Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

2. Сацыянальна-эканамічнае развіццё бсср у другой палове 40-х – 80-х гг. Хх ст.

Распачатая гітлераўскай Германіяй вайна нанесла Бе­ларусі велізарныя людскія і матэрыяльныя страты. Загінуў амаль кожны чацвёрты жыхар Беларусі. БССР страціла больш паловы нацыянальнага багацця. Па агульным ўзроўні развіцця зканомікі рэспубліка была адкінута да 1928 г., поўнасцю ці часткова былі разбураны гарады і больш за 9000 сельскіх населеных пунктаў. Пасля вызвалення Беларусі ўрад БССР патрабаваў ад Германіі выпла­ты рэпарацый на суму 1 млрд 500 млн амерыканскіх дол., што складала каля 10 % ад панесеных Беларуссю страт (была выплачана толькі нязначная частка).

У межах планавай сістэмы, панаваўшай у СССР, аднаўленне народнай гаспадаркі БССР меркавалася завяршыць на працягу чацвёртага пяцігадовага плана (1946-1950). Акцэнт быў зроблены на паскораным аднаўленні торфаздабычы, энергетыкі і развіцці машынабудавання, стварэнні такіх галін прамысловасці, якіх раней на Бела­русі не існавала: аўтамабіле- і трактарабудаванне і інш. Паварот у бок вытворчасці сродкаў вытворчасці вызна-чаўся імкненнем кіраўнікоў БССР направіць развіццё бе-ларускіх гарадоў па традыцыйным для Расіі шляху інду-стрыяльных цэнтраў, жаданнем прыцягнуць праз будаўніцтва новых прадпрыемстваў асігнаванні на жыллёвае будаўніцтва і сацыяльнае забеспячэнне, змянен-нем геапалітычнага становішча Беларусі (савецкія войскі знаходзіліся ужо у цэнтры Еўропы). Гэта, аднак, натыкнулася на істотныя цяжкасці з забяспячэннем кваліфіка-ванымі рабочымі кадрамі і будаўнічымі матэрыяламі.

Такія галіны прамысловасці БССР, як машынабуда-ванне і металаапрацоўка, аднаўляліся і развіваліся у пер-шае пасляваеннае дзесяцігоддзе вельмі хутка. Дзякуючы іх росту у 1950 г. прамысловасць рэспублікі перавысіла даваенны ўзровень амаль у 2,5 раза у параўнанні з 1940 г. на 20 %. Але перакос у бок вытворчасці сродкаў вытвор­часці прывёў да таго, што у заняпадзе засталіся традыцыйныя для Беларусі лёгкая, харчовая галіны, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў. Абсталяванне прадпрыемстваў адзначаных галін фізічна і маральна састарэла, не адпавядала патрабаванням навукова-тэхнічнага прагрэсу, што адбілася на забеспячэнні насельніцтва самым неабходным.

На працягу разглядаемага перыяду цяжкім заставалася становішча у сельскай гаспадарцы. I прычына гэтага заклю-чалася не толькі у велізарных стратах падчас вайны. Пасля-ваенная індустрыялізацыя БССР вялася у многім за кошт сельскай гаспадаркі. Адбылося вяртанне да калгаснай сістэ­мы, хоць для гэтага не існавала ні матэрыяльна-тэхнічных умоў (большасць МТС засталіся без тэхнікі), ні жадання беларускіх вяскоўцаў (многія з іх спадзяваліся, што пасля вызвалення калгасы будуць распушчаны). Тым калгасам, якія добра працавалі і мелі станоўчыя вынікі, павялічвалі нормы абавязковых нарыхтовак сельгаспрадукцыі. Зверху загадвалі, што, дзе, калі і як сеяць, колькі мець жывёлы (хоць вызначаныя памеры не заўсёды адпавядалі запасам кармоў). Сельгасарцелі мелі велізарныя вьщаткі на вытвор-чыя патрэбы, прадавалі сваю прадукцыю намнога ніжэй за сабекошт і у выніку захоўвалі мізэрны фонд заработнай і натуральнай платы. Таму энтузіязм асобных працаўнікоў вёскі слаба падмацоўваўся матэрыяльнымі стымуламі. Вы-творчасць жа асабістых гаспадарак (якія у першыя паслява-енныя гады давалі да 80 % жывёлагадоўчай прадукцыі) стрымлівалася наяўнасцю жорсткай падатковай сістэмы (абкладваліся кожны кусцік, кожнае дрэўца, кожная галава жывёлы), якая не толькі забірала усе прыбыткі, але часам прымушала красці, каб не памерці з голаду.

