту, сялян, нават яурзяў і цыганоў. Летам і восенню 1771 г. атрады С.Касакоускага пайшлі дыверсійным маршам з Віленшчыны праз Менск, Магілёў да Быхава і -Гомеля. Аднак сілы былі няроўнымі і ў 1772 г. канфедэрацыя спьщіла свае існаванне.

Знясіленая анархіяй і чарговай грамадзянскай вайной, Рэч Паспалітая стала ахвярай больш модных абсалютных манархій Расіі, Прусіі, Аўсгрыі. 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу былі падпісаны тры трактаты паміж гэтымі дзяржавамі. Усе яны пачыналіся са слоў: "У імя Святой Троіцы...". Прычынай падзелу тэрыторыі дэмагагічна былі выстаўленая анархія ў.Рэчы Паспалітай, якая пагражала спакою суседніх краін, а таксама неабходнасць нібыта стварыць Польскаму каралеўству і Вялікаму Княству Літоўскаму такія ўмовы іх палітычнага існавання, якія у першую чаргу адпавядалі б інтарэсам "падзелыпчыкаў". Прусія і Аўсгрыя ат-рымалі частку польскіх і ўкраінскіх зямель, Расія — 92 тыс. км2 усходнебеларускіх зямель з 1,3 млн насельшцтва (Расія забрала Інфлянцкае, Полацкае, за выключэннем невялікай часткі па левым беразе Дзвіны, Віцебскае без Аршанскага павету, Мсціслаўскае і частку Мінскага ваяводстваў). У абставінах фактычнай акупацыі Польшчы і Вялікага Княст-ва Літоўскага замежнымі войскам! сойм у 1773 г. вымушана пагадзіуся з захопамі. Напачатку яго дзейнасці мужную апазіцыю акупантам і іх памагатым з ліку падкупленай шляхты і магнацтва на сойме склалі ліцвінскія паслы на чале з Т. Рэйтанам, С. Багушэвічам і С. Корсакам. 38 гадзін не пакідаў Т. Рэйтан "пасольскай ізбы", пратэстуючы разам са сваімі сябрамі супраць спробы распачаць працу сойма пад кіраўніцтвам купленага за расійскія грошы маршалка Аліатаскага.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай прагрэсіўныя колы грамадства яшчэ болып упэўніліся у тым, што вырата-ваць краіну змогуць толькі змены у яе палітычным ладзе. 3 1773 г. усе вальныя соймы, каб пазбегнуць ужывання права "ліберум вета", пачьшалі сваю працу з абвяшчэння сябе канфедэрацкімі (гэга давала магчымасць прымаць рашэнні болыпасцю галасоў). У 1773 г. пасля ліквідацыі ордэна езуітаў у Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім было ство-рана першае у Еўропе міністэрства асветы — Адукацыйная камісія. Зроблена гэга было па прапанове падканцлера Вялікага Княства Літоўскага Яўхіма Храптовіча. Нерухомая маёмасць ордэна езуітаў перадавалася шляхце у вечную арэнду з абавязкам выплочваць у год 4,5 % яе ацэначнага кошту на карысць адукацыі. На сойме 1775 г. Рэч Паспалітая ўпершыню заимела дакладна дзеючы орган выканаўчай улады — Пастаянную Раду на чале з каралём і вялікім князем. Пастаянная Рада вырашала пытанне аб скліканні агульнадзяржаўнага сойма, выбірала і прадстаўляла каралю кандыдатау на вакантныя вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Рада павінна была сачыць за бяспекай і спакоем у дзяржаве.

Гэтыя функцыі забяспечвалі пяць яе дэпартаментаў: замежных спраў, паліцыі, вайсковы, юстыцыі і скарбавы (фінансавы). Фактычна ж дзейнасць Рады кантралявалася рускімі пасламі у Варшаве. Галоўны ідэал рэфарматараў эпохі Ас-ветніцтва — утварэнне дзяржавы з дзейснай бюракратыяй на месцах і моцнай цэнтральнай уладай на чале з манархам асветнікам, не быў здзейснены.

