Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

3. Бсср у перыяд усталявання таталітарнага рэжыму

На мяжы 20—30 гг. адміністрацыйна-камандныя метады кіравання распаўсюдзіліся на ўсе сферы жыцця грамад-ства. Пастановы вышэйшых органаў падлягалі абавязковаму выкананню ніжэйстаячымі. Дэмакратычная сістэма кіравання была поўнасцю выключана з жыцця грамадства. Гэга адбывалася ва ўсіх звёнах савецкай палітычнай сістэмы. Бюракратычны апарат, які ўзвысіўся над грамадствам і фактычна ператварыўся ў самастойны клас, рэалізоўваў свае інтарэсы і спекуляваў на энтузіязме мас.

Грамадскія інстытуты і самадзейныя арганізацыі працоўных арыентаваліся толькі на выкананне распараджэнняў партыйных органаў. Саветы стваралі бачнасць улады народных мае. Вялікі урон панеслі прафсаюзы: іх тэрытарыяльныя саветы былі скасаваны, уводзіліся пасады ўпаўнаважаных УЦСПС па БССР на грамадскіх пачатках.

Характернымі рысамі грамадскага жыцця Беларусі, як і ўсёй краіны, сталі татальная цэнтралізацыя кіравання ўсімі сферамі грамадскага жыцця, адміністрацыйна-камандныя метады ў спалучэнні з дзяржаўным тэрорам аж да арганізацыі масавых рэпрэсій і ўтварэння лагераў з прымусовай працай; экстэнсіўны і стратны гаспадарчы і палітычны механізм, пры якім поўнасцю выключаецца ацэнка дасягненняў на аснове сацыяльнай эфектыўнасці; адмова ад каштоўнасцяў папярэдніх формаў дэмакратыь адхіленне мае ад кіравання і фармалізацыя інстытутаў дэмакратыі, абогатварэнне ўлады; непадуладнасць грамадскага жыцця нават фармальным дэмакратычным працэду-рам, зрошчванне партыйнага і дзяржаунага апарату, кант-роль выканаўчых органау над выбарнымі, выхад карных органау з падпарадкавання законам і грамадству.

Такому сцвярджэнню быццам супярэчыць прыняцце -Канстытуцыі СССР 1936 г., Канстьггуцыі БССР 1937 г., у якіх абвяшчалася пашырэнне дэмакратычных свабод. Аднак канстытуцыйныя нормы мелі чыста намінальны характар, не ўздзейнічалі на паўсядзённае жыццё. Асноўны закон аб-вясціў роўныя палітычныя правы для ўсіх грамадзян, у тым ліку і права выбіраць і выбірацца. Але выбары у Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўньгх пра-ходзілі на безальтэрнатыўнай аснове. Яны адоыліся ва ўсходніх абласцях рэспублікі у чэрвені 1938 г. і снежні 1939 г., у заходніх — у сакавіку і снежні 1940 г. У іх удзельнічала каля 100 % выбаршчыкаў, якія прагаласавалі за кандыдатаў, вылучаных партыйна-савецкімі органамі.

У працэсе ўтварэння і станаўлення адмшістрацыйна-камандная сістэма абапіралася на розныя слаі грамадства. Першапачаткова галоўнай апорай ўлады сталі найменш забяспечаныя, не маючыя палітычнай культуры слаі рабо-чага класа і сялянства, а таксама частка інтэлігенцыі, якая крытычна адносілася да буржуазнага ладу. Простыл, зра-зумелыя лозунгі Кастрычніка, спадзяванні на хуткае па-ляпшэнне свайго становішча прыцягнулі на бок бальшавіг коў шырокія масы. Паступова сацыяльная база новай улады мяняецца. Усе большую вагу набывае партыйна-дзяржаўная бюракратыя, апарат арміі і праваахоўных органау. Дзеля захавання падтрымкі сярод рабочых і сялян шырока выкарыстоўваюцца сацыяльная дэмагогія, прапаганда ідэі "светлай будучыні".