Сітуацыю у сельскай гаспадарцы рэспублікі істотна пагоршыла масавая калектывізацыя у заходніх абласцях Беларусі. Стварэнне першых калгасаў пачалося тут яшчэ напачатку другой сусветнай вайны. Пасля яе заканчэння у першыя гады савецкая ўлада у Заходняй Беларусі была яшчэ недастаткова моцнай. Складанай заставалася сітуа-цыя у суседняй Польшчы. Але у лютым 1949 г. прымаецца канчатковае рашэнне (на XIX з'ездзе КПБ) аб правя-дзенні калектывізацыі і за два гады была загнана (часткова заахвочана) у калгасы большасць сялянскіх гаспадарак гэтага рэгіёну Беларусі. Адначасова адбывалася ссяленне хутароў, што разам са зменай традыцыйных формаў гас-падарання нанесла адчувальны удар па сельскагаспадар-чай вытворчасці. Прымусовы характар гэтага мерапрыем-ства, наяўнасць асобных узброеных банд і груп прывялі да значных ахвяр і рэпрэсій у Заходняй Беларусі.

Па сутнасці сельскагаспадарчая палітыка, якая праводзілася на Беларусі у першыя пасляваенныя гады, завяршылася банкруцтвам. Нягледзячы на павелічэнне пагалоўя жывёлы у калгасах да 1950 г. у параўнанні з даваенным узроўнем на 1/3, мяса было атрымана амаль на столысі ж менш, чым у 1940 г. Вытворчасць малака не дасягнула і 60 % даваеннага ўзроўню. Нават такі экстэнсіўны паказчык, як аб'ём пасяўных плошчаў, не быў выкананы. I калі б адзначанае можна было аднесці да вынікаў вайны, то з гэтага пункту гледжання цяжка рас-тлумачыць зніжэнне сельскагаспадарчай вытворчасці у 1950-1952 гг., бо ўсе паказчыкі ў гэтыя гады былі ніжэйшымі, чым у першы пасляваенны 1946 г. Пасля змены кіраўніцтва СССР у 1953 г. рабіліся адпаведныя захады, каб палепшьщь сітуацыю у сельскай гаспадарцы: былі павялічаны закупачныя цэны і вытворчасць сельскагаспа­дарчай тэхнікі, спісана запазычанасць з калгасаў, а самае галоўнае — зменена сістэма падаткаабкладання асабістага надзелу вяскоўца (больш пачалі плаціць з памеру зямель-най плошчы, а не з таго, што на ей вырошчвалася). Гэта, безумоўна, мела станоўчыя вынікі.

3 сярэдзіны 50-х гг. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая адкрывала магчымасці комплекснай аўтаматызацыі вытворчасці, выкарыстання ЭВМ, новых крыніц энергіі, матэрыялаў і г.д. Гэта не магло не закрануць і эканоміку СССР, а разам з тым і БССР. Пераважнае развіццё атрымалі галіны прамысловасці, якія вызначалі тэхнічны прагрэс: прыборабудаванне, радыётэхнічная, хімічная, нафтахімічная, паліўна-энергетычная. Першы у гісторыі СССР сямігадовы план (дадаткова да пяцігодкі былі далучаны два гады папярэд-няй) 1959-1965 гг. у пэўнай ступені ўлічваў тэндэнцыі сусветнага развіцця, але рабілася гэта недастаткова пасля-доўна і энергічна, шляхам колькаснага нарошчвання вытворчасці у вядомых галінах, што у рэшце рэшт адбілася на узроўні навукова-тэхнічнага развіцця. Разам з тым па тэмпах развіцця прамысловасць БССР пераўзыходзіла агульнасаюзныя паказчыкі.

