Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

4. Партызанская і падпольная барацьба ў беларусі.

3 першых дзён фашысцкага нашэсця значная частка насельніцтва Беларусі начала барацьбу супраць акупантаў. Вялікі уклад у арганізацыю гэтай барацьбы ўнеслі партыйныя і камсамольскія органы. Аднымі з першых пачалі дзейнічаць Мінскі, Гомельскі, Пінскі абласныя і Гомельскі гарадскі падпольныя партыйныя і камсамоль­скія камітэты. Ужо у чэрвені 1941 г. работнік Пінскага абкама партыі В.3.Корж сфарміраваў партызанскі атрад. Увосень 1941 г . ён на чале атрада разам з партызанамі Палесся і Міншчыны прайшоў з баявым рэидам па захопленых ворагам тэрыторыях Палескай і Мінскай абласцей. У гэты ж час арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад у Суражскім раёне Віцебскай вобласці М.Н. Шмыроў, у Акцябрскім раёне Палескай вобласці пачаў дзейнічаць партызанскі атрад пад кіраўніцтвам У.П.Бумажкова і Ф.І.Паўлоўскага.

Па няпоўных звестках, у 1941 г. у рэспубліцы было створана і дзейнічала 99 атрадаў і прыкладна столькі ж партызанскіх груп. Менавіта яны сталі асновай далейшага развіцця народнай барацьбы у тыле ворага.

Разам са стварэннем партызанскіх атрадаў і груп на тэрыторыі рэспублікі фарміраваліся буйныя цэнтры партызанскага руху. Нарастала баявая актыўнасць партызан. Так, прыкладам, партызаны Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці з верасня па снежань 1941 г. разграмілі 55 валасных упраў і паліцэйскіх гарнізонаў і раздалі насельніцтву хлеб, пад-рыхтаваны акупантамі для вывазу у Германію.

Восенню-зімой 1941 — 1942 гг. у гарадах і сёлах Бела­русі працягваўся працэс стварэння і ўмацавання падпольных арганізацый. Ва ўмовах нарастания супраціўлення насельніцтва рэс­публікі фашыстам бальшавікі ўзмацнялі кіраўніцтва падполлем і партызанскім рухам. 3 гэтай мэтай на акупіраванай тэрыторыі Беларусі была створана Шырокая сетка падпольных партыйных і камсамольскіх органаў, якія ўзначалілі барацьбу з нямецкімі акупантамі. Дзейнічалі 203 абкамы, міжрайкамы, міжрайпартцэнтры, гаркамы і райкамы КП(б)Б, больш за 1200 пярвічных партыйных арганізацый, 224 абласныя, міжраённыя, гарадскія і раённыя камітэты камсамола і звыш 5500 пярвічных кам­самольскіх арганізацый. У партызанскіх атрадах і пад-поллі знаходзілася 135 тыс. камуністаў і

Перамога савецкіх войскаў над нямецка-фашысцкімі захопнікамі пад Масквой, контрнаступление Чырвонай Арміі зімой 1941/42 гг. садзейнічалі актывізацыі партызанскага руху на Беларусі. 3 вясны 1942 г. партызанскі рух набыў больш масавы, народны характар. Да лістапада 1942 г. ужо налічвалася 430 партызанскіх атрадаў, на базе якіх стварыліся брыгады і злучэнні, якіх у канцы года было ужо 59. Першыя такія фарміраванні ўзніклі у Віцебскай і Мінскай абласцях. Стварэнне брыгад і злучэнняў давала магчымасць партызанам праводзіць буйныя аперацыі па знішчэнні гарнізонаў ворага і яго камунікацый.

Камандаванне партызанскіх злучэнняў надавала вялікае значэнне разгрому варожых гарнізонаў. Барацьба партызан з імі пачалася з першых дзён вайны. Спачатку гэтыя акцыі мелі эпізадычны характар. Аднак паступова удары партызан па фашысцкіх гарнізонах станавіліся ўсё больш масавымі і арганізаванымі. Дастаткова адзначыць, што у канцы першага перыяду Вялікай Айчыннай вайны партизаны разграмілі значную колькасць варожых гарні­зонаў, у тым ліку у 14 раённых цэнтрах рэспублікі. Важнай асаблівасцю гэтых аперацый з'яўлялася тое, што іх знач-ная колькасць прыходзілася на перыяды рашаючых ваен-ных дзеянняў Чырвонай Арміі на франтах. Напрыклад, у час баёў на Волзе, а потым зімовых наступальных апера­цый савецкіх войскаў у лістападзе 1942— сакавіку 1943 г. толькі партызаны 2-й Мінскай брыгады разграмілі больш за 20 варожых гарнізонаў і ахоўваемых аб'ектаў.

3 мэтай цэнтралізацыі аператыўнага кіраўніцтва партызанскім рухам у маі 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага быў створаны Центральны штаб партызанскага руху (ЦШПР, начальнік — першы сакра-тар ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка). 3 верасня 1942 г. пачаў працаваць Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР), які ўзначаліў другі сакратар ЦК КЩб)Б П.З.Калінін. Штаб накіроўваў дзейнасць партызанскіх атрадаў і брыгад, аказваў ім дапамогу кадрамі, зброяй, боепрыпасамі, сувяззю і інш.

