Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

Модуль 5 беларускія землі і Крызіс рэчы паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст.

Тэматычны план

  1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVII – XVIII ст.

  2. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у XVIII ст.

  3. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.

  4. Культурнае развіццё беларускіх земляў: эпоха барока і Асветніцтва

1. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у XVIII ст.

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай вынікаў як з унутранага яе стану, так і са змен у міжнародным становішчы. Усталяванню палітычнай анархіі перш за ўсё спрыяла адсутнасць моцнай цэнтралізаванай улады. Адмоўны адбітак накладваў той факт, што ўся ўлада у дзяржаве канцэнтравалася, па сутнасці, у руках аднаго саслоўя — шляхецтва. У Рэчы Паспалітай двух народаў сфарміравалася спецыфічная сацыяльная групоўка, якую сталі называць "шляхецкім народам". Польская і ліцвінская шляхта валодала шэрагам прывілегій, якія ставілі яе вышэй за ішпых у грамадстве. Так, толькі шляхта валодала правам зямельнай уласнасці, пры гэтым яна магла набываць зямлю і будынкі ў гарадах. Толькі шляхта мела доступ да вышэйшага духоўнага сану і да ўсіх свецкіх пасад. шляхта плаціла толькі тыя падаткі, якія сама сабе ўстанавіла, была вольная ад усіх павіннасцяў (цягла), за выключэннем вайсковага (рыцарскага ) абавязку. Шляхціц карыстаўся правам асабістай недатыкальнасці і не мог быць арыштаваны без папярэдняга судовага прыгавору. Яго неад’емным правам была таксама свабода слова. Нарэшце кожны шляхціц мог прыняць удзел у абранні караля і вялікага князя, выступіць у якасці прэтэндэнта на трон. Такім чынам, усе, што было істотным у Рэчы Паспалітай, было шляхецкім.

Гарадское саслоўе, мяшчане былі адхілены ад уд зелу у палітычным жыцці. Практычна аднасаслоўным з’яўляўся агульнадзяржаўны двухпалатны сойм, які склікаўся раз у 2 гады. У вышэйшай палаце, сенаце, засядалі магнаты і каталіцкія біскупы. Ніжэйшая, "пасольская ізба", складалася з дэпутатаў-паслоў ад павятовай і ваяводскай шляхты. Звычайна іх выбіралася па два чалавекі ад кожнага павету. Але і яны не валодалі правам свабоднага волевыказвання на вальных соймах, што з 1673 г. праводзіліся па чарзе ў Варшаве і Гародні. Кожны пасол павінен быў строга прытрымлівацца "інструкцыі", дакумента, які ўтрымліваў пажаданні-наказы павятовай шляхты сваім паслам у дачы-ненні да вырашэння таго ці іншага пытання. Адным з абавязковых наказаў было патрабаванне забароны ўстанаўлення новых падаткаў. Гэта не дазваляла павялічыць дзяржаўны бюджэт, а значыць, знайсці сродкі на ўмацаванне і павелічэнне войска, каб бараніць дзяржаву. Палітычная праграма беларуска-літоўскай шляхты (як і польскай) магла быць зведзена да адзгнага найгалоўней-шага патрабавання "nihil novi " — нічога новага.

Заканадаўчы аўтарытэт сойма, як і вышэйшых улад, па сутнасці, падрываўся павятовымі соймікамі, якія сталі самастойнымі органамі з шырокай заканадаўчай, адміністрацыйнай і судовай кампетэнцыяй. Агульнадзяржаўны сойм, не маючы магчымасці ўзгадніць разнародныя інтарэсы і супярэчлівыя патрабаванні дзесяткаў пасольскіх соймікаў, Губляў час на абмеркаванне прыватных інтарэсаў замест таго, каб займацца агульнадзяржаўнымі праблемамі.