У першай палове 50-х гг. было завершана будаўніцтва і ўступілі у строй дзеючых у Мінску — падшыпнікавы, гадзіннікавы, радыятарны заводы, адзін з буйнейшых у Еўропе камвольны камбінат, шэраг прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. К канцу 50-х гг. магчымасці экстэнсіўнага развіцця былі вычарпаны. Пошук новых шляхоў стымулявання вытворчасці (у межах адміністра-цыйна-загаднай сістэмы) знайшоў свае ўвасабленне у законе "Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання прамысловасцю і транспартам" (май 1957 г.).

Кіраўніцтва прамысловасцю праз саўнаргасы па тэрытарыяльнай адзнацы першапачаткова адыграла пэўную станоўчую ролю. Гэта выявілася у павышэнні ролі мясцо-вых органау, у разбурэнні ведамасных перашкод у межах беларускага эканамічнага раёна. Саўнаргасы садзейнічалі лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў, узмацненню дробных прадпрыемстваў, арганізацыі вытворчых аб'яд-нанняў (у 1963 г. фірма "Прамень" у Мінску).

У сярэдзіне 50-х гг. савецкім кіраўніцтвам былі зроблены спробы павярнуць эканоміку да патрэб чалавека. Было зменена падаткаабкладанне калгасаў, што дазволіла павялічыць прыбытак ад падсобнай гаспадаркі. У 1956 г. устанаўліваецца мінімум заработнай платы. Патрэбна адз-начыць, што з 1955 г. роля зніжэння цэн як фактара павы­шэння даходаў насельніцтва паменшылася. Пераважнае значэнне набыла аплата працы. Цэны і у 1955 — 1960 гг. зніжаліся, але у адрозненне ад папярэдніх гадоў зніжэнне гэта не было ўсеагульным, а ахоплівала толькі асобныя віды тавараў. Напрыклад, зніжаліся цэны на тавары дзіця-чага асартыменту, розныя віды тканін, тэлевізары, радыёпрыёмнікі, гадзіннікі, фотаапараты, веласіпеды і павялічваліся на гарэлку і так званыя прадметы роскашы — аўтамабілі, дьгеаны, упрыгажэнні з каштоўных металаў і г.д. 3 сярэдзіны 50-х гг. значка скарацілася кола пла-целыычыкаў устаноўленага у гады вайны падатку на халас-цякоў, адзінокіх і маласямейных грамадзян. 3 1 студзеня 1957 г. ім перасталі абкладацца рабочыя, служачыя і іншыя грамадзяне, якія мелі дзяцей, а таксама адзінокія бяздзетныя жанчыны.

Для непрацаздольных вялікае значэнне мела прыняцце Закона аб дзяржаўных пенсіях (1956 г.). Апошні ўстанаўліваў памер пенсіі у залежнасці не толькі ад памеру заработнай платы, але і ад працоўнага стажу. Сярэдні памер пенсій быў павялічаны амаль напалову.

У 1961 — 1964 гг. хуткімі тэмпамі развівалася цяжкая прамысловасць, асабліва машынабудаванне і металаапрацоўка. Мінскі аўтамабільны завод пачаў выпускаць галоўным чынам 6—7-тонныя бартавыя машыны, самазва-лы і цягачы. Вытворчасць аўтамабіляў грузападымальнас-цю 25 т і больш была сканцэнтравана на Беларускім аўта-мабільным заводзе у Жодзіна, дзе у 1959 г. пачаўся іх се-рыйны выпуск. На Мінскім трактарным заводзе з 1963 г. пачалася вытворчасць но вага трактара МТЗ-50. Па эксплуатацыйных якасцях ён перасягаў папярэднія маркі машын і не ўступаў лепшым замежным узорам трактараў свайго класа.

