Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

3. Фашысцкі Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі

На працягу чэрвеня — жніўня 1941 г. на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны жорсткі акупацыйны рэжым. Асноунай яго мэтай была татальная эканамічная эксплуатацыя Беларусі дзеля патрэб Германіі, паступовая каланізацыя яе тэрыторый, германізацыя, высяленне і у значнай ступені знішчэнне карэннага насельніцтва. У плане аператыўнага кіравання тэрыторыя Беларусі была раздзелена. Паўночна-заходнія раёны Брэсцкай вобласці і Беластоцкую вобласць з гарадамі Гродна і Ваўкавыскам акупанты далучылі да Усход-няй Прусіі: паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей па лініі 20 км на поўнач ад чыгуначнай лшіі Брэст—Гомель адышлі да рэйхскамісарыята "Украіна": паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці ўключылі у генеральную акругу Літвы, Віцебскую, Магілёускую, боль­шую частку Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай абласцей перадалі у зону аператыўнага тылу групы армій "Цэнтр". У склад генеральнай акругі Беларусі ўвайшлі Баранавіцкая, частка Вілейскай, Мінскай, Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей, пгго складала 1/3 даваеннай тэрыторыі БССР, Гэга тэрыторыя была ўключана у склад рэйхскамісарыята Остланд і падзелена на 10 акруг: Баранавіцкую, Бары-саўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Навагрудскую, Слонімскую, Слуцкую.

Да верасня 1941 г. тэрыторыя Беларусі была падпарадкавана вайсковай адміністрацыі, яе кіраванне захавалася пазней на значнай частцы Усходняй і Цэнтральнай Бела­русі. 3 1 верасня 1941 г. у межах генеральнай акругі Беларусі была ўсталявана ўлада цывільнай адміністрацыі на чале з В. фон Кубэ. Аднак функцыі цывільнай улады былі абмежаваны дзейнасцю сіл паліцыі і СС, якія вырашалі пытанні бяспекі і барацьбы з антыфашысцкім рухам. На акупіраванай тэрыторыі дзейнічала мноства будаўнічых, дарожных арганізацый, гаспадарчых служ-баў, якія займаліся арганізацыяй харчовых і фуражных паставак і мабілізацыяй мясцовага насельніцтва на выка-нанне неабходных вайсковых работ. Была закладзена сістэма паралельнага кіраўніцгва, якая часам не дазваляла органам акупацыйнай улады працаваць скаардынавана.

Палітычныя планы Германіі-ў дачыненні да Беларусі, нягледзячы на спробы іх абмеркавання, засталіся нявызна-чанымі. Нямецкае кіраўніцтва вельмі спадзявалася на хут-кую перамогу у вайне і песімістычна ўспрымала здольнасці беларускага насельніцтва да нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва з-за слабасці этнічнай самасвядомасці, у сувязі' с чым быў распрацаваны генеральны план "Ост", які прадугледжваў праграму каланізацыі акупіраваных тэры-торый, германізацыі, высялення і знішчэння зняволенага насельніцтва. У прыватнасці, планавалася выселіць і знішчыць 75 % беларусаў.

Да правядзення канкрэтных акупацыйных мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі праявіліся два падыходы, прадстаўленыя цывільнай адміністрацыяй, з аднаго боку, і сіламі СС і паліцыі—з другога. Агульным для іх было тое, што яны аддана служылі інтарэсам Германіі. Але В. фон Кубэ рабіў стаўку на мясцовы нацыянальна-патрыя-тычны рух, не цураўся пэўных папулісцкіх крокаў з мэтай аслаблення сацыяльнай базы для разгортвання антыфа-шысцкай барацьбы і ўмацавання яго пазіцый, стварэння пэўнага аўтарытэту акупацыйных органаў для больш эфек-тыўнай эксплуатацыі Беларусі. Эсэсаўскае кіраўніцтва безразважліва арыентавала свае войскі выключна на жорсткае масавае вынішчэнне партызан і мірных жыхароў.

Вясной 1942 г. на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусі была праведзена зямельная рэформа. Усе калгасы былі ліквідаваны, а іх зямля і інвентар перайшлі у сямейную ўласнасць сялян у рамках так званых зямельных кааператываў. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі калгасы яшчэ доўгі час захоўваліся як эфектыўны сродак задавальнення гаспа­дарчых патрэб Германіі. Наладжвалася работа прамысловых прадпрыемстваў, транспарту, якія павінны былі працаваць на карысць нямецкіх войскаў. Заработная плата на іх была мізэрная. Кіраўнікі прадпрыемстваў мелі права неабмежава-на павялічваць рабочы дзень, западозраных у сабатажах высылаць у канцдагеры, саджаць у турмы.