У абставінах, калі соймы пачалі часта зрывацца ці разы-ходзіцца без прыняцця рашэнняў, павятовыя соймікі сталі паступова прысвойваць сабе яго правы. Падчас знешняй небяспекі яны самі ўстанаўлівалі падаткі і прызначалі іх збіральнікаў, фарміравалі ваяводскі скарб, абвяшчалі паспалітае рушанне. Павятовая шляхта кантралявала і судовую ўладу — мясцовую і вышэйшую. Першую — шляхам выбару на сойміках кандыдатаў на пажыццёвыя пасады суддзяў, падсудкаў, земскіх пісараў і падкаморыяў; другую — у Трыбуналах, у якія яна накіроўвала сваіх "дэпутатаў". Такім чынам, соймікі як бы падзялілі дзяржаву на павятовыя аўтаноміі. Яны падрывалі цэнтральную ўладу, дзейнічалі амаль незалежна адзін ад другога. Дэцэнтралізацыя краіны была даведзеная тым самым да небяспечнай мяжы.

Краевугольным каменем "залатых шляхецкіх вольнасцяў", а інакш кажучы, шляхецкага самаўладдзя і анархіі лічылася права "liberum veto" (свабода забароны). Згодна з ім кожны шляхціц-пасол меў права аднаасобна заблакіраваць прыняцце любой пастановы сойма ці нават увогуле сарваць яго працу. Агульнадзяржаўныя соймы заканчваліся безвынікова, гэга значыць не прымалі ніякіх альбо не зацвярджалі абмеркаваных рашэнняў і ў больш ранні час з-за лратэстаў некалькіх паслоў ці з-за перавышэння ўстаноўленых законам тэрмінаў пасяджэнняў. У 1652 г. быў створаны прэцэдэнт зрыву працы сойму адным паслом. У гэтым годзе надзвычайны сойм абмяркоўваў пытанні, звязаныя з казацкай вайной пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага на Украіне. Тады ж пасол ад Вялікага Княства Літоўскага Сіцінскі, выконваючы волю Радзівілаў, пакінуў "пасодьскую ізбу" у знак пратэсту супраць перавышэння двухтыднёвага тэрміну пасяджэння. "Ізба" прызнала "вета" аднаго пасла правамоцным і спыніла працу сойма. 3 гэтага моманту і да 1764 г. такім чынам было сарвана 42 сойма з 55. Магнаты Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага праз падуладнае сабе шляхец-тва выкарыстоўвалі права "ліберум вета" для аховы ўласных інтарэсаў і свайго прывілеяванага становішча. Усе гэга прывяло да фактычнага паралічу дзяржаўнага кіравання, магчы-масці зрыву любога памкнення да змен і рэформаў.

Найбольш моцна такі стан рэчаў адбіваўся на становішчы караля і вялікага князя. Пасля смерці апошняга Ягайлавіча, Жыгімонта III Аўгуста (1572), які не пакінуў нашчадкаў, усталявалася традыцыя абрання (элекцыі) кожнага наступ-нага манарха на агульнадзяржаўных соймах прадстаўнікамі польскай і ліцвінскай шляхты. Адсутнасць спадчыннага трона вяла да пастаяннай барацьбы паміж магнацкімі групоўкамі за ўладу ў перыяд міжкаралеўя. Жадаючы пры-весці свайго прадстаўніка да ўлады, яны звярталіся за дапамогаю да іншаземцаў, запрашалі і выкарыстоўвалі замежную ваенную сілу. У XVIII ст. гэта прывяло да простата уплыву з боку замежных паслоў (Прусіі, Расіі, Швецыі, Аўстрыі) у Варшаве на абранне караля і вялікага князя праз падтрымку патрзбнай кандыдатуры з дапамогай свайго войска. Так, па сутнасці, са згоды ці з дапамогай Расіі былі абраны тры апошнія манархі Рэчы Паспалітай — Аўгуст II Дужы, Аўгуст III і Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Не скрываючы сваей ролі у абранні апошняга з іх, расійская імператрыца Кацярына II пісала ў Варшаву свайму паслу: "Віншую Вас з каралём, якога мы зрабілі".

