Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

7. Культурнае развіццё беларускіх земляў: эпоха барока і Асветніцтва

Пасля войнаў сярэдзіны XVII ст. рэзка ўзмацніліся паланізацьія і акаталічванне ўсходніх зямель Рэчы Паспалітай. Беларуская мова паступова выцяснялася з дзяржаўнага справаводства і афіцыйнага ўжытку. Тэта тэндэнцыя знайшла завяршэнне у соймавых пастановах 1696 — 1697 гг., паводле якіх паслы Вялікага Княства Літоўскага пагаджалі-ся: "У справах і пасольствах Рэчы Паспалітай мы, згодна з даўнімі законамі, не будзем карыстацца сваей пакаёвай пячаткай або сыгнетам і абяцаем выдаваць усе лісты, справы і публічныя легацыі толькі на мове польскай і лацінскай, а не іншай". Узмацніўся ўціск у дачыненні да праваслаўных і пратэстантаў. У 1658 г. сойм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову аб выгнанні арыян, а ў 1668 г. забараніў пераходзіць з каталіцтва ў іншыя веравызнанні. Праваслаўным шляхце, святарам і мяшчанам быў забаронены доступ у дзяржаўныя органы ўлады і самакіравання. Паблажлівыя адносіны да ўніяцкай царквы змяніліся на больш нецярпі-мыя, бо ўніяты не здзейснілі ўсіх планаў ідэолагаў Берасцейскай уніі па распаўсюджванні каталіцкіх і польскіх уп-льшаў на Беларусь На самой справе ўніяцкая царква больш спрыяла захаванню этнакультурнай самастойнасці белару-саў, пагроза страты якой існавала у XVII—XVIII стст.

Інтэлектуальнае жыццё у другой палове XVII — пачат-ку XVIII ст. характарызавалася адыходам назад. Забываліся здабыткі часоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, зноў набылі папулярнасць ідэі часоў сярэднявечча. Гэга, а таксама схаластыка, фанатызм, нецярпімасць сталі вызначальнымі прынцыпамі перыяду контррэфармацыі. Умовы развіцця культуры Беларусі ў XVII —XVIII стст. вызначылі яе спецыфічную рысу — полілінгвістычны характар. 3-за неспрыяльнай сітуацыі беларускамоўнай была пераважна народная культура — культура сялянства, гарадскіх нізоў, часткі шляхты і святарства. Многія ўраджэнцы Беларусі пісалі на лацінскай, польскай, часта на нямецкай і французская мовах, але іх творы, пазіцыя аўтара заставаліся духоўна блізкімі да мясцовых вытокаў.

Вядучым мастацкім напрамкам у другой палове XVII — сярэдзіне XVIII ст. было пышнае і вытанчанае барока. Узнікла яно на аснове традыцый позняга Адраджэння і Рэфармацыі у канцы XVI ст. у Італіі. На месца "сціплага" у аздабленні, без вычурных упрыгажэнняў мастацтва Рэфармацыі прыйшло пампезнае барока. Яно знайшло адбітак перш за ўсё у развіцці архітэктуры і выяўленчых жанраў мастацтва. Эстэтыка гэтага стылю — крок наперад у параўнанні з папярэднім перыядам. Аднак у сферы ідэалагічнага і грамадска-палітычнага жыцця барока суправаджалася адыходам да схаластыкі і дагматызму часу сярэднявечча. Яго асноўныя мастацкія прынцыпы — дынамічнасць кампазіцыі, кантрасты маштабаў, рытмаў, святлоценявыя і колеравыя эфекты, крывалінейнасць абрысаў, імкненне стварыць ілюзію бязмежнай прасторы. Эфектнасць барока была выкарыстана царквой у сваіх мэтах для эмацыянальнага ўздзеяння на пачуцді чалавека і дэманстрацыі марнасці чалавечага жыцця перад вечным, велічным. Матэрьгальнай базай для станаўлення стылю з’явілася архітэктура. Тут барока знайшло найболыи поўнае выяўленне. Пачатак гэтай плыні ў Беларусі звязаны з будаўніцтвам першага ў Рэчы Паспалітай помніка архітэктуры барока — касцёла езуітаў у Нясвіжы ў 1584 — 1593 гг. па праекце Я.М.Бернардоні.

Развіццё беларускага барока прайшло тры перыяды: ранняе (канец XVI — першая палова XVII ст.), сталае (другая палова XVII — 30-я гг. XVIII ст.) і позняе, ці віленскае (30-80-я гг. XVIII ст.).