Магутны ідэалагічны апарат, што ахапіў сваім уздзе-яннем практычна ўсё грамадства, аказаў значны ўпльгў на людзей, многія з якіх шчыра верылі. у правільнасць навязаных ім шляху развіцця, маральных каштоўнасцяў. Але не адзін з таталітарных рэжымаў не можа мець у сваей аснове толькі веру.

Асаблівае значэнне для рэжыму меў тэрор, рэпрэсіі супраць народа. Для абгрунтавання неабходнасці насілля ўсё шырэй стаў выкарыстоўвацца тэзіс аб абвастрэнні класавай барацьбы.

Жорсткасць стала нормай жыцця савецкага грамадства. Рэпрэсіі былі патрэбны кіруючаму слою па шматлікіх прычынах. Яны дазвалялі спісваць на "шкоднікаў і ворагаў народа" пралікі у эканоміцы і сацыяльнай палітыцы; далі мільёны бясплатных рабочых, на якіх не распаўсюджваліся ні сацыяльныя праграмы, ні працоўнае заканадаўства; стварылі атмасферу страху, што заглушаў спробы суп-раціўлення; даў магчымасць знішчаць палітычных праціўнікаў.

Ужо вядомы прыкладныя памеры страт, панесеных народам у перыяд сталінскіх рэпрэсій. Беларусь стала адной з першых ахвяр рэпрэсій, якія разгарнуліся у рэс-публіцы ужо у 20-я гг. і не спыняліся да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а затым працягваліся і ў пасляваенныя гады. Сімвалам генацыду у Беларусі стала адкрытае у 1988 г. месца расстрэлу людзей — Курапаты. Па адзнаках даследчыкаў, ахвярамі сталінскіх рэп­рэсій сталі звыш 250 тыс. жыхароў нашай рэспублікі.

У другой палове 20-х гг. Беларусь заставалася аграрнай рэспублікай. БССР практычна не мела цяжкай прамысло-васці, прадпрыемствы былі дробнымі, а іх тэхнічны ўзро-вень заставаўся нізкім. Індустрыяльны рост быў неабход-ны, але дасягнуць яго можна было рознымі спосабамі. Выбар варыянтаў індустрыялізацыі і стварэння матэры-яльнай базы сацыялізму адбыўся у складаных і супярэчлі-вых формах. Права на рашэнне рэальна мела толькі Ка-муністычная партыя, якая валодала палітычнай уладай і ключавымі фінансава-эканамічнымі механізмамі.

Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР, які з'яўляўся складанай часткай агуль-насаюзнай пяцігодкі, быў зацверджаны IX Усебеларускім з'ездам Саветаў у маі 1929 г. З'езд канстатаваў, што выкананне першага пяцігадовага плана (1928/29 — 1932/33 гаспадарчыя гады) павінна забяспечыць узмац-ненне эканамічных і палітычных пазіцый пралетарскай дыктатуры у яе барацьбе з класавымі ворагамі як унутры краіны, так і за яе межамі. Было падкрэслена, што ўтрыманне высокага напружанага тэмпу сацыялістычнага будаўніцтва выклікана, разам з унутранымі прычынамі, яшчэ і тым, што БССР, знаходзячыся на мяжы з варожым капіталістычным Захадам, з'яўляецца фарпостам СССР.

Вялікая ўвага ўдзялялася развіццю ў рэспубліцы метала-апрацоўчай, хімічнай, дрэваапрацоўчаў, гарбарнай, швей-най, харчовай, мясной галін прамысловасці і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Найважнейшай умовай, якая забяс-печвала развіццё народнай гаспадаркі, павінна было з'явіцца стварэнне неабходнай энергетычнай і паліўнай базы. Для гэтага намячалася павялічыць здабычу торфу, закончыць будаўніцтва БелДРЭС, пабудаваць новыя электрастанцыі і павялічыць іх агульную магутнасць.

