Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

3. Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.

Калі на пачатку паўстання Багдана Хмяльніцкага цар Аляксей Міхайлавіч не падтрымліваў украінскіх казакаў, дык пасля бітвы пад Батогам 1652 г., у якой апошнія разграмілі каронную армію, яго адносіны да падзей на Украіне рэзка змяніліся. Казацкая вайна зацягвалася і знясільвала Польшчу, а гэта стварала зручную для Масквы сітуацыю, каб нанесці вырашальны удар па Рэчы Паспалітай.

3 сакавіка 1653 г. Маскоўскае царства актыўна рыхта-валася да вайны: закупала зброю, наймала афіцэраў, вяло дыпламатычную прапаганду. Пасля Пераяслаўскай рады 1654 г., якая прыняла рашэнне аб далучэнні Украіны да Маскоўскага царства, вайна з Рэччу Паспалітай стала непазбежнай.

У маі 1654 г. тры вялікія групоўкі маскоўскай арміі з Вялікіх Лукаў, Масквы і Бранска рушылі на Беларусь. У дапамогу ім з поўдня спяшалася 20 тыс. украінскіх казакаў на чале з наказным гетманам Іванам Залатарэнкам, перададзеных Багданам Хмяльніцкім пад вярхоўнае камандаванне цара. У фарміраваннях, якія ўварваліся на тэрыторыю Беларусі, налічвалася каля 100 тыс. чалавек.

Вялікае Княства Літоўскае было не падрыхтавана да вайны, бо не чакала яе. Памежныя гарады і замкі на Дзвіне і Дняпры былі не падпраўлены, іх залогі не павялічаны. Да лета 1654 г. яшчэ нават не быў прызначаны галоўнакамандуючы. Усе войска, сабранае вялікім гетманам Янушам Радзівілам для абароны края, не перавышала 10 — 12 тыс., ды і сярод іх палову складалі малабаяздольныя павятовыя харугвы і паспалітае рушэнне.

Каб нейтралізаваць ці хоць схіліць на свой бок праваслаўных жыхароў Беларусі, у краіну засылалі’ся царскія гранаты з^заклікам да праваслаўных выступаць разам з царскім войскам супраць "проклятых ляхов". У некаторых месцах гэтая прапаганда дасягнула пэўнага поспеху і жы-хары сустрэлі маскоўскіх ратнікаў лаяльна, але такое здаралася толькі у самым пачатку вайны.

Выступіўшы насустрач галоўнай маскоўскай арміі на ўсход Беларусі, вялікі гетман Януш Радзівіл у жніўні 1654 г. здолеў выйграць першую бітву, але у другой быў заціснуты каля Цяцерына на Друці і разгромлены перавы-шаючымі сіламі непрыяцеля. Край застаўся фактычна безабаронны, і царскія ваяводы займалі горад за горадам. За першы год вайны яны авалодалі абшарамі па Дняпро на ўсходзе і па Дзвіну на поўначы Беларусі. Шэраг беларускіх гарадоў на самым пачатку вайны капітуляваў (Магілёў, Крычаў, Невель, Чавусы, а пасля некалькіх тыдняў абароны здаўся і Полацк), іншыя ж мужна адбі-валіся. Асабліва ўпартай была абарона Віцебска, якую больш за тры месяцы трымала у асноўным мяшчанства, Дуброўны, Гомеля, Смаленска, а Стары Быхаў на Дняпры так і застаўся непакораны.

Цар загадваў сваім ваяводам бязлітасна караць тыя гарады, якія не паддаюцда ім адразу, — у навучанне іншым. I калі ваявода А.Трубяцкі захапіў Мсціслаў штурмам, ён пабіў ці вывеў у палон амаль усіх, хто хаваўся у замку, а горад знішчыў. Калі Дуброўна пачала абараняцца, а потым, не дачакаўшыся падмогі, капітулявала, усіх яе жыхароў забралі у няволю, горад спалілі, нават валы зрылі.