Новаабраны кароль і вялікі князь быў абцяжараны неабходнасцю выканання ўскладзеных на яго праз сойм аба-вязкаў, якіх ён не павінен быў парушаць. Гэтыя абавязкі былі замацаваныя у так званых "генрыхаўскіх артыкулах" (з 1573 г.), якія ўтрымлівалі асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ладу і кіравання. Акрамя таге, кожны кандыдат на трон, пачы-наючы з Генрыха Валуа, падпісваў персанальны дагавор (pacta coventa) на элекцыйным сойме і пацвярджаў яго ўласнай прысягай. Пры невыкананні ці парушэнні ім гэтых дагавораў шляхта заояспечвала за сабой права аказаць супраціўленне, нават узброенае, каралю і вялікаму князю праз абвяшчэнне канфедэрацыі. Канфедэраты фіксавалі пісьмова свае скаргі і патрабаванні у спецыяльным канфедэрацкім акце у якім-небудзь гродскім судзе. Пасля гэтага канфедэра-цыя (калі манарх не прызнаваў прэтэнзій), а па сутнасці — грамадзянская вайна, лічылася ўзаконенай.

Улада караля і вялікага князя была абмежавана соймам. 3 першай паловы XVI ст. манарх быў адным з трох акрамя сената і "пасольскай ізбы" "сеймуючых станаў". Ён не мог самастойна выдаваць "канстытуцыі" (пастановы), уводзіць падаткі, распараджацца дзяржаўнымі маёнткамі. Пры ім (з 1607 г.) у перапынку паміж соймамі пастаянна павінна была знаходзіцца пэўная колькасць сенатараў. Іх парады павінен быў улічваць кароль і вялікі князь ва ўсіх важнейшых справах. Вышэйшыя дзяржаўныя пасады (вялікіх маршалкаў, канцлераў, гетманаў, падскарбіяў) у Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы займаліся пажыццёва. Яны не маглі быць скасаваныя манархам.

Важным крокам да замацавання шляхецкай улады у Рэчы Паспалітай стала ўтварэнне незалежных вышэйшых судоў — Трыбуналаў. Галоўны Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага быў створаны у 1581 г. У Трибунале засядалі выбраныя ад павятовай шляхты дэпутаты, да якіх і перайшлі правы вышэйшага вялікакняжацкага апеляцыйнага суда.

Гэтыя і іншыя шляхецкія памкненні да абмежавання ўлады манарха сталі немалаважнай унутранай прычынай палітычнага крызісу і развалу дзяржавы, можна сказаць, што шляхта амаль цалкам вызвалілася ад каралеўскай і вялікакняжацкай улады на падставе самакіравання. На працягу другой паловы XVI—XVIII стст. яна паступова стала пануючым саслоўем над іншымі і над самім манархам. Рэч Пас-палітая пераўтварылася ў "шляхецкую рэспубліку".

Адметнымі рысамі "шляхецкай рэспублікі" было ўладарства і перавага найбуйнейшых феадалаў-магнатаў. Яны "вялі рэй" палітычнага жыцця, асабліваў Вялікім Княстве Літоўскім. Магутнасць такіх родаў, як Радзівілы, Сапегі, Пацы, Агінскія, Чартарыйскія, была амаль нічым не абме-жаваная. Кароль і вялікі князь вымушаны быў лічыцца з імі. Асновай гэтай магутнасці сталі велізарныя зямельныя уладанні магнатаў. Так, Казімір Ян Сапега, вялікі гетман Вялікага Княства Літоўскага у 1690 г. валодаў 18 563 "дымамі". Магнаты мелі магчымасць утрымліваць нават свае ўласнае войска. Да іх на службу, гаспадарчую і вайсковую, ішла сярэдняя і бяднейшая шляхта. Трапна ахарактарызаваў падуладнае становішча ліцвінскай шляхты кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі: "Два стагоддзі ішло спаборніцтва Сапегаў і Радзівілаў, свежая зайздрасць тых апошніх супраць Чартарыйскіх і велізарная перавага багаццяў і ўплываў тых трох дамоў пры двары, перад усімі іншымі у дзяржаве, спарадзілі нават паміж мясцовай шляхтай від спадчыннай як бы залежнасці ад ад наго з тых вялікіх дамоў да такой ступені, што большая частка, уяўляючы сабе, што няможа без іх існаваць, вернасць сваім патронам лічыла за гонар..."