У канцы 80-х гг. XVIII ст. склаліся больш спрыяльныя ўмовы для другога этапа дзейнасці рэфарматараў, чаму не у апошнюю чаргу садзейнічалі змены у міжнародным становішчы (руска-шведская вайна 1788 — 1790 гг., руска-турэцкая вайна 1787 — 1791 гг., супярэчнасці паміж дзяр-жавамі, якія дзялілі Рэч Паспалітую).

Партыя рэфарматараў змагла згуртавацца падчас працы Вялікага сойма (1788 — 1792 гг.) і пачала дзейнасць па ўдасканаленні дзяржавы. На працу рэфарматараў вялікі ўплыў аказала буржуазная рэвалюцыя ў, Францыі 1789 г. Зруйнаванне Бастыліі — сімвала ненавіснага народу феадальнага рэжыму, распачало пераможнае шэсце па краінах Еўропы ідэй дэмакратыі.

Праца сойма адбывалася на фоне росту палітычнай актыўнасці гарадоў, якія патрабавалі ўдзелу ў кіраўніцтве дзяржавай. 18 красавіка 1791 г. сойм прыняў закон аб "вольных гарадах каралеўскіх", якія нарэшце атрымалі магчымасць свабоднага развіцця, не замаруджанага феадальным правам. Па ініцыятыве браслаўскага пасла Тамаша Ваўжэцкага спачатку у Вялікім Княстве Літоўскім, а потым і ў Польшчы былі створаны "Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі". Яны сталі пастаяннай адміністрацыйнай уладай у паветах і ваяводствах. Першым крокам у вызваленні Рэчы Паспалітай ад пратэктарату Расіі стала рашэнне аб павелічэнні войска да 100 тыс. чалавек і ліквідацыя скампраметаванай Пастаяннай Рады. Было ўведзена падаткаабкладанне святарства і шляхты. Спадзя-ючыся на дапамогу ў рэфармаванні краіны, Рэч Паспалітая у 1790 г. заключыла ваенны саюз з Прусіяй. Мяшчане, як і шляхта, атрымалі права асабістай недатыкальнасці, сва-боду набыцця зямельнай уласнасці, доступ да ўсіх духоўных пасад, грамадзянскіх чыноў і вайсковых рангаў. Прадстаўнікі каралеўскіх і вялікакняжацкіх гарадоў атрымалі права ўдзелу ў працы сойма пры абмеркаванні пытанняў, якія тычыліся развіцця рамёстваў і гандлю.

Вяршыняй дзейнасці Вялікага сойма з’явілася прыняц-це 3 мая 1791 г. першай у Еўропе (і другой у свеце пасля ЗША) Канстытуцыі. Канстытуцыя складалася з 11 артыкулаў. Першы тычыўся рэлігіі, тры наступныя вызнаЧалі стан шляхецтва, мяшчанства і сялянства, астатнія — месца і ўзаемнае размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай улад. Згодна з ею адмяняліся "ліберум вета", выбары караля шляхтай і абавязковасць соймікавых "інструкцый" для паслоў, уводзілася спадчынная манархія, у якой выканаўчная ўлада перадавалася каралю і ўраду, падпарад-каванаму сойму. Канстытуцыя 3 мая абвясціла таксама, што бярэ сялянства "пад апякунства ўрада", даючы надзею на паляпшэнне яго долі.

Каб урэгуляваць рэлігійнае пытанне і пазбавіць Расію падстаў для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалі-тай, сойм ухваліў у маі 1792 г. рашэнне аб утварэнні у Полыпчы і Вялікім Княстве Літоўскім самастойнай праваслаўнай іерархіі, падпарадкаванай канстанцінопальска-му патрыярху.

Аб’ектыўна Канстытуцыя 3 мая спрыяла развіццю краіны ў прагрэсіўным буржуазным напрамку. Прыняцце соймам Канстытуцыі 3 мая выклікала станоўчую рэакцыю ў Францыі, Англіі. Спагадліва трымалі сябе ў дачыненні да яе Прусія і Аўстрыя. Рымскі папа асобым указам (breve) перанёс святкаванне дня Св.Станіслава з 8-га на 3-е мая. Толькі у Пецярбургу былі раздражнёныя такім аднаўленнем самастойнасці і чакалі заканчэння вайны з Турцыяй, каб пачаць вайсковыя дзеянні супраць Рэчы Паспалітай.