У Беларусі з'явіўся новы від транспарту — трубаправодны. Узніклі і новыя галіны прамысловасці: радыёэлек-тронная, электратэхнічная, кабельная, нафтаперапра-цоўчая, дакладнае прыборабудаванне, вытворчасць сінтэтычных смол. На аснове Старобінскага радовішча калій-ных соляў, прывазных кольскіх апатытаў і прыроднага газу з Украіны у рэспубліцы начала стварацца буйная база па вытворчасці мінеральных угнаенняў.

Разам з тым недастатковая ўвага да развіцця лёгкая прамысловасці з боку партыйных і гаспадарчых кіраўнікоў прадвызначала яе адставанне. 3 1962 г. адбываецца зніжэнне ўсіх паказчыкаў прамысловай вытворчасці, асноўнай прычынай якога стала вычарпанне экстэнсіўных шляхоў развіцця.

На пачатку 60-х гг. назіраецца зніжэнне ўраджайнасці сельскагаспадарчай прадукцыі, павелічэнне яе сабекошту. Каб выканаць даведзеныя у тонах паказчыкі, у многіх калгасах і саўгасах пашыраюць пасевы менш каштоўных збожжавых і зернебабовых культур (жыта, гарох, кукуруза) за кошт грэчкі. Былі вычарпаны і магчымасці нарошчвання жывёлагадоўчай прадукцыі шляхам росту пагалоўя. На ста-новішчы спраў у сельскай гаспадарцы Беларусі у першай палове 60-х гг. у значнай ступені адбілася паспешлівасць у рэарганізацыі машынна-трактарных станцый (МТС). Большасць калгасаў, не маючы магчымасці выкупіць адразу ўсю тэхніку, вымушана была залезці у даўгі дзяржаве. Істотную небяспеку для сельскай гаспадаркі ўяўляла кампанія па ліквідацыі асабістых гаспадарак, што разгарнулася пад лозунгам непасрэднага пераходу да камунізму.

Пагаршэнне становішча спраў у вытворчасці тавараў масавага попьггу і сельскай гаспадарцы абвастрала сацыяльныя канфлікты у рэспубліцы. Адзначалася ўзросшая колькасць выпадкаў адмаўлення ад работы. У вышэйшых эталонах улады начала ўсё больш усведамляцца неабходнасць пасгуповага пераходу да эканамічна абгрунтаваных метадаў кіравання.

Мэтай эканамічнай рэформы з'яўлялася стварэнне такой сістэмы матэрыяльнага стымулявання, якая б зацікавіла прадпрыемствы адшукваць унутраныя рэзервы вытворчасці. Фактычна у прамысловасці яна была зведзена да наступных мерапрыемстваў:

  1. вяртанне да галіновага прынцыпу кіравання. У Беларусі да кастрычніка 1965 г. замест аднаго саўнаргаса было створана 6 саюзна-рэспубліканскіх міністэрстваў і 3 рэспубліканскія (мясцовай прамысловасці, тарфяной, сельскай гаспадаркі). Цэнтралізацыя істотна ўзмацнілася Разам з тым былі адкінуты і напрацаваныя сувязі і ўсё тое, што ўтрымліваў тэрытарыяльны прынцып кіравання;

  2. замест больш 100 паказчьпсаў было вызначана 9; галоўны паказчык па валу (колькасці) заменены паказчыкам па аб'ёме рэалізаванай прадукцыі. Меркавалася, што гэга выкліча прамую зацікаўленасць у выпуску тавараў, якія б карысталіся попытам у спажыўца. Разам з тым з'явілася магчымасць нарошчваць аб'ём рэалізаванай прадукцыі і павялічваць не колькасць тавараў, а іх кошт;

  3. з прыбытку прадпрыемства акрамя фонду развіцця вытворчасці ствараліся фонды матэрыяльнага заахвочвання і сацыяльна-культурных мерапрыемстваў, з якіх штогод маглі накіроўвацца сродкі на пабудову кватэр для рабочых і служачых, дзіцячых устаноў, набыццё санаторных пуцёвак, арганізацыю культмасавай работы і г.д.

