Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

6. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у XVII-XVIII стст.

У другой палове XVII — пачатку XVIII ст. шляхецкая Рэч Паспалітая, у тым ліку Беларусь, якая ўваходзіла ў яе склад, знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызісу. 3 сярэдзіны XVII ст. гэга дзяржава ўступіла ў паласу разбуральных войнаў і ўнутраных міжу-собіц. З 68 гадоў яе гісторыі (1648 — 1716) на ваенныя падзеі прыходзяцца 65. Войны, якім спадарожнічалі голад, эпідэміі, прынеслі велізарныя бедствы, а месцамі прывялі да поўнага разарэння сялян, цяжка адбіліся на панскай гаспадарцы, разбурылі гарады, зменшылі колькасць насельніцтва.

Разарэнне сялян дасягнула такой ступені, што нават кароль Рэчы Паспалітай Ян Казімір вымушаны быў даць абяцанне заняцца паляпшэннем іх становішча. На сходзе магнатаў і шляхты у Львове у 1656 г. ён заявіў: "Абяцаю і клянуся, што ад гэтага часу з усімі саслоўямі маёй дзяржавы, як толькі паспею заключыць мір, буду ўсяляк імкнуцца пазбавіць мой народ ад уціску і пакутванняў". У след за каралём гэта абяцалі магнаты і шляхта. Аднак, паколькі Рэч Паспалітая пазбегла канчатковага разгрому, шляхта забылася пра абяцанні. Яна і не думала расставацца са сваімі прывілеямі.

Пасля "крывавага патопу", як называлі сучаснікі падзеі сярэдзіны XVII ст., большая частка гарадоў таксама прыйш-ла у заняпад. Так, у выніку пагромаў 1657 і 1660 гг. горад Бярэсце быў "увесь да апошняга будынка разрабаваны і спалены". Насельніцтва засталася толькі "вельмі малая жменька". Пагромы і пажары 1648, 1655 і 1660 гг. амаль цалкам знішчылі Пінск. Гараджане, "не маючы дзе прытуліцца, разышліся па розных мястэчках і вёсках". Непазбежныя спадарожнікі вайны — неўраджаі — выклікалі катастрафічны голад. 3-за голаду і блукання абяздо-ленага насельніцтва пачалася эпідэмія сыпнога тыфу, якая лютавала з 1653 па 1658 г. і зноў успыхнула у 1664 г.

Цяжкія вынікі войнаў ускладняліся захаваннем і ўмацаваннем фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадаркі, кансервацыяй найбольш застарэлых формаў прыгонніцтва, феадальнай анархіяй і міжусобіцамі.

Крызіс сельскай гаспадаркі адмоўна адбіўся на развіцці беларускіх гарадоў, рамяства, унутранага і знешняга гандлю. 3-за недахопу заказчыкаў і пакупнікоў частка гарадскога насельніцтва вымушана была перасяліцца ў вёскі або займацца сельскай гаспадаркай у горадзе.

Вядома, што для вядзення войнаў урад Рэчы Паспалітай пазьгчаў буйныя грашовыя сумы ў магнатаў. Не маючы сродкаў для іх пакрыцдя, ён раздаваў рэшткі дзяржаўньгх зямель. У выніку на Беларусі ўтварыліся вялізныя латыфун-дыі, у некалькі разоў большыя за асобныя княствы Германскай імперыі. Так, Караль Радзівіл ("пане Каханку") у сярэдзіне XVIII ст. акрамя буйных спадчынных уладанняў, што складваліся з Нясвіжскага, Клецкага, Біржанскага і Олыцкага княстваў, меў у так званых "каралеўшчынах" 16 гарадоў, 583 вёскі, 25 войтаўстваў, мноства графстваў і валасцей. Яго даход толькі са спадчынных маёнткаў дасягаў сумы ў 20 млн злотых, што ў паўтара раза перавышала гадавыя паступленні ў казну Рэчы Паспалітай. Не дзіўна таму, што ён трымаў вялікі двор, свае войска. Маючы неабмежаваную ўладу, ён любіў паўтараць: "Кароль сабе каралём у Кракаве, а я ў Нясвіжы". Сучаснік Б.Міхалоўскі так пісаў аб "пане Каханку": "Было штосьці манархічнае ў нясвіжскім маёнтку Радзівілаўскага дома. Маўчу аб баляваннях ... на якія збіралася амаль уся Літва, маўчу нават аб тэатры, аркестры, міліцыі, дасягаўшай да 8000 рознага ўзбраення. Ахвотнікаў было мноства, што нават мала хто з каралёў меў столькі гайдамакаў і казакаў". Буйнымі латы-фундыямі валодалі таксама Вішнявецкія, Глябовічы, Пацы, Сангушкі, Сяняўскія, Яблонскія, віленскае біскупства і інш. Развал апарату дзяржаўнай улады і феадальная анар-хія адмоўна адбіліся на эканоміцы Беларусі. Пастаянная міжусобная барацьба магнацкіх груповак, якая даходзіла да ўзброеных выступленняў, прычыніла вялікія спуста-шэнні насельніцтву. Сапраўдным няшчасцем для вёсак і мястэчкаў з’яўляліся і так званыя наезды ўзброеных шляхціцаў на маёнткі іншых, якім спадарожнічалі знішчэнне сялянскіх пасеваў, угон жывёлы, рабаванне маёмасці і інш. Свавольствы, якія вытваралі магнаты і шляхта, знайшлі адлюстраванне у шматлікіх скаргах, пастановах павятовых і ваяводскіх сеймікаў, каралеўскіх універсалах. Кароль Аўгуст III у маніфесце, вьщадзеным у 1735 г., адзначыў, што у Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім узброеныя атрады, якія ўзначальвалі "некаторыя асобы", руйнуюць гарады, мястэчкі і вёскі, самавольна бяруць з іх падаткі, "чыняць вялікія насіллі і разбой". Hi мясцовыя, ні цэнтральныя ўлады не маглі не толькі спыніць, але нават і абмежаваць свавольствы у краіне.

Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала далейшае абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяў на Беларусь Найбольш пашыранымі формамі супраціўлення з’яўляліся падача скаргаў на злоўжыванні з боку феадальнай адміністрацыі, арандатараў, адмова выконваць павіннасці, уцёкі сялян ад сваіх уладальнікаў у іншыя ўладанні, гарады, мястэчкі, а таксама за межы Рэчы Паспалітай.

Нармалізацыя эканамічнага жыцдя на Беларусі пачалася толькі з сярэдзіны XVIII ст. Пасля многіх гадоў разбурэння паступова аднаўлялася сельская гаспадарка, павялічвалася колькасць насельніцтва, развіваўся ўнутраны і знешні гандаль, а з ім і таварна-грашовыя адносіны. Асобныя феадалы з мэтай павелічэння прыбытковасці сваіх маёнткаў станавіліся на шлях перабудовы вядзення сваей гаспадаркі. Так, магнат Іаахім Храптовіч у сваіх маёнтках Шчорсы у Наваградскім і Вішнёваў Ашмянскім паветах ліквідаваў паншчыну і замяніў яе чыншам. Прыгонныя сяляне былі падзелены на дзве катэгорыі. Адна, больш заможная частка сялян атрымлівала 10 моргаў (7,12 га) ворнай зямлі на двор і ператваралася ў арандатараў, якія плацілі ўласніку ці яго арандатару 90 — 100 злотых у год. Другая частка сялян, пазбаўленая палявых надзелаў, ператваралася ў агароднікаў, іх абавязвалі наймацца на працу ў фальваркі. За акрэсленую плату яны апрацоўвалі панскую зямлю, вырошчвалі і збіралі ўраджай, даглядалі жывёлу, сплаўлялі лес і інш. Іх сыны ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў для "вывучэння" сельскай гаспадаркі бясплатна працавалі у панскім двары. Новаўвядзенні, падоб-ныя "рэформам" Храптовіча, праводзіліся таксама Масальскім у яго маёнтках на Ігуменшчыне, княгіняй Яблонскай у маёнтку Сямяцічы і інш.

Другая група феадалаў, захоўваючы у палявой гаспадарцы паншчыну, стала заахвочваць прыгонных сялян, якія працавалі ў найбольш прыбытковых галінах, грашовым узнагароджаннем: у Гарадзенскай каралеўскай эканоміі, напрыклад, налічвалася больш за 330 сялян, а таксама 350 рамеснікаў, якія за сваю працу атрымлівалі грошы. Такія ж парадкі былі заведзены ў Берасцейскай і Кобрынскай каралеўскіх эканоміях, што сведчыла аб пранікненні ў панскую гаспадарку элементаў новых, буржуазных сацыяльна-эканамічных адносін.

У XVIII ст., асабліва у другой яго палове, некаторыя феадалы засноўвалі ў сваіх уладаннях прамысловыя прадпрыемствы мануфактурнага тыпу. Найбольш буйнымі з іх былі шклозавод у Налібоках (20-я гг. XVIII ст.), люстраная фабрыка у мястэчку Урэчча (канец 30-х гг. XVIII ст.), Слуцкая фабрыка шаўковых паясоў князёў Радзівілаў (1751), жалезаробчы завод графа Храптовіча у в.Вішнёва (Ашмянскі павет, 80-я гг. XVIII ст.) і інш.