Асноўныя вытворчыя даходы БССР за пяцігодку павялі-чыліся у 3,7 раза ( у цэлым па СССР — у 2,2 раза), пры гэтым каля 80 % прыпадала на новыя і цалкам рэканструя-ваныя прадпрыемствы. Беларусь з аграрнай ператварылася у рэспубліку індустрыяльна-аграрную. Было пабудавана 78 буйных і каля 460 дробных прадпрыемстваў. Увайшлі у строй Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудаван-ня, Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, швейныя фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі" і "КіМ" у Віцебску, Мінская швей­ная фабрыка "Кастрычнік", фабрыка штучнага валакна у Магілёве, цэментавы завод у Крычаве. Удзельная вага буй­ной прамысловасці ўзрасла з 41,3 да 67 %. 3 прамысловасці былі выціснуты капіталістычныя элементы, дзяржава зрабі-лася манапольным уласнікам.

Эканоміка Беларусі стала часткай эканамічнага ме-ханізма, дырэктыўна кіруемага з цэнтра, падпарадкаванага волі сталінскага кіраўніцтва. Гэта запатрабавала і змянен-ня сістэмы кіравання прамысловасцю. У 1932 г. быў ліквідаваны ВСНГ Беларусі, а замест яго створаны галіновыя наркаматы. Першапачаткова іх было тры: цяжкай, лёгкай і лясной прамысловасці.

3-за адміністрацыйнай структуры кіравання, што скла-далася, Беларусь сутыкнулася з тымі цяжкасцямі, якія перажывала савецкая эканоміка у цэлым. Рост прадукцый-насці працы адставаў ад зададзеных тэмпаў, сабекошт прадукцыі заставаўся высокім, многія галіны не выканалі пяцігадовы план (прамысловасць будаўнічых матэрыялаў, хімічная, паліўная, энергетычная). Сур'ёзнай праблемай стаў выпуск бракаванай, недабраякаснай прадукцыі.

Прычыны правалу у эканоміцы заключался перш за ўсё у станаўленні і ўсталяванні адміністрацыйнай сістэмы. К концу першай пяцігодкі командная эканоміка стала даміную-чай ва ўсіх сферах гаспадарчага жыцця. Рынак, таварна-гра-шовыя адносіны былі паўсюдна выціснуты дырэктыўным плановым размеркаваннем рэсурсаў і продукцьіі- Не трэба было думаць аб народнагаспадарчай збалансаванасці, раўна-вазе рынку, цэнах і ішпых "нэпаўскіх атрыбутах", якія абмяжоўвалі ўладу бюракратыі. Цэны цяпер устанаўліваліся зверху, самімі чьшоўнікамі, рьшачныя адносіны былі заме­нены складанай і грувасткай сістэмай прадпісанняў, фондаў і лімітаў. "Адміністрацыйны сацыялізм' стаў рэальнасцю.

Такі эканамічны механізм працягваў дзейнічаць і у гады другой (1933-1937) і трэцяй (1938-1941) пяцігодак. Рост прамысловасці бьгў нераўнамерны і характарызаваўся ўзмацненнем дыспрапорцый і цяжкасцяў.

На перакананні, што пераадолення зканамічнай адсталасці трэба дамагацца цаной любых сацыяльна-эканамічных, палітычных, ідэйна-маральных выдаткаў, грунтавалася сталінская стратагія. Для падтрымання высокіх тэмпаў індустрыялізацыі прапаноўвалася скарачэнне фондаў спажывання і самая жорсткая эканомія сродкаў, якія вызначаюць жыццёвы ўзровень народных мае.

3 гэтай жа мэтай лічылася неабходным і магчымым дапусціць "таварны голад" (гэта значыць недахоп спажывецкіх тавараў), незбалансаванасць бюджэту, інфляцыйны рост цэн. Стратэгія паскоранага індустрыяльнага развіцця адкрыта патробавала ад савецкіх людзей сур'ёзных ахвяр і заклікала працоўных свядома ісці на іх.