Такім чынам, прадугледжвалася адначасовае ўмацаванне цэнтралізаванага кіравання народнай гаспадаркай і пашырэнне гаспадарчай самастойнасці, ініцыятывы прад-прыемстваў. Зразумела, такое спалучэнне эканамічных і дырэктыўных метадаў было несумяшчальным, але гэта выявілася не адразу.

Першапачаткова эканамічная рэформа ўкаранялася толькі на добра развітых у тэхнічных адносінах і высока-рэнтабельных прадпрыемствах. 3 1967 г. на новыя ўмовы гаспадарання пераводзяцца цэлыя галіны прамысловасці. Калі распаўсюджванне рэформы ўшыр адбьшалася хутка, то яе пранікненне ўглыб адбьшалася намнога складаней. Паколькі стратныя прадпрыемствы не закрываліся, то іх утрыманне вымушана была ўзяць на сябе дзяржава, прычым за кошт добра працуючых.

У сярэдзіне 60-х гг. доля прамысловасці у нацыянальным даходзе складала 43,8 % (у СССР – 50,7 %). Пераважная большасць насельніцтва па-ранейшаму жыла на вёсцы. Кіраўніцтвам Беларусі былі зроблены захады па паляпшэнні справы у гэтай галіне эканомікі. Была спісана запазычанасць з калгасаў, вызначаны цвёрдыя планы на-рыхтовак і ўстаноўлены стабільныя закупачныя цэны, прадугледжана прэміраванне за перавыкананне планавых заданняў. Былі крыху пашыраны правы калгасаў, што знайшло адлюстраванне у новым Статуце сельгасарцелі.

У другой палове 60-х — пачатку 70-х гг. адбываецца пэўнае павышэнне матэрыяльнага дабрабыту на-сельніцтва Беларусі Нацыянальны даход за 1960 — 1970 гг. у параўнанні з папярэднім пяцігоддзем павялічьг/ся амаль у 2 разы і, як вынік, тэмпы росту зарплаты былі вышэй агульнасаюзных. 3 1 студзеня 1968 г. было ажыццёўлена павышэнне мінімуму заработнай платы ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі да 60 %. Па ўзроўні зарплаты рэспубліка наблізілася да сярэдняга паказчыка па СССР, аднак поўнасцю гэтае адставанне не было пераадолена (1960 г. - 77,7 %, 1970 -87,5 %). У далейшым з тармажэннем рэформаў гэты працэс прыпыніўся. Toe, што у сярэдзіне 80-х гг. Беларусь у вачах насельніцтва суседніх рэспублік СССР заставалася аазісам у сэнсе забяспеча-насці харчовымі і прамысловымі таварамі, тлумачылася адносна болып нізкім узроўнем заработнай платы.

У 1966-1970 гг. акцэнт быў зроблены на ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння аграрнага сектара, пашырэнне меліярацыйных работ, хімізацыю. I вынікі сапраўды ўражваюць. Валавая прадукцыя калгасаў і саўгасаў за другую палову 60-х гг. узрасла у параўнанні з папярэдняй пяцігодкай на 45 %, вытворчасць збожжа — на 53, мяса — на 73, малака — на 66 %. Адзначаныя паказчыкі былі дасягнуты у пераважнай ступені за кошт экстэнсіўных фактарау. Напрыклад, ужо у 1967 г. па раалізацыі малака рэспубліка перавысіла ўзровень 1970 г. Але паколькі гэты рост адбываўся у пераважнай ступені за кошт павелічання дойнага статку (а гэга — і новыя кармы, фермы, рабочыя рукі), сабекошт малака рэзка ўзрос. Як вынік у 1967 г. вытворчасць малака для кожнай другой гаспадаркі была стратнай.