Першым прадпрыемствам мануфактурнага тыпу на тэрыторыі Беларусі быў шкляны завод у Налібоках (зараз Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці), пабудаваны па загадзе жонкі канцлера Вялікага Княства Літоўскага Ганны Радзівіл у 1727 ці 1728 г. Аснову кадраў прадпрыемства складалі кваліфікаваныя рабочыя — шліфавальшчыкі, рысавальшчыкі, шкловыдзімальшчыкі і інш., якіх у розныя гады дзейнасці прадпрыемства налічвалася ад 40 да 50 чалавек.

Працавалі на заводзе прыгонныя радзівілаўскіх маёнткаў. У большасці выпадкаў яны былі з Налібок і сумежных вёсак. Паводле інвентару 1789 г., напрыклад, сяляне Налібок павінны былі адпрацаваць на заводзе 1872 чалавека-дні у год "упряжных", а сяляне Нівок — 1454 дні "пешых". Умовы працы на заводзе былі вельмі цяжкімі. У інструкцыі, якая вызначала рэжым працы на прадпрыемстве, было сказана, што шкловыдзімалыпчыкі павінны прыступаць да працы ў чатыры гадзіны раніцы і працаваць да сямі гадзін вечара з двухгадзінным перапынкам на абед (з 11 да 13 гадзін). Качагары прыступалі да працы значна раней. Такім чынам, працоўны дзень на заводзе праця-гваўся больш за 13 гадзін. Для асобных катэгорый рабочых і ў першую чаргу для тых, хто адбываў паншчыну, давалі норму выпрацоўкі і не адпускалі з завода, пакуль рабочы не выконваў яе. Паколькі нормы былі вельмі вялікія, часта прыходзілася працаваць да ночы. За спазненне, а таксама за заўчасны уход з працы сурова каралі — штрафавалі, білі палкамі і інш. Нават майстры за кожны час спазнення плацілі 20 грошаў штрафу.

Другой мануфактурай на Беларусі на часе стварэння быў Урэцкі шкляны завод (Любанскі раён Мінскай вобласці), які пачаў дзейнічаць у канцы 30-х гг. XVIII ст. Урэчча было выбрана месцам будаўніцтва шклянога завода па тых жа прычынах, што і Налібоцкага. Па сваіх памерах і якасці прадукцыі гэты завод быў у той час самым буйным прадпрыемствам такога тыпу не толькі у Беларусі, але і ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Калі ў Налібоках у асноўным выраблялі просты шкляны посуд і аконнае шкло, то на Урэцкім прадпрыемстве галоўную ўвагу звярталі на вытворчасць дарагога крыштальнага посуду, дэкаратыўных шкляных вырабаў. Асабліва славіўся завод сваімі люстэркамі. Выраблялі іх тут даволі многа, розных памераў і формы. 3 дэкаратыўных вырабаў цэнтральнае месца займалі люстры з хрусталю.

Разам са шклянымі прадпрыемствамі у маёнтках Радзівілаў былі створаны і іншыя прадпрыемствы мануфактурнага тыпу, перш за ўсё тэкстыльныя, сярод якіх на першае месца неабходна паставіць Слуцкую фабрыку шаўковых паясоў, вырабы якой атрымалі сусветную вядомасць. Гэта фабрыка была заснавана ў 1751 г. Міхаілам Казімірам Радзівілам. Для кіраўніцтва прадпрыемствам М.Радзівіл запрасіў майстроў з Персіі і Турцыі. Персы і туркі хоць і лічыліся ўмелымі майстрамі, але пад іх кіраўніцтвам фабрыка праца-вала дрэнна. У сувязі з гэтым у 1758 г. Радзівіл запрасіў для кіраўніцтва фабрыкай майстра са Стамбула Яна Маджарска-га, які змог наладзіць і пашырыць вытворчасць. Праз некалькі гадоў яна вырабляла паясоў на суму да 10 тыс. злотых. Пасля смерці Яна Маджарскага ў 1780 г. кіраўніком вытворчасці стаў яго сын Лявон. У 1793 г. на фабрыцы працавала да 60 чалавек, у тым ліку такія мясцовыя майстры, як Яўфім і Ян Дубіцкія з Урэчча, Ян Канчыла і Аляксандр Лойка са Слуцка і інш. Галоўным майстрам-ткачом доўгі час працаваў беларус Васіль Барсук. Сярод рабочых было шмат дзяўчат, узятых на фабрыку са Слуцка і навакольных вёсак.

Вырабляліся слуцкія паясы да 1830 г. Пасля падаўлення паўстання 1830 — 1831 гг. царскі ўрад забараніў магнатам і шляхце насіць нацыянальнае адзенне — кунтуш і пояс. Пасля гэтага фабрыка стала вырабляць царкоўныя рызы. Паколькі вялікага попыту на гэгу прадукцыю не было, яна праіснавала нядоўга і ў 1844 г. закрылася.