В. фон Кубэ меў намер прыцягнуць да супрацоўніцтва з акупацыйным рэжымам мясцовых жыхароў у рамках дапаможных органаў улады і паліцыі. Але большасць насельніцтва гэтыя мерапрыемствы ўспрыняла абыякава, затое польскае насельніцтва на тэрыторыі Заходняй Бела­русі да часу правядзення антыпольскай аперацыі у пачатку 1942 г. заняло асноўную частку выдзеленых месцаў у складзе акупацыйных органаў.

3 ліку беларускіх нацыянальных дзеячаў, якія звязвалі свае надзеі з фашысцкай Германіяй, 22 кастрычніка 1941 г. была створана Беларуская народная самапомач (БНС). Кіраўніком гэтай калабарацыянісцкай арганізацыі быў прызначаны І.Ермачэнка. Адзінай мэтай яе існавання абвяшчаўся клопат аб ахове здароўя і грамадская апека. Пазней да ліку функцый Беларускай народнай самапомачы былі далучаны пытанні адукацыі і культуры. Быў дадзены дазвол на адкрыццё пачатковых школ, дамоў культуры, чытальняў, бібліятэк і г.д. Рабіліся таксама крокі па беларусізацыі царкоўнага жыцця, выдаваліся чатыры беларускія часопісы, былі арганізаваны Беларускае навуковае таварыства, прафсаюзы, Жаночая Ліга, дадзены дазвол на ўжыванне бела­рускіх нацыянальных сімвалаў і г.д. Паступова быў створаны цэнтральны і мясцовы апарат Беларускай народнай самапомачы. 29 чэрвеня 1942 г. было абвешчана фарміраванне беларускага Вольнага корпуса самааховы з мэтай бараць­бы з узмацніўшыміся партызанскімі сіламі. Аднак яго арганізацыя засталася незавершанай па прычыне супраціўлення з боку кіраўніцтва СС, якое не жадала ствараць нацыянальныя фарміраванні. У выніку супраціўлення з боку сіл бяспекі Беларуская самаахова была распушчана, а дзейнасць БНС абмежавана ранейшымі функцыямі.

22 чэрвеня 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ). Гэтую арганізацыю ўзначалілі М.Ганько і Н.Абрамава. СБМ займаўся шырокай выхаваўчай работай у бела-рускім нацыянальным духу, але рэалізацыя яго ідэй была ўтапічнай ва ўмовах акупацыйнага рэжыму. Па ініцыятыве В. фон Кубэ 27 чэрвеня 1943 г. было абвешчана аб скліканні Рады даверу пры Генеральным камісарыяце Беларусі. Гэты орган быў накшталт адміністрацыйнай камісіі. Адзінай яго задачай стала апрацоўка і прадстаўленне акупацыйным уладам пажаданняў і прапаноў ад насельніцтва. 21 снежня 1943 г. замест Рады даверу было абвешчана аб стварэнні Беларус­кай цэнтральнай рады (БЦР). Гэга было зроблена К.Готбэргам, які заняў пасаду генеральнага камісара Беларусі пасля забойства партызанамі у ноч з 21 на 22 верасня 1943 г. В. фон Кубэ. Прэзідэнтам БЦР быў прызначаны Р. Астроўскі — фігура вельмі адыёзная і беспрынцыповая у беларускім руху. Рада таксама стала дарадчым органам, аднак у пытан-нях сацыяльнай апекі, культуры і школьніцтва мела права на адносна самастойныя рашэнні. 23 лютага 1944 г. Готбэрг выдаў загад аб стварэнні Беларускай краявой абароны (БКА) і даручыў БЦР правесці вайсковую мабілізацыю. Сфарміраваныя да канца сакавіка 45 батальёнаў БКА былі кепска ўзброенымі. Паступова зніжалася іх дысцыпліна, не хапала афіцэраў. Пад канец акупацыі БКА па загадзе немцаў стала выкарыстоўвацца для барацьбы з партызанамі. Апошнім мерапрыемствам БЦР на Беларусі стала правядзен-не 27 чэрвеня 1944 г. у Мінску II Усебеларускага кангрэса, які намінальна абвясціў раду адзіным законным прадс-таўніком беларускага народа.