Адзначаную праблему паспрабавалі вырашыць шляхам узмацнення спецыялізацыі і канцэнтрацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Сапраўды, будаўніцтва буйных комплексаў па адкорме буйной рагатай жывёлы і птушкі павысіла рэнтабельнасць. Асабліва гэта было заўважна у птушкагадоўлі, дзе за 5 гадоў вытворчасць яек павялічылася у 2,5 раза, а сабекошт іх знізіўся напалову. Але ўзніклі новыя цяжкасці экалагічнага характару.

Пошукі рэфармавання народнай гаспадаркі напачатку 70-х гг. спыніліся. Аднак сітуацыя не была вострай і крытычнай, паколькі значная частка экстэнсіўных фактаpaў яшчэ працягвала дзейнічаць і з улікам гэтага захоўвалася магчымасць падтрымліваць пэўны эканамічны рост да сярэдзіны 70-х гг. У 1976 г. у БССР быў дасягнуты сярэднесаюзны ўзровень па выпуску прамысловай прадук-цьгі на душу насельніцтва (сельскагаспадарчай прадукцыі — у 1,5 раза вышэй). Але ужо з другой пало вы 70-х гг. усе асноўныя паказчыкі вытворчасці зніжаюцца. Так, ся-рэднегадавыя тэмпы росту нрадукцыйнасці працы знізіліся з 8,6 % у 1970-1975 да 4,5 % у 1976-1980 гг.

Вялікі размах капітальнага будаўніцтва пры адсутнасці істотных рэзерваў будаўнічых матэрыялаў, рабочых рук, істотнае апярэджанне у развіцці вытворчасці сродкаў вы­творчасці (і няўвага да вытворчасці прадметаў спажывання) — вось характэрныя заганы эканомікі Беларусі другой паловы 70-х гг., віной якіх па-ранейшаму быў галоўны манапаліст — дзяржава. Ужо у гэтыя гады зніжаюцца усе асноўныя паказчыкі.

Яшчэ большым адставаннем тэхнічнага ўзроўню Бела­русі ад дасягненняў індустрыяльна развітых краін характарызуецца пачатак 80-х гг. У 1982 г. сярэднегадавы прырост нацыянальнага даходу паменшыўся да рэкордна нізкага ўзроўню — 3,4 %.

Гаворачы аб дэфіцыце працоўных рэсурсаў у 80-я гг., неабходна звярнуць увагу на тое, што адзначаная з'ява ўзнікла яшчэ у першай палове 70-х гг., прынамсі, у зусім спрыяльнай з пункту гледжання натуральнага прыросту працаздольнага насельніцтва дэмаграфічнай сітуацыі. Абсалютны сярэднегадавы прырост насельніцтва працаздоль­нага ўзросту у 1971 — 1978 гг. бьгў вышэйшы, чым у 1961 — 1970 гг., у 1978 г. упершыню за пасляваенны час выраўнялася колькасць мужчын і жанчын працаздольнага ўзросту, прыкметна павысіўся ўзровень адукацыі і пра-фесійнай падрыхтоўкі працоўных. Ужо у сярэдзіне 70-х гг. была дасягнута высокая ступень уключэння у грамад-скую вытворчасць працаздольнага насельніцтва (звыш 90 %), у выніку чаго рэзка скараціліся дадатковыя крыніцы рабочай сілы (хатняя, падсобная, гаспадарка). Калі ўлічыць, што больш палавіны ўсіх рабочых прамысловасці была занята ручной працай, то можна адзначыць, што дэфіцыт рабочай сілы у значнай ступені быў выкліканы штучна. Змяніліся не столькі дэмаграфічныя, колькі эка-намічныя ўмовы забеспячэння занятасці, а вось характар эканамічнага росту не змяніўся: ён па-ранейшаму абапі-раўся на высокія тэмпы накаплення асноўных фондаў, на увод новых прадпрыемстваў. Гэтая няўзгодненасць працэ-су ўзнаўлення асноўных фондаў з дынамікай працоўных рэсурсаў у значнай ступені і абумовіла дэфіцытнасць ра­бочай сілы.