Каардынацыя паміж галінамі народной господоркі, уз-годненасць мэт пяцігодкі пры токім методзе правядзення індустрыялізацыі захоўвацца не маглі. Для звышхуткіх "бальшавіцкіх" тэмпаў не хапала сродкаў. Фінансавыя крыніцы, прадугледжаныя першым пяцігадовым планам, спатрэбілася дапаўняць новымі. Пачала практыкавацца штогадовая прымусовая падпіска на дзяржауную пазыку, рэзка павялічыліся падаткі, "замарожвалася" заработная плата пры павелічэнні нормаў выпрацоўкі.

Гэтымі мерамі можна было павялічыць прыток у казну рублёў, але яны ужо былі неканверсаванымі, а патрэбна была валюта для закупи за мяжой сучаснага абсталявання, вырабіць якое но адсталых машынабудаўнічых заводах унутры краіны было немагчыма. Валюту мог даць хлеб — галоўны артыкул экспорту дарэвалюцыйнай Расіі. Ад-мовіўшыся ад метадаў НЭПо, дзяржова распачала прыму-совую канфіскацыю збожжа у сялян.

К пачатку першай пяцігодкі аснову сельскай гаспадаркі Беларусі складалі індывідуальныя сялянскія гаспадаркі. Болып як 60 % з іх было аб'яднана спажывецкай і вытворчай кааперацьгай, грамадскі сектар быў невялікі — 213 саўгасаў і каля 400 калектыўных гаспадарак. Адносіны горада і вёскі будаваліся у осноўным но экономічных прынцыпах. Але "крызіс хлебанорыхтовок" 1927/28 гаспадарчага года, дакладней, шляхі выхаду з яго, намечаныя кіраўніцтвам краіны, створылі прынцыпова новае становішча.

Яшчэ ўвосень 1928 г. пачалі набываць моц надзвычай-ныя метады —за ўтойванне хлебных лішкаў кулакоў і частку сераднякоў прыцягвалі да суда, хлеб канфіс-коўвалі, прычым 1/4 яго частка аддавалася вясковай беднаце. Адраджаўся абшчынны прынцып кругавой парукі — сялянам самім дазвалялася размяркоўвоць хлебанарых-тоўкі поміж асобнымі гаспадаркамі. Пры гэтым норыхтоўчыя цэны на збожжа заставаліся на ўзроўні сярэдзіны 20-х гг., а цэны на прамысловую прадукцыю хутка раслі. Дзяржаўныя нарыхтоўкі фактычна ператвараліся з добра-ахвотных, аб'ём якіх рэгуляваўся эканамічнымі рычагамі, у неэканамічную канфіскацыю вырабленага прадукту.

Летам 1929 г. абвяшчаецда лозунг суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа. Каб узяць збожжа у селяніна-аднаасобніка, трэбо было аднавіць узброеную сілу тыпу харчарміі часоў грамадзянскай вайны. Найбольш зруч-най формай канфіскацыі збожжа у вёсцы былі калгасы, дзе збожжа адразу засыпалася ў агульны свіран.

Под вельмі моцным націскам зверху ўзровень колектыві-зацыі імкліва павышаўся. К пачатку сгудзеня 1930 г. у калгосох налічвалася каля 21 % сялянскіх гаспадарак, к пачатку сакавіка — 58 %. Не засталіся у баку і мясцовыя партыиныя і савецкія кіраўнікі. Яны убачылі магчымасць за кошт сялянства зрабіць кар'еру, умацаваць свае становішча, вызначыцца у вачах цэнтра. Напрыклад, згодна з пастановай ЦК ВКП(б) ад 5 сгудзеня 1930 г., для Беларусі меркавалася завяршыць калектывізацыю к 1933 г. Аднак першы сакратар ЦК КП(б)Б К.В.Гей запатрабаваў калектывізаваць вёску за 1931 г. Неўзабаве і гэты тэрмін здаўся надта працяглым. Было прынята рашэнне аб завяршэнні калектывізацыі за паўгода. У ЦК ВКП(б) была накіравана тэлеграма з просьбай уключыць Беларусь у лік раёнаў поўнай калектывізацыі.