На другую палову XVIII ст. прыходзіцда распаўсюд-жванне ідэй Асветніцтва на Беларусі. Яны прыйшлі з Еўропы і іх з’яўленню спрьгалі навуковыя адкрыцці у прыродаз-наўстве і дасягненні у галіне гуманітарных ведаў. Ім уласціва прызнанне прьгарытэту асветы, навукі і розуму у жьщці асобы, грамадства і дзяржавы. .Ідэі Асветніцтва знайшлі адлюстраванне ў філасофіі, сацыялогіі, літаратуры і мастацтве. Для эпохі Асветніцтва характэрна суіснаванне шэрага культурных стыляў — барока, класіцызму, сентыменталізму, ракако. Аднак характар эпохі вызначаў перш за ўсё класіцьізм. Сутнасць яго выявілася у кананізацыі антычнай класікі як дасканалага узору для наследавання нарма-тыўнасці эстэтычных крытэрыяў. Грунтаваўся ён на трады-цыях Адраджэння і разам з тым сінтэзаваў у пераўтворанай форме дасягненні процілеглага яму барока, якое папярэднічала і часткова суіснавала з новым напрамкам.

На станаўленне беларускага Асветніцтва істотна паўплывала французская філасофская і эстэтычная думка. У сярэдзіне XVIII ст. на Беларусь пачалі пранікаць навукова-філасофскія ідэі французскіх энцыклапедыстаў, а таксама Д. Ж. Лока, Ф. Бэкана, Д. Юма, Р. Дэкарта. Іх творы карысталіся папулярнасцю, значыліся ў каталогах розных бібліятэк. Асаблівую цікавасць выклікала творчасць Вальтэра. Аднак развіццё асветніцкай думкі на Беларусі было абумоўлена пераважна патрэбамі мясцовага жыцця — развіццём эканомікі і грамадска-палітычнай сітуацыяй. За час Асветніцтва змяніліся грамадскія ідэалы. Раней ідэалам быў "сармат" — чалавек набожны, забабонны, суровы, не-навіснік усяго чужога і хавальнік старашляхецкіх традыцый. На змену яму прыйшоў ідэал разумнага, адукаванага, рацыяналістычнага, але адначасова і касмапалітычнага чалавека. Зразумела, гэтыя рысы вызначаліся перш за ўсё адносна сацыяльнага партрэту шляхты і магаатаў.

Школьная адукацыя да сярэдзіны XVIII ст. канцэнтравалася ў асноўным у руках розных манаскіх.ордэнаў. Большасць школ належала езуітам, асветніцкія ўстановы адчынялі таксама базыльяне, піяры і дамініканцы. Была спынена дзейнасць брацкіх і пратэстанцкіх школ. Езуіцкія калегіўмы і ніжэйшыя школы існавалі у Полацку, Нясвіжы, Оршы, Бабруйску, Бярэсці, Менску, Віцебску і інш. Выкладанне вялося на лацінскай мове, традыцыйнымі прадме-тамі для навучання з’яўляліся граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, геаметрыя, музыка і асграномія. Цэнтрам адукацыі і навукі на Беларусі была Віленская езуіцкая акадэмія, якая мела статус універсітэта. Акадэмія славілася ва Усходняй Еўропе талентам і вучонасцю шэрага сваіх выкладчыкаў і вьтускнікоў. Адным з найбольш вядомых прафесараў Віленскай акадэміі быў Мацей Сарбеўскі (1595 — 1640), які лічыўся адным з галоўных тэарэтыкаў барока у Еўропе. Высокім узроўнем адукацыі славілася таксама Полацкая езуіцкая калегія, прычым езуіты бралі на выхаванне прадстаўнікоў не толькі каталіцкага веравызнання і шляхецкага стану. Пры калегіі былі музей, карцінная галерэя, бібліятэка, друкарня, тэатр, які ставіў з удзелам хору і балета п’есы на гістарычную, біблейскую тэматыку. Школы, арганізаваныя ўніяцкім ордэнам базыльянаў, пра-цавалі у асноўным па узоры езуіцкіх. У арганізацыі адукацыі базыльяне вылучаліся найперш тым, што настаўнікі выкла-далі на роднай для вучняў школ мове. Шырокую вядомасць мела Слуцкая гімназія. Яна была заснавана Янушам Радзівілам як кальвінісцкая школа. Слуцкая навучальная ўстанова вылучалася цярпімасцю ў справах рэлігіі, павагай да асобы вучня.