Канстытуцыя 1791 г. зрабіла рашучы крок да ўтварэння цэнтралізаванай дзяржавы (адзінае войска, адзіны скарб і т.д.). Самастойнасць Вялікага Княства Літоўскага ў ёй была значна абмежаваная. Тым не менш 20 кастрычніка 1791 г. па настаянні ліцвінскіх паслоў адбылося прыняцце соймам спецыяльнага дакумента "Узаемнай гарантыі" Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы. У ім агаворваліся ўмовы раўнапраўнага ўдзелу прадстаўнікоў княства разам з палякамі ў кіраванні дзяржавай.

Рашэнні сойма выклікалі пратэсты кансерватыўнай часткі магнатаў і шляхты. Баючыся распаўсюджвання ідэй Французскай рэвалюцыі з яе ідэаламі роўнасці, волі і братэрства, Кацярына II накіравала свае войскі у Рэч Паспалітую. 18 мая 1792 г. 35-тысячны корпус генерала Крачэтнікава ўвайшоў у Беларусь. А перад гэтым праціўнікі Канстытуцыі 3 мая абвясцілі на Украіне аб утварэнні антырэфарматарскай Таргавіцкай канфедэрацыі з мэтай вяртання ’ паўнаты правоў шляхецкіх". На самой справе гэты акт быў складзены яшчэ ў Пецярбургу пры ўдзеле расійскага генерала Панова. Таргавічане (ix было ўсяго 13 чалавек. пад сваім камандаваннем яны не мелі ні аднаго жаўнера), знаходзячыся ў абозе расійскага войска, выступілі за роўнасць усей, а не толькі аседлай, шляхты, захавання межаў Рэчы Паспалітай, супраць спадчыннасці трона і Канстытуцыі 3 мая. Апошнюю яны лічылі "труной для шляхецкіх вольнасцяў".

Войска Вялікага Княства Літоўскага, якое налічвала ўсяго 15 тыс. чалавек, не змагло аказаць дзейснага суп-раціўлення інтэрвентам. Пасля няўдалых сутыкненняў пад Мірам (11.06) і Берасцем (25.06) яго рэшткі апынуліся на тэрыторыі Польшчы. 25 чэрвеня 1792 г. у Вільні было абвешчана аб утварэнні Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. Фактычнымі кіраўнікамі ліцвінскіх таргавічан сталі браты Сымон і Юзаф Касакоўскія. Былы барскі канфедэрат Сымон Касакоўскі цяпер быў генерал-лейтэнантам расійскай службы. Хутка ён самастойна абвесціць сябе гетманам Вялікага Княства. Кароль Станіслаў Аўгуст вымушаны быў далучыцца да канфедэрацыі. У знак пратэсту вялікая частка генералаў і афіцэраў дэманстратыўна падасць у адстаўку і пакіне краіну. Сярод іх будзе і будучы кіраўнік паўстання 1794 г. Т.Касцюшка.

Расія і Прусія цяпер ужо у апраўданне барацьбы з "яка-бінскай заразай" з Францыі дамовіліся 23 студзеня 1793 г. аб чарговым падзеле тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Прусія захапіла Вялікаполыычу з Торунем і Гданьскам. Расіі даста-лася большая частка Беларусі і Украіны прыблізна па лініі Друя — Пінск — Збруя з тэрыторыяй у 250 тыс. км2 і 4 млн насельніцтва. Астатняя частка тэрыторыі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага была акупіравана расійскімі войскамі. Пад пагрозай прымянення ваеннай сілы Гарадзенскі сойм (1793 г.) зацвердзіў чарговы ганебны падзел дзяржавы. Гэты сойм у асноўным аднавіў парадкі, якія былі у Рэчы Паспалітай падчас існавання Пастаяннай Рады.

Шлях рэформаў у чарговы раз бьгў перарваны. Апетыты захопнікаў павялічваліся. Было зразумела, што сквапныя суседзі не спыняцца на дасягнутым. Каб абараніць гонар зганьбаванай дзяржавы, патрыёты Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага ўзнялі паўстанне супраць Расійскай Імперыі.

