Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь і пошукі шляхоў выхаду з крызіснага становішча.

У кастрычніку 1990 г. Вярхоўны Савет рэспублікі адобрыў распрацаваны Саветам Міністраў Беларускай ССР курс развіцця, у аснову якога была пакладзена радыкальная праграма пераходу да рыначных рэформ эканамістаў С. Шаталіна і Р. Яўлінскага, вядомая пад назвай "500 дзён". Яна прадугледжвала шэраг надзвычайных стабілізацыйных мер, стварэнне асноўных рыначных інстытутаў, прыватызацыю, дэманапалізацыю, змену сістэмы дзяржаўнага рэгулявання эканомікі. Паэтапная лібералізацыя цэн павінна была сумяшчацца з выкарыстаннем "сацыяльных амартызатараў", якія дазволілі б не дапусціць рэзкага падзення жыццёвага ўзроўню асноўнай масы насельніцтва.

Аднак ужо ў першыя гады рэфармавання эканомікі былі дапушчаны памылкі. Нацыянальны банк быў выведзены з падначалення ўрада. Пры стварэнні ўстаўных фондаў камерцыйных банкаў, былі выкарыстаны дзяржаўныя сродкі, пасля чаго банкі сталі прыватызаванымі. Урад В. Кебіча пазбавіўся магутнага ўздзеяння на вытворчасць, дзе яшчэ заставалася ў той час больш чым 90 працэнтаў дзяржаўнай уласнасці.

Разбурэнне эканамічных сувязяў пасля распаду СССР паскорыла негатыўныя працэсы ў эканоміцы рэспублікі. У 1991 г. у Беларусі адбылося падзенне вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. У наступныя гады для народнай гаспадаркі рэспублікі стала характэрным рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу. Ён праявіўся ў значным зніжэнні ўсіх асноўных макраэканамічных паказчыкаў, па-дзенні грамадскай вытворчасці, павелічэнні дэфіцыту дзяржаўных фінансаў, росце інфляцыі, падзенні каштоўнасці беларускага рубля.

Скарачэнне маштабаў вытворчасці ў першай палове 90-х гг. было значным. З улікам нерэалізаваных таварных запасаў неаплачанай прадукцыі скарачэнне вытворчасці прамысловасці склала палову ўзроўню 1990 г.

Асноўнымі прычынамі падзення аб'ёмаў вытворчасці ў прамысловасці стала перш за ўсё абвастрэнне праблемы збыту прадукцыі, рэзкае падаражанне матэрыяльных рэсурсаў, неплацяжы. Усё гэта абумовіла цяжкае фінансавае станові-шча большасці прамысловых прадпрыемстваў рэспублікі.

У сваю чаргу абвастрэнне праблемы збыту прадукцыі айчынных прамысловых прадпрыемстваў звязана таксама з нізкім узроўнем канкурэнтаздольнасці прадукцыі, што стала вынікам скарачэння інвестыцый у навуку і новыя тэхналогіі, стратай традыцыйных рынкаў збыту ў Расіі, краінах Азіі, Афрыцы і на Бліжнім Усходзе.

Правядзенне рэформ у 1991–1994 гг. дазволіла стварыць у Беларусі неабходны мінімум асноўных рыначных інстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, пераўтварыць сістэму дзяржаўнага кіраўніцтва эканомікай у новую сістэму, якая ў пэўнай ступені абапіралася на рыначныя рэгулятары. Былі зроблены практычныя крокі па лібералізацыі гаспадарчых сувязяў, рэфармаванні адносін уласнасці. Паступова мяняліся сацыяльна-псіхалагічныя ўстаноўкі суб'ектаў гаспадарання, іх эканамічныя адносіны. Дэфіцыт тавараў на ўнутраным рынку ўступіў месца дэфіцыту грошай у насельніцтва. Свабоднымі сталі эканамічныя сувязі з замежнымі краінамі.

Разам з тым рыначныя пераўтварэнні ў Беларусі праводзіліся супярэчліва. Гэта было звязана з складанасцю пераходу ад планавай сацыялістычнай эканомікі да эканомікі рыначнага тыпу, жаданнем уладаў стварыць новы эканамічны базіс за кароткі тэрмін. Яскравымі прыкметамі эканамічнага жыцця таго часу стала раскручванне інфляцыйнай спіралі і катастрафічнае падзенне курсу беларускіх грошай, крытычнае становішча з забеспячэннем гаспадаркі энергарэсурсамі, галапіруючы рост цэн.

У надзвычайным становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Нягледзячы на тое, што ў 1990–1994 гг. на патрэбы АПК выдзялалася 25–30% бюджэтных сродкаў і амаль столькі ж ён атрымліваў дадаткова ў выглядзе розных ільгот і датацый, аб'ёмы вытворчасці сельскай гаспадаркі скараціліся на 14%.

Вёска была пазбаўлена магчымасці абнаўлення сельскагаспадарчай тэхнікі. У 1994 г. больш чым у 3 разы зменшылася набыццё ўгнаенняў, у 2 разы было менш нарыхтавана арганічных удабрэнняў, да мінімуму скараціліся пастаўкі хімічных сродкаў абароны раслін.