У другой палове XVIII ст. адбылося паступовае абнаўленне сістэмы адукацыі у, Рэчы Паспалітай. Тэта было звязана са зменамі у эканамічным жыцці грамадства, з развіццём навукі. У 1773 г. была створана Камісія па нацыянальнай адукацыі. Яе старанням-і школа набыла свецкую накіраванасць. Агульнае кіраўніцтва справай асветы ад духавенства перадавалася дзяржаўным органам. У школьнай адукацыі большае месца сталі займаць прадметы прыродазнаўчага цыкла. Болын чым за 20 гадоў сваей дзейнасці Адукацыйная камісія заснавала шэраг новых школ. Асаблівую цікавасць выклікаюць закладзеныя ў Гародні і Паставах мецэнатам А.Тызенгаўзам шматлікія прафесіянальныя ўстановы. У 70-я гг. XVIII ст. ён арганізаваў першыя ў Рэчы Паспалітай медыцынскую, ветэры-нарную, акушэрскую, чарчэння і малявання, фінансавых кантралёраў, мастацка-тэатральную школы. У іх вучыліся пераважна дзеці беларускіх прыгонных сялян.

Асаблівасць развіцця грамадска-палітычнай думкі Беларусі у перыяд панавання схаластыкі заключалася у тым, што новыя філасофскія і навуковыя ідэі ўзнікалі галоўным чынам у нетрах самой схаластыкі, а не па-за яе межамі, як гэта было у заходнееўрапейскіх краінах. Найбольш вядомымі схаластамі таго часу былі В. Тылкоўскі, А. Кміціц, А. Кярсніцкі і інш. Аднак панаванне схаластыкі не было непадзельным. Шырокую вядомасць атрымалі атэістычныя погляды Казіміра Лышчынскага (1634 — 1689). Пакінуўшы ордэн езуітаў, ён напісаў трактат "Аб неіснаванні Бога", у якім сцвярджаў, што Бог не існуе, а з’яўляецца толькі хімерай, народжанай фантазіяй людзей. Каталіцкае духавенства жорстка расправілася з беларускім вальнадумцам. У 1689 г. К.Лышчынскі быў спалены на вогнішчы.

Развіццё навуковых уяўленняў у Беларусі таго часу было абмежавана рамкамі нэвучальных школьных дысцыплін. Магчымасці для развіцця новага эксперыментальнага прыродазнаўства былі вельмі абмежаваныя. Навука развівалася дзякуючы працы і падзвіжніцтву геніяльных вучоных-адзіночак. Сярод іх — Казімір Семяновіч, які выдаў у 1650 г. у Амстэрдаме кнігу "Вялікае мастацтва артылерыі", што пазней шмат разоў перавыдавалася. Ён першым у сусветнай навуцы стварыў праект шматступеньчатай ракеты.

Пашырэнню навуковых ведаў спрыяла кнігавыдавец-кая, асветніцкая дзейнасць ураджэнца Беларусі Іллі Капіевіча (1651 —1714). Ён зведаў ганенні, жыў у Амстэрда-ме, пазней Пятром I быў запрошаны на працу ў Маскву. Там Ілля Капіевіч выдаў больш за 20 падручнікаў па граматыцы і інш. Ён быў першым у гэтай справе ў Расіі. 3 дапамогай яго кніг рускія людзі змаглі пазнаёміцца са здабыткамі, багаццем еўрапейскай навукі і культуры.

У другой палове XVIII ст. адбываецца працэс пасгуповага вызвалення філасофіі і прыродазнаўсгва ад сярэдневяковай тэалогіі і схаластыкі. Пра гэга сведчыць творчасць вядомых мысліцеляў Казіміра Нарбута (1738-1807), Бенядзікта Дабшэвіча (1722 - ?), Анёла Доўгірда (1776-1835). Вытокі эксперыментальнага прыродазнаўсгва на Беларусі звязаны з дзейнасцю выдатных вучоных Ж. Жылібера і Г. Форстэра. Цікавую спадчыну пакінуў астраном і асветнік Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728-1810). Ён стаў адным з арганізатараў і дырэктарам Віленскай абсерваторыі. За заслугі ў прыродазнаўстве М. Пачобут-Адляніцкі выбіраўся членам-карэспандэнтам Парыжскай акадэміі навук і Лонданскага астранамічнага таварыства. Доўгі час ён працаваў рэктарам рэарганізаванай у Галоўную школу Вялікага Княства Літоускага Вілёнскай езуіцкай акадэміі. Шэраг трактатаў на беларускай, польскай і лацінскай мовах па філасофіі, эканоміцы, эстэтыцы належьщь вядомаму асветніку і мецэнату, апошняму канцлеру Вялікага Княства Літоускага Іаахіму Храптовічу (1728-1812). Шырокую вядомасць мела яго бібліятэка у Шчорсах. Імя беларускага асветніка добра ведалі у еўрапейскіх краінах. Адзін з дзеячаў Вялікай французскаи буржуазнай рэвалюцыі А.Мірабо пісаў пра І.Храптовіча: "Я не ведаў лепшага эканаміста у галіне практыкі як па сумленню свайго розуму, так і па дабраце сэрца". Прызнаным спецыялістам у галіне батанікі і заалогіі быў Станіслаў Юндзіл (1761-1847). Ён стаў адным з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі, напісаў кнігу "Апісанне раслін у правінцыі Вялікага княства Літоўскага.

