Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

2. Савецкая Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі

Да пачатку 20-х гг. ХХ ст. Беларусь зведала не толысі разбуральны характар першай сусветнай вайны, але і тры гады жорсткага супрацьстаяння розных класаў і сацыяльных груп. Насельніцтва стамілася ад пабораў і рэквізіцый. Гаспадарка была разбурана. У другой палове 1920 г. на савецкай тэры­торыі Беларусі былі нацыяналізаваны фактычна усе прамысловыя прадпрыемствы, але з іх дзейнічала менш паловы. Рабочыя пакідалі галодны горад і імкнуліся ўладкавацца на вёсцы, дзе і без іх былі лішнія рабочыя рукі. Вясковае насельніцтва імкнуліся абіраць усе — вайсковыя часці, харчовыя атрады і бандыты. Пасяўныя плошчы Беларусі ска-раціліся болып чым на 30 %, а пагалоўе жывёлы — на 50 %.

Цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча ўскладнялася супярэчлівай палітычнай сітуацыяй. Беларусь у 1921 г. апынулася падзеленай паміж Расіяй і Полыпчай. Новаабвешчаная БССР замацавалася толькі у межах паветаў Мінскай губерні, што, безумоўна, парушыла наладжаныя гаспадарчыя сувязі. Незадаволеныя харчразвёрсткай сяляне браліся за зброю; іх збіралі пад свае сцягі беларускія эсэры, выкарыстоўвала суседняя Полыпча і бандыцкія атрады. Юнакі, прызваныя у войска у 1914 — 1916 гг., за шмат гадоў вайны звыкліся здабываць хлеб вінтоўкамі. Савецкія органы улады вымушаны былі да 1922 г. уключна захоўваць у БССР надзвычайнае становішча.

Сялянскія выступленні, правал ілюзій хуткай перамогі сусветнай рэвалюцыі садзейнічалі таму, што найбольш дальнабачныя з бальшавіцкіх кіраўнікоў ужо у 1920 г. выступалі за перагляд палітыкі "ваеннага камунізму". У сакавіку 1921 г. быў зроблены "першы практычны крок", да якога ён заклікаў: харчовая развёрстка была заменена харчовым падаткам (гэга значыць лішкам, што заставаўся пасля выканання харчпадатку, селянін распараджаўся сам). Аднак адзначны крок у значнай ступені з’яўляўся прапагандысцкім. Па-першае, харчпадатак 1921 г. для БССР вызначаўся у болыпых памерах, чым развёрстка папярэдняга года. Па-другое, хлеб прадаваць напачатку забаранялася, а абмен яго на прамысловыя тавары па істотна завышаных цэнах быў нявыгадны. К канцу 1921 г. стала зразумела, што непасрэднага тавараабмену горада з вёскай не атрымалася, і У.І.Ленін, карыстаючыся тэрміналогіяй таго часу, заявіў аб чарговым "адступленні". У выніку паступова вызначалася сутнасць новай эканамічнай палітыкі: свабода выбару формаў гаспадарання, кааперацыя, рыначныя адносіны паміж горадам і вёскай.

Пераважнае эканамічнае значэнне для Беларусі напа­чатку 20-х гг. захоўвала сельская гаспадарка. Аднак НЭП, пачаўшыся з сельскагаспадарчай палітыкі, развіўся ў палітыку фінансавай стабілізацыі і ўрэшце вызначыўся і як палітыка прамысловая. Паколькі буйная прамысловасць не магла быць адноўлена без вялікіх капіталаўкладанняў, пачаць гэты працэс можна было, стымулюючы спачатку развіццё дробнай і сярэдняй прамысловасці. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што на Беларусі гістарычна пераважалі менавіта дробныя і сярэднія прадпрыемствы.

У сферы прамысловасці БССР новая эканамічная палі­тыка выявілася у наступным:

  1. Скасоўвалася празмерная цэнтралізацыя. Прамысловасць БССР атрымоўвала магчымасць лепш выкарыстоўваць мясцовыя рэсурсы. Былі створаны групавыя ўпраўленні, якія падпарадкоўваліся непасрэдна Саўнаргасу рэспублікі. У паветах дзейнічалі эканамічныя аддзелы, у кампетэнцыю якіх уваходзілі пытанні аднаўлення прамысловасці мясцовага значэння (кустарная вытворчасць, мясцовае будаўніцтва).

  2. Усе прамысловыя прадпрыемствы былі падзелены на чатыры трупы. У першую уваходзілі найбольш буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы, якія павінны былі працаваць на аснове гаспадарчага разліку (за кошт прыбытку пакрываць страты). Да другой адносіліся тыя, што падлягалі часовай кансервацыі. У трэцяй знаходзіліся прадпрыемствы, якія не мелі дзяржаўнага значэння; яны аддаваліся у арэнду кааператыўным арганізацыям і прыватным асобам. Да чацвёртай групы належалі прадпрыемствы, якія падлягалі закрыццю, іх рабочыя і служачыя пераводзіліся на працуючыя фабрыкі і заводы. Аднак значная частка рабочых (пераважна нізкай кваліфікацыі) не змагла знайсці работу і трапіла ў лік беспрацоўных. Існаванне рынку працоўнай сілы было характэрным для грамадства часоў новай эканамічнай палітыкі.

