Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

2. Вызначыце аб якіх гістарычных падзеях і паняццях ідзе гаворка

А) Мір, заключаны ў 1706 г. паміж шведскім каралем Карлам ХІІ і польскім каралем, вялікім князем літоўскім Аўгустам ІІ. Па дагавору Аўгуст ІІ захоўваў правы саксонскага курфурста, але адмаўляўся ад польскай кароны і пасады вялікага князя. Ен абавязаўся выдаць усіх палонных, заплаціць вялікую кантрыбуцыю і разарваць саюз з Пятром І.______________________________

Б) Звычай у дзяржаўным праве ВКЛ і Рэчы Паспалітай, паводле якога кожны дэпутат сейма ці сейміка мог выказаць нязгоду з любой сеймавай пастановай, што азначала спыненне пасяджэння, скасоўвала усе прынятыя на гэтым пасяджэнні рашэнні. Гэта правіла паралізоўвала усё дзяржаўнае жыцце Рэчы Паспалітай____________________________________________

В) Распрацаваны ў 1573 годзе для падпісання прэтэндэнтам на польскую карону Генрыхам Валуа. Зацверджаны каралем Стэфанам Баторыем і ў другой палове XYII – XYIII ст. падцвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У іх абвяшчалася свабоднае абранне караля, яго абавязак склікаць Сейм раз у два гады і без сеймавай згоды не зацвярджаць новыя падаткі і пошліны. Калі кароль дзейнічаў насуперак падпісаным артыкулам, шляхта мела права адмовіцца ад падпарадкавання і выступіць супраць яго._____________________________________________

2-23

1. Правільна запоўніце пропускі ў тэксце

Вайна 1654-1667 гг. паміж рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай была выклікана ў значнай ступені імкненнямі Аляксея Міхайлавіча далучыць да сваіх уладанняў Украіну і Беларусь. Пачалася ў сувязі з уваходам левабярэжнай Украіны ў склад Русскай дзяржавы (Пераяслаўская Рада 1654 г.).

Напад Швецыі на Рэч Паспалітую і падпісанне _______________________ дагавору 1655 г. выклікалі вайну Рускай дзяржавы са Швецыяй.

Пасля смерці Б. Хмяльніцкага (1657 г.) новы гетман Украіны І. Выгоўскі ў _______________ г. падпісаў з Польшчай Гадзянскі дагавор, паводле якога Украіна пераходзіла на бок Рэчы Паспалітай. У кастрычніку 1658 г. аднавіліся ваеныя дзеянні пад Вільняй. Атрады казацкага старэйшыны на Беларусі ______________________ выступілі супраць маскоўскіх войскаў. Гетман Украіны Ю. Хмяльніцкі заняў спрыяльную пазіцыю для урада Рэчы Паспалітай. . Гэта прывяло фактычна да капітуляцыі рускай арміі на правябярэжнай Украіне. Вясной 1660 г. пасля _______________міру са Швецыяй, войскі Рэчы Паспалітай устанавілі кантроль над большай часткай Беларусі. У 1662, 1663, 1664, 1666 гг. вяліся перагаворы аб міры , у той жа час на Беларусі не спыняліся ваенныя дзеянні.

Вайна закончылася падпісаннем ____________________________________ перамір’я 1667 г..

2. Правільна суаднясіце імёны дзеячаў культуры і назвы іх твораў

1. Адам Нарушэвіч

А. “Буквар языка славенскага”

2. Казімір Лышчынскі

Б. “Вялікае мастацтва артылерыі”

3. Сімяон Полацкі

В. “Граматыка лацінская і руская”

4. Казімір Семяновіч

Г. “Аб неіснаванні бога”

5. Ілля Капіевіч

Д. “Гісторыя польскага народа”

1.

2.

3.

4.

5.

2-24