Свой уклад у працэс калектывізацыі унес і рабочы клас. Адабраныя па прынцыпе палітычнай адданасці рабо-чыя-дваццаціпяцітысячнікі, пасланыя на кіруючыя пасады у калектыўныя гаспадаркі, сталі праваднікамі сталінскай палітыкі на месцах. Работа па мабілізацыі рабочых у калгасы БССР пачалася у лістападзе 1929 г. Па заданні калгасцэнтра СССР у Беларусі належала мабілізацыі 200 рабочых і 100 рабочых павінны былі прыбыць з Ніжняга Ноўгарада з завода "Чырвонае Сормава". Прыбыўшыя працавалі ў Магілёўскай (акруга суцэльнай калектывіза-цыі) і Полацкай акругах.

У краіне стварылася надзвычай вострая палітычная сіту-ацыя. Вынікам націску пры стварэнні калгасаў стала масавае незадавальненне сялян, адкрытыя пратэсты, аж да ўзбро-еных выступленняў. Баючыся масавай узброенай барацьбы, Сталін рашыў адмежавацца ад так званых "перагібаў" і ўскласці адказнасць за іх на мясцовыя органы. Створаныя сілай калгасы за вельмі кароткі тэрмін распаліся, да ліпеня 1930 г. іх засталося толькі 11 % ад былой колькасці. Адліў з калгасаў мог быць значка большым, калі б сяляне напярэдадні ўступлення у калгас не парэзалі жывёлу і маглі вярнуць сваю зямлю, якую забраць у калгасаў, што засталіся, было вельмі цяжка.

Адступленне у сакавіку было тактычным ходам, які аслабіў напружанне у вёсцы. Увосень пачалася новая хваля калектывізацыі. Адкінуўшы у бок спробы лібераль-ных рэформаў, кіраўніцтва краіны перайшло да ўтайма-вання сялянства гвалтам. Асноўнымі метадамі хлебана-рыхтовак сталі вобыскі, масавыя арышты, высяленне цэлых вёсак, расстрэлы.

Важным кірункам калектывізацыі стала стварэнне у сель-скай мясцовасці машынна-трактарных станцый (МТС). Першая МТС у нашай рэспубліцы была створана у канцы 1929 г. у Кайданаўскім (цяпер Дзяржынскім) раёне. Усяго ж у гады першай пяцігодкі было створана 57 МТС, якія у 1932 г. ужо абслугоўвалі 33,1 % усіх калектыўных гаспадарак БССР. У студзені 1934 г. у МТС было 93,8 % трактараў, 99,8 % зернясеялак, 78 % маторных малатарань. Манапольна валодаючы тэхнікай, МТС рабілі калгасы поўнасцю залеж-нымі ад дзяржавы. Больш таго, з пачатку 1933 г. улада у вёсцы фактычна перайшла да надзвычайных органаў — палітаддзелаў МТС. Яны актыўна займаліся далейшай калектывізацыяй, барацьбой з "кулакамі", умацаваннем гвал-тоўных метадаў кіравання вёскай.

Колькасць калектыўных гаспадарак працягвала расці. Да канца 1934 гч у БССР ужо налічвалася 10 923 калгасы, якія аб'ядналі 72,6 % сялянскіх двароў.

Сельская гаспадарка рэспублікі увесь час знаходзілася у крызісным стане, была нерэнтабельная. У 1935 г. белаускім калгасам была ліквідна запазычанасць па крэдытах 19,7 млн руб.). У жніўні 1937 г. СНК СССР і ВКП(б) прынялі пастанову "Аб аказанні дапамогі калгасам БССР". Ім былі аддадзены льготы па пастаўках сельгасвырабаў і запазычанасці за мінулыя гады. План пасеву па БССР скарачаўся на 300 тыс. га.

Але насілле над вёскай працягвалася. У 1939 — 1940 гг. калектывізацыя праводзілася у заходніх раёнах рэспублікі. У БССР к 1941 г. быў арганізаваны 10 261 калгас, у тым ліку ва ўсходніх абласцях — 9608, у якіх было аб'яднана 93,4 % аднаасобных сялянскіх гаспадарак, 99,3 % пасяўной плошчы. Становішча у сельскай гаспадарцы рэспублікі было такім жа цяжкім, як і па СССР наогул. Калектыўная праца не наказала сваей перавагі над індывідуальнай.