3. Ліквідавалася ўраўнілаўка у аплаце працы рабочых. Формы аплаты ўлічвалі кваліфікацыю рабочага, прадукцыйнасць яго працы. Уводзілася калектыўнае забеспячэнне рабочых і служачых у непасрэднай залежнасці ад вынікаў работы прадпрыемства. У першыя гады новай эканамічнай палітыкі разам з грашовай захоўвалася і натуральная аплата за кошт мясцовых харчовых рэсурсаў.

3 пачатку 20-х гг. адбываўся пераход да рыначных адносін на вёсцы. У след за заменай харчовай развёрсткі харчовым падаткам (1921) з 1922 г. быў дазволены свабодны выбар формаў землекарыстання, зменшылася і без таго нешматлікая колькасць калектыўных гаспадарак, па-вялічыўся рост хутароў. Адначасова сялянства атрымала права свабодна прадаваць лішкі сваей прадукцыі.

Наступным крокам на шляху фарміравання гаспадарчай сістэмы новай эканамічнай палітыкі на вёсцы стаў пераход з 1923/24 гаспадарчага года ад сістэмы натуральнага падаткаабкладання да грашовага. Сяляне атрымалі магчымасць лепш прыстасоўвацца да рынку, сеяць болын выгадныя культуры, займацца дробным промыслам.

Ужо напачатку 20-х гг. развеяліся ілюзіі аб тым, што ўраўняльнасць у размеркаванні гарантуе сацыяльную роўнасць. Дыферэнцыяцыя на вёсцы працягвалася, дзе-нідзе нават загаварылі аб неабходнасці "другой рэвалюцыі". У гэты час адна частка сялянства не магла забяспечыць эфектыўнага выкарыстання рабочых рук і інвентару з-за недахопу зямлі, а другая не здольна была яе апраца-ваць. У кастрычніку 1924 г. намеснік наркама земляробст-ва БССР (з 1925 г. — паркам) З.Прышчэпаў падкрэсліваў, што "зараз трэба даць магчымасць развівацца нэпу на вёсцы". У 1925 г. было пацверджана права сялян на свабодны выбар формаў землекарыстання, зямельным кодэксам БССР замацавана арэнда зямлі, інвентару і наём рабочай сілы. Гэта дазваляла эканамічнымі метадамі змен-шыць верагоднасць сутыкненняў паміж рознымі па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця гаспадаркамі.

Вызначальнай рысай новай эканамічнай палітыкі стала развіццё свабоднага гандлю, дзе пераважная роля належа­ла прыватнаму капіталу. У адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік у БССР напачатку 20-х гг. меўся разгалінаваны прыватнагандлёвы апарат, які за папярэдні перыяд выявіў выключныя здольнасці да выжывання у неспрыяльных умовах. Пры НЭПе існавалі тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Усе яны адкрыта канкурыра-валі паміж сабой на роўных умовах. Прыватны гандляр быў найбольш актьгўны у рознічным гандлі, дзяржаўныя органы — у аптовым, кааператывы спалучалі функцыі аптовых і рознічных гандляроў.

Для станаўлення збалансаваных рыначных адносін паміж горадам і вёскай вялікае значэнне мела грашовая рэформа, паколькі у 1920 г. у грашовым абароце Беларусі знаходзілася шмат царскіх грошай, асабліва залатых, і грошай іншых краін. Савецкія папяровыя грошы, што выпускаліся з гэтага года, вельмі хутка абясцэньваліся. Патрэбны быў канверсаваны рубель, з’яўленне якога стрымлівалася эмісіяй новых грашовых знакаў. 3 лютага 1924 г. іх друкаванне спынілася і з сакавіка гэтага ж года быў устаноўлены цвёрды выкупны курс — 50 тыс. руб. выпуску ранейшых гадоў за адзін новы чырвонец. Канвер­саваны рубель праіснаваў з 1924 па 1929 г. У 1921 г. быў адноўлены Дзяржбанк і створаны спецыялізаваныя банкі (акцыянерныя, камерцыйныя і т.д.), якія канкурыравалі паміж сабой. Адны і тыя ж прадпрыемствы, трасты часта крэдытаваліся у некалькіх банках адначасова і заўсёды мелі магчымасць звярнуцца за пазыкай у любы банк па сваім выбары. У сістэме ашчадбанкаў былі адменены усе абмежаванні на сумы, якія маглі захоўвацца у прыватных асоб ці арганізацый. Уклады у ашчадных касах не падля-галі канфіскацыі і павінны былі выдавацца ўтрымальнікам па іх патрабаванні, гарантавалася тайна ўкладаў.