Спрабуючы вярнуць страчаныя землі, гетман Януш Радзівіл зімой 1654/55 г. арганізаваў контрнаступление. Былі вызвалены некалькі гарадоў у Падняпроўі, аднак Магілёвам, галоўнай дняпроўскай цвярдыняй, так і не ўдалося авалодаць.

Вясной 1655 г. пачаўся другі паход царскіх ваявод. Ужо 3 ліпеня маскоўскае войска і ўкраінскія казакі занялі Менск і рушылі на Вільню. 8 жніўня амаль безабаронная сталіца дзяржавы была захоплена, абрабавана і спалена. У Вільні Аляксей Міхайлавіч запланаваў паход на Варшаву, але ў Польшчу ўжо ўступілі шведы, а да адкрытай вайны са Швецыяй Маскоўскае царства яшчэ не было гатова.

Амаль уся тэрыторыя Беларусі (за выключэннем Палесся, раёнаў Берасцейшчьшы і Панямоння) ужо на другі год вайны апынулася пад акупацыяй. У 1656 г. маскоўскі ўрад пайшоў на часовае замірэнне з Полынчай дзеля супольнай барацьбы супраць Швецыі, замацаванае Віленскім дагаворам.

Занятыя царскім войскам беларускія землі ператвараліся ў правінцыі Маскоўскай дзяржавы, улада у якіх перадавалася ваяводам. Каб выклікаць лаяльнасць мясцо-вага насельніцтва, цар пакідаў гарадам магдэбургскае права, раздаваў ахоўныя граматы, якія мусілі аберагаць іх ад гвалту маскоўскіх ратнікаў (але на справе яны мала дапамагалі), усяляк падтрымліваў мясцовую шляхту. Новыя ўлады імкнуліся ўмацаваць і пашырыць у Беларусі толькі праваслаўную царкву, тады як уніяцтва апынулася па-за законам, а каталіцкі культ дазваляўся толькі у прыватных дамах шляхты і мяшчанства. "Жидам в Беларуси не быть и жития никакого не имети", "униатам не быть", "костелам не быть, а петь в домех", — фармуляваў цар канфесійную праграму свайго ўрада.

Жыхары акупіраваных раёнаў або на месцы пераводзілі-ся у праваслаўе, або перахрышчваліся у палоне, у Маскоўскім царстве. Аднак нават прыналежнасць да правас-лаўнай царквы не ўберагала насельніцтва ад марадзёрства і гвалту маскоўскіх заваёўнікаў. Тыя рабавалі, забіралі у няволю ўсіх без разбору, нярэдка нішчылі і праваслаўныя храмы. Да цара з першых месяцаў вайны пайшлі шматлікія скаргі ад адзінавернага яму духавенства Беларусі, але стры-маць гвалт, які чыніла маскоўскае войска, было немагчыма.

Як сведчыць патрыярх Нікан, цар Аляксей Міхайлавіч планаваў вывесці з Беларусі і пасяліць у сваіх землях 300 000 палонных. Паляванне на людзей і іх масавы вывад у царства набылі характар дзяржаўнай праграмы. Кожны маскоўскі памешчык ці нават мешчанін мог прыехаць у Беларусь да царскага войска і купіць тут у ратнікаў патрэбную колькасць палонных за мізэрную плату — нейкіх 3-5 рублёў за чалавека. Права валодаць нявольнікам як прыватнай уласнасцю афармлялася рэгістрацыяй у паланянічнай кнізе, халопскім прыказе або простым перахрышчваннем палоннага ў праваслаўе.

Асобнай групай палонных былі рамеснікі, якіх вышук-валі спецыяльна. Іх пераманьвалі высокім заробкам або забіралі сілай. Калі горад заваёўвалі штурмам, рамеснікаў вывозіліу першую чаргу. Так на Валдаі апынуліся кафляры з Дуброўны, Мсціслава і Шклова, у Маскве — высо-какваліфікаваныя кавалі, залатары, зборнікі, замочнікі і іншыя майстры з самых розных гарадоў Беларусі.