Апрача пералічаных вотчынных прамысловых прад-прыемстваў на Беларусі існавалі шкляныя заводы графа Салагуба у мястэчку Ілля і гетмана Масальскага ў маёнтку Мыш (Наваградскі павет), суконныя фабрыкі Бярновіча ў мястэчку Бабоўня і Нясвіжскага бернардзінскага манастыра ў в.Падласосня, суконная і палатняная фабрыкі князя Сапегі ў мястэчку Ружаны і інш.

У другой палове XVIII ст. актыўны ўдзел у развіцці мануфактурная вытворчасці прымаў пароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У 60—70-я гг. па яго загадзе літоўскі надворны падскарбій (галоўны ўпраўляючы эканоміямі, якія належалі каралю у Літве і Беларусі) Антоній Тызенгаўз стварыў у Гарадзенскай і Берасцейскай эканоміях 21 буйное прадпрыемства мануфактурнага тьшу — залата- і шаўкаткацкую, суконную, суконна-капялюшную, тонкасуконную, палатняную, панчошную, камлотавую, паркаленабіўную фабрыкі, а таксама металургічны, гарматны, ружэйны заводы, завод металічных вырабаў і інш. У канцы XVIII ст. на Беларусі дзейнічалі звыш 50 прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу.

Вотчынныя мануфактуры абслугоўваліся, як правіла, прыгоннымі сялянамі, але разам з тым на іх ужывалася і праца наймітаў. Амаль усе працаўнікі разам з прадуктамі харчавання атрымлівалі пэўнае грашовае ўзнагароджанне, прычым на многіх аперацыях была ўведзена здзельная аплата працы. Аднак нізкая прадукцыйнасць працы і плата замежным майстрам былі прычынай высокага сабекошту мануфактурных вырабаў. Іх прадукцыя, асабліва прадметы раскошы, не мела збьггу і залежвалася на складах, у выніку чаго большасць гэтых прадпрыемстваў да канца 80-х гг. XVIII ст. закрылася.

Развіццё таварнай вытворчасці, ужыванне прымусовага найму, грашовая аплата, з’яўленне мануфактур — усе гэга сведчыла аб пачатку распаду феадальных адносін, развіцці элементаў капіталістычнай вытворчасці.

3 мэтай навядзення парадку у гандлі у 1766 г. былі ўведзены адзіныя для Вялікага Княства Літоўскага меры вагі, аб’ёму і даўжыні. Рабіліся спробы зблізіць іх з адзінкамі вымярэння іншых дзяржаў, у тым ліку Польшчы. Зліццю эканамічна раздробленых абласцей Рэчы Пас-палітай у адно эканамічнае цэлае садзейнічала таксама паштовая рэформа 1764 г., якая паклала пачатак шырокаму развіццю паштовай сувязі паміж гарадамі.

У 1775 г. урад Рэчы Паспалітай увёў "генеральную мытную пошліну", абавязковую для ўсіх, у тым ліку для караля, магнатаў, шляхты і духавенства, а сейм Вялікага Княства Літоўскага, каб абмежаваць ліхвярства, увёў даўгавы працэнт у памеры не болып за 7 % для свецкіх і не болып за 6 % для духоўных крэдытораў.

3 развіццём унутранага і знешняга гандлю і ўцягненнем феадалаў у таварна-грашовыя адносіны пачаліся работы па паляпшэнні сухапутных дарог і ачыстцы судаходных рэк. У другой палове XVIII ст. былі пабудаваны дзве дарогі — Пінска-Слонімская і Пінска-Валынская. У 1767 г. віленскі ваявода М. Агінскі пачаў будаўніцтва канала, які злучыў Неман праз Шчару, Ясельду і Прыпяць з Дняпром. У 1784 г. па канале прайшло першае судна. У 1781 — 1784 гг. бьгў пабудаваны другі канал, што злучыў Прыпяць з Заходнім Бутам.

Рост вытворчых сіл у сельскай гаспадарцы, развіццё унутранага і знешняга гандлю садзейнічалі аднаўленню гарадоў і мястэчак Беларусі. Яны паступова адбудоўваліся, знікалі сляды спусташэнняў і разрухі, расло гарадское насельніцтва, аднаўляліся рамяство і гандаль, хаця да канца XVIII ст. і не быў дасягнуты той узровень, які існаваў у канцы XVI — першай палове XVII ст.

Аднаўленне разбуранай эканомікі Беларусі адбывалася у абстаноўцы разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы, ва ўмовах феадальнай анархіі, усеўладдзя магнатаў, шырокіх эканамічных і палітычных прывілеяў шляхты і жорст-кай эксплуатацыі сялян і гараджан, а таму зацягнулася на доўгі час і не закончылася да ліквідацыі Рэчы Паспалітай.