Кіраўніком паўстання быў абраны нашчадак старажыт-нага беларускага шляхецкага роду, змагар за незалежнасць ЗША Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. У Польшчы паўстанне пачалося 24 сакавіка 1794 г. Праз месяц (24.04) пасля вызвалення Вільні паўстанне ахапіла Літву і заходнюю Беларусь. Тут яго ўзначаліў палкоўнік Якуб Ясінскі. Галоўнымі мэтамі паўстання былі: вяртанне захопленых тэрыторый, выгнанне акупантаў, працяг дэмакратычных рэформаў. Віленскія "якабінцы" на чале з Ясінскім напачатку высгупілі з больш радыкальнымі патрабаваннямі — "воля, роўнасць, незалежнасць", адразу салідарызаваліся з рэвалю-цыйнай Францыяй. Быў утвораны самастойны орган па кіраўніцтве паўстаннем — Найвышэйшая Рада Вялікага Княства Літоўскага. У яе першапачаткова ўвайшлі 29 чалавек. Склад Рады павінен быў папоўніцца прадстаўнікамі паўстанцкіх сіл з паветаў і ваяводстваў, што стварала магчымасць яе пераўтварэння ў прадстаўнічы рэвалюцыйны орган.

Паўстанне зрабіла спробу аб’яднаць разам інтарэсы пе-радавой часткі шляхецтва, сялянства і гарадскога насельніцтва. Мэтай паўстанцаў была таксама дапамога у вызваленні ад "ярма дэспатызму" народаў суседніх краін. Касцюшка заклікаў да ўдзелу у паўстанні прадстаўнікоў усіх веравызнанняў. Асаблівая ўвага была выказана ім да праваслаўнага святарства і насельніцтва. Ім была паабяцана поўная роўнасць і самастойнасць. Паланецкім універсалам (7 мая 1794 г.) Касцюшка адмяніў асабістую залежнасць сялян. Сяляне, якія пайшлі у паўстанне (касінеры), вызваляліся ад прыгону. На тэрыторыі Беларусі у паўстанцкіх атрадах сяляне складалі да адной трэці іх колькасці.

За кароткі тэрмін (з красавіка па верасень) на Беларусі у паўстанні прыняло ўдзел да 25 тыс. чалавек. Найбольш буйныя бітвы беларускіх касцюшкаўцаў адбыліся пад в.Паляны (7.05), в.Солы (25.06), Слонімам (4.08), Любанню (4.09), в.Крупчыцы (17.09). Пад Крупчыцамі адбылася самая вялікая бітва часоў паўстання: з абодвух бакоў у ей прыняло ўдзел да 20 тыс. чалавек.

Але паўстанцкае войска не змагло супрацьстаяць аб’яд-наным сілам Прусіі, Расіі і Аўстрыі. Кацярына II накіравала на барацьбу з паўстанцамі сваіх лепшых военачальнікаў разам з А.Суворавым. У лістападзе паўстанне было задушана. Менавіта за актыўны ўдзел у задушэнні паўстання Сувораў атрымаў звание фельдмаршала.

Яшчэ падчас паўстання ўзнік план ліквідацыі Рэчы Паспалітай. У 1795 г. адбыўся трэці яе падзел. Прусія захапіла польскія землі з Варшавай, Аўстрыя — з Кракавам. Да Расіі адышлі заходнебеларускія, украінскія і літоўскія землі з Курляндыяй. Частка Беларусі (захад Гарадзеншчы-ны) апынулася пад уладай Прусіі (да 1807 г.). Станіслаў Аўгуст 25 лістапада 1795 г. падпісаў акт адмовы ад трона. Гэга якраз была гадавіна яго каранацыі і дзень імянін імператрыцы Кацярыны II, якая у свой час "зрабіла" яго каралём, а цяпер прымусіла адмовіцца ад тытула.

Захоп Рэчы Паспалітай з’явіўся гвалтоўным актам у дачыненні да дзяржавы, якая ўваходзіла у перыяд свайго гаспадарчага і грамадскага рэфарміравання.