У вытку баявых дзеянняў і гаспадарання чужога войска акупіраваныя землі Беларусі былі ператвораны у пустэчу. Праехаўшы дарогамі Панямоння, каралеўскі сакратар Стэ-фан Мядэкша яшчэ у 1655 г. адзначыў у сваім дыярыўшы, што там "трупаў па дарогах поўна, вёскі, мястэчкі, сядзібы папаленыя, беднай хаткі цяжка пабачыць цэлай". Сведкі тых падзей пісалі пра цэлыя паветы як пра "пустыя і выпаленыя". Нават праваслаўны епіскап полацкі і віцебскі Каліст не вытрымаў і высгупіў са скаргай на дзеянні царскага войска.

Ад мноства непахаваных трупаў людзей і жывёл у краі пачалі шырыцца эпідэміі. Пошасць суправаджалася страшным голадам, выкліканым ваеннымі спусташэннямі. Паміраючы з голаду, людзі елі сабак і кошак, а месцамі даходзіла нават да канібалізма. У Беларусі "не токмо что мертвечину и всякую нечистоту, но и плоти человеческие едят", — дакладалі тады царскія ваяводы Аляксею Міхайлавічу.

Усе гэга выклікала шырокае народнае супраціўленне. Яшчэ у 1654 г. на занятых беларускіх зямлях сталі ўтварацца сялянскія фарміраванні самаабароны. Партызанскі рух найбольш актыўна разгортваўся на Смаленшчыне, у ваколіцах Мсціслава, Магілёва, Віцебска і Полацка. Некаторьія лясныя аддзелы ўяўлялі сабой значную сілу і маглі весці актыўныя ваенныя дзеянні. Напрыклад, трохтысячны аддзел сялян з Калеснікаўскай воласці Мсціслаўскага павета самастойна ажыццявіў напад на вялікую армію ваяводы А.Тру-бяцкога, калі тая аблажыла Мсціслаў, і прычыніў ёй сур’ёзныя страты. Мужыкі Полаччыны таксама ўступілі ў адкрыты бой з рэгулярным маскоўскім войскам. Нездарма цар ужо у жніўні 1654 г. папярэджваў сваіх ваявод аб небяспецы раптоўнага нападу з боку як рэгулярнага войска, так і партызан, або "шышоў", як у маскоўскіх дакументах называлі ўдзельнікаў супращўлення.

Падаўшыся у лясы, беларускія сяляне рабілі засады на дарогах, нападалі на дробныя атрады маскоўскіх ратнікаў, бралі у палон ваявод і передавалі іх Радзівілу. Іх зброяй былі галоўным чынам бердышы, косы, вілы, радзей стрэльбы. Хоць функцыі камандзіраў звычайна выконвалі шляхціцы, колькасна ў партызанскіх атрадах пераважалі мужыкі. Партызаны Мсціслаўшчыны не толькі вялі ба-рацьбу з маскоўскім войскам, але і нападалі на шляхту, што прысягнула цару, каралі тыя вёскі, якія перайшлі на бок Масквы.

Цар Аляксей Міхайлавіч накіраваў на партызан беларускіх паветаў спецыяльнае войска. Спайманых сялян білі пугамі і вешал і, іншым адразалі насы і вушы ды адпускалі хадзіць па вёсках, каб застрашыць астатніх. Аднак рух не спыняўся. Вясной 1656 г. ён ахапіў раёны Менска і Ба-рысава, затым перакінуўся на Наваградчыну, а ў 1657 г. партызанская вайна зноў ахапіла ўсходнія і паўночныя землі Беларусі. Уздыму антымаскоўскага руху у Менскім ваяводстве і Падняпроўі спрыяла дзейнасць казакаў Івана Нячая. Назваўшыся "беларускім палкоўнікам", яго сотнік, Дзяніс Мурашка, набраў у свае войска мясцовых сялян і ўзначаліў сапраўдную вайну супраць прысяжнай шляхты. Застрашаная шляхта вагалася і часам нават пераходзіла назад на бок Рэчы Паспалітай.