Развіццё эканомікі Беларусі ва умовах новай эканаміч­най палітыкі мела істотныя вынікі. Аб’ём валавой прадук­цыі індустрыі, па-ранейшым у значнай ступені дробнай, у 1927 г. перавысіў даваенны ўзровень, хоць і пры большай колькасці рабочых, занятых на вытворчасці. У лістападзе 1926 г. пачаўся выпуск першых станкоў на заводзе "Энер-гія". У ліпені 1927 г. пачалося будаўніцтва Асінаўскай раённай электрастанцыі (БелДРЭС") — буйнейшай у 20 — 30-я гг. на Беларусі. Першы пяцігадовы план прадуглед-жваў у першапачатковым варыянце пераважнае развіццё традыцыйных галін прамысловасщ. У 1926 г. вартасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі БССР у даваеннай адзнацы перавысіла сярэднегадавыя паказчыкі 1911 — 1913 гг. Пасяўныя плошчы у параўнанні з 1913 г. павялічыліся на 15 %, колькасць жывёлы у пераводзе на буйную рагатую — на 27,3 %. Па удзельнай вазе сярод іншых галін эканомікі сельскай гаспадарцы належала болып 70 %.

Вышкам развіцця рыначных адносін стала і паглыбленне спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці рэспублікі у кірунку мяса-малочнай жывёлагадоўлі, бульба- і льнаводства. Па разліках эканамістаў, у 20-я гг. беларускі селянін, засяваючы бульбай тую ж плошчу, што і збожжавымі, атрымоўваў прыбытак у 3 разы большы. Тагачаснае кіраўніцтва абапіралася на інщыятыву селяніна, на яго жаданне мець зямлю у асабістым карыстанні. У выніку ажыццяўлення зямельнай палітыкі павялічылася ўдзель-ная вага сераднякоў.

Разам з тым развіццё новай эканамічнай палітыкі выявіла і шэраг супярэчнасцяў- Асноўная з іх — паміж плюралістычным эканамічным базісам і манапольна-аднапартыйнай надбудовай. Як кіруючая, партыя павінна была б падтрымліваць найболып актыўны і заможны склад насельніцтва, а як пралетарская — яго люмпенізаваную (бяднейшую) частку.

У сферы сельскагаспадарчай вытворчасці тэта мела вынікам узмацненне падаткавага прэсу на сярэднія і за-можныя слаі сялянства, што ва ўмовах адсутнасці рынку зямлі і аграрнай перанаселенасці вяло да драблення гаспа-дарак, змяншэння ўдзельнай вагі таварнай прадукцыі. Модная залежнасць БССР ад хлебавытворчых раёнаў Савецкага Саюза, імкненне савецкага ўрада у канцы 1927 – пачатку 1928 г. забіраць хлеб прымусова ("хлебанарыхтоўкі") выклікала натуральны рост цэн на збожжа і істо-тнае змяншэнне колькасці хатняй жывёлы на Беларусі. Чарговы рыначны крызіс быў выкарыстаны для перарас-тання адміністрацыйнага пачатку у арганізацыйную палі-тыку злому гаспадарчай сістэмы НЭПа.

У сферы прамысловасці неаднаразова вызначалася імкненне забяспечыць пераважны ўздым дабрабыту рабо-чых за кошт фарміравання росту заработкам платы, не збалансаванага з павелічэннем вытворчасці працы. Пры гэтым цэны на прамысловыя тавары узрасталі настолькі, што сялянам станавілася нявыгадна прадаваць сваю і купляць прамысловую прадукцыю. Калі у 1923/24 і 1925/ 26 гаспадарчых гадах таварны голад пераадоль-ваўся эканамічнымі метадамі, то на мяжы 20 —30-х гг. ва ўмовах разгортвання барацьбы з прыватнікамі (дарэчы, крэдытаванне прыватнікаў Прамбанкам спынілася ужо у 1925 г.) дзяржава звярнулася да надзвычаных мерапрыем-стваў.

Пашырэнне эканамічнай свабоды сад-зейнічае развіццю дэмакратычных прынцыпаў палітычнага жыцця, аб’ектыўна супярэчыць цэнтралізацыі. Невыпад-кова у 1926 г. урад БССР (старшыня СНК Я.Адамовіч) не згадзіўся з праектам СНК СССР "Аб пачатках землека-рыстання і землеўпарадкавання Саюза ССР". Урад вы-ступіў супраць таго, што у праекце дэталізаваліся усе пытанні, што на карысць рэспублік пакідалася толькі выкананне зямельнага заканадаўства, і прапанаваў,каб уся зямля, якая ўваходзіць у склад тэрыторыі рэспублікі, з’яўлялася ўласнасцю гэтай рэспублікі (а не Саюза, як па праекце). У 1927 г. на VIII Усебеларускім з’ездзе, які ўхваліў праект Канстытуцыі БССР, паркам земляробства З.Прышчэпаў зрабіў прапанову, каб саюзны урад распра-цоўваў толькі агульныя прынцыпы сельгаспадатку, якія б канкрэтызаваліся на месцы.