На тэрыгорыі Беларусі у канцы XVIII ст. папулярнымі былі ідэі фізіякратаў, якія адстойвалі тэзіс аб натуральнай ррўнасці людзей і крытыкавалі прыгоннае права. Іх прыхільнікамі былі І.Храптовіч, І.Страйноўскі, М.Карповіч і інш. Шырокую вядомасць меў філосаф і царкоўны дзеяч Георгій Каніскі (1717-1795), які высока цаніў прыродазнаўчыя навукі і іх ролю у пазнанні прыроды. Папярэднікам матэма-тычнай логікі, адным з першых інтэрпрэтатараў філасофскай сістэмы I. Канта быў С. Майман (1753-1800). Яго ведалі і высока цанілі І.В.Гётэ і Ф.Шылер. Знаёмства з многімі французскімі асветнікамі меў Антоній Тызенгаўз (1738-1785). Гродзенскі мецэнат прапанаваў нават Ж.-Ж. Русо пераехаць у Беларусь, абяцаў пабудаваць яму ў Белавежскай пушчы ідылічную хатку.

Тагачасная беларуская літаратура знаходзілася на этапе пераходу ад сярэдневяковых ідэй і мастацкіх формаў да ідэй і формаў новага часу. Адміралі жанры летапісання, палемічнай і жыційнай прозы, панегірычнае вершаскладанне, нараджаліся песенна-інтымная лірыка, гумарыстычная і парадыйна-сатырычная паэзія, інтэрмедыя і інш.

Літаратура другой паловы XVII — сярэдзіны XVIII ст. развівалася пераважна пад уплывам еўрапейскага барока. Для прыгожага пісьменства гэтага часу характэрнью розныя ідэйныя і стылявыя тэндэнцыі, розныя "шцілі" — высокі, які адпавядаў запатрабаванням эліты грамадства, сярэдні з арыентацыяй на густы сярэдняй і дробнай шляхты, гараджан і нізкі — народны. Паміж гэтымі трыма "пластамі" ішло бесперапыннае ўзаемадзеянне, узаемапранікненне ідэй і мастацкіх формаў. Аднымі з найбольш значных прадстаўнікоў беларускай літаратуры з’яўляліся Сімяон Полацкі (1629-1680) і Андрэй (Ян) Белабоцкі. Істотная частка іх творчага шляху была звязана з Масквой. Менавіта з іх дзейнасці пачынаецца станаўленне рускай сілабічнай паэзіі і распаўсюджванне ідэй барока у духоўным жыцці. С. Полацкі стварыў рукапісныя зборнікі "Вертоград многоцветный", "Рифмологион", пісаў на беларускай, лацінскай, польскай і стараславянскай мовах. Асноўны мастацкі твор А.Белабоц-кага — "Пентатэугум" ("Пяцікніжжа"). Абодва пісьменнікі займаліся педагагічнай дзейнасцю. С.Полацкі быў выхава-целем царскіх дзяцей, а таксама заснаваў друкарню у Крамлі і Славяна-грэка-лацінскую акадэмію.

На станаўленне беларускай літаратуры перыяду барока у немалой ступені паўплывала вусная народная творчасць. Ва ўмовах узмацнення сацыяльнай напружанасці у гарадах і вёсках з’явіліся фальклорныя творы з акрэсленай антыпры-гонніцкай накіраванасцю. У гэты перыяд узнік цыкл казак аб асілках, у якіх традыцыйны вобраз волата чароўнай казкі саступае месца вобразу народнага заступніка. Далейшае развіццё атрымоўвае сацыяльна-бытавая казка.