Працэс станаўлення рыначных адносін у аграрным сектары эканомікі праходзіў у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб зямлі, законам "Аб праве ўласнасці на зямлю" і іншымі заканадаўчымі актамі. У сярэдзіне 1993 г. налічвалася 2700 калгасаў і саўгасаў, 2658 фермерскіх гаспадарак і 1 926 400 сельскіх падвор'яў. Плошча выдзеленых зямель для фермерскіх гаспадарак складала 51 959 га, ці 0,5% усіх сельгасугоддзяў рэспублікі (для параўнання: у Расіі на долю фермераў прыпадала больш за 3%). Сярэдняя плошча зямель калгасаў і саўгасаў складала 1994 га, фермерскіх гаспадарак – 19,9 га, прысядзібных участкаў – 0,42 га. У 1993 г. на кожную фермерскую гаспадарку Беларусі прыходзілася па 3,5 чалавека, у тым ліку 2 працаздольныя работнікі. Амаль 35% фермерскай зямлі выкарыстоўвалася неэфектыўна. Удзельная вага прадукцыі фермерскіх гаспадарак у агульным аб'ёме прадукцыі аграпрамысловага комплексу Беларусі складала менш за 1%, а таварнай прадукцыі толькі 0,3%.

Цяжкасці з фінансаваннем, адсутнасць вопыту і сельскагаспадарчых ведаў, непарытэт цэн на сельскагаспадарчую тэхніку і сельскагаспадарчыя прадукты, прывялі да банкруцтва многія фермерскія гаспадаркі.

У першай палове 90-х гг. рэзка знізіўся жыццёвы ўзровень насельніцтва рэспублікі. Адбыўся абвальны рост цэн на прадукты харчавання, тавары першай неабходнасці і паслугі. Намінальныя грашовыя даходы насельніцтва не паспявалі за расходамі. У 1994 г. за рысай мінімальнага спажывецкага бюджэту апынулася больш за 60% насельніцтва рэспублікі. На змену ўсеагульнай занятасці насельніцтва прыйшло беспрацоўе. У 1993 г. было зарэгістравана ў службе занятасці 54,9 тыс. беспрацоўных.

Ва ўмовах масавага збяднення насельніцтва ўрадам была прынята пастанова, згодна з якой пачалі выдавацца крэдыты на жыллёвае будаўніцтва. Карыстацца гэтым, вядома, маглі тыя, хто быў ва ўладзе і бліжэй да банкаў. Вакол Мінска, абласных і раённых цэнтраў пачалі расці цэлыя новыя пасёлкі.

Незадаволенасць насельніцтва рэспублікі мадэллю рыначных рэформ метадам "шокавай тэрапіі" ў яе беларускім варыянце, рэзкае зніжэнне даходаў насельніцтва з'явіліся асноўнымі прычынамі паражэння С. Шушкевіча і В. Кебіча на прэзідэнцкіх выбарах у чэрвені 1994 г. Правядзенне новага курсу рэформ у другой палове 90-х гг. звязана з дзейнасцю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі. 29 верасня 1994 г. Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапанаваў Вярхоўнаму Савету праграму неадкладных мер па вываду эканомікі з крызісу, якая была распрацавана па заданню Прэзідэнта рэспублікі. Праграма ўключала аздараўленне крэдытнай грашовай сістэмы, зніжэнне ўзроўню інфляцыі да канца 1994 г. да 10–11%, а да канца 1995 г. – да 3–4%, спыненне падзення вытворчасці і зніжэння жыццёвага ўзроўню народа, пераход ад палітыкі датацый усім без разбору да адрасных выплат.

рынку ўступіў месца дэфіцыту грошай у насельніцтва. Свабоднымі сталі эканамічныя сувязі з замежнымі краінамі.

У другой палове 90-х гг. кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь прыклала шмат намаганняў, каб пераадолець крызісныя з'явы ў эканоміцы і грамадстве. Былі дасягнуты пэўныя пазітыўныя вынікі ў 1995–1996 гг. Адбылося запавольванне тэмпаў экана-мічнага спаду, паніжэнне інфляцыі, ажыўленне вытворчасці ў асобных галінах і рэгіёнах. Так, у 1996 г. у параўнанні з 1995 г. павялічыўся валавы ўнутраны прадукт, аб'ём прамысловай вытворчасці, рознічны тавараабарот. Упершыню ўдалося ўтрымаць у вызначаных межах інфляцыю, беспрацоўе і стрымаць зніжэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Па выніках 1996 г. Беларусь займала першае месца сярод дзяржаў былога СССР па вытворчасці мяса і малака на душу насельніцтва і другое – па вытворчасці збожжа, уступаючы толькі Казахстану.

1997 г. быў найлепшым з пункту гледжання выканання намечаных сацыяльна-эканамічных паказчыкаў развіцця краіны. Упершыню быў сабраны рэкордны ўраджай збожжа. Яго аб'ём пасля дапрацоўкі перавысіў 6,5 млн. тон. А гэта было амаль на 630 тыс. тон больш, чым у 1996 г. Ураджайнасць збожжавых склала амаль 24 ц з гектара.