Акупацыйны рэжым прынёс Беларусі незлічоныя беды. У выніку вайны загінула звыш за 2 млн 200 тыс. жыхароў Бацькаўшчыны, 380 тыс. чалавек вывезена на працу у Германію. 3-за людскіх страт насельніцтва Бе­ларусі у 1945 г. складала толькі 6,2 млн чалавек. За час акупацыі у рэспубліцы было знішчана каля 9200 населе-ных пунктаў, з іх 627 вёсак раздзялілі лес Хатыні, 186 так і не былі адноўлены пасля завяршэння вайны. Нека-торыя вёскі палілі двойчы, тройчы.

3 першых дзён свайго гаспадарання акупанты праводзілі карныя аперацыі супраць партызан і мірных жы­хароў. Не шкадавалі нават старых, жанчын і дзяцей. За увесь перыяд акупацыі jia тэрыторыі Беларусі было спла-навана і здзейснена бйльш за 140 буйных карных экспеды-цый. Па няпоўных звестках, падчас 28 падобных аперацый у 1942 — 1943 гг. ад рук карнікаў загінула болып за 70 тыс. чалавек. Так, у жніўні — верасні 1942 г. акупанты правялі серыю аперацый пад назван "Зумпфібэр" ( Балотная ліхаманка"). Яна праводзілася на тэрыторыі Генераль-нага камісарыята Беларусі. У час яе правядзення у баях было забіта 389 партызан і 9624 цывілышя жыхары, 1217 чалавек захоплены для вывазу на працу у Германію.

За час акупацыі на тэрыторыі Беларусі было створана звыш за 260 лагераў смерці і іх філіялаў. Лагер смерці у Трасцянцы, што пад Мінскам, па колькасці знішчаных лю-дзей знаходзіцца на трэцім месцы пасля Асвенцыма і Майданэка. У ім было знішчана 206 500 чалавек. Акрамя таго, у сталіцы Беларусі і яе ваколіцах знаходзілася яшчэ некалькі лагераў смерці: на вул. Шырокая (знішчана 20 тыс. чалавек), у раёне Масюкоўшчыны (80 тыс. чалавек). У лагерах над зняволенымі праводзіліся доследы з заразнымі хваробамі, газамі і т.д., іх труцілі ў душагубках. Жудасным становішчам вызначаліся яўрэйскія гета. Адным з найбольш буйных з'яўлялася Мінскае гета. Яно начало дзейнічаць у жніўні 1941 г. У ім было загублена каля 100 тыс. яўрэяў. Усяго на Беларусі было створана 70 гета.

У гады вайны з Беларусі у Германію было адпраўлена шмат матэрыяльных і гістарычных каштоўнасцяў, знішчана каля 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, вывезена 90 % станочнага і тэхнічнага абсталявання, кнігі, карціны, выдат-ныя помнікі старажытнасці з беларускіх бібліятэк, музеяў і многае іншае. Па ацэнках спецыялістаў, Беларусь больш чым якая-небудзь іншая краіна Еўропы пацярпела ад вайны.

Водгукам на акупацыйны рэжым сталі масавы антыфашысцкі рух, дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. У заходніх абласцях Беларусі у 1942 — 1944 гг. змагалася з ворагам польская Армія Краёва (АК). Найбольш буйныя яе фарміраванні на тэрыторыі Беларусі былі сканцэнтраваны у Наваг-рудскай акрузе. Тут налічвалася звыш 7 тыс. байцоў АК. Акрамя таго, існавалі Палеская, Віленская і Вальшская акругі АК. Армія Краёва імкнулася ўзброеным шляхам вярнуць Польшчы дзяржаўныя межы, якія існавалі да 1939 г. У сувязі з гэтым атрады АК нярэдка праводзілі акцыі супраць той часткі беларускага насельніцтва, якая не падт-рымлівала ідэю ўзнаўлення Польшчы ў даваенных межах. Самых вялікіх памераў антыбеларускі тэрор дасягнуў у Лідскай акрузе. Тут было забіта каля 1200 чалавек. У кастрычніку 1943 г. камандаванне АК зацвердзіла план аперацыі "Бура", якая прадугледжвала захоп Заходняй Бе­ларусі, Заходняй Украіны і Віленшчыны у момант адступлення нямецка-фашысцкіх войскаў. Здзяйсняючы гэты план, часці АК спрабавалі авалодаць Вільняй. У гісторыі Арміі Краёвай на Беларусі былі і дзёрзкія напады на нямецкія гарнізоны і камунікацыі, і прыкрыя выпадкі супрацоўтцтва асобных камандзіраў АК з акупацыйнымі ўладамі. Савецкія партызаны да вясны 1943 г. падгрымлівалі саюзніцкія адносіны з атрадамі АК. Пасля разрыву дыпламатычных адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам у Лондане нярэдкімі сталі ўзброеныя сутычкі партызан з атрадамі АК.