У канцы XVII — пачатку XVIII ст. амбіцыі магнацкіх родаў у Вялікім Княствам Літоўскім даходзяць да ўзброенага саперніцтва, перарастаюць у грамадзянскія войны. Спачатку на неабмежаванае, роўнае вялікакняжацкаму першынство ў беларуска-літоўскаи дзяржаве прэтэндуюць Сапегі, змагаю-чыся з Агінскімі, Вішнявецкімі і Радзівіламі. Аднак канфлікт паміж Сапегамі і іх праціўнікамі ў канцы 90-х гг. XVII ст. нельга разглядаць толькі як барацьбу паміж магнацкімі групоўкамі за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім. Сутнасцю гэтага канфлікту была спроба з боку сапегаўскага дома (на чале з вялікім гетманам Казімірам Янам і падскарбіем Бенядыктам Сапегамі) разарваць унію з Польшчай, дабіцца незалежнасці Княства. Сапегі нават распачалі перагаворы з аўстрыйскім імператарам і іншымі манархамі Еўропы, шукаючы падтрымку ў справе аддзялення Вялікага Княства Літоўскага. Абодва бакі выкарыстоўвалі шляхту (а Сапегі яшчэ і сялянства) у сваіх інтарэсах, абапіраючыся на сілу і маніпуліруючы лозунгам абароны "шляхецкіх вольнасцяў".

Супрацьстаянне дзвюх партый дасягнула апагея у 1700 г. Спачатку у сутыкненні пад Ашмянамі (14.10) перамаглі сапегаўцы. Але ў вырашальнай бітве пад Алькенікамі (17.11) трыумфавалі ўжо іх праціўнікі. У грамадзянскую вайну ўключыуся і Аўгуст II, які намерваўся ўсталяваць у Рэчы Паспалітай абсалютную манархію, а Вялікае Княства Літоўскае разглядаў як пляцоўку для яе замацавання. Невыпадкова падчас гэтай грамадзянскай вайны ўзнікае праект сгварэння у Княстве спадчыннай манархіі на чале з вялікім князем Аўгустам II як супрацьвага манархісцкім памкненням Сапегаў. Тэты праект вядомы як "Віленская пастанова" ад 29 лістапада 1700 г. У ім ліцвінская шляхта у асобе кіраўнікоў антысапегаўскай кааліцыі адмаўлялася "ад усялякіх нікчэм-ных вольнасцяў польскіх" і перадавала абсалютную ўладу вялікаму князю Аўгусту II і яго спадкаемцам.