У 1658 г., калі ў лясы масава пайшла шляхта, якая раней прысягала цару, і ўзнавіліся ваенныя дзеянні паміж арміямі Маскоўскай дзяржавы і Рэчы Паспалітай, народна-вызваленчы рух у Беларусі дасягнуў свайго найвышэйшага развіцця. Ідэя вызвалення ад тыраніі часова кансалі-давала прадстаўнікоў розных саслоўяў — сялян, мяшчан, шляхты. Партызанскія .фарміраванні перайшлі да насту-пальных аперацый. Так, партызаны Віцебшчыны вызвалілі Бешанковічы і Лукомль, сілы палкоўніка М. Валовіча занялі Глыбокае. Віцебск быў цалкам заблакіраваны ляснымі аддзеламі. Жыхары Беларусі сталі актыўна далучацца і да харугваў рэгулярнага войска Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта вясковыя "мужыкі" складалі большую частку ў палку Г. Сурына, палову войска некаторых іншых палкоўнікаў.

Імкненне вызваліцца ад акупацыйных улад, якое у той час ахапіла, здавалася, амаль усе пласты грамадства, найбольш яскрава выявілася у серыі антымаскоўскіх паўстанняў у беларускіх гарадах. У Магілёве мяшчане змовіліся і 1 лютага 1661 г. са зброяй у руках выступілі супраць маскоўскага гарнізона, знішчылі яго (2 тыс. чалавек), а ваявод перадалі каралю. Па прыкладзе Магілёва мяшчане самастойна ліквідавалі царскія залогі ў Дзісне, Мсціславе, Себежы, Шклове, Гомелі, а ў 1664 г. — у Старым Быхаве. Паўстанне супраць царскага гарнізона рыхтавалася і у Полацку, аднак там да яго не дайшло.

Накінутая сілай на Беларусь царская ўлада гэтак жа сілай, пры актыўным удзеле мясцо вага насельніцтва, і скідалася. Як адзначыў аўстрыйскі дыпламат А.Маерберг, які праязджаў тады праз тэрыторыю Беларусі, здзекі і гвалт маскавіцян так адвярнулі ад іх сэрцы гэтага народа, што ён "выгнаў іх са сваіх зямель з такой жа нянавісцю, з якім даверам іх калісьці прымаў".

Вайна да такой ступені знясіліла абедзве дзяржавы, што ужо ніводная з іх не магла давесці барацьбу да рашаючай перамогі. Пасля працяглых і цяжкіх перамоў у студзені 166/ г. у вёсцы Андросава, што на ўсходзе Беларусі, бьгў падпісаны кампрамісны дагавор аб міры на 13 гадоў і 6 месяцаў. Згодна з яго ўмовамі, усе Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы, а таксама Старадубскі павет і украінскія землі да левага берага Дняпра адыходзілі да Маскоўскага царства. Паўночныя абшары Беларусі — Віцебшчына і Полаччына, а таксама Дынабург, Інфлянты і Правабярэжная Украіна (горад Кіеў царскі ўрад абавязваўся звярнуць праз 2 гады, але так ніколі і не выканаў гэтай умовы) вярталіся ў склад Рэчы Паспалітай. У цэлым за кошт страты Смаленшчыны тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага паменшылася з 370 да 312 тыс. км2.

Тэкст Андросаўскага замірэння прадугледжваў вяртанне палонных і культурных каштоўнасцяў, што масава вывозіліся ў гады вайны з акупіраваных тэрыторый, найперш з Беларусі. Аднак права вярнуцца на айчьгау фармальна атрымлівала толькі невялікая частка палонных — духавенства, шляхта, казакі, татары і яўрэі. Асноўная ж маса вывезеных з Беларусі людзей (сяляне і мяшчане) заставалася у Маскоўскаи дзяржаве на усе гады замірэння (яны такі не вярнуліся на радзіму, бо гэтая ўмова Андросаўскага перамір’я потым была пацверджана "вечным мірам" 1686 г.). Але і шляхціцы, якім фармальна дазвалялася вярнуцца дамоў, часта не маглі вьікарыстаць гэтае права. Такім шляхам пасля вайны Маскоўская дзяржава пакінула сабе сотні тысяч палонных і вывезеныя каштоўнасці, у тым ліку кнігі, царкоўныя ўпрыгажэнні, званы, гарматы і інш.

