Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

5. Аперацыя “Багратыён”. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На тэрыторыю Беларусі савецкія войскі ўступілі восенню 1943 г. пасля разгрома нямецка-фашысцкіх войскаў пад Курскам. 26 верасня яны вызвалілі першы беларускі горад Хоцімск, 28 верасня — Клімавічы і Касцюковічы, 30 верасня — Крычаў.

Наступаючым часцям Чырвонай Арміі актыўна дапамагалі партызаны. Яны абрушвалі удары на чыгуначныя камунікацыі ворага, знішчалі нямецкія гарнізоны, дапама-галі войскам пры фарсіраванні рэк. Асабліва вызначаліся у тэты час партызаны Гомельскага злучэння пад агульным кіраўніцтвам сакратара падпольнага абкама партыі І.П.Кожара. У ходзе далейшага наступления 26 лістапада 1943 г. быў вызвалены буйны прамысловы і культурны цэнтр

У пачатку чэрвеня 1944 г. лінія фронту на тэрыторыі Беларусі праходзіла на ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва і Бабруйска. 3 улікам гэтага гітлераўцы стварылі ўздоўж лініі фронту моцную абарону. Непа-далёку ад Оршы і Магілёва яны ўтрымлівалі абарончыя рубяжы на Друці, Бярэзіне, Свіслачы і Немане.

Нямецкае камандаванне аддало загад абараняць свае пазіцыі у Беларусі да апошняй магчымасці. У склад фашысцкай групоўкі ўваходзілі 63 дывізіі і 3 брыгады (1,2 млн чалавек), 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, 1350 самалётаў. Для разгрому акупан­таў савецкае Вярхоўнае Галоўнакамандаванне сабрала значна болыныя сілы — 2,4 млн чалавек, больш за 36 тыс. гармат і мінамётаў, 5200 танкаў і самаходных артыле-рыйскіх установак, каля 5,3 тыс. самалётаў. Гэтыя сілы былі аб'яднаны у франты: 1-шы Прыбалтыйскі (генерал арміі І.Х.Баграмян), 3-ці Беларускі (генерал арміі І.Д.Чарняхоўскі), 2-гі Беларускі (генерал арміі Г.Ф.Заха-раў), 1-шы Беларускі (Маршал Савецкага Саюза К.К.Ра-касоўскі).

Каардынаваць дзеянні франтоў было даручана Марша­лу Савецкага Саюза А.М.Васілеўскаму (1-шы Прыбал­тыйскі і 3-ці Беларускі) і Маршалу Савецкага Саюза Г.К.Жукаву (2-гі і 1-шы Беларускі).

Бітва за поўнае вызваленне Беларусі (кодавая назва "Баграціён") пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 г. У наступ­ление перайшлі войскі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Бела-рускага франтоў. На другі дзень да іх далучыліся войскі 1-га Беларускага фронту. Сумесна з савецкімі воінамі у баях за вызваленне Беларусі ўдзельнічалі французскія лётчыкі эскадрыльі "Нармандыя — Неман".

24 чэрвеня абарончая лінія нямецкіх войскаў была прарвана. У выніку наступления савецкіх войскаў 26 чэр­веня былі вызвалены Віцебск, Жлобін, 27 чэрвеня — Орша, 28 чэрвеня — Магілёў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы.

Пад націскам Чырвонай Арміі фашысцкія захопнікі адступілі. Савецкія войскі імкліва праследавалі ворага, акружалі і знішчалі яго групоўкі. Часці Чырвонай Арміі набліжаліся да Мінска. 3 ліпеня 1944 г. танкісты і пехацін-цы 1-га і 3-га Беларускіх франтоў вызвалілі сталіцу Бела­русі Мінск.

Напярэдадні вызвалення Мінска савецкія войскі авалодалі Вілейкай, выйшлі да Маладзечна і адрэзалі праціўніку шляхі адыходу на Вільнюс і Ліду. Фашысцкім войскам была таксама адрэзана дарога на Брэст і Лунінец. Так быў падрыхтаваны "кацёл", у якім апынулася групоўка ворага, якая налічвала каля 100 тыс. салдат і афіцэраў. Толькі у баях за Мінск немцы страцілі забітымі больш за 70 чалавек. У палон было ўзята каля 40 тыс. гітлераўцаў.