Ці ж была суцэльная калектывізацыя жыццёва неаб-ходнай? Вядома, без пераўтварэння сельскай гаспадаркі на аснове карэннай тэхнічнай рэканструкцыі, без уздыму агульнай культуры вёскі абысціся было нельга. Гаспада-ранне на дробных кавалачках зямлі з дапамогай прымі-тыўных прылад асуджала сялян на цяжкую ручную працу, стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны. 3 цягам часу дробнатаварная сялянская гаспадарка прыйшла б да буйных формаў гаспадарчай вытворчасці, хоць і не ўсюды. Але тэта павінна было адбыцца натуральным, добраахвотным шляхам, пры эканамічнай зацікаўленасці працоўнага сялянства. А насільная калектывізацыя, пра-ведзеная у нашай краіне, азначала спробу праігнараваць законы грамадскага ўзнаўлення, інтарэсы вытворцаў. На­сілле ператварылася у норму сацыялістычнай дзяржавы.

У выніку пераўтварэнняў 20 —30-х гг. у Беларусі, як і у СССР у цэлым, усталявалася адміністрацыйна-каманд-ная мадэль сацыялізму. Органы ўлады ўяўлялі сабой адзіную бюракратычную сістэму, пабудаваную па іерар-хічным прынцыпе. Партыйны апарат падпарадкоўваў сабе дзяржаўны, практычна зліўся з ім. Рэальная ўлада скан-цэнтравалася у руках вузкага кола асоб ці ад наго чалавека.

У Канстытуцыі 1937 г. былі замацаваны сацыяльныя правы працоўных — права на працу, на адпачынак, на адукацыю і да т.п. Але панаванне "рэшткавага падыходу" у пытаннях развіцця сацыяльнай сферы на тым узроўні гра-мадскага багацця, якім валодала краіна у 30-я гг., рабіла немагчымым поўнае ажыццяўленне абвешчаных прынцыпаў. Дапасаванне дзяржаўнай формы ўласнасці сацыялістычнай, адносіны да ўсіх астатніх формаў як да другарадных ства-рылі грунтоўную эканамічную базу для ужо існуючага апа-рату кіравання. Гаспадарчы механізм будаваўся не у адпа-веднасці з эканамічнымі законамі, а на аснове абмежаваных і дагматычных канцэпцый наменклатуры і яе лідэраў.

Асноўным метадам "будаўніцтва сацыялізму" стала ўзмацненне рэпрэсіўнай палітыкі. Была прынята цэлая серыя надзвычайных мер, сярод якіх— рашэнні 1939 г. пра абавязковы мінімум працадзён для калгаснікаў, указ ад 26 чэрвеня 1940 г., які замацаваў рабочых і служачых за прадпрыемствамі, указ ад 10 ліпеня 1940 г. аб крымі-нальнай адказнасці за выпуск няякаснай і некамплектнай прадукцыі.

Усе тэта дапамагло стабілізаваць сітуацыю, але не вырашыла праблем нізкай эфектыўнасці і якасці. Перад самай вайной урад быў вымушаны зноў загаварыць пра гаспадарчы разлік, эканамічныя стымулы, матэрыяльнае заахвочванне.

Адміністрацыйна-камандная сістэма не толькі не змаг-ла поўнасцю падрыхтаваць абарону краіны, але і не выра­шыла і галоўную для сацыялізму задачу — забеспячэнне вышэйшай у параўнанні з капіталізмам прадукцыйнасці працы, гэга значыць эканамічнай перавагі новага ладу над старым. Сістэма кіравання, якая склалася пры Стал і не і была захавана яго пераемнікамі, асудзіла савецкую народ­ную гаспадарку на адставанне у навукова-тэхнічным праг-рэсе, на хранічны дэфіцыт усяго, што патрэбна чалавеку, — жылля, прадуктаў харчавання, таварау і паслуг, што забяспечваюць нармальны быт.