Вывезеныя з Беларусі шляхціцы і мяшчане апынуліся у самых далёкіх астрогах Сібіры. Новыя гаспадары сялілі беларускіх сялян у малалюдных раёнах і пераводзілі ў халопства. Вядома, напрыклад, што адзін толькі баярын Б.Марозаў вывез у свае вотчыны пад Маскву тысячы беларускіх мужыкоў з сем’ямі, зрабіўЗшы іх там халопамі ўласных халопаў. У такое падвойнае халопства беларусы трап-лялі і ў іншых баярскіх вотчынах Маскоўскага царства.

Сотні тысяч простых людзей з Беларусі назаўсёды засталіся ў гарадах і манастырах Маскоўскай дзяржавы. А найболып выхадцаў з беларускіх зямель апынулася у самой Маскве, дзе ў 70-я гг. XVII ст. яны складалі 10 % ад усяго пасадскага насельніцтва. Гэта былі галоўным чынам высокакваліфікаваныя рамеснікі — кавалі, сярэбранікі, краўцы, скурнікі, ганчары, збройнікі, шабельнікі і інш. У адной толькі Зброевай палаце Крамля яшчэ падчас вайны, у 1660 г., працавала 68 полацкіх і віцебскіх май-строў. Менавіта вывезеныя з Беларусі кафляры аздаблялі мноства маскоўскіх храмаў, Крамлёўскі палац і Каломенскую рэзідэнцыю цара Аляксея Міхайлавіча. Затое ў беларускіх гарадах рамесная вытворчасць была настолькі падарваная, што даваеннага ўзроўню яе развіцдя больш ніколі ўжо не ўдалося дасягнуць.

Для самой Беларусі вайна 1654 — 1667 гг. абярнулася трагічнымі вынікамі. У межах прыкладна цяперашняй тэрыторыі краіны колькасць жыхароў зменшылася больш чым напалову: калі ў 1648 г. яна складала 2 млн 900 тыс., дык у 1667 — 1 млн 350 тыс. чалавек. Асабліва пацярпелі ўсходнія і паўночныя паветы, у якіх засталося менш 1/3 даваеннага насельніцтва. Мястэчкі і вёскі былі спалены, гарады — абрабаваны і разбураны. Для аднаўлення гаспадаркі не хапала людзей, не было рабочай жывёлы. Каб хоць неяк паспрыяць аднаўленню зруйнаваных гарадоў, Сойм Рэчы Паспалітай вызваліў 20 з іх ад падаткаў і розных абавязкаў.

У самым глыбокім заняпадзе апынулася сельская гаспа-дарка Беларусі. Пасля вайны больш паловы ранейшых плошчаў ворыўнай зямлі не апрацоўвалася. У раёнах, якія найболып пацярпелі, пусткай ляжала амаль усе поле. Напрыклад, у Віцебскай эканоміі ў 1667 г. некранутымі засталіся 74 % зямлі, а на ўсё Мсціслаўскае ваяводства такіх закінутых палёў збіралася да 70 %. I праз дзесяць пасляваенных гадоў становішча мала палепшылася: напрыклад, у Дубровенскім графстве, Прапойскім і Крычаўскім староствах у запусценні знаходзілася каля 2/3 усіх сялянскіх гаспадарак.

Яшчэ доўга бязлюднымі заставаліся вёскі, зарастала хмызняком і лесам колішняе ворыва. Каб не памерці з голаду, сяляне часам і пасля вайны пакідалі свае абжытыя мясціны і адыходзілі у іншыя землі. Як у дэмаграфічным, так і ў эканамічным плане гэтая вайна стала самай стратнай для Беларусі. Яна адкінула край далека назад.