У выніку першага этапа Беларускай аперацыі (23 чэрвеня —4 ліпеня 1944 г.) варожая група армій "Цэнтр" пацярпела катастрафічнае паражэнне, галоўныя яе сілы былі разбіты. Савецкія войскі атрымалі магчымасць наступаць на захад.

4 ліпеня быў вызвалены Полацк, 5 — Маладзечна і Смаргонь, 8 — Баранавічы, 9 — Навагрудак, 10 — Слонім, 14 — Пінск і Ваўкавыск, 16 ліпеня — Гродна. Вызваленнем Брэста (28 ліпеня) закончылася выгнанне нямецка-фашыскіх захопнікаў з тэрыторыі Беларусі. У выніку другога этапа Беларускай аперацыі у канцы жніўня савецкія войскі выйшлі да Рыгі, на граніцу з Усходняй Прусіяй, на Нараў і Віслу.

Вялікую дапамогу Чырвонай Арміі у вызваленні Бела­русі аказалі партызаны і падпольшчыкі, увесь беларускі народ, якія паказалі бязмежную адданасць сваей Радзіме. Сыны і дочкі беларускага народа гераічна змагаліся суп-раць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у радах Чырвонай Арміі, у партызанскіх атрадах, самааддана працавалі у савецкім тыле.

Па меры ачышчэння беларускай зямлі ад нямецка-фа­шысцкіх захопнікаў паўставала задача аднаўлення эканомікі, адраджэння разбураных ворагам гарадоў і вёсак. Надзвычайная дзяржаўная камісія па выяўленні злачынстваў захопнікаў высветліла, што толькі прамыя стра­ты Беларусі за гады вайны склалі 75 млрд руб. у цэнах 1941 г. Тэта азначала, што распубліка страціла звыш паловы свайго нацыянальнага багацця. Самай балючай і цяжкай стратай для Беларусі было знішчённе звыш 2,2 млн чалавек. Апусцелі сотні сёл і вёсак, зменшылася колькасць гарадскога насельніцтва. У Мінску да часу вызвалення засталося менш 40 % жыхароў, у Магілёўскай вобласці —толькі 35 % гарадскога насельніцтва, у Палескай .— 29, Віцебскай — 27, Гомельскай — 18 %. Каля 3 млн чалавек засталіся без прытулку. Акупанты спалілі і разбурылі 209 з 270 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 сёл і вёсак. Было разбурана звыш 10 тыс. прадпрыемстваў. Вялікія страты нанесла сельская гаспадарка. Былі разрабаваны і спусто-шаны усе калгасы і саўгасы.

3 мэтай аднаўлення народнай гаспадаркі рэспублікі саюзны ўрад ужо восенню 1943 г. перадаў Беларусі значныя грашовыя сродкі, 1 тыс. станкоў, 2 тыс. т метала, 1542 трактары, шмат леса, сцякла і іншых будаўнічных матэ-рыялаў. У гэты цяжкі час рэспубліцы дапамаглі народы СССР. Напрыклад, толькі за 10 месяцаў 1944 г. Беларусь атрымала 487 вагонаў з рознымі грузамі ад працоўных Сібіры і Урала.

Увесь цяжар аднаўленчых работ лёг на плечы працоўных рэспублікі. Дзякуючы іх напружанай працы ужо у 1944 г. пачалі даваць прадукцыю "Гомсельмаш", фанерна-запалкавы камбінат, маслазавод, спіртзавод у Го-мелі. Быў арганізаваны рамонт танкаў на станкабу-даўнічным заводзе імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, вагонаў на Мінскім вагонарамонтным заводзе.

У 1944 г. было адноўлена і пушчана у эксплуатацыю 196 машынабудаўнічых прдпрыемстваў, у тым ліку 18 буйных. Аднавілі працу прадпрыемствы лёгкай прамысло-васці (179 тэкстыльных, 263 пашывачныя і 487 гарбарна-абутковых).