Унутрыпалітычныя праблемы Рэчы Паспалітай на пачатку XVII ст. спляліся са знешнімі, падкрэсліваючы згубную нявырашанасць першых. У тэты час Беларусь становіцда арэнай ваенных дзеянняў, звязаных з руска-шведскай (Паўночнай) вайной (1700 — 1721). Шведы, рускія, саксонцы, не пытаючыся дазволу, маршыруюць па краі, рабуючы, палячы і вынішчаючы набыткі яго жыхароў. Падчас Паўночнай вайны Вялікае Княства Літоўскае, бадай, у апошні раз выступіла у якасці самастойнага фактара еўрапейскай палітыкі. У 1701 —1703 гг. паміж ім і Расіяй было падпісана тры міждзяржаўных пагадненні, накіраваных на сумесныя дзеянні супраць Швецыі. У 1704 г. частка шляхты, якая непрыязна ставілася да караля і вялікага князя Аўгуста II, пры падтрымцы шведскага караля Карла XII абрала новага манарха С.Ляшчынскага. Толькі пасля паражэнняў шведскіх войскаў расійскім пад Палтавай (1709 г.) Аўгуст II змог вярнуцца на трон. Але ўжо ў 1715 г. зноў пачынаецца грамадзянская вайна, якая ахапіла і Вялікае Княства Літоўскае. Яе выклікала памк-ненне Аўгуста II зноў паспрабаваць усталяваць абсалют-ную манархію у Рэчы Паспалітай. Значная частка шляхты выступіла у абарону "залатых шляхецкіх вольнасцяў". Толькі ўмяшанне рускіх войскаў прывяло да згоды шляхты з карал ем на так званым "нямым" сойме 1717г. (пастановы на ім прымаліся без абмеркавання). Тэты сойм абмежаваў уладу караля, замацаваў шляхецкую анархію, пацвердзіў права "ліберум вета". Апошняе зноў паставіла заслон перад спробамі рэфармавання дзяржавы. Колькасць рэгулярнага войска была абмежавана да 24 тыс. (18 у Полыпчы і 6 у Вялікім Княстве Літоўскім).

3 часу Паўночнай вайны Расія паступова бярэ над свой пратэктарат знешнюю і ўнутраную палітыку Рэчы Паспалітай. Больш моцным суседзям была выгадная яе слабасць. Таму яны імкнуліся захаваць у ёй безуладдзе і анархію пад прыкрыццём аховы і гарантавання "шляхецкіх вольнасцяў". У 1720 г. пра гэга дамовіліся Расія і Прусія. У 1726 г. да іх далучылася Аўстрыя.

Крызісныя з’явы у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай абвастрала нявырашанасць рэлігійнага пытан-ня. Hi адно з існаваўшых веравызнанняў фактычна тут не было забаронена. Але практычна толькі прадстаўнікі ка-таліцкай шляхты і святарства маглі займаць дзяржаўныя пасады, удзельнічаць у працы сойма. У 1718 г. апошні пасол-некаталік Пятроўскі па патрабаванні Віленскага афіцыяла ксяндза Анцуты быў сілай выдалены з сойму у Гародні. 3 гэтага часу некаталікі былі пазбаўлены права удзельнічаць у пасяджэннях сойму. Канвакацыйны сойм 1733 г. прыняў канстьггуцыю, якая пазбаўляла некаталікоў права не толькі быць пасламі, але і засядаць у трыбуналах, гэтак жа як і заняцця грамад-зянскіх пасад. Праваслаўнае святарства традыцыйна шукала падтрымкі у Маскве. Уніяцкая вера з-за таго, што большасць беларускай шляхты перайшла у каталіцтва, ператвараецца у "хлопскую" (сялянскую). Зрэшты і вы-шэйшыя іерархі ўніяцкай царквы не карысталіся належнай павагай. Толькі пятнаццаты па ліку ўніяцкі мітрапаліт (С.Растоцкі) у 1791 г. быў дапушчаны у сенат Рэчы Паспалітай. Негатыўныя вынікі такой недальнабачнай палітыкі кіруючых колаў Рэчы Паспалітай выразна адчуваюцца у другой палове XVIII ст.

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай канца XVII — першай паловы XVIII ст. з-за пагрозы самому існаванню дзяржавы ўсё выразней патрабаваў яе рэфармавання. Паступова сярод пануючага шляхецкага саслоўя, у першую чаргу магнацтва, сфарміраваліся дзве плыні. Першая выступала за рэформы і ўмацаванне цэнтральнай улады, другая — за захаванне існуючага становішча безуладдзя і анархіі.