Літаратурнае жыцдё Беларусі другой паловы XVIII ст. вызначалася яшчэ болыпым полілінгвізмам, чым у папярэд-нюю эпоху. Гэга ж заўвага датычыцца і яго мастацка-стыля-вога аблічча. Аднак класіцызм, які панаваў у перыяд Асветніцтва, асобнага этапа у развіцці беларускай літаратуры не склаў. 3-за існаваўшых у XVIII ст. культурна-палітычных абставін многія выхадцы з Беларусі пакінулі след у гісторыі прыгожага пісьменства суседніх народаў. Сярод іх Ю.Нямцэвіч, А.Нарушэвіч, Ф.Князьнін, Ф.Багамолец — пісьменнікі, якія занялі вядучае месца ў польскай літаратуры.

Тэатральнае жыццё Беларусі на мяжы XVII — XVIII стст. было прадстаўлена школьным тэатрам і народным лялечным — батлейкай. Дзейнічалі тэатры перш за ўсё пры езуіцкіх навучальных установах. У іх рэпертуарах пераважалі пастаноўкі на польскай і лацінскай мовах. Спектакль уяўляў сабой пышнае відовішча з музыкай, песнямі, тан-цамі, паміж дзеямі выконваліся інтэрмедыі, хоры, балеты. Сярод батлеечнікаў папулярнымі былі народныя драмы "Цар Ірад" і "Цар Максімільян".

У другой палове XVIII ст. на Беларусі адбылося станаўленне прафесійнага тэатра. Пры гэтым пераважалі прыватнаўласніцкія тэатры. Яны былі блізкія па сваім пра-фесійным ўзроўні да сталічных. Рэпертуар гэтых тэатраў адлюстроўваў часцей агульнаеўрапейскую тэматыку. Магнаты актыўна запрашалі на прыдворную сцэну замежных артыстаў і музыкантаў і нават цэлыя тэатральныя трупы з Італіі, Аўстрыі, Францыі. Многія замежныя майстры пазней станавіліся выхавацелямі, настаўнікамі мясцовых прыгон-ных акцёраў. У Беларусі асабліва высокім быў прафесійны ўзровень у прыгонных тэатрах і капэлах Нясвіжа, Слуцка, Шклова, Гродна, Ружан, Слоніма, Магілёва. Пра высокую прафесійную падрыхтоўку беларускіх акцёраў сведчыць тое, што калектывы танцораў Слоніма і Гродна сталі пазней асновай вядомага ў Еўропе каралеўскага балета у Варшаве, танцоры Шклова і музыканты з Горы-Горак праславіліся на сцэне санкт-пецярбургскіх тэатраў.

Адным з першых быў нясвіжскі тэатр, заснаваны Ф.У.Радзівіл. Для яго было пабудавана спецыяльнае па-мяшканне, арганізаваны балетная, тэатральная школы, пазней — музычная. Адначасова з нясвіжскім працаваў слуцкі тэатр. Яго ўладальнікам быў Геранім Радзівіл, але пасля смерці мецэната тэатр аб’ядналі з нясвіжскім.

Значны цэнтр тэатральнага і музычнага жыцця быў створаны ў Слоніме Міхалам Казімірам Агінскім. У яго палацы існавала канцэртная зала, якая не уступала славутай мангеймсдай. Акрамя таго, дзейнічаў "плавальны тэатр", які перамяшчаўся па канале і р. Шчары. У 1780 г. было пабудавана спецыяльнае памяшканне для тэатра. Пры ім існавала школа. Тут працавалі інструментальны аркестр, оперны ансамбль. М.К.Агінскі сам быў адораным чалавекам. Ён з’яўляўся аўтарам некалькіх опер на ўласныя лібрэта. Слонімскі тэатр выязджаў на гастролі у Варшаву, меў некалькі труп, у тым ліку балет і драматычны калектьгў. Слонімскі аркестр быў адным з найбольшых у тагачаснай Еўропе.

