Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

Кафедра паліталогіі біп Сеткавы вучэбны курс

гісторыя Беларусі”

Аўтары: дац., к. г. н. Янушкевіч А. М.

дац., к. г. н. Пупа В. В.

дац., к. г. н. Макарэвіч А. Ф.

Структура электроннага падручніка

  1. Інструктыўны блок

а) звесткі аб аўтарах

б) тэматычны план вывучэння дысцыпліны

в) графік вывучэння дысцыпліны

г) тэмы рэфератаў

д) экзаменацыйныя пытанні

е) спіс літаратуры

ж) графік сустрэч з выкладчыкамі

з) парадак кансультацый па электроннай пошце

  1. Модульны блок

Модуль 1. Станаўленне дзяржаўнасці і хрысціянскай цывілізацыі на тэрыторыі Беларусі

Модуль 2. Беларускія землі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIII — першая палова XVI ст.)

Модуль 3. Развіццё беларускіх земляў у складзе Рэчы Паспалітай (1569 г. – першая палова XVII ст.)

Модуль 4. Рэлігія і культура на беларускіх землях у ХІІІ – пачатку XVII ст. Кансалідацыя беларускай народнасці.

Модуль 5. Беларускія землі і крызіс Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст.

Модуль 6. Нараджэнне індустрыяльнай цывілізацыі і пачатак мадэрнізацыі ў Еўропе. яе ўплыў на палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі (канец XVIII — сярэдзіна ХІХ ст.)

Модуль 7. Беларусь у перыяд станаўлення капіталістычнай эканомікі і буржуазнага грамадства (сярэдзіна XIX – пачатак XX ст.)

Модуль 8. Барацьба за нацыянальнае адраджэнне. Пачатак беларускага нацыянальнага руху (другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст.)

Модуль 9. Беларусь на шляху да стварэння новай дзяржаўнасці (1914-1920 гг.)

Модуль 10. Беларусь у міжваенны час (1921-1939 гг.)

Модуль 11. Беларусь у гады другой сусветнай вайны (1939-1945 гг.)

Модуль 12. Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння сусветных супердзяржаў (1945 – 1991 гг.)

Модуль 13. Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе (1991 – 2001 гг.)

  1. Дапаможна-праверачны блок

а) Гласарый

б) Тэставыя заданні

в) Кантрольныя пытанні

Звесткі аб аўтарах

1. Янушкевіч Андрэй Мікалаевіч, дацэнт кафедры паліталогіі БІП, кандыдат гістарычных навук.

Нарадзіўся ў 1976 г. У 1998 г. скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. У 1998-2001 г. – аспірант Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2001-2003 гг. – малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У Беларускім Інстытутце правазнаўства з 2001 г. Выкладае прадметы “Гісторыя Беларусі”, “Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі Беларусі”, “Геапалітычныя канцэпцыі сусветнага развіцця” і інш.

Асноўны прадмет навуковых інтарэсаў – унутраная і знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў сярэдзіне XVI ст. У 2002 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Інфлянцкая вайна 1558-1570 гг. і яе ўплыў на развіццё сацыяльна-палітычных працэсаў у Вялікім Княстве Літоўскім”. Аўтар 15 навуковых прац.

2. Пупа Віктар Вікенцьевіч, дацэнт кафедры паліталогіі БІП, кандыдат гістарычных навук.

Нарадзіўся ў 1949 г. У 1971 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1971-1973 гг. служыў на пасадзе камандзіра ўзвода ў Савецкай Арміі. У 1973-1977 гг. – рэферэнт ўпраўлення таварыства “Веды”. З 1977 па 1993 г. – аспірант, выкладчык, старшы выкладчык БДУ. У 1993-2000 гг. – галоўны інспектар аддзела інспектавання ВНУ Рэспубліканскай дзяржаўнай інспекцыі сістэмы адукацыі. З 2000 г. – намеснік дырэктара Цэнтра метадычнага забеспячэння вучэбна-выхаваўчага працэсу вышэйшай школы РІВШ-БДУ.

У 1990 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Выкладчык дысцыплін “Гісторыя Беларусі”, “Эканамічная гісторыя Беларусі”. Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка для ВНУ “Гісторыя Беларусі ў 2-х частках: Курс лекцый” (Мн.: РІВШ-БДУ, 2000-2002).

3. Макарэвіч Аляксандр Фёдаравіч, дацэнт кафедры паліталогіі БІП, кандыдат гістарычных навук.

Нарадзіўся 27 красавіка 1961 г. у г. Ліда Гродзенскай вобласці. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт (1984). У 1988 – 1995 гадах старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага партыйнага архіва КПБ, загадчык аддзела ЦК ЛКСМБ, намеснік дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. З 1995 года намеснік начальніка упраўлення справаводства Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 2000 – начальнік канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 2002 – начальнік галоўнага упраўлення Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У цяперашні час з'яўляецца дацэнтам кафедры паліталогіі Беларускага інстытута правазнаўства.

Абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі ў 1988 г. Асноўныя кірункі даследаванняў – гісторыя, справаводства, архіва- і крыніцазнаўства Беларусі. Аўтар болей чым за 70 навуковых і навукова-публіцыстычных прац, адной манаграфіі, а таксама шматлікіх артыкулаў у перыядычным друку. Распрацоўвае пытанні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, камсамола Беларусі і прафсаюзнага руха Беларусі, пытанні палітычных рэпрэсій у ЛКСМБ. Аўтар дакументальных нарысаў пра палітычных дзеячоў А. Смоліча, Ю. Пілсудскага. Адзін з аўтараў і складальнікаў зборнікаў дакументаў і матэрыялаў мерапрыемстваў з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.