Адраджалася энергетычная гаспадарка рэспублікі. У другой палове 1944 г. былі адноўлены 72 электрастанцыі, а к пачатку 1945 г. працавала ужо 95. Іх магутнасць у 1945 г. дасягнула каля 50 % даваеннага ўзроўню. Гэга дазваляла у пэўнай меры механізаваць працаёмкія работы, павысіць прадукцыйнасць працы.

У 1945 г. у прамысловасці Беларусі было задзейніча-на 45,3 % даваеннай колькасці рабочых і служачых. Аднак імі было выпрацавана толькі 20,1 % прадукцыі 1940 г. Нізкай заставалася прадукцыйнасць працы. У 1945 г. яна складала толькі 47 % ад даваеннай. Тэта тлумачылася нізкай кваліфікацыяй многіх рабочых, асабліва сельскай моладзі і дэмабілізаваных воінаў, слабай механізацыяй вытворчасці, прастоямі з-за мантажу абсталявання і інш.

Паступова адраджалася сельская гаспадарка рэспублікі. Калгаснае сялянства атрымала ад дзяржавы значную матэрыяльную дапамогу. Пад ураджай 1945 г. кал гас ы атрымалі насенную пазыку зерня 15 тыс. т, ільну — 2,1, бульбы — 22 тыс. т. На працягу 1945 г. у калгасы было дастаўлена звыш 15 тыс. сельскагаспадар-чых машын і абсталявання, 70 тыс. коней, 109 тыс. кароў, больш за 3 тыс. аўтамашьш, 420 трактараў. Аднак становішча у сельскай гаспадарцы заставалася вельмі цяжкім. У вытворчасці ўдзельнічала не больш паловы даваеннай колькасці калгаснікаў, у асноўным жанчыны. Паўсюдна зямлю аралі з дапамогай кароў, ускопвалі уручную. Вясной 1945 г. пасяўныя плошчы склалі толькі /3,8 % даваенных. Нізкай заставалася аплата працы калгаснікаў. Калгасы у 1945 г. выдал! у сярэднім на працадзень зерня 0,4 кг, бульбы — 0,7, сена і саломы — 0,5 кг. У большасці гаспадарак ажыццяўлялася толькі натуральная аплата працы.

Хуткімі тэмпамі аднаўляліся ўстановы аховы здароўя, народнай адукацыі. Колькасць бальнічных ложкаў наблізілася да ўзроўню 1940 г. і склада у 1945 г. 20 400 супраць 29 600. Ужо у 1944/45 навучальным годзе агульнаадукацыйнымі школамі было ахоплена 1200 тыс. вучняў. У 1945/46 навучальным годзе працавалі 24 з 25 ВНУ, якія меліся у рэспубліцы у 1940 — 1941 гг. Наладжвалася праца ва ўстановах навукі і культуры. У 1945 г. у рэспубліцы функцыяніравала 38 навуковых устаноў з 51 на канец 1940 г. Аднаўляліся клубныя ўста­новы, кінатэатры, музеі, тэатры, бібліятэкі.

Разгром нямецка-фашысцкіх войскаў на тэрыторыі Беларусі стварыў спрыяльныя ўмовы для іншых наступальных аперацый, у выніку ажыццяўлення якіх Чырвоная Армія у другой палове 1944 г. выгнала ворага з тэрыторыі СССР і начала вызваленне народаў Еўропы. У студзені 1945 г. савецкія войскі распачалі наступление на фронце ад Балтыйскага мора да Карпат.

16 красавіка 1945 г. войскі Чырвонай Арміі пачалі Берлінскую аперацыю, акружылі і разграмілі берлінскую групоўку ворага, 30 красавіка ўварваліся у рэйхстаг і ўзнялі над ім Сцяг Перамогі. 8 мая 1945 г. Германія падпісала Акт аб безумоўнай капітуляцыі.

У жніўні 1945 г. на Далёкім Усходзе Чырвоная Армія з удзелам войскаў Манголіі разграмілі японскую Квантунскую армію. 2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безумоўнай капітуляцыі, што азначала заканчэнне другой сусветнай вайны.