У вьшіку ўзмацнення партызанскага руху некаторыя раёны рэспублікі былі вызвалены ад ворага. К канцу 1943 г. партизаны ўтрымлівалі і кантралявалі каля 60 % тэры-торыі Беларусь Тут было створана звыш 20 буйных парты­занскіх зон. Першыя з іх узніклі яшчэ восенню 1941 г. Найбольш буйнымі зонамі з'яўляліся Акцябрска-Любанская, Барысаўска-Бягомльская, Клічауская, Полацка-Ле-пельская, Расонска-Асвейская ! інш. Пры аб'яднанн! не-калькіх зон утварыліся партызанскія краі. У партызанскіх зонах і краях была адноўлена савецкая ўлада.

Сотні тысяч людзей жылі у партызанскіх зонах пад аховай партызан. У Ушацка-Лепельскай зоне — звыш 73 тыс. чалавек, Клічаўскай — больш за 70 тыс., Івянецка-Налібоцкай — каля 60 тыс. чалавек. Партызаны дапама-галі сялянам сеяць і збіраць ураджай, партызанскія ўрачы лячылі хворых. У зонах адкрываліся і працавалі дзесяткі школ. Толькі у Акцябрскім раёне іх было адкрыта 20. У зонах дзейнічалі гаспадарчыя прадпрыемствы, якія праца­валі на патрэбы партызан і мясцовага насельніцтва. Напрыклад, у Расонскай зоне к вясне 1943 г. былі адрамантаваны сем вадзяных і паравых млыноў, 12 гарбарных заводаў, 13 шавецкіх майстэрань. Для партызан было пашыта шмат абутку, вялікая колькасць бялізны і інш.

Насельніцтва зон актыўна ўдзельнічала ва ўзброенай барацьбе супраць акупантаў. Жыхары папаўнялі рады партызан, вялі разведку. Дзякуючы існаванню зон сотні тысяч людзей былі выратаваны ад знішчэння і выгнання у фашысцкую няволю, сарваны планы акупантаў асудзіць насельніцтва і партызан на галодную смерць. Зоны з'яўляліся агітацыйна-прапагандысцкімі цэнт-рамі. Тут выпускаліся газеты, працавалі радыёстанцыі, праводзіліся гутаркі і лекцыі, дэманстраваліся кінафіль-мы.

Зразумела, што такая абстаноўка на захопленай тэрыто-рыі Беларусі не адпавядала палітычным мэтам акупантаў. Нямецкае камандаванне правяло шэраг буйных аперацый па ліквідацыі партызанскіх зон. У ліпені 1942 г. звыш 30 тыс. саддат рэгулярнай арміі і паліцэйскіх пры падтрымцы танкаў, артылерыі і авіяцыі ўдзельнічалі у карнай экспедыцыі "Адлер" супраць атрадаў Клічаўскай парты-занскай зоны. Нягледзячы на цяжкія страты, партызаны выйшлі з акружэння. Не змаглі гітлераўцы знішчыць і Расонска-Асвейскую партызанскую зону у лютым — сакаві-ку 1943 г. Буйную аперацыю пад назван "Котбус", у якой ўдзельнічалі звыш 80 тыс. карнікаў, нямецкае камандаван­не правяло у маі —чэрвені 1943 г. супраць атрадаў Бары-саўска-Бягомльскай і Полацка-Лепельскай партызанскіх зон. Не дасягнуўшы поспехаў у знішчэнні партызан, немцы адступілі. 3 восені 1942 г. па восень 1943 г. супраць партызан Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай і Пінскай абласцей былі праведзены 54 буй-ныя карныя экспедыцыі.

3 мэтай дэзарганізацыі ворага і ўзмацнення партызан­скага руху праводзіліся рэйды, у час якіх партызаны грамілі нямецкія гарнізоны, паліцэйскія ўчасткі, разбуралі камунікацыі. У верасні-лістападзе 1943 г. Беластоцкае партызанскае злучэнне правяло 1000-кіламетровы рэйд па Мінскай, Пінскай, Баранавіцкай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцях. Паспяхова прайшоў восенню 1943 г. рэйд бры-гады імя А.К.Флегантава з Мінскай у Брэсцкую вобласць. Флегантыйцы знішчылі і пашкодзілі 92 чыгуначныя эша-лоны і 155 аўтамашын, спалілі 64 маеты.

Трэба адзначыць, што у 1943 — 1944 гг. шырока прак-тыкаваліся рэйды перадыслакацыі партызанскіх злучэн-няў з усходніх раёнаў рэспублікі у заходнія, што з'яўля-лася важным сродкам ажыццяўлення ваенна-аператыўных планаў савецкага камандавання.