3 другой паловы 70-х гг. пачынаецца хранічнае недавыкананне вызначаных планавых паказчыкаў аграрным сектарам. Прычынай гэтага сталі, па-першае, адыход ад раней абвешчаных прынцыпаў планавай самастойнасці калгасаў (з пачатку 70-х гг. пашыраецца практыка прыму-совага планавання), па-другое, неўспрымальнасць калгасна-саўгаснай сістэмай радыкальных змен. Калі у перыяд з другой паловы 50-х да канца 60-х гг. шэраг колькасных і якасных паказчыкаў працоўнай, грамадскай і палітычнай актыўнасці вяскоўцаў сведчыў аб тым, што у многіх з іх пачуццё гаспадара не было канчаткова згублена, то у 70 — 80-я гг. ілюзіі былі развеяны. Безгаспадарчасць, адсут-насць ініцыятывы станавіліся характерным! рысамі дзей-насці большасці сельскагаспадарчых калектываў. У 1985 г. у сярэднім кожны калгас выдатковаў на аплату працы больш, чым атрымоўваў даходу.

Адчужэнне працаўніка ад зямлі і вынікаў сваей працы паскорыла працэс міграцыі насельніцтва з вёскі у горад. 3 1970 па 1984 г. сельскае насельніцтва у БССР паменшы-лася амаль у 1,5 раза.

Пэўныя спробы паляпшэння спраў у сельскай гаспадарцы мелі месца у 1982 г. Была ліквідавана запазычанасць калгасаў дзяржаве, павышаны закупачныя цэны. Аднак дыктат распарадчых органаў у адносінах да не-пасрэдных вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі за-хаваўся. Не адбылося істотных змен і у сферы матэры-яльнага заахвочвання калгаснікаў, гэта значыць на-бліжэння сельскага працаўніка да сродкаў вытворчасці. Таму небяспечныя тэндэнцыі, што выявіліся у канцы 70-х — пачатку 80-х гг., працягвалі дзейнічаць. Узрастаў сабекошт прадукцыі жывёлагадоўлі (з 1971 па 1984 г. амаль v 2 разы). К 1985 г. каля 90 % патрэб у кармах з ліку збожжавых забяспечвалася у БССР на аснове імпа-рту гароху і copra з Аргенціны, жыта і ячменя — з Канады і Францыі, кукурузы - з ЗША і нават аўса -са Швецыі. Як вынік, у ліпені 1988 г. 1 кг камбікорму каштаваў больш 1 кг хлеба.

3 1985 г. эканоміка рэспублікі развівалася ва ўмовах вызначанага партыйным кіраўніцгвам курсу на паскарэнне, якое меркавалася ажыцдяўляць на аснове фарсіраванага развіцця машынабудавання. У далейшым вызначаліся такія прыярытэтныя кірункі, як пашырэнне правоў прадпрыемст-ваў, іх «самастойнасці, укараненне гаспадарчага разліку. Такім чынам, пачаў назірацца пераход ад адміністрацыйных да пераважна эканамічных метадаў кіравання.

Грандыёзныя мерапрыемствы закончыліся распадам Савецкага Саюза. Шэраг распрацаваных праграм, якія былі вызначаны і у рэспубліцы ("Інтэнсіфікацыя", "Жыллё" і т.д.), засталіся на паперы. Асобныя эксперы-менты па пашырэнні гаспадарчага разліку (на чыгуначным транспарце і г.д.) таксама не прынеслі жаданых вынікаў. Беларусь, пераўтвораная у зборачны цэх былога СССР, засталася па сутнасці без рынку збьггу для значнай часткі сваіх прадпрыемстваў. Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю беларускага народа і у сувязі з вынікамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Акрамя велізарных эканамічных страт (10 гадавых рэспубліканскіх бюджэтаў) яе вынікі для здароўя жыхароў рэспублікі з'яўляюцца непрадбача-нымі. Радыёактыўнае забруджванне ахапіла пятую частку тэрыторыі Беларусі, дзе жыло больш за 2 млн чалавек. 3 гаспадарчага абароту былі выведзены сотні тысяч гектараў ворыўных зямель, што абумовіла значны недабор сельска­гаспадарчай прадукцыі.