Аднак становішча ў сельскай гаспадарцы заставалася складаным. Калектыўныя і індывідуальныя гаспадаркі амаль поўнасцю спынілі закупку тэхнікі, мінеральных угнаенняў, хімічных сродкаў аховы раслін. Унясенне мінеральных угнаенняў скарацілася ў 12 разоў. У выніку значна павялічылася эрозія зямель, іх культурная і тэхнічная неўладкаванасць. У 1997 г. з 9,3 млн. га сельскагаспадарчых зямель інтэнсіўна выкарыстоўвалася толькі 8,5 млн. га. У гаспадарках засталося вельмі мала прыдатных для працы зернеўборачных камбайнаў і каля 55% аўтамабіляў ад іх ранейшай колькасці. Невыпадкова, што ў 1998 і 1999 гг. выявіўся недабор збожжа, пладоў, ягад, кармоў, а таксама асобных відаў агароднінных культур.

Курс на сацыяльна арыентаваную рыначную эканоміку, ажыццяўленне эфектыўнай сацыяльнай палітыкі з'явіўся асновай унутрыпалітычнай дзейнасці кіраўніцтва краіны. За 1996–1998 гг. вытворчасць тавараў народнага спажывання павялічылася больш чым напалову. Захоўвалася сацыяльная накіраванасць бюджэту – 64% яго сродкаў (1998) накіраваны ў сацыяльную сферу. Прыпыненне спаду вытворчасці, забеспячэнне некаторага эканамічнага росту садзейнічалі таму, што, пачынаючы з 1996 г., пачалося зніжэнне ўзроўню беспрацоўя: з 182,5 тыс. у 1996 г. да 151,1 тыс. у 1997 г. Аднак рост цэн па-ранейшаму апярэджваў павышэнне заработнай платы, таму яе рэальны ўзровень няўхільна зніжаўся. Патрабавалася павышэнне памеру мінімальных дзяржаўных сацыяльных гарантый, удасканаленне пенсійнага забеспячэння, узмацненне адраснай сацыяльнай падтрымкі канкрэтных груп насельніцтва.

Валютны крызіс у рэспубліцы ў сакавіку і жнівеньскі фінансавы крызіс 1998 г. у Расіі – усё гэта адмоўна адбілася на эканоміцы Беларусі, бо гандаль з Расіяй складаў звыш 60% агульнага тавараабароту.

У мэтах пераадолення наступстваў крызісу кіраўніцтва Беларусі зрабіла важныя крокі ў эканамічнай палітыцы: былі праведзены ўніфікацыя валютнага курса ў адносінах да беларускага рубля і частковая лібералізацыя цэн, узмоцнена жорсткасць бюджэтнай дысцыпліны, у значнай ступені ажыццёўлены перавод разлікаў на грашовую аснову, скарачэнне бартэра. Вынікам прынятых мер з`явілася зніжэнне інфляцыі з 251% у 1999 г. да 108% у 2000 г. Аб`ём валавога ўнутранага прадукту павялічыўся ў 2000 г. на 5,8%, а ў 2001 г. больш чым на 4%. Вытворчасць прамысловай прадукцыі ўзрасла на 5,5% і склала 106% да ўзраўню 1990 г. Таму Беларусь стала адзінай з былых краін на постсавецкай прасторы, якая па асноўных эканамічных паказчыках дасягнула ўзроўню 1990 г.

Нягледзячы на вельмі абмежаваныя рэсурсныя магчымасці Беларусі, дынамічна рэалізуецца асноўная задача – паэтапнае павышэнне жыццёвага ўзроўню народа. Толькі за 2001 г. рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павялічыліся на 25%, а рэальная заработная плата – больш чым на 30%. Па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу эксперты ААН ставяць Беларусь на першае месца сярод краін СНД. Калі ў 1995 г. па гэтаму паказчыку Рэспубліка Беларусь займала амаль 70-е месца, то ў 2001 г. перамясцілася на 53-е.

Разам з тым трэба адзначыць, што ў 2001 г. намецілася тэндэнцыя замаруджвання эканамічнай актыўнасці. Узрастае аб`ем нерэалізаванай прадукцыі, застаецца нізкім узровень інвестыцый, трэць прадпрыемстваў з`яўляюцца стратнымі. Таму нявыкананай аказалася даходная частка бюджэту.

Кіраўніцтвам краіны была распрацавана праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2001–2005 гг., якая зацвер-джана на ІІ Усебеларускім народным сходзе. У ліку яе прыярытэтаў: інавацыйныя і інвестыцыйная дзейнасць, пашырэнне экспарту тавараў і паслуг, эфектыўнае і дынамічнае развіццё аграпрамысловага комплексу, жыллёвае будаўніцтва, ахова здароўя насельніцтва.

Рэалізацыя гэтых праграмных задач патрабуе фінансаванага аздараўлення эканомікі, яе структурнай перабудовы, развіцця навукаёмкай вытворчасці, рэсурсазберагаючых тэхналогій і г. д.