Вялікія страты ворагу нанеслі партызаны Беларусі у перыяд "рэйкавай вайны" адначасовым масавым разбурэн-нем чыгуначных камунікацый. Першы этап "рэйкавай вайны" (аперацыя "Рэйкавая вайна") пачаўся у жніўні 1943 г., калі савецкія войскі перайшлі у контрнаступление над Курскам, і закончыўся у сярэдзіне верасня 1943 г.; другі (аперацыя "Канцэрт") праходзіў з другой паловы верасня да канца кастрычніка 1943 г. ; трэці этап пачаўся у чэрвені 1944 г. напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" і закончыўся з вызваленнем Беларусі. За тэты час партызаны Беларусі падарвалі больш за 270 тыс. рэек, знішчылі шмат чыгуначных станцый, мастоў, варожых гарнізонаў.

Аднак трэба адзначыць, што пры правядзенні трэцяга этапа "рэйкавай вайны" мелі месца і недахопы. Так, у чэрвені 1944 г. у раёне баявых дзеянняў 1-га Прыбалтый-скага фронту было ўзарвана звыш 80 % рэйкавых пуцей. Гэта знізіла тэмпы наступления Чырвонай Арміі. Войскі вымушаны былі выдзяляць частку сіл і сродкаў для аднаўлення чыгункі.

Партызанскі рух карыстаўся падтрымкай мясцовага насельніцтва. Яно забяспечвала партызан прадуктамі і адзеннем, вяло разведвальную работу, збірала і перадавала ім зброю і боепрыпасы, удзельнічала у баявых аперацыях. У ліпені 1943 г. каля 3 тыс. мясцовых жыхароў прымалі ўдзел у разбурэнні чыгуначнага палатна на участку Орша —Лепель.

Партызанам аказвалася разнастайная дапамога з-за лініі фронту. Толькі з лета 1942 г. па сакавік 1944 г. яны атрымалі 80 тыс. вінтовак, аўтаматаў, кулямётаў, 100 млн патронаў, 400 т узрыўчаткі. Працоўныя савецкага тылу накіроўвалі партызанам пасылкі з абмундзіраваннем, цёплым адзеннем, медыкаментамі, харчамі. праводзілі збор сродкаў у фонд дапамогі народным мсціўцам.

Свой уклад у барацьбу з нямецкімі захопнікамі ўнеслі жыхары Беларусі, якія былі эвакуіраваны у савецкі тыл. У выніку самаадданай працы рабочых і інжынераў на вывезеных прадпрыемствах хутка была наладжана вытвор-часць прамысловай прадукцыі. Сяляне паспяхова праца-валі у мясцовых калгасах, саўгасах, МТС. Вучоныя Ака-дэміі навук БССР вялі даследаванні, якія мелі важнае народнагаспадарчае і абароннае значэнне. Падрыхтоўкай кадраў займаліся Беларускі дзяржаўны універсітэт на станцыі Сходня пад Масквой, Мінскі медыцынскі інстытут у Яраслаўлі, Беларускі лесатэхнічны інстытут у Свярд-лоўску, Беларуская кансерваторыя у Саратаве. Дзеячы літаратуры і мастацтва стварылі шэраг цікавых твораў. Эвакуіраваныя з Беларусі да сакавіка 1943 г. сабралі у фонд абароны краіны 5394 тыс. руб.

У гады вайны на Беларусі у радах партызан знаходзі-лася 374 тыс., у падполлі — звыш 70 тыс. чалавек. Разам з жыхарамі Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопні-каў змагаліся прадстаўнікі многіх народаў СССР. Варта адзначыць, што жыхары нашай рэспублікі складалі да 90% ад агул ьнай колькасці народных мсціўцаў. Паводле звес-так БШПР, па сваім сацыяльным складзе яны размяр-коўваліся такім чынам: на долю сялян прыпадала 39,1 % ад усей колькасці партызан, інтэлігенцыі і служачых — 20,55, рабочых — 17,03, навучэнцаў — 12,16, былых ваеннаслужачых —звыш 11 %. У складзе партызан Бела­русі змагаліся сотні польскіх грамадзян, больш за 400 славакаў і чэхаў, 235 югаславаў, каля 70 венграў, 60 французаў, звыш 30 грамадзян Белыіі, 24 аўстрыйца, 16 галандцаў, прадстаўнікі другіх еўрапейскіх народаў — усяго каля 4 тыс. антыфашыстаў замежных краін.

Па звестках БШПР, звыш 1,5 тыс. польскіх патрыётаў, якія ўдзельнічалі у партызанскім руху у Беларусі, уступілі у рады Войска Польскага; каля 240 чэхаў і славакаў — у Чэхаславацкую армію, больш за 100 чалавек — у Югас-лаўскую Народна-вызваленчую армію.

Партызаны і падпольшчыкі забілі і паранілі больш за 500 тыс. гітлераўцаў, нанеслі цяжкія страты ворагу у тэхніцы. За гераізм і адвагу каля 140- тыс. партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, 88 з іх прысвоена звание Героя Савецкага Саюза.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя жыхарамі Мінска у барацьбе супраць нямецкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, 26 чэрвеня 1974 г. сталіцы Беларусі прысвоена ганаровае звание "Горад-герой" з уручэннем ордэна Леніна і медаля "Залатая Зорка".