У мураваным дойлідстве яскрава выявіліся асаблівасці барока. У гарадах і вёсках будаваліся пампезныя касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Да такіх пабудоў адносяцца бернардынскі, брыгідскі і езуіцкі касцёлы у Гродне, францысканскі касцёл і кляштар у Пінску і інш. Рысы барока прысутнічалі таксама ў манеры пабудовы і аздабленні праваслаўных і ўніяцкіх храмаў. Гэга датычыцца Мікалаеўскай царквы ў Магілёве, базыльянскай царквы і іканастаса у Супраслі, манастырскага комплексу у Жыровіцах. Еўрапейскія ўплывы барока тут перапляліся з мясцовымі і візантыйскімі традыцыямі, што надало непаўторны каларыт по-мнікам. 3 цягам часу барока пранікла у свецкае дойлідства, жыллёвае будаўніцтва. Характерны помнік у гэтым стылі — дом на рынку у Нясвіжы (1721). Своеасаблівым фіналам развіцця барока стала фарміраванне ў сярэдзіне XVIII ст. адметнага ад іншых стылю ракако, у аснову мастацтва якога быў пакладзены крывалінейны асіметрычны арнамент. Апошні быў заснаваны на стылізаванай і перайначанай форме ракавіны, абрамлёнай сшіяценнем складанешпых завіткоў, увагнутых ліній. У стылі ракако былі пабудаваны палацы М.Радзівіла ў Дзятлаве, М.К.Агінскага у Слоніме і інш. Больш магутна ракако знайшло праяву у культавым дойлідстве.

Станаўленне класіцызму у архітэктуры Беларусі адносіцца да 70—90-х гг. і супадае з часам далучэння да Расійскай Імперыі. Асновай для пранікнення рыс класіцызму ў архітэктуру стала дзейнасць па перапланіроўцы ўсходнебеларускіх гарадоў. Планы іх пабудовы і кварталы набылі геаметрычныя абрысы, у якасці кампазіцыйных восей вылучаліся галоўныя вуліцы і гарадскія плошчы. У Цэнтральнай і Заходняй Беларусі класіцызм не меў значнага развіцця.

У другой палове XVII — XVIII ст. працягваўся ўздым у беларускім іканапісе. Узбагацілася вобразная мова і жы-вапісная манера іканапісцаў. У іх творы пранікаюць рысы рэалістычнасщ. Вядучае месца у свецкім жывапісе па-раней-шаму займаў партрэт. У тагачасным беларускім мастацтве склалася некалькі яго тыпаў: парадны, рэпрэзентатыўны; тып так званага рыцарскага, ці "сармацкага", партрэта, з характэрнай для яго падкрэсленай напышлівасцю героя карціны; трунны, ці пахавальны, партрэт — абавязковы атрыбут пахавальнага рытуалу у прывілеяванага саслоўя.

На ўзроўні лепшых еўрапейскіх узораў развівалася кніжная графіка. Найбольш высокі мастацкі ўзровень афар-млення і ілюстравання кніг дэманстравалі супрасльская і магілёўская друкарні. Іх выданні вылучаліся імпазантнасцю, своеасаблівай манументальнасцю, багаццем дэкору. Асновы магілёўскай гравёрнай школы былі закладзены Максімам і Васілём Вашчанісамі. Знакамітымі сталі таксама дрэварыты Фёдара Ангілейкі. Вядомымі майстрамі станковай гравюры былі Аляксандр і Лявонцій Тарасевічы.

Шырокую вядомасць па-за межамі Беларусі атрымала майстэрства мясцовых разьбяроў. 3 Масквы ў Вялікае Княства Літоўскае пасылалі ганцоў для падбору разьбяроў, цаніннікаў, збройнікаў, "залатых і срэбраных спраў майстроў" для работы пры царскім двары. Славу і прызнанне беларускім майстрам прынесла будаўніцтва Каломенскага палаца. Пад кіраўніцтвам старца Арсенія і Кліма Міхайлава імі былі выкананы ўсе разьбяныя работы па вонкавым і ўнутраным ўбранні палаца. Беларускія майстры стварылі шэраг высокамастацкіх іканастасаў для Данскога, Сімяонаўскага, Нова-Іерусалімскага, Валдайска-Іверскага, Свенскага і Новадзявочага манастыроў. Імі ж упрыгожаны многія саборы, памяшканні Маскоўскага Крамля. Беларускія майстры прынеслі у Расійскую дзяржаву таксама тэхніку вытворчасці паліхромнай ("цаніннай") кафлі, з якой яны вы-раблялі складаныя архітэктурныя дэталі, што дазваляла надаваць будынкам разнастайны паліхромны дэкор.

Такім чынам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, перыяд з XVII па XVIII ст. стаў перыядам значнага і разнастайнага развіцця культуры Беларусі, прычым беларускае барока выканала гістарычную ролю культурнага маета паміж захадам і ўсходам Еўропы.